Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Сацыяльна-эканамічнае развіцце Беларусі ў другой палове XVIII ст




У XVIIст. фалькаркава-паншчынная сістэма распаўсюдзілася на захадзе Беларусі, а на усходзе ў XVIIІст. пашырэнне паншчыны з 6-8 дзен да 8-12 дзен мужчынскіх і жаночых з цяглай валокі.

Асноўныя галіны вытворчасці вотчынных прадпрыемстваў:

Лясныя промыслы (дрэваапрпцоўка, вытворчасць попелу і паташу, смалакурні);

Рудні (здабыча і выплаўка жалеза);

Маслабойні;

Паперні (выраб паперы);

Вінакурэнне.

“Права прапінацыі” – манапольнае права на выраб і продаж гарэлкі насельніцтву падуладнаму пэўнаму феадалу.

З’яўляюцца мануфактуры ў 10-30-я гг. XVIIІ ст. на Беларусі буйнейшымі былі Урэцкая (старэйшая –заснавана ў 1635г.) і Налібоцкая шкляныя “фабрыкі”князёў Радзівілаў, жалезаапрацоучы завод графа Храптовіча (у маёнтку Вішнева Ашмянскага павета, заснаваны ў 1780г.), фаянсавы завод князя Агінскага (Целяханы Пінскага павета), Нясвіжская суконная фабрыка, у Свержані фарфоравая мануфактура і Слуцкая фабрыка шаўковых паясоў Радзівілаў (персіярня). У другой палове XVIIІст. мануфактурная вытворчасць стала масавай. У канцы XVIII – пачатку XIX стст. на Беларусі працавала больш за 250 падобных прадпрыемстваў (без вінакурных і піваварных). Комплекс мануфактур (17) быў створаны падскарбіем ВКЛ Антоніем Тызенгаўзам у Гродзенскай і Брэсцкай каралеўскай эканоміях: суконная, шаўковая, палатняная, панчошная, капялюшная, карэтная, шаўковых паясоў і інш. На гродзенскіх прадпрыемствах працавала каля 1,5 тыс. пастаянных рабочых з ліку прыгонных сялян, але былі яшчэ і часовыя.

Да сяр. XVIIІст. большасць гарадоў і мястэчак знаходзіліся ў заняпадзе. У канцы XVIIІст.налічвалася 39 гарадоў і больш 350 мястэчак з насельніцтвам прыкладна 250 тыс. чал. ці 11 % насельніцтва Беларусі.

Буйнейшы штогогадовы кірмаш быў ў Зельве, вялікія кірмашы збіраліся ў Шклове, Бешанковічах, Нясвіжы, любавічах, Астрыне, Свіслачы. Кірмашы адрозніваліся спецыялізацыяй. Існавалі штодзенныя таргі. У канцы XVIIІст. было 15 прыватнаўласніцкіх гаралоў і пераважная большасць мястэчак. Па колькасці насельніцтва самым буйным быў Віцебск (12,5 тыс. чал.), 2-гі – Менск (7 тыс.), Полацк 5, 5 тыс чал. У канцы XVIIІст. яўрэі склалі каля 50% усіх мяшчан. У мястэчках –60-90 %. 1764г. створаны ў гарадах шляхецкія па складу камісіі “добрага парадку” для ўпарадкавання гарадской гаспадаркі, скасавання юрыдык, 1776 г. адмена магдэбургскага права для большасці гарадоў. У ВКЛ 11 гарадоў яго захавалі – Бярэсце. Вільня, Ваўкавыск, гародня, Коўна. Ліда, Менск, Мазыр. Наваградак, Пінск, Трокі. Самакіраванне адноўлена ў 1791г.(закон аб волных гарадах у Рэчы Паспалітай), мяшчанам дазволена набываць зямлю, быць абранымі пасламі на Сойм і служыць у дзяржаўных установах, магчымасць набыцця шляхецтва. У 1775г. прыняты закон, які дазваляў шляхце займацца прадпрымальніцкай дзейнасцю і гандлем без страты сваіх шляхецкіх вольнасцей.

