Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Вайна 1812 г. на Беларусі

Галоўнымі суб’ектамі еўрапейскай палітыкі з’яўляліся Англія, Расія і Францыя, якія вялі барацьбу за гегемонію на кантыненце. Францыя з прыходам да ўлады Напалеона ўсталёўвала кантроль новымі тэрыторыямі. Такая сітуацыя пагражала інтарэсам Расійскай імперыі, якая ўдзельнічала ў ваенных кааліцыях еўрапейскіх манархій, накіраваных супраць Францыі. У 1806-1807 гг. чацвертая антыфранцузская кааліцыя (Англія, Прусія, Расія і Швецыя) была разбіта пад Фрыландам (зараз г.Праўдзінск Калінінградскай вобласці). У такіх умовах расійскі імператар Аляксандр I быў вымушаны пагадзіцца на перамір’е, якое прапанаваў яму Напалеон. Каля Цільзіта (зараз г.Савецк Калінінградскай вобласці) былі падпісаны 7(19) ліпеня 1807 г. мірны дагавор і саюзны трактат з антыбрытанскай накіраванасцю. З тэрыторый былой Рэчы Паспалітай у свой час захопленных Прусіяй, было створана Герцагства Варшаўскае. Да Расіі была далучана Беласточчына, якая ўваходзіла ў склад Прусіі. Мясцовая шляхта незадаволена абмежаваннямі сваіх палітычных правоў пасля далучэння да Расіі тэрыторый Рэчы Паспалітай. У шляхецкім асяроддзі існавалі сімпатыі да Францыі – саюзніка былой Рэчы Паспалітай. Францыя дала прытулак многім эмігрантам былой Рэчы Паспалітай, частка якіх дабраахвотна пайшла ў французскую армію. Значную ролю адыгралі і заявы Напалеона аб магчымасці ўзнаўлення былой Рэчы Паспалітай з яго дапамогай. Стварэнне ў 1807 г. Герцагства Варшаўскага было абвешчана першым крокам. Сярод беларускай шляхты праявілася тэндэнцыя да руху ў польскую дзяржаву, дзе яны паступалі на вайсковую службу. Гэта прымусіла расійскія ўлады аб’явіць аб секвестры і канфіскацыі маёмасці ад’ехаўшых у Герцагства. Але частка шляхты была незадаволена рэформамі ў Герцагстве Варшаўскім, асабліва адмена ў 1807 г. прыгоннага права. Для многіх імя Напалеона было звязана з французскай рэвалюцыяй, якая знішчыла ўсе феадальныя інстытуты.

Князі М.К. Агінскі, Ф.К. Любецкі. А.Е. Чартарыйскі, граф Л. Плятэр у 1811 г. па даручэнні Аляксандра I склалі прает “ Палажэння аб праўленні аўтаномным Вялікім княствам Літоўскім”, прадугледжвалася аўтаномія ВКЛ у складзе Расійскай імперыі – план Агінскага (не быў реалізаваны). У ім на працягу 10 гадоў прапаноўвалася паступова вызваліць сялян ад прыгоннай залежнасці.

Расія і Францыя непасрэдную падрыхтоўку да вайны пачалі яшчэ ў 1810 г. У межах Літвы, Беларусі і Паўночнай Украіны былі сканцэнтраваны тры рускія арміі: 1-я генерала М.Б. Барклая дэ Толі (штаб у Вільні – 6 дывізій якой сфарміраваны з беларусаў). 2-я генерала П.І. Баграціёна (штаб у Ваўкавыску). 3-я генерала А.П. Тармасава (штаб у Луцку). Рэзервны корпус Ф.Ф. Эртэля (37,5 тыс. чалавек) каля Мазыра.

