Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Асноўныя метады вывучэння літаратуры (біяграфічны, культурна-гістарычная школа, параўнальна-гістарычны, сацыялагічны, фармальны і інш.)




Пытанне № 3

Метад (у перакладзе з грэч. – шлях даследавання, тэорыя, вучэнне) – сукупнасць прыёмаў практычнага ці тэарэтычнага пазнання з'яў рэчаіснасці. Метадалогія – вучэнне аб формах і прынцыпах навуковага пазнання (ў нашым выпадку літаратурнай творчасці). Кола пытанняў сучаснай метадалогіі: 1) агульныя пытанні тэорыі літаратуры (адносіны літ. да рэчаіснасці, абумоўленасць літ. грамадскім жыццём, традыцыі і наватарства, форма і змест, інш.); 2) вывучэнне літ. працэсу ў нацыянальных і сусветных межах, міжнародныя літаратурныя сувязі і ўплывы; 3) вывучэнне асобнага твора, яго зместу і формы (аналіз, інтэрпрэтацыя); метады дапаможных літаратуразнаўчых дысцыплін. Метады ў мастацтве – рэалістычны і нерэалістычны. Некаторымі даследчыкамі тэрмін метад ужываецца ў значэнні мастацкі (літаратурны) напрамак. Вылучаюць класіцыстычны, рамантычны, рэалістычны і інш.

Метад у літаратуразнаўстве – сістэма поглядаў на літаратуру, яе прыроду, форму, грамадскую функцыю і інш., якая стварае прадумовы для навуковага асэнсавання мастацтва слова і яго гістарычнага развіцця. Асноўныя прынцыпы, з якіх зыходзіць даследчык пры вывучэнні мастацкіх з'яў, абумоўлены яго філасофскімі поглядамі, светабачаннем (матэрыялістычнае, ідэалістычнае, рэлігійнае і г.д.). Метад – спосаб атрымання ведаў.

.Ббіяграфічны метад. Метадалогія як навука аб прынцыпах навуковага пазнання пачала складвацца ў ХІХ ст., калі былі вылучаны канкрэтныя метады аналізу твораў. Адным з першых лічыцца біяграфічны метад .Фр. крытык Шарль Сент-Бёв (1804–1869) выводзіў змест твора, творчасць пісьменніка з яго біяграфіі, асаблівасцей характару. “ Литература, литературное творение неотделимы для меня от всего остального в человеке, от его натуры; я могу наслаждаться тем или иным произведением, но мне затруднительно судить о нем помимо моего знания о самом человеке; я бы сказал так: «каково дерево, таковы и плоды». Вот почему изучение литературы совершенно естественно приводит меня к изучению психологии ”. Ш. Сент-Бёва папракалі ў адсутнасці навуковай сістэмы, у суб’ектывізме. Парады крытыка для спасціжэння асобы творцы: 1) вывучэнне сваякоў – маці, бацька, браты, сёстры і г.д.; 2) паходжанне, выхаванне, адукацыя (сябры, сучаснікі), кола чытання, настаўнікі, вучні; 3) рэлігійныя погляды, адносіны да прыроды, да жанчыны, да грошай, яго слабасці, негатыўныя рысы.

Гэты метад дазваляе многае зразумець і растлумачыць у творчасці пісьменніка. Разам з тым ён не ўніверсальны. Растумачым, чаму В.Быкаў пачаў пісаць пра В.А.в., чаму тэма вайны – асноўная ў яго творчасці, чаму аспрэчваў у творах афіцыйны погляд на падзеі. Але растлумачым мы яго “франтавыя” аповесці, нейкім чынам тыя, у якіх узнаўляюцца падзеі калектывізацыі. Даць адказ з дапамогай біяграфічнага метаду, чаму з сярэдзіны 60-х пісьменнік звярнуўся да партызанскай тэмы, не зможам.

Прынцыпы біяграфічнага метаду шырока выкарыстоўваюцца ў сучасным літаратуразнаўстве. У школьных і вузаўскіх праграмах напачатку знаёмства з творчасцю пісьменніка вывучаецца яго біяграфія.