Галоўныя накірункі знешняга гандлю: Прыбалтыка, Польшча (Гданьск), Расія. На гаспадарчую дзейнасць станоўча паўплывалі рэформы 60-70-х гг.:

1764г. – стварэнне дзяржаўнай Скарбовай (казначэйскай) камісіі, якая сканцэнтравала ў сваіх руках кіраванне фінансамі, нагляд за гандлем і шляхамі зносін;

увядзенне адзінага, абавязковага для ўсіх (у тым ліку шляхты і духавенства, якія раней не плацілі) падатку;

адмена прыватных мытных межаў і ўсталяванне генеральнага мытнага тарыфу ў 1764г.

адмена мытні на мяжы Польшчы і ВКЛ у 1775г.

рэформа пошты ў 1764г.

метралагічная рэформа увядзенне ў 1766 г. адзіных мер у ВКЛ вагі, аб'ёму, даўжыні;

1765г. аграрная рэформа Тызенгаўза ў каралеўскіх эканоміях

Росту ўнутраных і знешніх гандлёвых сувязяў спрыяла будаўніцтва новых шляхоў зносін. Праз палескія балоты пракладваюцца пінска-слонімскі і пінска-валынскі тракты. Агінскі канал (1765-1783 гг.) злучыў Неман з Прыпяццю, пачалося будаўніцтва Днепра-Бугскага канала ў 1775г. і Бярэзінскага канала, які злучыў басейны дняпра і Зах. Дзвіны

 

Літаратура

 

Трусаў Н. Агульныя тэндэнцыі ў гарадской матэрыяльнай культуры.//Спадчына.–1994.–№ 6.

Бекцінееў Ш.І.Грашовая сістэма Вялікага княства Літоўскага// Актуальныя пытанні гісторыі Беларусі.– Мн., 1992.

Келер Вольга. Магдэбурскае права. – Спадчына.–1997.–№ 5.

Копысский З.Ю. Социально-экономическое развитие городов Белоруссии в ХУ1 – первой половине ХУ11 в. – Мн., 1973.

Лойка П.А. Прыватнаўласніцкія сяляне Беларусі. Эвалюцыя феадальнай рэнты ў другой палове ХУ1 – ХУ111 ст. – Мн., 1991.

Піруха Г. Грошы Вялікага княства Літоўскага// Спадчына.–2000.–№5-6.

Смолік А., Барыс С. Сацыяльная структура грамадства ВКЛ (ХУ-ХУІ стст.)//БГЧ.–1996.–№3.

Спиридонов М.Ф. Закрепощение крестьянства Беларуси (ХУ – ХУ1 в.). – Мн., 1993.

Ткачоў М.А. Замкі і людзі. – Мн., 1991.

Цітоў А.К. Гарадская геральдыка Беларусі. – Мн., 1989.

Эканамічная гісторыя Беларусі:.курс лекцый. – Мн., 1997.


Тэма 14. Сацыяльна-эканамічнае развіцце Беларусі ў час пераходу да індустрыяльнай цывілізацыі.

 

  1. Асаблівасці сацыяльна-эканамічных адносін у Беларусі пасля далучэння да Расійскай імперыі.
  2. Эвалюцыя аграрных адносін у Расіі. Рэформы ў сельскай гаспадарцы ў 1840-50-х гг.
  3. Адмена прыгоннага права і буржуазныя рэформы 1860-1870-х гг.
  4. Сталыпінская аграрная рэформа.

 

1. Асаблівасці сацыяльна-эканамічных адносін у Беларусі пасля далучэння да Расійскай імперыі.

Асаблівасці развіцця селькай гаспадаркі:

· разлажэнне феадальна-прыгонніцкай сістэмы гаспадарання;

рост попыту на с\г прадукцыю выклікаў пашырэнне фальваркаў і панаванне паншчыны–97% памешчыцкіх сялян;

· сяляне падзяляліся на памешчыцкіх і дзяржаўных (казённых), павіннасці залежалі ад велічыні і якасці зямельных надзелаў у адпаведнасці з інвентарамі.

