Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Грамадска-палітычнае развіццё Беларусі ў другой палове19 40-х – пачатку 1980-х гг

Пытанні для самакантролю

1. Назавіце галоўныя прычыны Другой сусветнай вайны?

2. Нагадайце галоўныя падзеі ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР.

3. Адзначце аб’ектыўныя і суб’ектыўныя прычыны часовых няўдач Чырвонай Арміі на пачатку Вялікай Айчыннай вайны.

4. Дайце характарыстыку акупацыйнага рэжыму ў Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

5. Назавіце асноўныя формы барацьбы беларускага народа супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

6. Адзначце галоўныя этапы вызвалення Беларусі ад гітлераўскіх захопнікаў.

7. Як вы ацэньваеце ўклад савецкага народа ў разгром фашысцкай Германіі?

 

Тэма 11. Беларусь у перыяд спаборніцтва і канфрантацыі дзвюх сацыяльна-эканамічных сістэм (другая палова 1940-х—1980-х гг.)

 

У пасляваенныя гады ў СССР і БССР захоўвалася палітычная сітэма, якая склалася ў 1920-1930 гг. і была замацавна Канстытуцыяй СССР 1936 г. і Канстытуцыяй БССР 1937 г. Дэкларуючы на словах дэмакратычныя свабоды, палітычны рэжым па сутнасці заставаўся таталітарным.

У пасляваенныя гады на Беларусь прыйшла новая хваля рэпрэсій – чарговыя арышты, дэпартацыя людзей у спецпасяленні і ссылку, абмежавнні на некаторыя віды дзейнасці і г.д. Рэпрэсіі праводзіліся з часу вызвалення рэспублікі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў да 1952 г. Зазначым, што галоўны ўдар быў накіраваны супраць інтэлігенцыі, таму што менавіта ў яе асяроддзі нараджаліся ідэі абнаўлення. Пачалася барацьба з т. зв. касмапалітызмам, нізкапаклонствам перад Захадам. Былі ашэльмаваны многія знакамітыя вучоныя, ў тым ліку А.Р.Жэбрак – прэзідент АН БССР. Асабліва цяжка прыходзілася ваеннапалонным, якія вярнуліся на радзіму: большасць з іх падверглася рэпрэсіям. Вострай была палітычная сітуацыя ў заходніх абласцях Беларусі.

Смерць І.В.Сталіна (5 сакавіка 1953 г.) падштурхнула даўно наспеўшы працэс абнаўлення грамадства. Ён закрануў усе сферы жыцця – палітычную, эканамічную, сацыяльную, духоўную. «Хрушчоўская адліга», ХХ з'езд КПСС (1956 г.) з яго выкрываннямі культу асобы выклікалі глыбокія змены ў грамадска-палітычнай свядомасці.

Пасля ХХ з'езд КПСС на Беларусі пачалася рэабілітацыя ахвяр сталінскіх рэпрэсій. З 1956 па 1962г. у рэспубліцы было рэабілітавана 29 012 чалавек. Лінію ХХ з'езда партыі на выкрыццё культу асобы прадоўжыў ХХІІ з'езд КПСС (1961 г.). Але ў свядомасці многіх людзей ідэалогія сталіншчыны яшчэ засталася на доўгія гады.

Рабіліся захады па абнаўленні адміністрацыйна – каманднай сістэмы. Так, у другой палове 1950-х гг. былі пашыраны правы саюзных рэспублік. У іх распараджэнне перадаваліся многія прадпрыемствы і арганізацыі, якія ранней непасрэдна падпарадкоўваліся саюзным міністэрствам. За 1956-1957 гг. у распараджэнне БССР было перададзенна 856 такіх прадпрыемстваў. Пашыраліся заканадаўчыя правы саюзных рэспублік. У іх кампетэнцыю ўвайшло прыняцця грамадзянскага, крымінальнага і працэсуальнага кодаксаў. Закон Вярхоўнага Савета СССР ад 11 сакавіка 1957 г. даваў права самім рэспублікам вырашаць пытанні абласнога і краявога адміністратыўна – тэрытарыяльнага будаўніцтва.

Знікла дробязная апека рэспублік з боку Саюза у пытаннях дзяржаўнага планавання, фінансавання, ў справе рэгулявання бюджэтных сродкаў і некаторых іншых напрамках дзейнасці.

У 1957 г. у СССР была ажыццёўлена перабудова кіравання прамысловасцю и будаўництвам. Замест сістэмы міністэрстваў, арганізаваных па галіновым прынцыпе, для кіраўніцтва народнай гаспадаркай была створана сістэма саўнаргасаў, пабудаваных на тэрытарыяльнай аснове.

