Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Раман: генезіс і развіццё жанру. Жанравыя мадыфікацыі ў сусветнай і нацыянальнай літаратурах




Пытанне № 17

Раман – гэта буйны эпічны твор, які мае шматпланавую кампазіцыю, дае шырокую карціну жыцця многіх людзей на працягу вялікага часу і характарызуе іх усебакова, падрабязна, у складаных сувязях, у развіцці.

 

У рамане звычайна пісьменнікі становяць вялікія філасофскія, грамадскія, гістарычныя праблемы, разглядаюць маральныя, сямейныя, інтымныя адносіны людзей.

 

Тыповымі рысамі рамана з’яўляюцца:

– шырокі ахоп жыцця;

– пастаноўка вельмі важных жыццёвых праблем

– вялікая колькасць дзючых асоб, характараў, якія раскрываюцца ў складаных сувязях, у развіцці;

– паказ псіхалогіі людзей;

– наяўнасць некалькіх скразных сюжэтных ліній;

– наяўнасць складанай кампазіцыі.

 

Па здабытках у раманістыцы можна меркаваць пра ўзровень развіцця нацыянальнай літаратуры ўвогуле.

З гісторыі рамана.

Раман як жанр мае багатую гісторыю. Вытокі яго ў антычнай літаратуры (“Дафніс і Хлоя” Лонга, “Залаты асёл” Апулея). У сярэднія вякі раманам называліся апавядальныя творы, напісаныя не на лацінскай, а на раманскіх мовах (франзцузская?).

У сярэднявечча, у 12–14 стст., зараджаецца рыцарскі раман. Галоўнае месца ў рыцарскіх раманах займае апісанне жыцця героя-рыцара, які праслаўляе сябе, здзяйсняючы подзвігі ў імя каханай. (Перакладаліся на Беларусі ў 16 ст. раман “Аповесць пра Баву”, ананімны раман аб ідэадьным каханні “Сказанне аб Трыстане і Ізольдзе”).

 

Адразу за рыцарскім раманам узнікае пастаральны (пастушеский) раман. У 15-16 ст. пастаральны раман становіцца папулярным у літаратуры Еўропы, а назва аднаго з іх “Аркадзія” Я. Саннадзаро (1504) – стала сімвалам кутка вельмі спакойнага жыцця, напоўненага каханнем і пяшчотай. Вялікае значэнне надавалася апісанню прыроды.

Форму пастаралі выкарыстаў у “Сялянцы”(“Ідыліі”) В.Дунін-Марцінкевіч.

 

Махлярскі (плутовской) раман – узнік у канцы 15 ст. у Іспаніі, Існаваў на працягу 3-х ст. Галоўны герой махлярскага рамана – увішны прайдоха, прайдоха, авантурыст, які ўсімі магчымымі сродкамі прабівае сабе дарогу ў верхнія слаі грамадства. У Расіі пад уплывам французскіх перакладаў і перапрацовак махлярскага рамана з’яўляецца ў другой палове 18 ст. і існаваў яшчэ ў пачатку 19 ст. (раман М.Чулкова “Пригожая повариха, или Похождения развратной женщины» – 1770).

Сямейна-бытавы раман Ж.Ж. Русо. “Юлія, або Новая Элаіза” (1761). Гэты раман напісаны ў форме пісьмаў

Гістарычны раман. У гістарычным рамане паказаны значныя гістарычныя падзеі, сведкам якіх аўтар не быў. У ім дзейнічаюць рэальныя гістарычныя асобы.

Заснвальнікам гістарычнага рамана з’яўляецца англійскі пісьменнік Вальтэр Скот (раманы “Айвенга”, “”Квенцін Дорвард”, “Талісман”).

Узорам гістарычнага рамана ў беларускай літаратуры з’яўляецца раман У.Караткевіча “Каласы пад сярпом тваім”, які набліжаецца да рамана-эпапеі.

У ХІХ ст. узнікае прыгодніцкі раман, або як яго яшчэ называюць авантурны. Найбольш яскравыя прыметы прыгодніцкага жанра – рэзкія павароты сюжэта, кантраснасць персанажаў, адсутнасць псіхалпгічнай глыбіні, што абумоўлівае дынамічнасць дзеяння. Да прыгодніцкага рамана адносіцца твор А.Дзюма “Тры мушкецёры”. Прыгодніцкую літаратуру актыўна развівалі Я.Маўр (“Палескія рабінзоны”, “Амок”, “У краіне райскай птушкі”), У.Караткевіч (“Сівая легенда”).

Блізкі да прыгодніцкага рамана дэтэктыўны раман. Пачатак дэтэктыву паклала навела Э. По “забойства на вуліцы Мрпг” (1841), у якой галоўнай дзейнай асобай становіцца сышчык-аматар, надзелены бліскучымі інтэлектуальнымі здольнасцямі.

У беларускай літаратуры У,Караткевіч распачаў жанр гістарычнага дэтэктыва (“Дзікае паляванне караля Стаха”, “Чорны замак Альшанскі”). Аднак дэтэктыўны жанр не атрымаў ў беларускай літаратуры шырокага распаўсюджання.