· панаванне буйнога землеўладання ( вольных сялян – 4.5 % );

· аснова с\г – вытворчасць збожжа і пашырэнне пасеваў тэхнічных культур– лёну. Каноплі, цукровых буракоў, бульбы;

· розныя сістэмы землекарыстання: у заходніх – Віленская, Гродзенская. Мінская губ. – падворная, ва ўсходніх – Магілеўская, Віцебская– абшчынная;

пачатак спецыялізацы;

· набліжанасць прадпрыемтваў па перапрацоўцы с\г прадукцыі да крыніц сыравіны;

· пачалі выкарыстоўвацца сельскагаспадарчыя машыны. Прапагандай перадавых метадаў земляробства і жывёлагадоўлі займалася Беларускае вольнае эканамічнае таварыства, што існавала з 1826 па 1841 гг. у Віцебску. У 1848г. у маёнтку Горы-Горкі Магілёўскай губерні быў адкрыты першы ў Расійскай імперыі земляробчы інстытут.

· Паглыблялася маёмаснае расслаенне: выдзяляліся заможныя сяляне, якія арандавалі млыны, вялі гандаль і інш.

· расла запазычанасць памешчыцкіх маёнткаў прыватным асобам і казне. К 1859 г. па пяці беларускіх губернях каля 60% прыгонных сялян былі закладзены іх уладальнікамі

На беларускіх землях у першай палове XIX ст. узнікалі капіталістычныя адносіны.

Прамысловы пераварот – пераход ад мануфактурнай да фабрычна-завадской вытворчасці, ад ручной працы да машыннай, звязаны з фарміраваннем прамысловай буржуазіі і вольнаёмнага рабочага класа. Ен распачаўся ў другой пало­ве XVIII ст. у Англіі, распаўсюджваецца ў пачатку XIX ст. ў інш. краінах Еўропы. У Беларусі адбываецца ў 30-я гг. XIX ст.

Тыпы прадпрыемстваў на Беларусі:

1. Рамесныя майстэрні (не больш 5 чал.) і дробнакапіталістычныя прадпрыемствы (колькасць рабочых 6 –15 чалавек – у гарадах– купецка-мяшчанская вытворчасць) рамесныя цэхі ліквідаваны ў 1852г.;

2. мануфактура (рабочых звыш 16), вотчынныя мануфактуры займалі пануючае месца.

3. фабрыкі

Першыя фабрыкі былі пабудаваны ў 20-я гг. XIX ст. у мястэчках Хомск і Косава Гродзенскай губерні ( выраб сукна)– належалі графу В. Пуслоўскаму. Працавала на іх 400 чал. Пераважалі прадпрыемствы па перапрацоўцы сельскагаспадарчай сыравіны: вінакурныя, суконныя, палатняныя, цукровыя, мукамольныя, большасць іх належала памешчыкам. Вольнанаёмныя рабочыя складалі больш 1\3 часткі ад усіх рабочых.

1-ы цукровы завод пачаў працаваць у 1830г. у маентку Молатава А. Скірмунта – першы ў Рас. імперыі беларускі вынаходнік ( вынайшаў машыну, якая выпарвала цукровы сіроп за 4-5 хвілін замест 4-5 гадзін).

Шашэйныя дарогі:

Масква-Брэст– Варшава; Пецярбург–Кіеў.

Каналы, што злучылі рэкі басейна Чорнага і Балтыйскага мораў: Агінскі (Днепр–Неман), Бярэзінскі (Днепр- Зах. Дзвіна), Днепра-Бугскі (Днепр – Вісла), Аўгустоўскі (Неман–Вісла).

1-ы параход, 12 конскіх сіл, пабудаваны механікам гомельскага маентка графа М. Румянцева А. Смітам, быў выпрабаваны на Сажы ў 1824г.

Буйнейшыя кірмашы: Зэльвенскі і Свіслацкі (Гродзенск. Губ.), Асвейскі і Бешанковіцкі (Віцебск. губ.), Любавіцкі (Магілеўск.). Усяго 270 кірмашоў.

