Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Тэма 7. Беларускія землі ў канцы XVIII –пачатку XX стст

Літаратура

· Літвін В. Штурм Полацка // Беларуская мінуўшчына. – 1996. - №1.

· Лойка П. Ад Крэва да Любліна // Беларуская мінуўшчына. – 1997. - №4.

· Лойка П. Незалежнасць пасля Любліна.- // Спадчына. – 1991. - № 5.

· Саверчанка І. Канцлер Вялікага княства: Леў Сапега. – Мн., 1992.

· Філатава А. Рэч Паспалітая абодвух народаў. // Беларуская думка. - 1992. - № 1,2.

· Дэмаграфічны спад на Беларусі й Ліцьве ў сярэдзіне ХУІІ ст.// История Беларуси в документах и материалах.-Мн.: “Амалфея”, 2000.

· Игнатенко А.П. Борьба белорусского народа за воссоединение с Россией. – Мн., 1974.

· Можі Ю. Дэмаграфічны спад на Беларусі і Ліцьве ў сярэдзіне ХУІІ ст. // Спадчына. – 1992. - № 5. – С. 19 – 35.

· Нарысы гісторыі Беларусі:У 2 ч. – Ч.1. – Мн, 1994. – С.201 – 203.

· Постановление Варшавского сейма – о предоставлении временных льгот в налоговом обложении отдельным белорусским городам ввиду их разорения во время русско-польской войны// История Беларуси в документах и материалах.-Мн.: “Амалфея”, 2000.

· Сагановіч Г. Невядомая вайна. - Мн., 1997.

· Ткачоў М. Вайна Расіі з Рэччу Паспалітай // Беларускі гістарычны часопіс. – 1993.- № 1,2


1. Заняпад Рэчы Паспалітай і яе падзелы

2. Палітыка царызму на Беларусі ў канцы XVIII - першай палове XIX стст.

3. Вайна 1812 г. на Беларусі.

4. Грамадска–палітычны рух на Беларусі ў першай палове XIX стагоддзя

5. Паўстанне 1863-1864 гг. пад кіраўніцтвам К. Каліноўскага на Беларусі

1. Заняпад Рэчы Паспалітай і яе падзелы

Прычыны:

1. Шматлікія войны, якія знясілілі Рэч Паспалітую эканамічна (сацыяльна-эканамічны крызіс).Разбурэнні, прынесеныя шведскім "патопам" (1655-1660), казацка-сялянс кай вайной (1648-1651) і Расіяй (1654-1667), Паўночнай вайной (1700-1721), выклікалі ў дзяржаве дэмаграфічны і гаспадарчы крызіс, адкінулі на дзесяткі гадоў назад яе ў эканамічным развіцці.

2. Палітычны крызіс і бяззладдзе

Рэч Паспалітая апынулася ў стане поўнай анархіі і бязладдзя, якія сталі вынікам злоўжывання "залатымі шляхецкімі вольнасцямі". У боязі згубіць свае правы і прывілеі літвінска-польская шляхта рашуча супраціўлялася любым рэформам. Прынцып "непарушнасці" палітычнага ладу знайшоў адлюстраванне ў пастанове Сойма 1669 г.: "... ніякая навіна ў Рэчы Паспалітай не можа быць дапушчаная як пагроза разлажэння і вялікіх рэвалюцый". Палітычная праграма літвінскай шляхты зводзілася да адзінага найгалоўнейшага патрабавання - "піbіі поvі" - нічога новага.

Залатыя шляхецкія вольнасці:

Канфедэрацыі (шляхта аб'ядноўвалася ў узброеныя палітычныя саюзы для дасягнення сваіх мэт і абароны сваіх правоў);

рокашы (мяцяжы супраць караля);

Выбарнасць караля (вольная элекцыя);

Трымаць уласнае прыватнае войска;

права "ліберум вета";

удзельнічаць у кіраванні краінай праз удзел у пасяджэннях Вальнага Сойма, паноў-рады і павятовых сойміках;

выключнае права шляхты на займанне дзяржаўных пасад і валоданне зям-лёй,права суда над прыгоннымі;

Выбарнасць караля, які павінен быў гарантаваць шляхце ўсё большыя прывілеі, хутка прывяла да аслаблення каралеўскай улады і канцэнтрацыі ў яе руках заканадаўчай і выканаўчай улады. Разам з аслабленнем цэнтральнай улады ўзмацнялася магутнасць буйнейшых зямельных магнатаў, якія ператварыліся па сутнасці ва ўдзельных князёў. Заможныя і ўплывовыя магнаты мелі прыватнае войска, з дапамогай якога вялі паміж сабой барацьбу за ўплыў у дзяржаве. У XVII і XVIII стст. магнатэрыя стала рашаючай сілай у краіне, яна фактычна кіравала дзяржавай. У канцы XVII - пачатку XVIII стст. амбіцыі магнацкіх родаў у ВКЛ даходзяць да ўзброенага саперніцтва, перарастаюць у грамадзянскія войны.

