Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Народнасць – асноўны тып этнасацыяльнай супольнасці людзей, які прыходзіў на змену племенам і саюзам племён




Этнаграфічныя крыніцыдаюць звесткі аб народах-этнасах, іх культуры і побыту ад старажытных часоў да нашых дзён, этнічных і этнасацыяльных працэсах, якія адбываліся на пэўнай тэрыторыі.

Перыядызацыя гісторыі Беларусі па Я.І. Трышчанку

Сацыяльна-эканамічная перыядызацыя гісторыі Беларусі

Еўрацэнтрысцкая (заходнееўрапейская) перыядызацыя

40 тыс. гадоў да н.э. – V ст. н.э. – Старажытнае грамадства

Канец V ст. н.э. – ХV ст. – Сярэднявечча

ХVІ ст. – пачатак ХХст. – Новы час

З 1918 г. – да нашых дзён – Найноўшы час

Дзяржаўніцкая перыядызацыя Беларусі (па У. Ігнатоўскаму)

1Х ст. – Полацкі перыяд. Першыя дзяржаўныя утварэнні на Беларусі.

Сяр.ХШ ст. – Літоўска – Беларускі перыяд. Утварэнне Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага.

1569 г. – Польскі перыяд Утварэнне Рэчы Паспалітай.

1772, 1793 – Расійскі перыяд. Падзелы Рэчы Паспалітай і далучэнне беларускіх зямель да Расійскай імперыі.

З 1917 г. – Савецкі перыяд.

100 тыс.год назад – VІІІ ст. н.э – Першабытнае грамадства на тэрыторыі Беларусі.

ІХ ст. – 1861 г. – Феадальны лад.

1861 – 1917 гг. – Капіталістычныя адносіны.

1917 – 1990 гг. – Сацыялізм.

1990 г. – Быў абвешчаны пераход да рынка.

1. Прадгісторыя Беларусі: з часоў славянскай каланізацыі Усходнееўрапейскай раўніны і да распаду агульнаўсходнеславянскай старажытнарускай дзяржавы Кіеўскай Русь (першыя стагоддзя 1 тыс. н.э – ХІІІ ст)

2. Заходнерускія землі ў складзе ВКЛ, фарміраванне беларускай народнасці (ХІІІ ст – 1569 г.).

3. Беларускія землі ў складзеРэчы Паспалітай (1569-1795 гг.)

4. Беларускія землі ў складзе Расійскай імперыі. Станаўленне беларускай нацыі (1795-1917 гг.)

5. Савецкі перыяд гісторыі Беларусі. Утварэнне і кансалідацыя беларускай нацыянальнай дзяржавы – БССР (1917-1991 гг.)

6. Станаўленне і развіццё суверэннай Рэспублікі Беларусь (з 1991 г.)

3.

Крыніцы гістарычныя – гэта матэрыяльныя аб'екты, якія маюць сацыяльную прыроду паходжання, адлюстроўваюць гістарычнае мінулае грамадства, уцягнуты ў сферу гістарычнага даследвання і служаць сродкам гістарычнага познання.

На аснове археалахічных крыніц вывучаюцца пытанні сацыяльна-эканамічнага развіцця і заняткаў насельніцтва, эканамічных і культурных сувязей.

Пісьмовыя крыніцы класіфікуюцца па тыпах і відахна заканадаўчыя акты, матэрыялы справаводства, эканамічна-геаграфічныя, гаспадарчае апісанне, статыстычныя матэрыялы, летапісы і хронікі, мемуарную літаратуру, літаратурныя і публіцыстычныя творы,матэрыялы перыядычнага друку.

Лінгвістычныя. Беларуская мова з яе асаблівасцямі дазваляе пры гістарычна-параўнальным вывучэнні казаць аб тым прадстаўнікі якіх этнічных груп насельніцтва ў той ці іншы час жыла на тэрыторыі Беларусі (што знайшло адлюстраванне ў шэрагу тапанімічных назваў і інш.), аб стасунках насельніцтва Беларусі з іншымі рэгіёнамі свету (аб чым будут сведчыць запазычанныя з іншых моў словы).

Антрапалагічныя крыніцы даюць магчымасць даведацца аб паходжанні чалавека і яго месце ў жывельнным свеце, якім чынам розныя фактары ўплывалі на яго развіццё, як выглядаў чалавек ў розныя гістарычныя эпохі.