Назіраецца ўрбанізацыя – рост гарадоў і гарадскога насельніцтва. Вага гараджан – 10% ад жыхароў Беларусі– шматканфесійнае і шматэтнічнае, яўрэяў большасць.

2.Эвалюцыя аграрных адносін у Расіі. Рэформы ў сельскай гаспадарцы ў 1840-50-х гг.

У 1840-1857 гг. праводзілася рэформа сярод дзяржаўных сялян, якія складалі каля пятай часткі ўсяго сялянства Беларусі. Амаль усе казённыя маёнткі здаваліся у арэнду прыватным асобам і таму эканамічнае і прававое становішча сялян у іх да канца 30-х гадоў XIX ст. практычна не адрознівалася ад становішча памешчыцкіх прыгонных. Да рэформы кіраўніцтва дзяржаўнай вескай ажыццяўляў Дэпартамент дзяржаўных маемасцей, які з 1 студзеня 1836г. пераўтвораны ў Міністэрства дзяржаўных маемасцей. Ініцыятарам і правадніком рэформ стаў міністр дзяржаўных маёмасцяў Расійскай імперыі граф П.Дз. Кісялёў - прыхільнік абмежавання і лібералізацыі феадальна-прыгонніцкіх адносін. Мэта: зняць сацыяльнай напружанасці ў дзяржаўнай вёсцы заходніх губерняў, павышэнне яе даходнасці.

Рэформа пачалася з перабудовы апарату кіравання дзяржаўнай вёскай была пакладзена «Ўстанаўленне аб кіраванні дзяржаўнымі маёмасцямі ў губернях» (І838 г.). 28 снежня 1839 г. для заходніх губерняў было выдадзена спецыяльнае «Палажэнне аб люстрацыі дзяржаўных маёмасцей заходніх губерняў і Беластоцкай вобласці».

У адрозненні ад вялікарасійскіх губерняў, рэформа П.Д. Кісялёва на Беларусі складалася з трох частак: рэформы сістэмы кіравання; палітыкі «апякунства» ў адносінах да сялян (дапамогі сялянам, пачатковай адукацыі і медыцынскай дапамогі); люстрацыі дзяржаўных маёмасцей.

У ходзе рэформы прадугледжвалася:

· У Расіі новая 4-х ярусная сістэма мясцовага кіравання, у Беларусі –3: губернскія палаты, акруговыя ўпраўленні дзяржаўных маёмасцяў і сельскія грамады з выбарным кіраваннем, якім давяралася самастойнае вырашэнне гаспадарчых, адміністрацыйных і судовых спраў

· люстрацыя - апісанне дзяржаўных уладанняў: дакладны ўлік дзяржаўных маёмасцяў і вызначэнне павіннасцей дзяржаўных сялян у залежнасці ад гаспадарчага становішча;

· Перавод малазямельных і беззямельных у разрад цяглых – надзяленне іх надзелам зямлі;

· Перавод дзяржаўных сялян з паншчыны на чынш ( ўказы 1844 і 1845 гг. );

· Спыненне здачы ў арэнду дзяржаўных маенткаў;

· Прызнавалася "грамадзянская свабода" дзяржаўных сялян – перамены ў прававым статусе дзяржаўных сялян – прызнаваліся правы атрымання спадчыны, уласнасці, занятку гандлем і промысламі.

Вынікі:

· Паляпшэнне становішча дзяржаўных сялян– змяншэнне павіннасцей сялян і павялічэнне іх зямельных надзелаў.

· паскарэнне маёмаснай дыферэнцыяцыі, вызваленне працоўных рук для капіталістычнай вытворчасці, рост гарадоў – садзейнічала развіццю капіталізма ў Расіі. Рэформа Кісялёва насіла буржуазны характар.