Пасля Сямігадовай вайны (1756-1763гг.) краіны Еўропы падзяліліся на саюзы: Паўдневы (Францыя. Іспанія, Аўстрыя) і Паўночны (Англія, Прусія, Расія). У 1763 г. пачалася барацьба магнацкіх груповак. Першая была прыхільніцай Паўдневага саюза (Мнішкі, Браніцкія, Радзівілы, Патоцкія), другая – Паўночнага (Чартарыйскія, Масальскія).

Пасля смерці Аўгуста III гэтая магнацкая групоўка вырашыла абаперціся на дапамогу Расіі, каб на выбарчым сойме правесці на трон Рэчы Паспалітай свайго кандыдата. Найбольш верагоднымпрэтэндэнтам быў стольнік Вялікага княства Літоўскага, пляменнік канцлера Міхала Фрэдэрыка Чартарыйскага, ураджэнец маёнтка Волчын Берасцейскага павета Станіслаў Панятоўскі.Гэтая кандыдатура задавальняла Кацярыну II - Панятоўскі доўгі час быў паслом у Пецярбургу і карыстаўся асабістай прыхільнасцю імператрыцы. На выбарчым (элекцыйным) сойме 1764 г. намаганнямі Чартарыйскіх і ціскам прысутных пад Варшавай рускіх войскаў, Панятоўскі быў абраны на трон Рэчы Паспалітай і прыняў каралеўскае імя Аўгуст. Рэч Паспалітая апынулася ў сферы ўплыву краін Паўночнага Саюза.

Пасля першага поспеху Чартарыйскія (вядомыя як “Фамілія”) і іх прыхільнікі ў 1764-1766гг. пачалі праводзіць рэформы. Было ліквідавана права "ліберум вета", створана так званая "канферэнцыя караля з міністрамі" - прататып кабінета міністраў, які ажыццяўляў выканаўчую ўладу, зроблены захады па ўпарадкаванні фінансавай сістэмы дзяржавы, скасаваны ўнутраныя мытні, уведзены генеральны мытны тарыф і інш. Расія і Прусія не жадалі ўзмацнення Рэчы Паспалітай, выступілі з пратэстам супраць асобных пунктаў праграмы рэформ. Яшчэ ў 1764 г. гэтыя дзве дзяржавы заключылі паміж сабой пагадненне, згодна з якім яны абавязваліся перашкаджаць сілай зброі рэфармаванню дзяржаўнага ладу Рэчы Паспалітай. Пытаннем, якое зрабіла магчымым для Расіі і Прусіі ўмешвацца ва ўнутраныя справы Рэчы Паспалітай, была праблема дысідэнтаў – праваслаўных і пратэстантаў.

З 1668г. асобы, якія пераходзілі з каталіцтва пераходзілі ў праваслаўе ці ўніяцтва. Падлягалі выгнанню, з 1732г. – дысідэнты пазбаўлены права абірацца на Сойм, у трыбуналы, праводзіць рытуалы са згоды каталіцкіх святароў.

Пасля абрання на трон Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага палітыка ўлад у дачыненні да іншаверцаў не змянілася. На сойме 1764 г. прынята пастанова аб пакаранні смерцю кожнага, хто асмеліцца перайсці з каталіцтва ў іншае веравызнанне. Станіслаў Аўгуст і Чартарыйскія не далі згоды на ўраўнаванне дысідэнтаў у правах з католікамі, што было ўспрынята Кацярынай II і Фрыдрыхам II як спроба выйсці з-пад кантролю Расіі і Прусіі. У 1766г. па прапанове кракаўскага епіскапа Солтыка прынята пастанова прызнаць ворагам кожнага, хто на Сойме асмеліцца выступіць у абарону дысідэнтаў. Расія і Прусія падтрымалі ўтварэнне канфедэрацый, было створана 26 канфедэрацый. Пад патранатам Расіі і Прусіі ў 1767 г. стварылася ў Слуцку праваслаўная, а ў Торуні пратэстанцкая канфедэрацыі, якія ставілі мэтай дасягненне роўнасці канфесій, аднак яны былі слабыя. Таму пры падтрымцы рускага пасла Рэпніна у чэрвені 1767г. была створана канфедэрацыя каталікоў, узначаленая Каралем Радзівілам у Радаме (у 15 км. ад Варшавы ). Да Рэчы Паспалітай былі накіраваны новыя царскія войскі.