Дапісьмовая гісторыя Беларусі існуе некалькі тысячагоддзяў, пісьмовая налічвае каля двух тысячагоддзяў. Лёс яе быў вельмі складаным, пэўны час у ёй панавалі вялікапольская і вялікаруская канцэпцыі, якія адмаўлялі сам факт існавання беларускага этнасу і лічылі яго адпаведна галіной польскага ці рускага этнасу. Станаўленне беларускай гістарычнай школы звязана з фарміраваннем беларускай нацыі і развіццём нацыянальнага руху.

Першыя звесткі пра падзеі ІХ- ХІІ стст. на тэрыторыі Беларусі змешчаны ў летапісным зводзе “Аповесць мінулых гадоў” (пач. ХІІ ст.)

Першым гісторыкам ВКЛ лічыцца Мацей Стрыйкоўскі, які ў сваёй “Хроніцы польскай, лістоўскай, жамойцкай і ўсея Русі” (1582)выкарыстаі разнастайныя дакументальныя крыніцы. У цэнты ўвагі аўтара – князі і іх бітвы, паходы Вялікага князя ВКЛ Альгерда, магутнасць дзяржавы пры Вітаўце. Хроніка карысталася папулярнасцю, служыла асноўнай крыніцай для многіх гісторыкаў.

Першай спробай пабудовы сістэматызаванага курса па гісторыі ВКЛ была “Гісторыя Літвы ” (1650-1669) А. Віюк-Каяловіча. Гэта праца у значнай ступені ўяўляла белетрызаваную перапрацоіку “Хронікі”Стрыйкоўскага. А. Віюк-Каяловіч зрабіў таксама шэраг грунтоўных генеалагічных геральдычных даследаванняў родаў Радзівілаў і Хадкевічаў, збіраў матэрыялы па гісторыі беларуска-літоўскай шляхты.

Пачынальнік беларускай археалогіі І.І.Грыгаровіч выдаў “Беларускі архіў старажытных грамат”.

Расійская афіцыяная навука зыходзіла з вялікадзяржаўніцкіх поглядаў на Беларусь як на спадчыннае ўладанне расійскіх манархаў, а на беларусаў як на частку велікарускага народа. Так, прадстаўнік тэорыі “заходнерусізму” М.Каяловіч сцвярджаў, што народ “Западной Расіі (беларусы і украінцы) гэта галіна рускага народа, якая пасля мангола-татарскага пагрому Паўночна-Усходняй Русі папала спачатку пад уладу Літоўскага княства, а потым – Польскай дзяржавы. Таму Расія павінна не толькі вызваліць “истинно”рускія землі, але і давесці неабгрунтаваннасць прэтэнзій польскага боку на землі “Западной России”.

Польскія вучоныя разглядалі Беларусь як частку Польшчы. Згодна з ідэалагічнымі пабудовамі польскіх навукоўцаў, беларусы, як і украінцы, з’яўляліся толькі галіной адзінага польскага народа. Найбольш значным прадстаўніком польскага вялікадзяржаўнага напрамку лічыцца Л.Галембоўскі.

 

Літаратура

· Гісторыя Беларусі: У 6 т. – Т. 1. – Мн., 2000.

· Гісторыя Беларусі пад рэд. Новіка Я.К. і Марцуля Г.С..- Т.1. - Мн., 1998.

· Лысенко П.Ф. Дреговичи. – Мн., 1992.

· Піліпенка М. Старажытныя этнічныя супольнасці на тэрыторыі Беларусі.//Беларусь на мяжы тысячагоддзяў.–Мн., 2000.

· Седов В. Происхождение и ранняя история славян.// Старонкі гісторыі Беларусі.–Мн., 1992.

· Фамінова А. Засяленне славянамі тэрыторыі Беларусі. Паходжанне беларусаў.//БГЧ.–2002.–№4.

· Чарняўскі М. Вытокі.//Беларуская думка.–1991.–№2.

· Штыхаў Г.В. Ажываюць сівыя стагоддзі.–Мн., 1985.

· Энцыклапедыя гісторыі Беларусі.–Т.6. ч.1.–Мн., 2001


Тэма 2-3. ПАХОДЖАННЕ БЕЛАРУСАЎ

1. Навука і рэлігія аб паходжанні чалавека.

2. Даіндаеўрапейскі перыяд этнічнай гісторыі Беларусі.