У 2-ой пал. ХІХ – пач. ХХ стст. быў шырока распаўсюджаны ў літ-стве. культурна-гістарычны напрамак. Мэта яго – аб’ектыўнае, навуковае даследаванне л-ры, аналагічнае даследаванням дакладных навук. Шлях –рознабаковае вывучэнне грамадска-гістарычных умоў, у якіх нараджаўся твор. Твор разглядаўся як прамое вобразнае адлюстраванне гэтых умоў. Заснавальнік напрамку франц. філосаф, крытык, мастацтвазнаўца, пісьменнік Іпаліт Тэн. Прымаў пад увагу вопыт Сент-Бёва, але падкрэсліваў ролю сацыяльнага пачатку. Прыроду чалавека разглядаў як “сустрэчу” фізіялагічнага, сацыяльнага і гістарычнага фактараў. Ён згрупаваў усю шматстайнасць знешняй адносна мастацтва рэчаіснасці ў тры фактары: “расу, асяроддзе,момант ”. Пад “расай” ён разумеў фізіялагічны і псіхалагічны склад народа альбо групы блізкіх народаў, сацыяльна-бытавыя асаблівасці іх жыцця. Мала зменлівая ў стагоддзях асаблівасць. Пад “асяроддзем” – геаграфічныя асаблівасці, палітычныя ўмовы, часам – эканамічныя, стан духоўнага жыцця нацыі. Пад “момантам” – асаблівасці культурна-гістарычнага развіцця, традыцыі народа.

Характарыстыка па Іпаліту Тэну германскай і элінскай, лацінскай рас: “ Одни осели в областях с климатом холодным и влажным, в глуши сумрачных, болотистых лесов или вдоль диких берегов океана, не зная иных переживаний, кроме меланхолии и буйства, пристрастились к пьянству и грубой пище и стали жить войнами и набегами; другие, наоборот, расположились среди великолепной природы, у ласкового, играющего под солнцем моря, занялись мореплаванием и торговлей, и, избавленные от грубых потребностей желудка, с самого начала проявили тягу к общественной жизни и политической организации». Геаграфічныя, гістарычныя, сацыяльныя фактары для нацыі тое ж, што для чалавека – месца жыхарства, выхаванне, сям’я. Прадстаўнікамі гэтага напрамку л-ра разглядалася як адлюстраванне ці выяўленне духоўнага жыцця грамадства, як вобразнае ўзнаўленне грамадскай свядомасці і ўвогуле духоўнай культуры свайго часу. Слабы бок: значэнне твора для свайго часу і тым больш для наступных эпох не разглядалася і не прымалася да ўвагі.

Параўнальна-гістарычны метад узнік у канцы ХІХ ст. Значны ўклад у яго распрацоўку зрабілі расійскія літаратуразнаўцы А.Весялоўскі і В.Жырмунскі. (“Паэтыка сюжэтаў” А.Весялоўскага, даследуюцца фальклорныя сюжэты). Сутнасць у тым, што нейкая мастацкая з’ява вывучаецца на працягу значнага часавага адрэзку, прасочваецца яе эвалюцыя. Даследчык выходзіць на параўнанне. Метад дапамог выявіць падобнае і адрознае ў л-ры розных эпох, паказаць эвалюцыю жанравых форм, паэтычных сістэм, матываў і інш. Гэтым метадам кіраваўся М.Бахцін, паказваючы эвалюцыю рамана праз змену раманнага хранатопа ад антычнасці да эпохі Адраджэння. Аднак метад дзейсны пра вывучэнні вялікіх перыядаў літаратурнага развіцця.

 

Сацыялагічны метад У сярэдзіне ХІХ ст. у рускай л-ры заявіў пра сябе сацыялагічны метад (Д.Пісараў, М.Дабралюбаў, В.Бялінскі і інш.). Пры такім падыходзе мастацкі свет вымяраецца рэаліямі існуючага жыцця. Даследчык праз створаную пісьменнікам мастацкую карціну выходзіць на агульназначныя (сацыяльныя, маральныя, эканамічныя і г.д.) праблемы, што хвалююць сучаснае грамадства. “ Каб крытычны артыкул не быў пераліваннем з пустога ў парожняе, каб у ім выказваўся погляд крытыка на з'явы жыцця, адлюстраваныя ў літаратурным творы, трэба, каб у ім, з пункту гледжання крытыка, прысутнічала і вырашалася якое-небудзь пытанне, пастаўленае самім жыццём, якое і падштурхнула мастака на напісанне твора ” (Д.Пісараў). Класічны прыклад выкарыстанага сацыялагічнага метаду пры аналізе твора – арт. М.Дабралюбава “Луч света в тёмном царстве” пра п'есу А.Астоўскага “Гроза”. Па Дабралюбаву: цікавае ў літаратуры не столькі індывідуальнае, колькі сацыяльна-тыповае. Уласна літаратурныя характарыстыкі лічацца другараднымі.