У кастрычніку 1767 г. пачаў надзвычайны працу сойм (1767-17687гг.) у Варшаве, у парадку дня якога стаяла пытанне аб ураўнаванні ў правах дысідэнтаў і вяртанні дарэформенных парадкаў. Сойм стварыў спецыяльную камісію, якая павінна была выпрацаваць праект рашэнняў у справах дысідэнтаў. У 1768г., пад націскам пасла Расіі Рапніна і кіраўніка Радамскай канфедэрацыі К. Радзівіла дысідэнты былі ўраўнаваны ў правах з католікамі, ім дазвалялася займаць дзяржаўныя пасады, браць шлюб з католікамі і г. д., заставаліся некранутымі “шляхецкія вольнасці” і дзяржаўны лад РП, былі прыняты так званыя "Кардынальныя правы", якія мелі сілу закона і вярталі былыя парадкі і прывілеі: 1) выбарнасць караля, права "ліберум вета"; 2) выключнае права шляхты на займанне дзяржаўных пасад і валоданне зямлёй; 3) права суда над прыгоннымі і г. д. У "Кардынальных правах" меліся і некаторыя новыя нормы. У прыватнасці, памешчыкі былі пазбаўлены права прыгаворваць прыгонных сялян да пакарання смерцю, на тэрыторыі Польшчы была пашырана норма права, якая існавала ў Статуце Вялікага княства Літоўскага, аб крымінальнай адказнасці шляхціча за забойства простага чалавека. "Кардынальныя правы" дэкларавалі нязменнасць дзяржаўнага ладу Рэчы Паспалітай і абвяшчалі гарантам гэтага Расійскую імперыю. Так упершыню дэ-юрэ ўнутранныя справы Рэчы Паспалітай былі пастаўлены у залежнасць ад пазіцыі Расійскай дзяржавы. Ураўнаванне ў правах дысідэнтаў, узмацненне залежнасці Рэчы Паспалітай ад Расіі і Прусіі выклікалі незадавальненне часткі шляхты і магнатаў. У лютым 1768 г. у крэпасці Бар на Украіне (у 50 км. ад Вінніцы) імі была створана канфедэрацыя, якую ўзначаліў Юзаф Пуласкі і падтрымаў Паўдневы саюз. Канфедэраты выступілі супраць караля, змагаліся за панаванне каталіцтва ў Рэчы Паспалітай, за незалежнасць і цэласнасць краіны.У кастрычніку 1768г. на Беларусі разгарнуліся баявыя дзеянні. Галоўны савет канфедэрацыі пызначыў маршалкам ВКЛ М. Паца, камандуючым арміі Ю. Сапегу. Да гэтага руху далучыліся магнаты і шляхта ў іншых рэгіёнах Рэчы Паспалітай. У Барскай канфедэрацыі ўдзельнічалі буйнейшыя магнаты, у тым ліку К. Радзівіл і М.К. Агінскі. 1769г. – перамогі Барскай канфедэрацыі пад Бераставіцай, Слонімам і Мышшу (наваградскі павет). Рашучая бітва паміж войскамі канфедэратаў і царскай арміяй адбылася на Беларусі 23 верасня 1772 г. Войскі канфедэрантаў (3 тыс. чалавек), якімі камандаваў М.К. Агінскі, былі разбіты А. Суворавым пад Сталовічамі.

Руска-турэцкая вайна (1768-1774гг.) пагражала Расіі стратай уплыву на РП, таму Расія згадзілася на прапанову прускага караля Фрыдрыха II аб падзеле тэрыторыі Рэчы Паспалітай. У пачатку 1772 г. было дасягнута пагадненне паміж Расіяй і Прусіяй па гэтым пытанні, затым да іх далучалася Аўстрыя. 5 жніўня1772 г. у Пецярбургу была падпісана канвенцыя, згодна з якойакрэсліваліся ўмовы і межы падзелу.Прусія анексіравала паўночна-заходнюю частку Польшчы, Аўстрыя - поўдзень Польшчы і Галіцыю. Расія атрымала землі на ўсход ад Дзвіны і Дняпра - інфлянцкае ваяводства, вялікую частку Полацкага і Віцебскага ваяводстваў, Мсціслаўскае ваявадства і Рагачоўскі павет Мінскага ваяводства - усяго 92 тыс. кв. км. і 1 млн. 300 тыс. жыхароў.

Аўстрыя, прусія і Расія патрабавалі склікання надзвычайнага сойма для ўхвалення падзелу РП. Сойм павінен пачацца 19 красавіка 1773г. Праз стварэнне соймавай канфедэрацыі было заблакіравана дзеянне “ліберум вета”(у гэтым выпадку галасаванне адбываецца большасць галасоў).У дзень адкрыцця пасяджэння Сойма з пратэстам супраць абрання маршалкам сойма А. Панінскага як агента Расіі выступіла група паслоў на чале з Тадэвушам Рэйтанам і Самуэлем Корсакам ад Наваградскага ваяводства, Станіславам Багушэвічам – ад Менскага ваяводства. Яны выступілі супраць пераўтварэння сойма ў канфедэрацкі і склікання яго ў Варшаве (кожны трэці сойм павінен праходзіць у ВКЛ, у Гародні). Гэта было фармальнае вуступленне па форме. А па змезту размова ішла пра зрыў зацвярджэння падзелу. Т. Рэйтан і 2 паплечнікі 38 гадзін не пакідалі залу пасяджэння. Каб не дапусціць абранне маршалкам Панінскага. 21 красавіка кароль РП і ўсе паслы далучыліся да канфедэрацыі. Таму вымушаны былі адступіць. Аднак удзелу ў сойме не бралі. 30 красавіка 1773г. трактаты прыняў кароль і зацвердзіў сойм.