Інвентарная рэформа ў памешчыцкай вёсцы пачала ажыццяўляцца на падставе закона ад 15 красавіка 1844 г. аб стварэнні Камітэта заходніх губерняў для выпрацоўкі «Правілаў для кіравання маёнткамі па зацверджаных для гэтага інвентарах». Увядзенне ў дзеянне інвентароў пачалося ў Беларусі з 1845 г.

Яе сутнасць:

· складанне інвентароў памешчыцкіх маёнткаў з дакладнай фіксацыяй сялянскіх надзелаў і колькасцю паншчынных дзён – ўведзены ва ўсіх памешчыцкіх маёнтках заходняй і цэнтральнай Беларусі і ў частцы маёнткаў усходняй Беларусі. Гэтым займаліся губернскія інвентарныя камітэты

· рэгуляванне памераў надзелаў і павіннасцяў памешчыцкіх сялян. Для цяглавай сялянскай гаспадаркі, у залежнасці ад колькасці і якасці зямлі, у маёнтках устанаўліваліся надзелы памерам ад 4 да 9 дзесяцін (паншчына 3 дні з канём –мужчынская паншчына; 1 дзень без каня – жаночая паншчына). Падводная павіннасць павінна была выконвацца за кошт паншчынных дзён.

· Памешчыкам забаранялася самавольна ўстанаўліваць згонныя дні, а таксама абкладаць сялян «данінай» – натуральнымі паборамі.

Памешчыкі перашкаджалі перагляду і складанню інвентароў – былі ўведзены ў дзеянне толькі ў 1/10 частцы памешчыцкіх маёнткаў Беларусі.

Афіцыйна складванне абавязковых інвентароў было завершана ў 1849г., аднак фактычна цягнуліся да 1857 г

Рэформы 30-50-х гг. захавалі дваранскую накіраванасць – улада памешчыкаў была часткова абмежавана, аднак сацыяльна-прававое становішча памешчыцкіх сялян змянілася мала.

 

3. Адмена прыгоннага права і буржуазныя рэформы 1860-1870-х гг.

Прычыны:

· разлажэнне феадальна-прыгонніцкай сістэмы

· адсталасць феадальнай Расіі ад перадавых еўрапейскіх краін

· размах нарастаючага сялянскага руху

· абвастрэнне крызісу феадальна-прыгонніцкіх адносін пасля Крымскай вайны 1853-1856 гг.

Падрыхтоўку рэформы пачалі з беларуска-літоўскіх губерняў, улічвалі як большую гатоўнасць да гэтага мясцовых памешчыкаў – больш уцягнуты ў таварна-грошавыя адносіны. Імператар аляксандр ІІ у 1857г. падпісаў рэскрыпт (прадпісанне) на імя віленскага генерал-губернатара У.і. Назімава аб стварэнні ў Віленскай, Гродзенскай і Ковенскай губернях дваранскіх камітэтаў па падрыхтоўцы мясцовых праектаў адмены прыгоннага права. Яны пагадзіліся на вызваленне сялян з захаваннем усёй зямлі за памешчыкамі (без надзелу іх зямлей).

19 лютага 1861 г. Аляксандр II падпісаў Маніфест і агульнае і мясцовыя 2 "Палажэнні" – “Мясцовае палажэнне аб пазямельным уладкаванні сялян вялікарускіх, новарасійскіх і беларускіх губерняў”, “ Мясцовае палажэнне” для Віленскай, Гродзенскай, Ковенскай, Мінскай і Часткі Віцебскай губерняў, дадатковыя “Правілы”.

Умовы адмены прыгоннага права:

1. Для правядзення рэформы ствараліся павятовыя міравыя з’езды і губернскія па сялянскіх справах установы

2. Сяляне атрымалі асабістую свабоду, грамадзянскія правы: распараджацца маемасцю, паступаць на службу і навучальныя ўстановы, звяртацца ў дзяржаўныя ўстановы і суд, засноўваць прамысловыя і гандлевыя прадпрыемствы свабоднага ўступлення ў шлюб, заключэння дагавораў, выбару роду заняткаў, пераходзіць у іншыя саслоўі (мяшчан, купцоў);