3. “Вялікае перасялення народаў.” З’яўленне індаеўрапейцаў у Еўропе.

4. Вынікі змешвання славян з балтамі і ўгра-фінамі.

5. Фарміраванне беларускага этнасу

6. Фарміраванне беларускай нацыі. Адраджэнне беларускай мовы і літаратуры

1. Навука і рэлігія аб паходжанні чалавека.

 

Існуюць розныя версіі аб паходжанні людзей: боская, касмічная, тэорыя эвалюцыйнага развіцця. Аднак, у падручніках звычайна выкарыстоўваецца апошняя–эвалюцыйная тэорыя Дарвіна..Cярод навукоўцаў няма адзінага погляду і на паходжанне беларусаў. Існуюць розныя канцэпцыі этнагенезу беларусаў: фінская, балцкая, крывіцка-дрыгавіцка-радзіміцкая і інш.

Этнічная гісторыя беларусаў падзеляецца на два перыяды:

1. Даіндаеўрапейскі перыяд этнічнай гісторыі(40 тыс.гадоў да н.э. – 3-2 тыс. да н.э.)..

2. Індаеўрапейскі перыяд этнічнай гісторыі.

· Балцкі этап індаеўрапейскага перыяду (3 – 2 тыс. да н.э. – IV – V cтст. н.э.

· Славянскі этап індаеўрапейскага перыяду.

 

2. Даіндаеўрапейскі перыяд этнічнай гісторыі Беларусі.

 

Першыя людзі прыйшлі на тэрыторыю Беларусі яшчэ ў часы палеаліту (неандэрталец або краманьёнец) (эпоха мусцье). (часы сярэдняга або позняга палеаліту). Бердыжская і Юравіцкая стаянкі сведчаць, што ўжо ў тыя часы ўзнікаюць мясцовыя этнаграфічныя асаблівасці. Адкрытая тэрыторыя Беларусі і наяўнасць вялікіх рэк давалі магчымасць засяленню яе з розных тэрыторый. Ніводная з гэтых груп мігрантаў не была настолькі вялікай, каб засяліць значную тэрыторыю. Даіндаеўрапейскае насельніцтва не пакінула нам сваёй гідраніміі. Сучасная навука дапускае наяўнасць угра-фінаў толькі ў Падзвінні. ІІІ-ІІ тыс. да н.э. з Поўдня і часткова з Захада на тэрыторыю Беларусі сталі распаўсюджвацца новыя плямёны – скатаводаў і землеробаў. Паступова новыя плямёны засялілі ўсю тэрыторыю Беларусі, Прыбалтыкі, Волга-Окскага басейна. Мясцовае насельніцтва, якое займалася паляваннем і рыбнай лоўляй, пачало ўспрымаць новыя формы гаспадаркі, звычаі і мову гэтых плямён. Новыя плямёны належылі да старажытных балтаў, якія з’яўляліся часткай індаеўрапейцаў.

 

3. “Вялікае перасялення народаў.” З’яўленне індаеўрапейцаў у Еўропе.

 

Так, у бронзавым веку пачынаецца новы –індаеўрапейскі перыяд этнічнай гісторыі Беларусі. У этналінгвістыцы выдзеляецца некалькі моўных груп, асноўную з якіх складаюць індаеўрапейцы. Са сваёй “прарадзімы” (хутчэй за ўсё Малой Азіі) 3000–1500 да н.э. старажытныя індаеўрапцы рассяліліся на Іранскім нагор’і, у Індастане, Сярэняй Азіі і далей на Захад, Прычарнамор’і. Еўропе. У выніку ўласнага гістарычнага развіцця і запазычанняў з моў мясцовага насельніцтва паступова ўтварыліся групы плямёнаў, мовы якіх набылі адметныя асаблівасці. На думку навукоўцаў прарадзімай індаеўрапейцаў з’ялялася Малая Азія. Індаеўрапейцы ўжо ў 4 тыс. да н.э. мелі даволі развітую вытворчую гаспадарку і патрыярхальны лад. У выніку дыферэнцыяцыі некалькіх парадкаў утварыліся паўночна-заходняя галіна – продкі будучых германцаў, плямёны, якія вандравалі на ўсход ад Дняпра былі іранамоўнымі, на тэрыторыі ад Балтыкі да Волгі жылі паўночныя індаеўрапейцы. У 2 тыс да н.э. Беларусь засялілі індаеўрапейскія плямёны. Беларусь зрабілася часткай прарадзімы балтаў і славян (сяярэднядняпроўская культура)-балцка-славянская супольнасць, якая з працягам часу распалася на балцую і славянскую. Першыя групы індаеўрапейцаў на беларускіх землях былі балцкімі. У рамках індаеўрапейскага перыяду вылучаецца балцкі этап (3–2 тыс.годдзя да н.э. – ІУ-У стст. н.э.). Балты прыйшлі на Беларусь з Сярэдняга Падняпроў’я, засвойваючы мясцовы індаеўрапейскі субстрат. На працягу 2 тысячагоддзяў адбываўся працэс змешвання балтаў з мясцовым насельніцтвам, на поўначы Беларусі існаваў уплыў фіна-угорскага насельніцтва.. Некаторыя рэгіёны Беларусі былі слаба заселены балтамі, але на большай частцы яе тэрыторыі сфарміраваўся балцкі этнас. Мясцовае насельніцтва паступова трансфарміравалася ў індаеўрапейцаў-балтаў, адначасова аказваючы пэўны уплыў на іх мову і культуру.

