Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Канцэпцыя сутнасці мастацтва як суб’ектыўнай творчай здольнасці

На мяжы ХУІІІ–ХІХ стст. склаўся якасна новы погляд на мастацкую творчасць. Яна пачала разглядацца як вынік асаблівай творчай здольнасці суб”екта. Упершыню так сутнасць мастацтва паспрабаваў раскрыць Імануіл Кант (трактаце “Критика способности суждения”). Паміж светам “з”яў”, у якім чалавек існуе пад уладай жалезнай неабходнасці, і светам “існасцей”, дзе чалавек можа набыць “свабоду” праз маральнаму аскетызму, няма непасрэднай сувязі. Разрыў пераадольваецца ў сферы творчага ўяўлення, у свеце мастацтва, дзякуючы творчай здольнасці генія. У вобласці мастацтва чалавек цалкам вольны, жыве гарманічным жыццём, адзінствам пачуцця і розуму і можа раскрыць свае творчыя магчымасці. Кант убачыў адзін з самых істотныхпачаткаў мастацкай творчасці – творчую здольнасць мастака, паказаў, што мастацтва ўяўляе сабой сферу свабоднай творчай дзейнасці чалавека. У гэтым яго вялікая заслуга. Аднак ён абсалютызаваў мастацка-творчую свабоду як адзіную ф. свабоднай дзейнасці.

2.1. Погляды Канта на сутнасць мастацтва былі падхоплены рамантыкамі. Садзейнічала гэтаму папулярная ў асяроддзі рамантыкаў (найперш нямецкіх) філасофія Фіхтэ з яе культам абсалютнага чалавечага “Я”, якое само, знутры стварае для сябе свой уласны свет. У супрацьлегласць ідэі пераймання мастацтвам прыроды (творцы Рэнесанса) ці нейкіх ужо існуючых узораў (класіцысты), нямецкія рамантыкі звялі сутнасць мастацтва і нават сутнасць свету да творчай здольнасці генія. Мастак сам стварае свет у яго цэласнасці – у адзінстве канкрэтнага і агульнага, матэрыяльнага і духоўнага. Створаны мастаком свет – найбольш дасканалая форма чалавечага існавання, непараўнальна больш высокая, чым паўсядзённая проза жыцця. Крайнюю ф. супрацьпастаўлення мастацтва рэчаіснасці рамантычная тэорыя набыла ў песімістычнай канцэпцыі А.Шапенгаўэра. “Людзі карысці” і “людзі генія”. Апошнія жывуць у свеце чыстай прыгажосці і ісціны. Іх адзінкі. Невырашальны канфлікт са светам практычнага жыцця.

2.2. Канец ХІХ – пач. ХХ ст. фарміруюцца канцэпцыі мастацкай творчасці, якія выводзяць сутнасць мастацтва з суб’екта творчасці. А.Патэбня ( лінгвіст ), Зігмунд Фрэйд (аўстрыйскі псіхіатр), Анры Бергсан (французскі філосаф), Бенедзетта Крачэ (італьянскі філосаф). Сутнасці л-ры зводзілі да слоўнага выяўлення асабістага псіхалагічнага стану мастака. Бадай, самая вядомая псіхалагічная канцэпцыя Фрэйда. Ён разглядаў маст. творы як асаблівую форму выяўлення першасных, інстынктыўных, у тым ліку і сексуальных жаданняў мастака, якія падаўляюцца ім у практычным жыцці (комплекс Эдзіпа, комплекс Федры і г.д.). Канцэпцыі тлумачаць толькі тое, што творчы працэс мае канкрэтна-пачуццёвы характар і ўбірае ў сябе той псіхалагічны стан, у якім знаходзіцца мастак.. Аднак сам па сабе гэты не вызначае сутнасці мастацкай творчасці.

Шырокае распаўсюджанне на Захадзе ў ХХ ст. (нямецкі эстэтык Гартман і польскі філосаф Р.Інгардэн) мелі тэорыі мастацтва, па якіх сутнасць жыцця раскрываецца суб’екту (творцу) у стане яго скіраванасці на аб’ект. Гэты стан – “інтэнцыйянальнасць”: суб’ект успрымання і з’ява, якая ўспрымаецца, утвараюць адзінае цэлае. Спасціжэнне сутнасці жыцця адбываецца інтуітыўна, а не шляхам жыццёвага вопыту. Яно праходзіць некалькі этапаў (слаёў): ад знешняга вобліку з’явы да “чыстай сутнасці”, да ідэі, якая адначасова і аб’ектыўная і суб’ектыўная. Аўтары тэорыі амаль не прымаюць ва ўвагу адносіны мастацтва да рэчаіснасці. Яны разглядаюць твор як штосьці дадзенае, што існуе само па сабе і што дазваляе пранікнуць у сутнасць жыцця і ў асабістую сутнасць творцы адначасова. Адсюль тэорыя слаёў як этапаў гэтага пранікнення. Слаі, якія ўбачыў Інгардэн у эпічным творы: гукавы склад літ.-мастацкай мовы; словы і іх значэнне; прадметны сэнс слова і тое, што бачыць чытач (знешнасць персанажаў, інтэр’ер, карціны прыроды, дзеянне); нарэшце вобразы, як адзінства канкрэтна-пачуццёвай, прадметнай формы і духоўнага зместу. У Гартмана “слаёў” яшчэ больш. Яны падзяляюцца на моўныя, прадметныя і змястоўныя (групіроўка персанажаў, кампазіцыя, канфлікт, сюжэт, лёс героя).

Каштоўнае ў гэтых тэорыях: “агульную ідэю” немагчыма вызначыць праз паняцці. Яна выцякае толькі з усёй сістэмы мастацкіх вобразаў, з цэласнасці ўсіх складнікаў твора – слаёў формы і зместу ў іх еднасці. Твор – складанае і рухомае адзінства зместу і формы. Прызнанне шляху пранікнення (разумення) у змест праз форму.

2.3. Цэнтральным пунктам экзістэнціальнай філасофіі і тэорыі мастацтва з’яўляецца чалавечы індывід. Выкладзена ў трактатах К.Ясперса “ Філасофія”, М.Хайдэгера “Быццё і час”, П.Сартра “Быццё і нішто”. Індывід жыве быццам дзвума жыццямі. 1-е – яго ўласнае (яго “экзістэнцыя” – індывідуальнае існаванне). 2-е – яго жыццё ў грамадстве, якое яму навязваецца і якое яго стандартызуе. Сапраўднае жыццё – уласнае, індывідуальнае, унутранае жыццё чалавека. Яно рэзка адрозніваецца ад жыцця “ў калектыве”. Спасцігаецца сэнс “сапраўднага” існавання толькі праз самарэфлексію, інтуітыўна. Мастацтва ў такой канцэпцыі чал. жыцця ёсць адзін са сродкаў спасціжэння гэтага экзістэнцыяльнага быцця. Экзістэнцыяльная філасофія жыццё і мастацтва падмацавана шматлікімі мастацкімі творамі Сартра, Камю, Носака. Тэорыя выяўляе стан адчужанасці чалавека ў сучасным грамадстве.

<== предыдущая лекция | следующая лекция ==>
Літаратура як від мастацтва. Канцэпцыі сутнасці мастацкай творчасці | Аб’ектыўна-гістарычныя канцэпцыі мастацтва
Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-11; Просмотров: 1047; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.011 сек.