3. памешчыкі страцілі паліцэйскую і судовую ўладу над сялянамі;

4. змянялася сістэма кіравання вескай – уводзіліся выбарныя органы сялянскага самакіравання, якія павінны кантраляваць збор падаткаў, рэгуляваць пазямельныя адносіны і сачыць за грамадскім парадкам – захоўвалася кругавая парука. Сяляне, якія жылі на зямлі аднаго памешчыка ўтваралі сельскую грамаду (абшчыну),яны выбіралі старасту. Некалькі сельскіх абшчын стваралі воласць. Сельскія старасты і ўпаўнаважаныя ад 10 двароў выбіралі валасное праўленне, валаснога старшыню і суддзю.

5. Сялянскія зямельныя надзелы прызнаваліся ўласнасцю памешчыкаў. Ва ўсходнебеларускім рэгіёне (Віцебская і Магілеўская губ.), дзе было абшчыннае землекарыстанне ўстанаўліваліся фіксаваныя памеры сялянскіх надзелаў (вышэйшы ад 4 да 5,5 дзесяцін і ніжэйшы ад 1 да 2 дзесяцін). Калі ў сялян быў надзел звыш устаноўленай нормы, памешчык меў права адрэзаць лішак. Адрэзкі дазвалялася рабіць калі ў памешчыка заставалася менш 1\3 усей зямлі, сялянскі надзел не мог быць скарочаны больш чым на 1\6 частку.

6. У Віленскай, Гродзенскай і Мінскай губернях існавала падворнае землекарыстанне і тут пакідаўся дарэформенны надзел.

7. атрымаць зямлю ва ўласнасць можна за выкуп, вызначаны аброкам, капіталізаваным з 6% гадавых – выкупная аперацыя. Дзяржава закладвала за сялян 4/5 вы­купной сумы. Вяртаць штогадовыя выкупныя плацяжы сяляне павінны на працягу 49 гадоў з працэнтамі. Правілы вукупной аперацыі для ўсей Расійскай імперыі былі аднолькавымі.

8. Да заключэння выкупнога пагаднення сяляне станавіліся часоваабавязаным, з а карыстанне надзеламі выконвалі на карысць памешчыка павіннасці - паншчыну ці аброк - ва ўстаноўленых дзяржавай памерах на працягу 9 і больш гадоў.

9. Гэтыя часоваабавязаныя адносіны афармляліся ўстаўнымі граматамі, якія складалі міравыя пасрэднікі. На складванне ўстаўных грамат адводзілася 2 гады.

10. Адразу выкупіць ва ўласнасць можна было толькі сядзібу, палявы надзел выкупляўся са згоды памешчыка.

11. Памешчыкі мелі права пакінуць сабе лепшыя ворыўныя землі, што прыводзіла да церазпалосіцы, і так званыя сервітутныя: сенажаці, выганы, вадапоі, лясы, азёры, без якіх сялянская гаспадарка звычайна не магла абысціся.

12. Выкупныя плацяжы перавышалі рынкавы кошт зямлі ў 3-4 разы, то памешчыкі фактычна атрымоўвалі кампенсацыю за страту ўласнасці над асобай селяніна, а не толькі за землю.

У беларускіх губернях рэформа была афіцыйна аб'яўлена ў сакавіку - маі. Хваля пратэстаў ахапіла імперыю і найбольш буйнымі цэнтрамі выступленняў сталі Паволжа, Літва і Заходняя Беларусь. Распаўсюджваліся чуткі аб падмене царскага маніфеста.

Вынікі:

1. Стварыла ўмовы для паскарэння развіцця капіталістычных адносін (рынак наёмнай рабочай сілы. Сацыяльная дыферэнцыяцыя ў весцы, сялянам дасталася трэцяя частка зямлі, большасць сялянскіх двароў атрымалі надзелы такіх памераў, што не забяспечвалі ўтрыманне сярэдняй сям'і;

2. Абвяшчэнне асабістай свабоды сялян і грамадзянскіх правоў;

3. Захаванне перажыткаў феадальна-прыгонніцкай сістэмы – звыш паловы ўсіх зямель Беларусі змаглі захаваць за сабой дваране-памешчыкі, рэштку ўтрымлівалі каз­на, царква і іншыя ўстановы, захаванне сялянскай абшчыны.