З культурна-гістарычнай школай збліжае імкненне разглядаць літаратуру як выяўленне заканамернасцей матэрыяльнай культуры народа, увага не да індывідуальнага, а да абагульненага (працэсаў у жыцці народа, у літаратуры). Сацыялагічны метад даследуе змест твора, яго сувязь з рэчаіснасцю. Эстэтычны бок твора, яго форма не ўлічваецца. Цэласнае ўяўленне пра мастацкую з'яву з дапамогай гэтага метаду не атрымаем.

Пачынаючы з Пляханава і Леніна сацыялагічны метад вульгарызаваўся па прычыне класавага падыходу да мастацтва:

1) пісьменнік, як прадстаўнік пэўнага класа, адлюстроўвае яго інтарэсы і ідэалы;

2) мастацтва класавае па сваёй прыродзе;

3) класавы характар успрымання тэксту чытачом;

4) твор пішацца па сацыяльнаму заказу, а не па натхненню;

5) праца пісьменніка падпарадкавана партыі (перадавому класу)

У 20–30-я гг. ХХ ст. у савецкай літаратуразнаўстве метад прымяняўся вельмі шырока. Арыентацыя на прамую, спрошчаную нават сувязь з рэчаіснасцю. “ Каб слова падносіла цэглу” (П.Броўка). “Ударнікі ў літаратуру!”– падтрымліваў Горкі. Ідэйны змест твора звязваўся з паходжаннем пісьменніка. Творцы былі падзелены на пралетарскіх, сялянскіх і папутчыкаў. Літаратура як люстэрка жыцця, яна павінна ўзнаўляць рэчаіснасць, выхоўваць чытача ў адпаведнасці з ідэалогіяй пралетарыяту. Пісьменнікі – інжынеры чалавечых душ (Сталін). У пасляваенны перыяд метад 1920–30-х гг. атрымаў назву вульгарна сацыялагічнага. На нейкі час такі падыход да мастацкага твора быў скампрэментаваны. На сучасным этапе – гэта адзін з падыходаў, які працуе ў сукупнасці з іншымі.

 

Фармальны метад. Сацыялагічны метад пэўным чынам абумовіў з'яўленне фармальнага метада, які разглядае форму без яе прамой сувязі са зместам. Фармальная школа пачала сваё існаванне ў 1918 г. з артыкула Б.Эйхенбаўма “Як зроблены “Шынэль?”. Прадстаўнікі школы – Вінаградаў, Шклоўскі, Тынянаў, Жырмунскі. Яму папярэднічала дзейнасць літаратуразнаўцаў Пецярбурга і Масквы (напрыклад, маскоўскі лінгвістычны гурток пад кіраўніцтвам Рамана Восіпавіча Якабсона наведвалі У.Маякоўскі, В.Мальдэнштам, Б.Пастэрнак. Даследавалі фальклор і мову сучаснай паэзіі). Папярэднікамі фармалізму былі сімвалісты (В. Брусаў, Вяч. Іваноў, А. Белы). Б. Эйхенбаўм гаварыў пра “гульню аўтара з рэальнасцю”. Аўтар свет адбудоўвае наноў, у ім “кожная дробязь можа вырасці да каласальных памераў”. Расійская фармальная школа праводзіла ідэю пра несупадзенне рэчы ў рэальнасці і тым, якой яна выступае ў працэсе стварэння мастацкага твора.

Прыхільнікі фармальнага метаду абапіралася на канцэпцыю А. Пацябні пра прынцыповую метафарычнасць (сімвалічнасць) слова. Так, І.Шклоўскі не прымаў шырока распаўсюджаную думку, што літаратура – “мысленне вобразамі”. Ён лічыў “вобразы амаль нерухомымі”. Працу ж паэта – “выяўленнем і накапленнем новых прыёмаў размеркавання і апрацоўкі славеснага матэрыялу”. (Думка – вобразы як матэрыял, які трэба апрацоўваць). Прыём – цэнтральнае паняцце ў канцэпцыі І. Шклоўскага (арт. “Мастацтва як прыём”, 1915–1916). Мастацкасць – сістэма прыёмаў, якая забяспечвае ператварэнне матэрыі ў паэтычны твор. Прыём, як самакаштоўнасць, як адзіны “герой” навукі пра літаратуру. У такім плане стыль паўстае як адзінства прыёмаў (В. Жырмунскі).

Савецкім літ-вам фармальны метад не прымаўся. “Мастацтва дзеля мастацтва” лічылася выявай буржуазнага, варожым сав. ладу. Фармальныя пошукі, творчы эксперымент не віталіся. Няўвага да формы нараджала схематызм, аднатыпнасць, падобнасць. “... Калі твор мастацтва далёкі ад надзённага гістарычнага зместу, калі ў ім мастацтва было само сабе мэтай,– ён усё яшчэ можа мець, хоць аднабаковую, адносную вартасць; аднак, калі, пры жывой сучаснай зацікаўленасці, ён не пазначаны пячаткай творчасці і вольнага натхнення, то ні ў якіх адносінах не можа мець ніякай каштоўнасці, і сама жыццёвасць яго праблем, выяўленая гвалтоўна ў чужой ім форме, будзе бяссэнсіца і недарэчнасць ” (В. Бялінскі).