У межах рэспублікі быў створаны Саўнаргас БССР. Саўнаргас выступаў як орган дзяржаўнага кіравання гаспадаркай. У 1965 г. саўнаргасы былі скасаваны. Замест іх зноў пачалі стварацца агульнасаюзныя, саюзна – рэспубліканскія і рэспубліканскія галіновыя міністэрствы і ведамствы.

Шмат блытаніны ўнесла рэарганізацыя партыйных і савецкіх органаў па гаспадарчым прынцыпе. Ў Беларусі яна прайшла ў снежні 1962 – студзені 1963 гг. Была скарочана колькасть сельскіх раёнаў (з 123 да 77), ствараліся калгасна – саўгасныя ўпраўленні. Сельскія райкомы партыі ператварыліся ў парыйныя камітэты вытворчых калгасна – саўгасных упраўленняў. Для кіраўніцтва партыйнымі арганізацыямі прадпрыемстваў і будоўляў, размешчаных у сельскай мясцовасці, былі створаны 23 занальныя прамыслова-вытворчыя камітэты. Ў выніку раён як адміністратыўна – гаспадарчая адзінка разрываўся на дзве часткі. Стварыліся адпаведныя абласныя камітэты партыі па кіраўніцтву прамысловасцю, будаўніцтвам, а таксама сельскай гаспадаркай. Гэтыя новаўвядзенні М.С. Хрушчова былі скасаваны пасля яго адстаўкі з пасады першага сакратара ЦК КПСС і Старшыні Савета Міністраў СССР у кастычніку 1964 г., пасля чаго завяршыўся перыяд рэформ другой паловы 1950-х – першай паловы 1960-х гг.

У той час, з ліпеня 1956 г. па сакавік 1965 г., партыйную арганізацыю Беларусі ўзначальваў К.Т.Мазураў. Гэта быў палітычны дзеяч, які нярэдка выказваў сваю пазіцыю па прынцыпова важных пытаннях і не ва ўсім падтрымліваў лінію цэнтра.

Кастрычніцкі (1964 г.) пленум ЦК КПСС абраў першым сакратаром партыі Л.І. Брэжнева (з 1966 г. – генеральны сакратар ЦК КПСС). Пры ім партыя ўмацоўвала сябе як вядучае звяно адміністратыўна – каманднай сістэмы. Завяршыла гэту палітыку замацаванае ў 6 –ым артыкуле Канстытуціі СССР, прынятай ў 1977 г.. палажэнне аб кіруючай ролі КПСС у грамадстве. Рэальная паўната ўлады знаходзілася ў руках партыйных органаў. Так, апарат ЦК КПБ рыхтаваў праекты найважнейшых рашэнняў у рэспубліцы, аналізаваў і кантраляваў дзейнасць найважнейшых дзяржаўных органаў, падбіраў і прызначаў кадры для работы ў іх.

Першым сакратаром ЦК КПБ з 1965 па 1980 гг. з'яўляўся П.М. Машэраў. Яго высокі аўтарытэт, кампетэнтнасць, уважлівыя адносіны да людзей, іх лёсу, сціплы вобраз асабістага жыцця вызначалі Пятра Міронавіча, нягледзячы на існуючаю тады сістэму кіравання, як чалавека дэмактатычнага складу.

Пэўную ролю ў палітычнай структуры і жыцці грамадства адыгралі прафсаюзы і камсамол. Аднак іх дзейнасць была вельмі цантралізавана і паступова пачала пакідаць усё меньш месца для асабістай ініцыятывы. Колькасць членаў прафсаюзаў узрасла з 350 тыс. у пасляваенны час, да 5 млн. у сярэдзіне 1980-х гг, членаў ЛКСМБ адпаведна з 200 тыс. да 1,5 млн. чалавек.

Адміністратыўныя метады кіравання не спрыялі дынамічнаму развіццю грамдства. Крок да выхаду з такога становішча быў зроблены пасля лістападаўскага (1982г.) пленума ЦК КПСС, які выбраў Ю.У. Андропава генеральным сакратаром ЦК КПСС. Аднак пасля смерці Андропова ў лютым 1984 г. на гэту пасаду быў абраны К.У. Чарненка, і распачаўся адкат да часоў Л.Брэжнева. Гэтыя змены палітыкі на саюзным узроўні адлюстроўваліся і ў Беларусі.

Такім чынам, грамадска-палітычнае жыццё Беларусі ў другой палове 1950-х першай палове 1980-х гг. было супярэчным. У сярэдзіне 1980-х усё вастрэй адчувалася неабходнасць рэфармавання, маральнага ачышчэння і абнаўлення грамдства.

 

<== предыдущая лекция | следующая лекция ==>
Вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў | Сацыяльна – эканамічнае развіццё Беларусі
Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-11; Просмотров: 820; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.011 сек.