10(22) чэрвеня Напалеон абвясціў Расіі вайну, а 12 (24) чэрвеня напалеонаўская «Вялікая армія» фарсіравала Неман у раёне Коўна (сам Напалеон) і Гродна. Напалеон кінуў супраць Расіі каля 600 тыс. вайскоўцаў і 1372 гарматы. Удзельнічала шляхта з Літвы і Беларусі. Князь Д. Радзівіл за свой кошт выставіў 3-тыс. уланскі (8-мы кавалерыйскі) полк, Ю. Панятоўскі сфарміраваў кавалерыйскі корпус. Усяго на баку Напалеона ваявала 6 кавалерыйскіх і 5 пяхотных палкоў колькасцю 19 тыс. чал. – выхадцаў з Беларусі і Літвы

Напалеон разлічваў разбіць рускія арміі паасобку на тэр. Беларусі. Аднак рускія арміі (1-я і 2-я) пачалі адыход з мэтай злучэння. 1-я адступала па маршруце: Вільня – Свянцяны – Дрыса – Полацк – Віцебск – Смаленск; 2-я армія – па лінііі: Ваўкавыск – Слонім – Нясвіж – Слуцк – Бабруйск – Магілеў – Смаленск. Арміі аб’ядналіся каля Смаленска, разбіўшы французаў 4-5 жніўня. У баях пад Смаленскам і Барадзіно удзельнічала першая жанчына – афіцэр Н. Дурава. У 1806г. паступіла на вайсковую службу. З 1811г. служыла ў Літоўскім уланскім палку, размешчаным у Гродне, непрацяглы час была ардынарцам Кутузава.

16 (28) чэрвеня французы занялі Вільну, 26 чэрвеня (8 ліпеня) – Мінск. 27-28 чэрвеня (9-10 ліпеня) адбылася бітва пад Мірам (перамога рускіх), 9- 11 (23) ліпеня – каля вескі Салтанаўка –перамога французаў– Подзвіг генерала М. Раеўскага. 15 (27) ліпеня пад Кобрынам французы капітуліравалі, значная першая перамога расійскай арміі над французамі. 18-20 ліпеня (30 ліпеня-1 жніўня) адбыліся Клясціцкія баі пад Полацкам– перамога рускіх, у якіх загінуў генерал Кульнеў. Да пачатку жніўня пераважная частка Беларусі была акупіравана напалеонаўскім войскам, акрамя поўдня і Бабруйскай цытадэлі (23.08-30.09), абаронцы якой вытрымалі ўсе прыступы праціўніка. Баі за Віцебск– 13-14 ліпеня; 16 (28) ліпеня ў Віцебску Напалеон прапанаваў Аляксандру I пачаць мірныя перагаворы, але адказу не атрымаў. Гарадское насельніцтва наладжвала ўрачыстыя цырымоніі сустрэч. У той жа час у мясцовасцях, дзе адбываліся баявыя дзеянні, насельніцтва кідала свае дамы, уцякала ў лес. Сваю ролю адыгравала і антынапалеонаўская прапаганда расійскіх ўлад і праваслаўнай царквы.

Для кіраўніцтва акупіраванымі тэрыторыямі Напалеонам 1(13) ліпеня ў Вільні быў створаны ўрад – Часовая к амісія ўрада ВКЛ, паўнамоцтвы якой распаўсюджваліся на Віленскую. Гродзенскую і Мінскую губерні і Беластоцкую акругу. У склад Камісіі ўвайшлі сем чалавек: С. Солтан, К. Прозар, Ю. Серакоўскі, А. Сапега, Ф. Ельскі, А. Патоцкі, Я. Снядзецкі – прадстаўнікі мясцовых буйных землеўласнікаў. У кампетэнцыю Камісіі ўваходзіла: спагнанне падаткаў, размеркаванне бюджэтных сум, арганізацыя ўзброенных сіл і жандармерыі, стварэнне сістэмы адукацыі і судовых устаноў. На французскі ўзор былі арганізаваны адміністрацыйныя адзінкі – дэпартаменты, падпрэфектуры і г.д. Кантрольныя функцыі і палітычнае кіраўніцтва належала напалеонаўскаму камісару, ваенная ўлада знаходзілася ў руках генерал-губернатара Літвы (французы). Агульны нагляд ад імя Напалеона ажыццяўляў Г.-Б. Марэ. Аналагічным чынам былі арганізаваны органы кіраўніцтва ў Віцебскай, Магілеўскай і Смаленскай губернях, але яны не падпарадкаваліся віленскаму ўраду – “асобныя камісіі польскага праўлення”. Напалеон не зрабіў таго, што ад яго чакала значная частка шляхты. Перад створанымі ваеннай і цывільнай адміністрацыямі была пастаўлена галоўная мэта: харчовае і фуражнае забяспячэнне войска. Сітуацыя ўскладнялася тым, што Напалеон не разлічваў на доўгатэрміновыя ваенныя дзеянні і своечасова не падрыхтаваў запасаў, а камунікацыі «Вялікай арміі» аказаліся надзвычай расцягнутымі і здзейсняць падвоз харчоў і фуражу з Еўропы было практычна немагчымым. Важнай задачай, было фарміраванне ўзброеных сіл. Частка шляхты не жадала ісці ў ствараемае войска. (Планавалася сабраць 100 тыс. войска, па розным падлікам было сабрана 24-36 тыс.). У напалеонаўскім войску распачалася марадзерства. Напалеон і яго адміністрацыя спрабавалі прыпыніць яе маштабы. Былі створаны спецыяльныя рухомыя вайсковыя каманды для барацьбы з марадзерамі і дэзерцірамі, аднак кардынальнага паляпшэння не назіралася.