Фармальны метад шырока распрацоўваўся заходнееўрапейскімі тэарэтыкамі (А.Гільдэбрант, К.Фідлер, Г.Вельфін). З яго вырас структуралізм.

Структурны метад. Самыя вядомыя прадстаўнікі Інгартэн, Гартман,Ю. Лотман. Зарадзіўся ў лінгвістыцы. Дзейнасць Пражскага лінгвістычнага гуртка (1926–пач. 1950), які заклаў асновы структуралізму. На чале – чэшскія філолагі В. Матэзіус і Я. Мукаржоўскі. Членамі былі рус. эмігранты Н.С.Трубецкой, Р. Якабсон, С. Карцэўскі. Падтрымлівалі сувязі Б. Тамашэўскі, Ю. Тынянаў. Самы актыўны перыяд – 1930-я гг. Далейшае развіццё – Парыжская семіятычная школа (ранні Барт, Ц. Тодараў, Ю.Крысцева), бельгійская школа сацыялогіі (Л.Гольдман). У ЗША – Дж.Прнынс. У СССР – кафедра рус. літ. Тартускага універсітэта. Па Ю.Лотману, сутнасць маст. твора заключаецца ў самім тэксце і толькі ў ім. Тэкст разглядаецца як цалкам замкнутая ў сабе сістэма моўных знакаў. Іх значэнне самакаштоўнае і не выходзіць за межы дадзенага тэксту. «Проблемы социального функционирования текста, психология восприятия, при всей их очевидной важности, нами из рассмотрения исключаются, не рассматриваем мы и вопросы создания и исторического функционирования текста. Предметом нашего внимания будет поэтический текст, взятый как отдельное уже законченное и внутренне самостоятельное целое». Тэкст – шматузроўневая структура. Некаторыя ўзроўні: аўтар – чытач, аўтар – жанр, мастацкі час і прастора, прынцып матывіровак (мастацкая логіка аўтара) і інш.

Этапы паслядоўнасці структуралісцкага вывучэння (па Ю. Бораву):

Аксіяматызацыя (шукаецца аснова, якая не вымагае далейшага доказу, пры падзеле сістэмы на элменты);

Дысацыяцыя (падзел даследуемай з’явы на элементы структуры ў адпаведнасці з вылучанай асновай;

Асацыяцыя (знаходжанне сувязі паміж элементамі сруктуры);

Ідэнтыфікацыя (вызначэнне тыпу адносін паміж элементамі);

Інтэграцыя (разгляд усёй сукупнасці элементаў, якія складаюць сістэму, не як простай іх сумы, а як адзінага цэлага).

Адрозненні ад фармальнага. Даследаванні структуралістаў праводзіліся пры дапамозе пэўнай знакавай сістэмы (другасная семіятычная ў Барта, Крысцевай), другаснай мадэліруючай (уся літаратура ў Лотмана). Мэта: выявіць неўсвя-домленыя глыбінныя структуры, схаваныя механізмы знакавых сістэм. З гэтым звязана імкненне да фармалізацыі, лагізацыі, нават матэматызацыі мастацкіх з’яў. Напрыклад, ДЖ.Прынс у “Граматыцы гісторый” апісаў структуру казкі “Чырвоная шапачка” з дапамогай алгебраічных формул на 12 старонках.

Пераемнікамі структуралістаў у другой пал. ХХ ст. выступаюць дэканструктывісты і постструктуралісты.

 

Псіхалагічны метад (пач. ХХ ст.) выводзіць змест твора з асаблівасцей псіхалагічнага жыцця аўтара, найперш яго падсвядомасці. Заснавальнікамі сталі Зігмунд Фрэйд і Карл Густаў Юнг (швейцарскі псіхолаг і філосаф-ідэаліст).

 

У друг. пал. ХХ ст. у зах.еўрап. і амер. л-стве: “фенімісцкая крытыка” (мастацкі твор, адлюстраваныя ў ім праблемы, праблема аўтарства разглядаецца з пункта гледжання становішча і ролі ў грамадстве жанчыны); тэорыя “сацыяльнага тэкста” (літаратурны тэкст разглядаецца ў кантэксце агульнакультурнага дыскурса) і мн. інш.

 




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-11; Просмотров: 3507; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.018 сек.