На тэрыторі Беларусі ў жалезным веке сфарміравалася некалькі археалагічных культур:

· днепрадзвінская (на поўначы),

· штрыхаваннай керамікі (сярэдняя і паўночна-заходняя частка Беларусі),

· мілаградская(на поўдні),

· зарубінецкая (на поўдні).

4. Вынікі змешвання славян з балтамі і ўгра-фінамі.

Новы славянскі этап этнічнай гісторыі Беларусі пачаўся ў раннім сярэднявеччы. З’яўленне славян на Беларусі стала вынікам апошніх хваляў Вялікага перасялення народаў, якімі былі рух готаў (ІІ–ІІІ стст. н.э.), нашэсце гунаў (ІУ ст.) і авараў (сяр. У ст. н.э.).

Готы – племя ўсходніх германцаў. Гуны –аб’яднанне качавых пляямёнаў, якое склалася ў Цэнтральнай Азіі (2356–2208 гг. да н.э.). У 70-х гг. 4 ст. н.э. гуны пачалі наступ на аланаў, готаў і Рымскую імперыю. Пасля 451 г. адступілі і саюз распаўся. Авары– плямёны тэркскага паходжання, якія ў 6 ст. прыйшлі з Азіі і ўтварылі каля 570 г. незалежную дзяржаву на Дунае. Паміж 791 і 803 гг. Аварскі каганат быў знішчаны Карлам Вялікім і балгарамі. Найбольш верагодным месцам фарміравання славян з’яўляецца Вісла-Одэрскае міжрэчча і паўднёвая частка лясной зоны Усходняй Еўропы (сюды уваходзіць і поўдзень Беларусі). Аднак, славянскае насельніцтва ў канцы У-пачатку УІ стст. адыйшло на Дунай. Масавы прыход славян на Беларусь і іх канчатковае ўкараненне тут пачалося на рубяжы УІ–пачатку УІІ стст. Частка балцкага насельніцтва адыйшла на поўнач, астатнія змяшаліся са славянамі. Гэты працэс працягваўся некалькі стагоддзяў. Спрыяла яму амаль аднолькавы узровень сацыяльна-эканамічнага развіцця і блізасць рэлігійных вераванняў. У УІ–Х стст. на тэрыторыі Падзвіння, Падняпроўя, Папрыпяцця і Панямоння адбываўся процэс славянізацыі балтаў. У іх культуры і мове перапляліся славянскія і балцкія элементы. Гэта былі якасна новыя прабеларускія ўтварэнні, у якіх пераважалі славянскія рысы і якія займалі сваеасаблівае месца сярод іншых усходнеславянскіх этнасаў. Тры пранароднасці – крывічы-палачане, дрыгавічы, радзімічы – паступова ўцягваліся у працэс беларускага народа.(Г.Штыхаў // Беларуская мінуўшчына.– 1993.–№ 2.– с. 7)Этнонім “славяне” выводзяць ад “слова” (г.зн. славяне–тыя, хто разумее словы, у адрозненне ад “нямых”-немцаў). Паводле меркаванняў многіх археолагаў, старажытныя славяне, таксама як і германцы і балты, былі нашчадкамі жывёлагадоўча-земляробскіх плямён шнураваннай керамікі культуры, якія на мяжы 3 і 2 тысячагоддзяў да н.э. рассяліліся з Паўночнага Прычэрнамор’я і Прыкарпацця па Цэнтральнай, Паўночнай і Усходняй Еўропе. Некаторыя археолагі лічаць праславянамі носьбітаў чарналескай культуры ў падняпроўі, невраў і скіфаў-земляробаў. Існуе меркаванне пра сувязь са славянамі мілаградскай і зарубінецкай культуры, яе прыемніцы кіеўскай культуры. Апошнюю звязваюць з продкамі ўсходніх славян. Пра местазнаходжанне славянскай прарадзімы існуюць розныя погляды. Па адной з версій