У ХІХ ст. з’яўляецца навукова-фантастычны раман, у якім спалучаецца вымысел з дадзенымі навукі. Сюжэты такіх твораў звязаны з вырашэннем нейкіх нерэальных цяпер, а магчыма і ў будучым, навуковых ці тэхнічных праблем. Жуль Верн. “2000 лье пад вадою”. Герберт Уэлс. “Чалавек-невідзімка”, “Машына часу”.

У беларускай літаратуры здабыткаў менш: Янка Маўр. “Фантамабіль прафесара Цыялкоўскага”; П.Місько. “Эрпіды на планеце Зямля”; К.Крапіва. “Брама неўміручасці”.

 

Галоўнае, найважнейшае месца ў раманістыцы займае рэалістычны раман. Ідэйна-мастацкая вартасць рэалістычнага рамана – не ў арыгінальнасці вырашэння інтрыгі, а ў сапраўды мастацкім адлюстраванні жыцця, важнасці і значнасці закранутых сацыяльных праблем, глыбіні філасофскага асэнсавання рэчаіснасці.

Уласна рэалістычны раман дасягнуў дасягнуў росквіту ў 19 ст. [Стэндаль, А.Бальзак, Г.Флабэр, Чарльз Дзікенс, У. Тэкерэй, Эміль Заля].

Вялікае значэнне для развіцця сусветнай прозы меў рускі класічны раман – творы М.Лермантава (“Герой нашага часу”), І.Ганчарова (“Абломаў”), І.Тургенева “Бацькі і дзеці”, асабліва Л.Талстога “Вайна і мір”, “Ганна Карэніна”, “Уваскрэсенне”), Ф.Дастаеўскага (“Злачынства і пакаранне”, “Ідыёт”, “Браты Карамазавы”).

Жанравая форма рэалістычнага рамана разнастайная – ад ўырока разгорнутых у часе і прасторы дылогій, трылогій, шматтомных эпапей (“Вайна і мір”Л.Талстога, “Ціхі Дон” М.Шолахава, Блуканне па пакутах” А,Талстога, творы Дзікенса, Голсуорсі і інш.) да невялікіх кампактных твораў (раманы І.Тургенева, Г.Іапасана, Рэмарка).

Разнастайная і форма апавядання ў рамане:

– строга аб’ектывізаваная (ад трэцяй асобы);

– ад “я–героя”;

– сінтэтычная, калі аб’ектыўнае апавяданне пераходзіць праз форму няўласна-простай мовы да “я – формы”.

Сустракаюцца раманы вершаваныя (“Яўгеній Анегін” А.Пушкіна, “Родныя дзеці” Н.Гілевіча), а таксама напісаныя ў форме ўспамінаў, дзённкаў, пісьмаў (Ж.Ж. Русо. “Юлія, або Новая Элаіза”).

Сучасны беларускі раман вырас на традыцях сусветнага, найперш рускага класічнага, рамана..Заснавальнікі беларускага рамана – Я.Колас (1-я частка трылогіі – “У палескай глушы”, напісаная ў 1921–1922 гг., і своеасаблівы раман у вершах ліра-эпічная паэма “Новая зямля”, апублікаваная ў 1923 г.), Цішка Гартны (“Сокі цаліны”), Ядвігін Ш. (“Золата”).

На працягу апошніх паўтары стагоддзяў ў эпасе склаўся новы жанр вялікага памеру – раман-эпапея, які аб’ядноўвае ў сабе ўласцівасці гэтых двух жанраў.

Раман-эпапея– буйны шматпланавы твор, дзе народ паказваецца як вырашальная сіла гісторыі і героі раскрываюцца ў падзеях вялікага нацыянальна-гістарычнага значэння.

Да гэтай жанравай традыцыі ў рускай літаратуры можна аднесці такія творы, як “Вайна і мір” Л.Талстога, “Ціхі Дон” М.Шолахава, “Блуканне па пакутах” А.Талстога, “Жывые і мёртвыя” К.Сіманава.

У беларускай літаратуры раман-эпапея вызначаецца эпічнай панарамнасцю адлюстравання, маштабнасцю думкі пра народ і народны лёс у часы драматычных выпрабаванняў “Векапомныя дні” М.Лынькова, “Палеская хроніка” І.Мележа, “Каласы пад сярпом тваім” У.Караткевіча).

У паэтычным эпасе 19 – пач. 20 ст. праяўляюць сябе рысы эпапеі – у шматгрпнным увасабленні нацыянальнага жыцця, паэтычным узвышэнні яго народных ідэйных і духоўна-маральных пачаткаў (“Яўгеній Анегін” А.Пушкіна, “Пан Тадэуш” А.Міцкевіча, “Новая зямля” Я.Коласа). Працягвае развівацца жанр рамана-эпапеі ў 20-м ст. (“Жан Крыстоф”, “Зачараваная душа” Р.Ралана, “Ціхі Дон” М.Шолахава, “Хвала і слава” Яраслава Івашкевіча).

 




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-11; Просмотров: 3374; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.017 сек.