Змены ва ўмовах вызвалення сялян у час п аўстання 1863-1864 гг. на Беларусі:

1. спыняліся часоваабавязаныя адносіны з 1мая 1863г. у Гродзенскай. Віленскай, Мінскай губ., з 1студзеня 1864г. – у Віцебскай і Магілеўскай губ.

2. сяляне пераводзіліся на абавязковы выкуп зямельных надзелаў,

3. памер выкупных плацяжоў зніжаўся на 20%.

4. тым, хто быў абеззямелены памешчыкамі ў перадрэформенны перыяд, поўнасцю ці часткова вярталіся надзелы (Абеззямеленым у 1846-1856 гг. выдаваўся 3-дзесяцінны сямейны надзел, у поўным аб’ме вярталася зямля, адабраная з 1857г.

5. захаванне права на карыстанне сервітутнымі ўгоддзямі.

6. створаны павятовыя камісіі для праверкі і выпраўлення ўстаўных грамат;

7. дзяржаўныя сяляне па закону 1867г. пераводзіліся з аброку на выкуп і станавіліся ўладальнікамі сваіх надзелаў. У 1857-1862гг. на свабодных і адабраных у дзярж. сялян землях ствараліся фермы, якія здаваліся ў арэнду. Памер аброку павысіўся на 1\4 – незадавальненне і ўдзел у паўстанні. Таму ў 1867г. аброк дзярж. сялян падняўся на 10% і ператварыўся ў абавязковыя выкупныя плацяжы, а сяляне ва ўласнікаў. Дзярж. сяляне мелі зямлі на 17-37% больш, чым памешчыцкія.

На працягу 60-70-х гг. у Расіі праводзіліся земская, судовая, цэнзурная, школьная, гарадская і ваенная рэформы. На Беларусі да 1911г. не уводзілася земскае самакіраванне паводле земскай рэформы, таму што не давяраў мясцовым памешчыкам. 3 гэтай жа прычыны адклалася да 1872 г. судовая рэформа, паводле якой уводзіўся міравы суд. У адрозненне ад цэнтральных губерняў, дзе суддзяў выбіралі земскія сходы, у Беларусі яны прызначаліся міністрам юстыцыі. На 5 гадоў пазней, у 1875 г., была праведзена гарадская рэформа, згодна з якой у гарадах ствараліся гарадскія думы - органы самакіравання; выбары ў іх ажыццяўляліся на аснове маёмаснага цэнзу. Паводле ваеннай рэформы рэкруцкая сістэма камплектавання арміі замянялася ўсеагульнай воінскай павіннасцю тэрмінам 6 гадоў, на флоце –7. Школьная рэформа ўводзіла прынцыпы ўсесаслоўнасці адукацыі, цэнзурная - некалькі пашырала магчымасці друку, праўда, не беларускага.

 

4. Сталыпінская аграрная рэформа.

У рэвалюцыі 1905-1907 гг. своеасаблівую вастрыню набыў сялянскі рух і аграрнае пытанне. Таму ўрад прапанаваў свой шлях яго вырашэння - праз аграрную рэформу. Яе ажыццяўленне было звязана з імем прэм'ер-міністра Расійскай імперыі П. Сталыпіна.

Мэты рэформы:

1. разбіць адзіны агульнасялянскі фронт супраць памешчыкаў і раскалоць вёску; стварыць клас буржуазіі з ліку заможнага сялянства;

2. паскорыць капіталістычнае развіцце Расіі.

Мерапрыемствы рэформы: стварэнне хутароў і водрубаў, што ліквідавала цераспалосіцу;перасяленне малазямельных і беззямельных сялян у Сібір, што павінна зняць вастрыню сацыяльных сурярэчнацей на весцы.