Вялікую ролю ў палітычным жыцці краіны адыграў Чатырохгадовы сойм, які пачаў дзейнічаць у 1788 г. Спачатку дэпутатамі сойма былі абраны 177 чалавек, 69 з іх былі прыхільнікамі рэфармавання дзяржавы. Гэты сойм абвясціў сябе канфедэрацыяй, што дазваляла прымаць рашэнні простай большасцю галасоў і пазбаўляла моцы права "ліберум вета" (1790). Напярэдадні заканчэння паўнамоцтваў дэпутатаў, сойм прыняў пастанову аб падоўжанні сваей работы яшчэ на два гады і правядзенні дадатковых выбараў. У выніку колькасць дэпутатаў сойма падвоілася. 3 359 дэпутатаў Чатырохгадовага сойма 181 былі прадстаўнікамі прагрэсіўнай партыі.У студзені 1791 г. сойм прыняў новыя "Кардынальныя правы". Згодна з імі абвяшчалася пануючае становішча каталіцкай царквы, непарушнасць саюза Польшчы і Вялікага княства Літоўскага, суверэннасць Рэчы Паспалітай, свабода слова і друку. Рашэннямі сойма таксама была павялічана армія, прыняты новыя прынцыпы яе камплектавання. У сакавіку 1791 г. сойм прыняў закон аб сойміках, згодна з якім беззямельная шляхта пазбаўлялася выбарчых правоў. Гэтым у аснову выбарчай сістэмы клаўся не саслоўны, а маёмасны прынцып. Згодна з законам аб гарадах, прынятым 21 красавіка 1791 г., за мяшчанамі было прызнана права асабістай недатыкальнасці, набыцця зямельных маёнткаў, ім дазвалялася займаць дзяржаўныя пасады, быць абранымі на сойм з правам дарадчага голасу, абіраць органы самакіравання і інш. Акрамя таго, на кожным сойме 30 мяшчан, якія мелі нерухомую маёмасць у гарадах, маглі аб'яўляцца шляхтай, шляхецтва атрымлівалі таксама мяшчане, якія даслужыліся ў арміі да звання штабс-капітана.

Своеасаблівым вынікам рэформаў і найвышэйшым дасягненнем патрыятычнай партыі на чале са Станіславам Аўгустам стаў Закон аб урадзе 1791 г., які ў гістарычнай літаратуры атрымаў назву "Канстытуцыя Рэчы Паспалітай 3 мая". Канстытуцыя 3 мая была другім у свеце (пасля Канстытуцыі ЗША) дзяржаўным дакументам, які рэгуляваў арганізацыю дзяржаўнай улады, а таксама правы і абавязкі грамадзян краіны.

Рэч Паспалітая пераўтваралася ў канстытуцыйную манархію.

Улада караля абвяшчалася спадчынай, яна абмяжоўвалася соймам. Дзяржаўнай рэлігіяй абвяшчаўся каталіцызм. Для іншых канфесій гарантавалася свабода выканання рэлігійных абрадаў.

Шляхта разглядалася ў якасці прывілеяванага саслоўя, але яна пазбаўлялася улады над прыгоннымі сялянамі. Канстытуцыя дэкларавала, што сяляне пераходзяць "пад апеку права і ўлады дзяржаўнай".

У новым законе абвяшчаўся падзел улады ў дзяржаве на заканадаўчую, выканаўчую і судовую.

Канстытуцыя зрабіла рашучы крок па шляху зліцця Рэчы Паспалітай у адзіную краіну: былі ліквідаваны асобныя для Літвы і Польшчы цэнтральныя органы ўлады і сфарміраваны адзіны кабінет міністраў і іншыя дзяржаўныя ўстановы, у якіх прадстаўнікам Вялікага княства Літоўскага аддавалася палова пасад.

Канстытуцыя складалася з прэамбулы і 11 раздзелаў.

Канстытуцыя 3 мая выклікала незадавальненне старашляхецкай партыі, якую падтрымлівалі Прусія і Расія. 27 красавіка 1792 г. прадстаўнікі апазіцыі Патоцкі, Браніцкі, Ржэвускі падпісалі ў Пецярбургу акт канфедэрацыі, які перакрэсліваў пастановы Канстытуцыі 3 мая і вяртаўся да Кардынальных правоў 1768 г. Гэты акт быў абвешчаны 14 мая ў пагранічным мястэчку Таргавіца ва Украіне, пасля чаго канфедэраты звярнуліся да Расіі за ваеннай дапамогай. Кацярына II накіравала ў Рэч Паспалітую 100-тысячную армію, што з'яўлялася адкрытай агрэсіяй супраць законнага ўрада краіны. Частка войскаў рушыла ў Польшчу, другая - у Літву. Армія Рэчы Паспалітай у гэты час налічвала каля 57 тыс. чалавек, была дрэнна ўзброена, не быў укамплектаваны афіцэрскі корпус. Кароннае войска ўзначальваў Юзэф Панятоўскі, Літоўскае войска – Людвіг Вюртэнбергскі. Менавіта ен у час ваенных дзеянняў здрадзіў і перайшоў на бок Расіі, што значна паўплывала на вынік ваеннай кампаніі. Адна з рашаючых бітваў адбылася ля в. Дубенкі на Заходнім Бугу. Каралеўскімі войскамі тут камандаваў Тадэвуш Касцюшка, які меў каля 5 тыс. салдат і афіцэраў, але стрымаў націск 20-тысячнай арміі і гэтым забяспечыў адыход галоўных сіл на падрыхтаваныя пазіцыі.

