Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Літаратурны рамантызм ХІХ ст

Англійская Асвета. Творчасць Даніэля Дэфо (1661 – 1731), ягоны першы раман “Жыццё і дзіўныя прыгоды Рабінзона Круза” (1719 – 1721). Творчая спадчына Джанатана Свіфта (1667 – 1745): трактаты (“Бітва кніг”, “Казка бочкі”), палітычныя памфлеты, філасофскі раман “Падарожжы Гулівера” (1726). Раманы Генры Філдзінга (1707 – 1754): “Гісторыя Тома Джонса, падкінутага” (1749). Сатырычная скіраванасць творчасці Табаяса Смолета (1721 – 1771): “Падарожжа Хамфры Клінкера” (1771).

Сентыменталізм як ідэйна-філасофскі рух у еўрапейскім жыцці другой паловы XVIII ст.

Эпоха Асветы ў літаратуры.

Нямецкая літаратура. Паэзія перыяду Трыццацігадовай вайны (1618 – 1648). Марцін Опіц (1597 – 1639) як рэфарматар нямецкай паэзіі, заснавальнік Першай сілезскай школы паэтаў. Эстэтыка барока і паэзія Пауля Флемінга (1609 – 1640). Сатырычна паэзія Фрыдрыха фон Лагау (1604 – 1655). Трагізм светаадчування і паэзія Андрэаса Грыфіуса (1616 – 1664).

Паэзія англійскага сентыменталізму: перыядызацыя, аглядная характарыстыка (паэма Джэймса томсана “Поры году” (1730), творы Эдварда Юнга, “Элегія, напісаная на вясковых могілках” (1751) Томаса Грэя, “Пакінутая вёска” Олівера Голдсміта (1770).

Творчасць Роберта Бёрнса (1759 – 1796).

Раманы Лоўрэнса Стэрна (1713 – 1768): “Жыцё і меркаванні Трыстрама Шэндзі, джэнтэльмена”, “Сентыментальнае падарожжа”.

Англійскі тэатр у XVIII ст. Сатрычная камедыя нораваў Рычарда Брынслі Шэрыдана (1751 – 1816): “Школа зласлоўя”.

Французская літаратура. Творчасць Шарля Луі дэ Секонда, барона дэ Мантэскье (1689 – 1755): філасофскі раман-трактат “Персідскія лісты” (1721).

Мары Франсуа Вальтэр (1694 – 1778). Спадчына Вальтэра-гісторыка, Вальтэра-драматурга. Паэзія Вальтэра. Філасофскія аповесці: “Кандзід, ці Аптымізм” (1759), “Прастакаваты” (1767).

Асветніцкая дзейнасць Дэні Дзідро (1713 – 1784). Раманы “Манахіня” (1760), “Пляменнік Рамо” (1762 – 1779).

Творчасць Жана Жака Русо (1712 – 1778). Філасофскія трактаты. “Споведзь” (1765 – 1770). Раман-трактат “Эміль, ці Пра выхаванне” (1762), эпісталярны раман “Юлія, ці Новая Элаіза” (1761).

Камедыі Пьера Агюстэна Карона дэ бамаршэ (1732 – 1799): “Сявільскі цырульнік” (1775), “Жаніцьба Фігаро” (1784).

Італьянская літаратура. Рэформа тэатра ў XVIII ст.: “Слуга двух гаспадароў” Карла Гальдоні (1707 – 1793). Казкі-“ф’ябы” Карла Гоцы (1720 – 1806): “Прынцэса Турандот”, “Любоў да трох апельсінаў”.

Нямецкая літаратура. Творчасць Готхальда Эфраіма Лесінга (1729 – 1781). Трактаты: “Лаакаон, ці пра Межы жывапісу і паэзіі” (1766); тэорыя асветніцкага рэалізму ў “Гамбургскай драматургіі” (1767 – 1768). П’еса “Эмілія Галоці” (1772).

Ёган Крыстоф Фрыдрых Шылер (1759 – 1805). Жыццяпіс. П’еса “Злодзеі” і эстэтыка “Буры і націску”. Гістарычныя драмы (“Дон Карлас”). Балады.

Творчасць Гётэ: агляд (гл. змест семінарскіх заняткаў).

Станаўленне амерыканскай нацыянальнай літаратуры ў XVIII ст.

Развіццё славянскіх літаратур у XVII –XVIII ст.ст.

Праблема перыядызацыі (канец XVIII – першая трэць ХІХ ст.ст.). Філасофскі падмурак рамантычнай эстэтыкі (І.Г. Фіхтэ, Ф.Шэлінг). Эстэтыка і літаратурная праграма рамантыкаў.

Нямецкая літаратура. Творчасць Фрыдрыха Гёльдэрліна (1770 – 1843). Іенская школа: тэарэтычныя канцэпцыі братоў Шлегеляў (Аўгуст Вільгельм (1767 –1845) і Фрыдрых (1772 – 1829) – канцэпцыя рамантычнай літаратуры ў “Фрагментах”); Наваліс (Фрыдрых фон Гардэнберг, 1772 – 1801) – “Гімны да начы”, Людвіг Цік (1773 – 1853). Гейдэльбергская школа: Клеменс Брэнтана (1778 – 1842) – зб. “Залаты рог хлопчыка”. Ахім фон Арнім (1781 – 1831), браты Якаб (1785 – 1863) і Вільгелм (1786 – 1859) Грым. Творчасць Генрыха фон Клейста (1777 – 1811): трагедыі (“Пентэсілея”), рыцарскія драмы, навелы, камедыі. Паэзія Адэльберта Шамісо (1781 – 1838), аповесць “Дзіўная гісторыя Петэра Шлеміля”.

