Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Класіцызм як літаратурны напрамак: эстэтычныя прынцыпы, прадстаўнікі




Пытанне № 7

Класіцызм (ад лац. узорны, дасканалы) – літ. напрамак, які ўзнік у ХVІІ ст. у Францыі і існаваў у літаратуры Еўропы да сяр. ХІХ ст.

Росквіт літаратуры класіцызму прыпадае на ХVІІ ст.:

Малерб (паэт, пісаў оды і гімны, Рэнье (паэт), Лафантэн (байкапісец), Буало (тэарэтык), Карнэль і Расін (аўтары трагедый), Мальер (аўтар камедый) і інш. – у Францыі;

Готшэд, раннія Шылер і Гётэ – Германія.

У ХVІІІ ст. зараджаецца класіцызм у Расіі (М.Ламаносаў, А.Сумарокаў, Г.Дзяржавін, Д.Фанвізін).

У класіцыстаў другі пасля творцаў Рэнесансу зварот да Антычнасці.

Аднак сутнасць яго іншая.

У эпоху Рэнесансу вярталася антычная радасць зямнога існавання, мастацтва сцвярджала самакаштоўнасць чалавека, уласна чалавечым зместам напаўняла абстрактны, рэлігійна-фантастычны змест хрысціянскага мастацтва.

Класіцысты аб’явілі творы антычных аўтараў узорнымі і наследавалі ім. У творчасці пісьменнікаў-класіцыстаў пануе культ “класікаў” (найперш – антычных), культ розуму, нарматыўнасць і рэгламентаванасць. Як і ў антычных аўтараў, творы класіцыстаў пісаліся пераважна вершаванай мовай. Нават “Паэтыка” Буало напісана вершаванай мовай.

Сутнасць мастацтва класіцысты ўслед за Арыстоцелем бачылі ў перайманні жыцця.

Аднак, пераймаючы прыроду, мастак павінен з пункту гледжання класіцыстаў кіравацца адвечнымі законамі розуму, які не залежыць ад прыроды, але вызначае ўсе яе істотныя асаблівасці.

Розум дыктуе творцу існуючыя (нязменныя ў часе) тыпы чалавечых характараў, аднойчы і назаўжды адкрытыя формы мастацкай творчасці.

Гістарычны канфлікт паміж сіламі вызвалення чалавека і сіламі яго падаўлення і заняволення класіцысты спрабавалі вырашыць праз інтарэсы дзяржавы, якія выступаюць разумнай і неабходнай нормай.

Праўда, гэтая норма невядома кім і калі ўсталявана. У антычных аўтараў, нагадаем, яна зыходзіла ад багоў, людзі ХVІІ ст., зразумела, так думаць ужо не маглі. І.Волкаў творчыя прынцыпы класіцызму разглядае як нарматыўны класіцыстычны універсалізм (грамадскае жыццё падаецца як універсальнае – пазачасавае ў сваёй сутнасці, – яно падпарадкавана абстрактным законам розуму і ўзнаўляецца праз універсальныя – пераважна антычныя, – формы мастацкай вобразнасці.

Тэрміны класіцызм і класіцысты з’явіліся ў сав. літ-стве ў 1930-я гг.

У ХІХ ст. творцаў гэтага напрамку называлі “класікамі”, а часам – “псеўдакласікамі”.

Рамантыкі і прадстаўнікі інш. напрамкаў палемізавалі з класіцыстамі, лічылі іх творы псеўдакласічнымі, таму малавартаснымі, недасканалымі. Наследаванне антычных аўтараў, запазычанні ў іх тэм, вобразаў не разглядалася класіцыстамі як другаснасць ці эпігонства.

Тэарэтык Буало сцвярджаў, што найвыдатнейшыя нашы паэты абавязаны сваім поспехам антычным аўтарам, што Расіна выхавалі Сафокл і Эўрыпід.

Старажытныя аўтары для новых пісьменнікаў – гэта “школа паэтычнага майстэрства”, заяўляў тэарэтык нямецкага класіцызму Марцін Опіц.

Сваю ўвагу класіцысты скіроўвалі і на пазнейшых пісьменнікаў. Англійскі тэарэтык класіцызму Джон Драйдэн называў “ўзорнымі” нацыянальных творцаў Спенсера, Шэкспіра, Джонсана, Бамонта, Флетчэра. Буало – Малерба, Маро, Рансара.

Станаўленне класіцызму адбывалася ў барацьбе з барока.

Класіцысты рашуча адкідалі творы позняга барока – парадаксальныя, абцяжараныя дэталямі, перапоўненыя фармальнымі ўпрыгожваннямі.

Ідэалам была прастата, зразумеласць, гарманічнасць пабудовы.

У барочных “трагедыях жахаў” на сцэне адбываюцца крывавыя і жахлівыя падзеі. Класіцыстамі ўсё гэта пераносіцца за сцэну, паказ “фізічных дзеянняў” сурова забараняўся, таму для Карнэля і Расіна трагедыі Шэкспіра – варварскія. Пра смерць, хваробу, бітву, дуэль і да т.п. проста паведамляецца. У п’есы для гэтага ўводзіўся персанаж.

Класіцысты стварылі шэраг канонаў і правілаў, якіх павінен трымацца пісьменнік.

Іерархія жанраў:

высокія (трагедыя, ода, дыфірамб, паэма-эпапея, гераічная паэма),

нізкія (камедыя, сатыра, эпіграма, эклога, авантурны раман).

“Высокія жанры” ўзнаўлялі гістарычныя падзеі, жыццё цароў, ваенначальнікаў, міфічных герояў.

“Нізкія” паказвалі паўсядзённае жыццё больш простых людзей, але не сялян і не рабочых.




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-11; Просмотров: 3829; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.01 сек.