У гэты час знешнепалітычныя абставіны спрыялі Рэчы Паспалітай: Аўстрыя і Прусія былі ўцягнуты ў вайну з буржуазнай Францыяй і не маглі дапамагчы Расійскай дзяржаве. Рэч Паспалітая, такім чынам, мела шанцы працягваць барацьбу за незалежнасць. Аднак Станіслаў Аўгуст вырашыў пайсці на кампраміс і адгукнуўся на ультыматум Кацярыны П. Ён перапьшіў ваенныя дзеянні і пачаў перамовы з канфедэратамі ў Таргавіцах. Урад Расійскай імперыі ў канцы 1792 - пачатку 1793 гг. пачаў перамовы з Прусіяй і Аўстрыяй аб новым падзеле Рэчы Паспалітай. Прусія, якая не прымала ўдзелу ў баях, імкнулася ўсё ж узнагародзіць сябе матэрыяльна за кошт Польшчы ўзамен за страты, якія яна панесла, змагаючыся ў складзе антыфранцузскай кааліцыі. Аўстрыя, атрымаўшы абяцанні аб перадачы ей у будучым Баварыі, адмовіліся ад тэрытарыяльных прэтэнзій. У гэтых умовах быў праведзены другі падзел Рэчы Паспалітай. 23 студзеня 1793 г. у Пецярбургу была падпісана канвенцыя паміж Прусіяй і Расіяй,згодна з якой да Прусіі адышлі Вялікапольшча, Мазовія, Гданьск і Торунь. Расія атрымала цэнтральную частку Беларусі да лініі Друя - Шнек, а таксама Заходнюю Украіну і Падолію - усяго 280 тыс. кв. км. з 3 млн. жыхароў.

17 чэрвеня 1793 г. у Новым замку ў Гродна сабраўся сойм Рэчы Паспалітай, які ўвайшоў у гісторыю пад назвай "маўклівага" ці "нямога ", сойм зацвердзіў ІІ падзел. Дэпутаты маўчалі некалькі гадзін, маршалак сойма Бялінскі абвясціў, маўчанне – знак згоды і закрыў пасяджэнне Сойма.

Паўстанне Тадэвуша Касцюшкі. Ліквідацыя Рэчы Паспалітай

У 1794 г. адбылося вызваленчае паўстанне ў Польшчы, Літве і на Беларусі. Яно з'явілася непасрэдным адказам перадавой часткі грамадства на інтэрвенцыю Расіі і Прусіі. Прычыны паўстання:

ўздзеянне Французскай рэвалюцыі канца XVIII ст.,

барацьба з феадальнымі парадкамі, супраць рэакцыйнага магнацтва, што захапіла ўладу ў Рэчы Паспалітай у выніку Таргавіцкай канфедэрацыі 1792 г. імкненне да больш справядлівага грамадства на аснове Канстытуцыі 3 мая 1791 г. і рэформ, пачатых Чатырохгадовым сеймам 1788-1792 гг.

У суседніх краінах былі рэвалюцыйныя выступленні: паўстанне ткачоў у Сілезіі, Венгрыя выступіла супраць улады Аўстрыйскай імперыі.

На тэрыторыі Рэчы Паспалітай існавалі тайныя патрыятычньія арганізацыі, таварыствы, саюзы.

Паўстанне пачалося на поўдні Полыпчы 24 сакавіка 1794 г., калі ў Кракаве быў абвешчаны "Акт паўстання". У першы ж день паўстання яго кіраўнік Андрэй Тадэвуш Банавентура Касцюшка быў абвешчаны найвышэйшым і адзіным начальнікам узброеных сілаў. У той жа дзень паўстанне распаўсюдзілася на Кракаўскае, а затым на іншыя ваяводствы Польшчы. 4 красавіка пад Рацлавіцамі паўстанцы разбілі царскія войскі. 18 красавіка была вызвалена Варшава.

Паўстанне перакінулася на Заходнюю Беларусь і ў Літву. 16 красавіка ў Шаўляе да яго далучылася літоўскае войска. У ноч на 23 красавіка 1794г. адбылося паўстанне ў Вільні. Яно было ажыццёўлена дзеячамі левага крыла вызваленчага руху. Паўстанцам удалося разбіць атрад царскіх войскаў у 3 тыс. чалавек, захапіць арсенал, узяць у палон начальніка гарнізона і каля 100 расійскіх салдат. Узнік орган кіраўніцтва паўстаннем - Найвышэйшая нацыянальная рада Вялікага княства Літоўскага. Гэта было зроблена па узору створанай у Польшчы Найвышэйшай нацыянальняй рады. У той жа дзень у Вільні быў створаны рэвалюцыйны крымінальны суд, які разгледзеў справу "таргавічаніна" Шымона Касакоўскага і прыгаварыў яго да смяротнага пакарання. 24 красавіка 1794г. Літоўская рада выпусціла маніфест аб далучэнні да польскага паўстання. 3 мая па жнівень 1794 г. у Вільні двойчы на тыдзень выходзіла "Віленская нацыянальная газета", рэдагаваная ксяндзом-піярам Піліпам Галанскім, орган Найвышэйшай Літоўскай Рады. Лозунг паўстання на Беларусі і Літве адрозніваўся ад польскага, хаця і той, і другі грунтаваліся на лозунгах французскай рэвалюцыі. Калі на польскіх землях лозунг утрымліваў такія патрабаванні, як "Воля, цэласць, незалежнасць", то ў Заходняй Беларусі і Літве ён гучаў як "Воля, роўнасць, незалежнасць ". Калі польскі лозунг заклікаў да аднаўлення цэласнасці Рэчы Паспалітай, то ў другім выпадку галоўнае - роўнасць грамадзянская, сацыяльная, а таксама роўнасць насельніцтва беларускіх і літоўскіх зямель сярод іншых народаў.