3 прыходам французскай арміі сяляне чакалі, што Напалеона скасуе прыгоннае права, аднак яно не было адменена, марадзерства выклікала партызанскі рух. Адначасова ў беларускіх лясах дзейнічалі рускія армейскія партызанскія атрады, якія ўзначальвалі Д.В. Давыдаў, А.Н. Сяславін, Фігнер. Кудашоў, Ажароўскі і інш. Сваімі дзеяннямі вядомы жыхары вёскі Жарцы на чале Максімам Маркавым і казаком Грушыным – абаранілі веску і ўдзельнічалі ў бітве за Полацк, і в. Трасцяны Ігуменскага павета ( кіраўнік партызанскага атрада Тарас Барысенка).

Генеральная – Барадзінская бітва за Маскву адбылася 26 жніўня 1812г.. працягвалася амаль 12 гадзін. Рускія пакінулі Маскву каб захаваць войскі і адступілі ў Таруціна. Напалеон знаходзіўся ў Маскве 36 дзен. Напалеон пачаў адступленне з Масквы 7(19) кастрычніка.

Размешчаны ў паўночнай Беларусі рускі корпус Вітгенштэйна вызваліў Полацк ад войскаў Удзіно і Сен-Сіра 7 кастрычніка, а 26 кастрычніка – Віцебск. Армія Чычагава дзейнічала на захадзе і паўдневым захадзе Беларусі. Мінск вызвалены 4 лістапада, Барысаў – 9 лістапада. Гродна – 9 снежня атрадам Д авыдава.

Менавіта на беларускай зямлі адбылося канчатковае паражэнне напалеонаўскай арміі – 14-17 (26-29) лістапада пры пераправе цераз Бярэзіну каля вескі Студзенка (раен Барысава. Загінула больш 20 тыс.) 24 лістапада 1812г. Напалеон пакінуў войскі ў Смаргоні. Праз два тыдні (некалькі тысяч) рэшткі «Вялікай арміі» пакінулі мяжу Расійскай імперыі. Агульныя страты склалі каля 160 млн. руб. серабром – для прыкладу, памер штогадовага падатку с Беларусі на карысць дзяржбюджэту – 1 млн. руб. Прыгоннае права было захавана, працягваліся рэкруцкія наборы, падаткі не зменшыліся. Выключэннем сталі сяляне в. Жарцы (52 рэвізскіх душ), якіх урад выкупіў у памешчыка разам з землямі з умовай спагнання гэтай платы і прыгоннай сялянкі – разведчыцы Фядоры Міронавай з в. Пагуршчына Полацкага павета. У той жа час мясцовая шляхта, скампраметаваная супрацоўніцтвам з Напалеонам, захавала свае правы і прывілеі. Маніфесты Аляксандра I ад 12 снежня 1812 г. і 30 жніўня 1814 г. аб’яўлялі амністыю дваранству, схіліўшымуся да Напалеона, а “сяляне, верны наш народ – няхай атрымаюць узнагароду ад Бога ”. Назву “Айчынная ”вайна 1812 г. атрымала ў рускай публіцыстыкі ў 1813г. каб адрозніваць баявыя дзеянні на тэрыторыі Расіі ад замежных паходаў рускай арміі 1813-1814 гг.

<== предыдущая лекция | следующая лекция ==>
Тэма 7. Беларускія землі ў канцы XVIII –пачатку XX стст | Грамадска–палітычны рух на Беларусі ў першай палове XIX стагоддзя
Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-07; Просмотров: 612; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.013 сек.