яна знаходзілася паміж Эльбай і Одэрам на захадзе, у басейне Віслы, у Верхнім Паднястроўі і да сярэдняга Падняпроўя на Усходзе. Паўночнымі суседзямі славян былі германцы і балты, якія разам са славянамі складалі паўночную групу індаеўрапейскіх плямён, усходнімі суседзямі былі заходне-іранскія плямёны: скіфы, сарматы, паўднёвымі –фракійцы і ілірыйцы, заходнімі–кельты. У канцы 5 ст. славяне падзяліліся на 2 групы: антаў і склавінаў. Славяне пачалі распадацца на асобныя пляменныя групоўкі. Ужо з 6 ст. вядомы дулебы (у больш позні час назва паляне), севяране, драўляне, углічы, ціверцы, харваты, дрыгавічы, крывічы, радзімічы, вяцічы і і нш. У выніку рассялення славян на вялізных прасторах, на якіх жыло рознае мясцовае насельніцтва, этнічная і моўная супольнасць славян пачала разбурацца, што прывяло да ўтварэння трох славянскіх груповак–заходняй, паўднёвай і ўсходняй. З распадам родавага ладу і ўзнікненнем старажытнейшых славянскіх дзяржаў (1-е балгарскае царства, дзяржава Сама, Вялікамараўская дзяржава, Кіеўская Русь і інш.) у канцы першага тысячагоддзя пачалі фарміравацца сярэдневяковыя народнасці: палякі, чэхі, крыху пазней славакі (зах.славяне), славенцы, сербы, харваты і балгары (паўд. славяне). Ва ўсходніх славян ішоў працэс фарміравання старажытна-рускай народнасці. Па меркаванню М.Піліпенкі перадумовы ўтварэння беларускага народа склаліся яшчэ да сярэдзіны ХІІ ст. На тэрыторыі сучаснай Беларусі існавала дзве культурна-лінгвістычныя зоны. Адна ахоплівала Папрыпяцце, другая – Падзвінне і сумежнае з ёй Верхняе Паднепроўе. Мяжой гэтых зон была рэка Нёман.

Папрыпяцце атрымала назву Палессе, а яго ўсходнеславянскія жыхары – палешукоў (назва “палешукі” змяніла тут назвы “драўляне”, “дрыгавічы”), а Падзвінне і Верхняе Падняпроўя сталі называць “Белай Руссю”. Ад гэтай назвы паходзіць найменне жыхароў гэтага краю – беларусцы. Назва “беларусцы”, верагодна, замяніла тут назвы “крывічы”, “радзімічы”. Палешукі Папрыпяцця і старажытныя беларусцы Падзвіння і Верхняго Падняпроўя былі непасрэднымі продкамі беларускага народа. У Панямонні, у ХІІІ–ХІУ стст. узнікла новая дзяржава. Панямонскі край меў старажытную назву Літва, так коратка назвалі і новую дзяржаву, якая тут узнікла. Месцовае насельніцтва гэтага краю мела першапачатковую назву “ліцвіны”. Гэтая назва пашырылася на насельніцтва Падняпроўя і Папрыпяцця. У часы ВКЛ этнонімам “ліцвіны” беларусы адрозніваліся ад вялікарусаў і украінцаў. Тэрмін “русіны” ў ХУІІ–ХУІІІ стст. меў на ўсёй усходнеславянскай тэрыторыі пераважнае значэнне назвы ўсходнеславянскага мэтаэтнасу. У складзе Расійскай імперыі назва беларусы стала асновнай назвай беларускага народа, асноўнай формай яго этнічнай свядомасці.

 

Фарміраванне беларускага этнасу




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-07; Просмотров: 503; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.025 сек.