Тэдэвуш Касцюшка ў1745(1746) нарадзіўся ў маёнтку Марачоўшчына каля Брэста, у сям'і шляхціча. Скончыў Варшаўскі кадэцкі корпус, атрымаў звание харунжага. У 1769 г. выехаў у Францыю, дзе вучыўся ў парыжскіх акадэміях - вайсковай, а таксама жывапісу і культуры. На працягу сямі гадоў Т. Касцюшка (1776) ў Паўночнай Амерыцы змагаўся за незалежнасць гэтай краіны. За ваенныя заслугі ён узнагароджаны ордэнам Цынцынаці - вышэйшай узнагародай ЗША, а кангрэс ЗША ў 1783 г. надаў яму званне брыгаднага генерала. Вярнуўшыся на радзіму, Т. Касцюшка ў 1792 г. паспяхова ўдзельнічаў у ваенных дзеяннях супраць войскаў Таргавіцкай канфедэрацыі. Быў узнагароджаны ордэнам "Віртуці Мілітары" і атрымаў званне генерал-лейтэната. 30 ліпеня 1792 г. ў знак пратэсту супраць пазіцыі караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага, Касцюшка падаў у адстаўку і выехаў за мяжу. 26 жніўня таго ж года Канстытуцыйны сход Францыі надаў яму годнасць ганаровага грамадзяніна гэтай краіны.

Т. Касцюшка імкнуўся пашырыць сацыяльную базу паўстання. 7 мая 1794 г. Т. Касцюшка выдаў "Паланецкі універсал", у якім заяўляў аб апецы ўрада сялянамі. Дакумент абвяшчаў іх асабіста вольнымі, але атрымлівалі зямлю пасля таго як, заплацяць падаткі пану і дзяржаве. Непасрэдным кіраўніком паўстання ў Заходняй Беларусі і Літве быў палкоўнік, затым генерал Якуб Ясінскі, які вызначаўся больш радыкальным поглядам на развіццё паўстання. Паўстанцам спадарожнічаў поспех у бітве пад вёскай Паляны, што ў Ашмянскім павеце, якая адбылася 7 мая 1794 г. Характэрнай рысай паўстання на Беларусі было выкарыстанне дыверсійных партызанскіх форм барацьбы. Яны дапамагалі распаўсюджваць паўстанцкі рух. Гэтай жа мэце садзейнічалі рэйды паўстанцкіх атрадаў у цэнтральныя раёны Беларусі. Аднак пасля паспяховых ваенных дзеянняў у пачатку паўстання з лета 1794 г. пачаўся яго спад. Расійскія войскі пачыналі цясніць паўстанцаў з усходу. 12 жніўня яны занялі Вільню. I ўсё ж галоўную ролю ў разгроме паўстання адыграў перакінуты з поўдня пасля прымірэння з Турцыяй корпус пад камандаваннем А. Суворава. 17 верасня пад Крупчыцамі, што ля Кобрына, ён нанёс паражэнне паўстанцкім войскам, якія ўзначальваў К. Серакоўскі. 3 абодвух бакоў у бітве ўдзельнічала каля 20 тысяч чалавек, у тым ліку амаль што 2 тысячы беларускіх сялян-касінераў. Маласпрактыкаваныя ў ваеннай справе, яны панеслі асабліва вялікія страты.

У рашаючай бітве каля Мацяёвіцаў (у 60 км ад Варшавы) 10 кастрычніка 1794 г. войскі пад камандаваннем Т. Касцюшкі былі разбіты рускімі войскамі.Т. Касцюшка быў цяжка паранены і ўзяты ў палон. 4 лістапада А. Сувораў штурмаваў прадмесце Варшавы - Прагу, загінула каля 20 тыс. абаронцаў, у тым ліку і Якуб Ясінскі. 1,5 тыс. было ўзята ў палон. Т. Касцюшка быў вызвалены з турмы ў канцы 1796 г. імператарам Паўлам I і атрымаў дазвол выехаць за мяжу. Ён памёр у 1817 г. у Швейцарыі.

Паражэнне паўстання прыдвызначыла ліквідацыю Рэчы Паспалітай як самастойнай дзяржавы. Перамовы аб яе трэцім падзеле пачаліся летам 1794 г. Пасля доўгіх спрэчак 24 кастрычніка 1795 г. былі ўсталяваны межы падзелаў. Прусія атрымала Мазовію і частку тэрыторыі Літвы да Немана, Аўстрыя атрымала тэрыторыю паўднёвай і цэнтральнай Польшчы з гарадамі Кракавам, Сандамірам, Люблінам і Холмам. Расіі адышла Заходняя Беларусь, Літва, Курляндыя, частка Валыні.