Паэтычнае наватарства Генрыха Гейнэ (1797 – 1856). Жанравая своеасаблівасць “Кнігі песень”. Паэма “Германія. Зімовая казка”. Лірычная проза “Падарожных нататак” (1826 – 1831). Кнігі “Французскія справы”, “Сучасныя вершы”.

Англійская літаратура. Уільям Блейк (1757 – 1827) ля вытокаў англійскага рамантызму.

Паэзія Джона Кітса (1795 – 1821).

Ранні рамантызм (1790 – 1810): паэзія Уільяма Вордсварта (1770 – 1850) і Сэмюэля Тэйлара Колрыджа (1772 – 1834) – і спадчына “Азёрнай школы” (Роберт Сауці (1774 – 1843). Зб. “Лірычныя балады” (1798).

1810-я – сярэдзіна 1820-х гг.: творчасць Джорджа Ноэла Гордана Байрана (1788 – 1824. Галоўныя матывы і наватарства лірыкі. Жанравае наватарства паэмы “Паломніцтва Чайльд Гарольда”: лірычны і эпічны планы апавяданні, канцэпцыя рамантычнага героя, рамантычны пейзаж і яго функцыі; герой і аўтар. Паэма “Дон Жуан” (1818 – 1823).

Творчасць Персі Бішы Шэлі (1792 – 1822): паэмы, паэтычная драма “Вызвалены Праметэй” (1819), лірыка. Эсэ “Абарона паэзіі”.

Другая палова 1820-х гг. Вальтэр Скот (1771 – 1832) – стваральнік гістрычнага рамана.

Французская літаратура. Перыядызацыя французскага рамантызму, аглядная характарыстыка. Ранні рамантызм: Франсуа Рэнэ дэ Шатабрыян (1768 – 1848), Анна Луіза Жэрмена дэ сталь (1766 – 1817). Альфонс дэ Ламарцін (1790 – 1869): зб. “Паэтычныя развагі”, паэмы “Смерць Сакрата”, “Апошняя песня паломніцтва Чальд-Гарольда”. Раманы і “Містычная кніга” Альфрэда дэ іньі (1797 – 1863).

Віктор Гюго (1802 – 1885): жыццяпіс, маніфест рамантызму ў прадмове да драмы “Кромвель” (1827). Раманы “Сабор Парыжскай Божай Маці” (1831), “Дзевяноста трэці год” (1874). Жыццё і творчасць Жорж Санд (Аўроры Дзюдзеван, 1809 – 1876).

Паэты “Парнаса”: творчасць Тэафіля Гацье (1811 – 1872), Жазэ Марыі дэ Эрэдзіа (1842 – 1905), Шарля Леконта дэ Ліля (1818 – 1894).

Шарль Бадлер (1821 – 1867) – “злое дзіця” французскай літаратуры. Зб. “Кветкі зла”: эстэтызацыя непрыгожага.

Амерыканская літаратура. Творчасць Вашынгтона Ірвінга (783 – 1859). Джэймса Фенімора Купера (1789 – 1851), Германа Мелвіла (1819 – 1891).

Польская літаратура. Перыядызацыя рамантызму ў польскай літаратуры. Творчасць Юліуша Славацкага (1809 – 1849).

Рэалізм у еўрапейскай літаратуры ХІХ ст. Эстэтыка і паэтыка рэалістычнага твора..

Французская літаратура. Стэндаль (Анры-Мары Бэйль, 1783 – 1842): эстэтычныя погляды пісьменніка. Навела “Ваніна Ваніні” (1829). Раманы: “чырвонае і чорнае” (1831) – эвалюцыя духоўнага жыцця Жульена Сарэля, адзінства псіхалагічнага і сацыяльнага ў стэндалеўскім псіхалагізме, мадам дэ Рэналь і Матыльда, значэнне сімволікі ў рамане. “Пармскі кляштар” (1839).

Навелістыка Праспера Мерымэ (1803 – 1870).

Творчасць Гюстава Флабэра (1821 – 1880). Раман “Спадарыня Бавары” (1857).

Англійская літаратура віктарыянскай пары. Творчасць сясцёр Брантэ (Эміліі (1818 – 1848) і Шарлоты (1816 – 1855). Анна (1820 – 1849)), Элізабэт Гаскел (1810 – 1865).

Чарльз Дзікенс (1812 – 1870). Жыццяпіс. “Пасмяротныя нататкі Піквікскага клуба” (1836 – 1837). Раман “Прыгоды Олівера Твіста” (1837 – 1838).

Творчасць Уільяма Мейкпіса Тэкерэя (1811 – 1863). Эстэтычныя погляды Тэкерэя: патрабаванне мастацкай верагоднасці, стаўленне да адлюстравання гісторыі і літаратурнай традыцыі. Паэтыка назвы рамана “Кірмаш пыхлівасці” (1847 – 1848); асаблівасці апавядальнай структуры, сістэма вобразаў у рамане. Іронія – аснова метаду Тэкерэя. Прынцып “рамана без героя”.

Станаўленне рэалізму ў польскай літаратуры. Тэорыя рэалістычнага рамана Юзафа Ігнацыя Крашэўскага (1812 – 1887).

<== предыдущая лекция | следующая лекция ==>
Франсіска дэ Кеведа-і-Вільегас (1580 – 1645) – бліскучы сатырык. Шырыня дыяпазону паэзіі Кеведа: ад урачыстай лірыкі да бурлеска. Адметнасць паэтычнага стылю пісьменніка | Літаратура другой паловы ХІХ – пачатку ХХ ст.ст
Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-07; Просмотров: 1165; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.018 сек.