Згодна са сталыпінскай аграрнай рэформай кожны селянін мог аб'явіць прыватнай уласнасцю надзел зямлі, які знаходзіўся ў яго карыстанні; кожны селянін мог свабодна выйсці з абшчыны, свабодна выбраць месца жыхарства і род заняткаў; любы селянін, які замацаваў зямлю ў прыватную ўласнасць, мог патрабаваць аб'яднання ўсіх яго раскіданых палосак у адзіны водруб. Калі на водруб пераносілася сядзіба, то ўзнікаў хутар. У сувязі з малазямеллем сялянам дазвалялася перасяляцца за Урал і атрымліваць невялікія грошы і пазыкі на ўладкаванне.

Рэформа ажыццяўлялася ў два этапы. Першы пачаўся з Указа ад 9 лістапада 1906 г. Згодна з ім кожны селянін мог выйсці з абшчыны і замацаваць свой надзел у прыватную ўласнасць.. Дазвалялася ствараць хутары, што садзейнічала ліквідацыі цераспалосіцы.

Другі этап пачынаецца з Указа ад 29 мая 1911 г. Землеўпарадкавальныя камісіі атрымалі права прымусова - у мэтах ліквідацыі цераспалосіцы - выдзяляць сялянам зям­лю ў адным участку і такім чынам штурхаць іх да перасялення на хутары. Да 1915 г. у Магілёўскай губерні выйшлі з абшчыны 56,8% гаспадароў, а ў Віцебскай губерні - 28,9%.

3 мэтай інтэнсіфікацыі сельскай гаспадаркі, павышэння культуры земляробства і жывёлагадоўлі землеўпарадкавальнымі камісіямі і земствамі прымаліся меры па ўзмацненню агранамічнай, заатэхнічнай, ветэрынарнай службаў, арганізацыі пунктаў продажу і пракату сельскагаспадарчых машын і нрылад, супрацьпажарнай бяспекі.

Вынікі рэформы.

1. Паскорыўся працэс расслаення сялянства і росту буржуазнай зямельнай уласнасці. Частка памешчыцкіх зямель пераходзіла ў рукі заможных сялян. У той жа час частка сялян-беднякоў прадалі сваю зямлю і накіраваліся ў горад.

2. Істотна ўзрасла тэхнічная ўзброенасць памешчыцкіх і пэўнай часткі заможных сялянскіх гаспадарак. Назіраўся рост сельскагаспадарчай вытворчасці, пасяўныя плошчы пашыраліся за кошт пасеваў тэхнічных і карма-вых культур.

3. Перасяленне сялян у Сібір не вырашыла аграрнае пытанне ў краіне.

Сталыпінская аграрная рэформа не атрымала свайго лагічнага завяршэння з-за забойства прэм'ер-міністра і пачатку Першай сусветнай вайны

 

Літаратура

 

1. Бригадин П.И., Кохановский А.Г. Социальная структура белоруского общества на рубеже Х1Х – ХХ вв. // Веснік БДУ. - Сер.3.- 1996. - № 3.

2. Эканамічная гісторыя Беларусі:.курс лекцый. – Мн., 1997.

3. Сосна У.А. Саслоўная структура феадальна-залежнага сялянства Беларусі ў першай трэці Х1Х ст. // Веснік БДУ. - Сер.3.- 1994. - № 1.

4. Бейкін Х. Аграрная рэформа 1861 г. у Беларусі і яе асаблівасці.//БГЧ.- 2001.–№1.

5. Панюціч В.П. Рэформы дзяржаўных сялян Беларусі (канец 50-х–70-я гг. ХІХ ст.)//БГЧ.–1996.–№3.

  1. Рэберт Н. Адмена прыгоннага права ў Беларусі.// БГЧ.–2002.–№5.
  2. Вышінскі У. Індустрыялізацыя БССР //Актуальныя пытанні гісторыі БССР.- Мн., 1991.
  3. Лук’яненка Н., Вікторчык М. Калектывізацыя ў Беларускай ССР//БГЧ.–2005. –№2.




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-07; Просмотров: 1071; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.009 сек.