25 лістапада 1795 г. апошні кароль Рэчы Паспалітай Станіслаў Аўгуст Панятоўскі пад прымусам падпісаў у Гродне акт адрачэння ад прастола. Рэч Паспалітая была падзелена такім чынам, што этнічна аднастайныя часткі (Польшча, Украіна) былі разарваны паміж рознымі дзяржавамі.

2. Палітыка царызму на Беларусі ў канцы XVIII - першай палове XIX стст.

На тэрыторыю Беларусі была распаўсюджана ўлада агульнарасійскіх адміністрацыйных органаў і ўстаноў. У краі пачалі дзейнічаць намесніцкія, а пасля губернскія ўпраўленні, царскія суды і інш. У 1796-1797гг. праведзена адміністрацыйная рэформа, утвораны губерніі: Беларуская з губернскім горадам Віцебскам, Мінская, (Мінскам), Літоўская (Вільняй). У 1802г. з палітычных меркаванняў Бела­русь была падзелена на два генерал-губернатарствы: Літоўскае (Віленская, Гродзенская і Мінская губерні) і Беларускае (Віцебская, Магілёўская і Смаленская губерні). Генерал-губернатары надзяляліся неабмежаванымі паўнамоцтвамі. Выканаўчая ўлада ў губерніях належала губернатарам праз канцылярыі ў складзе віцэ-губернатара. саветнікаў, пракурора, сакратароў. Паводле Тыльзіцкага міру 1807 г. паміж Францыяй і Расіяй да апошняй адышла Беласточчына, уключаная ў 1843 г. у Гродзенскую губерню. Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел канчаткова склаўся ў 1843г. Царскі ўрад, які быў вымушаны лічыцца з істотнымі адметнасцямі дзяржаўна-прававога становішча далучаных зямель, у якасці іх асноўнага заканадаўчага кодэкса пакідаў Статут Вялікага княства Літоўскага 1588 г. Мясцовыя жыхары мелі магчымасць займаць другарадныя пасады ў губернска-павятовай адміністрацыі.

Скасоўваліся “залатыя шляхецкія вольнасці”, аднак шляхце даваліся правы расійскага дваранства пры ўмове прынясення прысягі на вернасць Расіі, захоўваліся маёнткі з сялянамі. Шляхта, якая не жадала прысягаць, магла ў 3-месячны тэрмін прадаць свой маентак і выехаць за мяжу. Па сканчэнні гэтага тэрміну маенткі пераходзілі ў казну. Адмовіліся ад прысягі: 2 Радзівілы, 3 Агінскіх, Сапега, Салагуб, Пацей, Чартарыйскі. У 1795 г. Кацярына ІІ вярнула маенткі сваякам апошняга караля РП. Адбываліся канфіскацыі зямельных уладанняў шляхты, якая не прынесла прысягу і ўдзельнічала ў анціўрадавай дзейнасці. Першыя канфіскацыі адбыліся ў 1773-1775гг., другая хваля – пасля вайны 1812г.

Царскі ўрад актыўна праводзіў палітыку насаджэння землеўладання рускага дваранства. Усяго на тэрыторыі Беларусі Кацярына II і Павел I падаравалі ў прыватнае спадчыннаеўладанне больш за 200 тыс. рэвізскіх (мужчынскіх) душ. Пацемкін Р.А. атрымаў каля 15 тыс душ (14250) у Крычаўскім старостве, Румянцаў-Задунайскі П.А. – 17 тыс. (Гомельскае староства і Пружанская воласць Брэсцкай эканоміі), генерал-фельдмаршал Сувораў А.В. – да 7 тыс.(6352)– Кобрынская воласць Брэсцкай эканоміі, Зорыч С.Г.– мястэчка Шклоў з ваколіцамі -12 тыс. (11800). У сяр. XIX ст. рускіх памешчыкаў налічвалася 21. 7 % пры агульнай вазе ў 1%. З-за супраціўлення дзяржаўных сялян пераводу іх у разрад памешчыцкіх пасля 1801г. раздача маенткаў урадам Аляксандра І была спынена. Прававы і маемасны стан большасці сялян пагоршыўся – іх перадавалі ў памешчыцкую ўласнасць. Прыгонніцтва на Беларусі ўзмацнялася і пашыралася з прычыны запісу за землеўласнікамі часткі былых прывілеяваных і адносна свабодных катэгорый сельскага насельніцтва (зямянаў, выбранцаў, панцырных баяр, "вольных" людзей і інш.). падымны падатак заменены падушным (1 руб. серабром). 3-за слабай плацежаздольнасці і неабходнасці паступовага прыстасавання да расійскай падатковай сістэмы ім некаторы час аказвалі льготы ва ўплаце падушных грошай (ад 6 мес. да 2 лет вызваляліся ад падаткаў. З 1797г. на працягу 10 гадоў абкладвалася на палову меншым падаткам, чым інш. насельніцтва Расіі), пасля чаго насельніцтва беларускіх губерняў было падведзена пад агульны тып падатковага абкладання ва ўсёй імперыі. Па ўказу сената ў 1773г. адменены збор пошлін з с\г і лясных тавараў, што вывозіліся з Беларусі ў Рыгу, створаны спрыяльныя ўмовы для гандлю бел. купцоў у Маскве, С-Пецярбургу. Уводзілася невядомая дасюль рэкруцкая павіннасць – на 25 –гадовую вайсковую службу ад 200 чал., з 1820 г. – ад 125 душ мужчынскага полу. Уводзіліся дадатковыя павіннасці – кватэрнае. Фурманачнае. Дарожнае, земскія, грамадскія і мірскія “зборы”. 5 красавіка 1797г. – маніфест імператара Паўла І аб трохдзеннай паншчыне. На Беларусі скасоўвалася магдэбургскае права, а на гарады, якія яго мелі, і мястэчкі, прызнаныя цэнтрамі паветаў, пашыраліся прынцыпы расійскага гарадскога самакіравання паводле Даравальнай граматы гарадам 1785 г. Жыхары шэрагу мястэчак, якія такіх правоў не атрымалі, прыраўноўваліся да сялян і нават раздаваліся прыватным уладальнікам. Купецтва атрымала права ствараць гільдыі. Для яўрэйскага насельніцтва, якое пражывала ў гарадах, указам 1794 г. вызначалася мяжа яўрэйскай аседласці, якая ўключала беларускія, літоўскія і частку ўкраінскіх губерняў. Існавала прыгранічная паласа ў 50 верст (каля 53 км.) у якой забаранялася пражываць яўрэям. Яўрэі мелі права займацца толькі рамяством і гандлем. У 1860 –я гг. на тэр. 5 бел. губерняў пражывала 400 тыс. яўрэяў.

У 1810 г. міністрам А.А. Аракчэевым было створана першае ваеннае пасяленне на базе Бабылецкага староства Клімавіцкага павета. Да жніўня 1818г. ваенныя пасяленні ўзніклі ў Віцебскай і Магілеўскай губернях. Сялян перасялялі ў Новарасійскі край. Вескі разбураліся. На іх месцы ўзнікалі пасяленні салдат, якія павінны былі сумяшчаць вайсковую службу з земляробчай працай.

Вызначылася гаспадарчая спецыялізацыя Беларусі – вытворчасць тэхнічных с/г культур, тэкстылю (суконныя, канатныя, парусінавыя, палатняныя мануфактуры). У Крычаве заснавана суднаверф, дзе будаваліся легкія судны для Чарнаморскага флоту.

Да пачатку 30-х гг. XIX ст. палітыка мела ўмерана-ліберальны характар, пазней – кансерватыўны. Каб супакоіць мясцовую знаць, у цэлым захоўвалася канфесійная сітуацыя, якая склалася раней. Была заснавана каталіцкая Беларуская (з цэнтрам у Магілеве) епархія. Нават забаронены Папам Рымскім ордэн езуітаў знайшоў да 1820 г. прытулак на далучаных да Расіі землях усходняй Беларусі. Афіцыйна каталіцкаму і уніяцкаму духавенству не дазвалялася схіляць у сваю веру праваслаўных. Важнейшым мерапрыемствам у гэтым кірунку бьшо ўвядзенне указам ад 1 студзеня 1831 г. расійскага заканадаўства ў Віцебскай і Магілеўскай губернях і адмена дзеяння Статута Вялікага княства Літоўскага, а 25 чэрвеня 1840 г. на ўсей тэрыторыі Беларусі.

У 1839 г. быў створаны “Асобы камітэт па справах заходніх губерняў”. Ажыццяўляўся так званы "разбор" шляхты для папярэджвання магчымых шляхецкіх выступленняў. Гэта працэдура ўяўляла сабой праверку дакументаў аб дваранскім паходжанні і перавод на гэтай аснове часткі шлях­ты ў падатковае саслоўе: аднадворцаў - у сельскай мясцовасці і грамадзян - у гарадах. Дваранскага звання пазбаўляліся дробныя, беспамесныя шляхцічы. Адным з найважнейшых напрамкаў урадавай палітыкі стала барацьба супраць уплыву каталіцкай царквы – змяншэнне колькасці каталіцкага духавенства і падрыву яго эканамічнай базы. Ліквідацыі падлягалі некамплектныя каталіцкія манастыры, у дзяржаўную маёмасць перадаваліся маёнткі духавенства. Да сярэдзіны 40-х гг. секулярызацыя царкоўных уладанняў была ў асноўным завершана, у выніку чаго дзяржаўнае сялянства беларускіх губерняў папоўніла каля 100 тыс. рэвізскіх (мужчынскіх) душ.

У 30-я гг. XIX ст. улады схіляюць на свой бок вышэйшае уніяцкае духавенства на чале з літоўскім епіскапам Іосіфам Сямашкам. 12 лютага 1839 г. на саборы ў Полацку – далучэнне уніяцкай царквы да рускай праваслаўнай.

Дзеля русіфікацыі заахвочваўся пераезд на Беларусь рускіх чыноўнікаў і абмяжоўваўся доступ да заняцця дзяржаўных пасад мясцовых ураджэнцаў. Рабіліся спробы перасялення рускіх праваслаўных сялян і інш.

<== предыдущая лекция | следующая лекция ==>
 | Вайна 1812 г. на Беларусі
Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-07; Просмотров: 810; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.037 сек.