Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Утварэнне і фарміраванне дзяржаўнай тэрыторыі ВКЛ. Палітычнае і сацыяльна-эканамічнае развіццё ў ХІІІ-ХVІ стст.)




1.Страта Полацкам функцый кансалiдуючага цэнтра ўсходне­славянскіх зямель з-за націску нямецкіх крыжакоў. Так, ў 1201 г. з дазволу князя Ва­лод­шы нямецкія місіянеры-крыжакі Ордэна мечаносцаў заснавалі вус­ці Дзвіны крэпасць Рыгу і неўзабаве пад выглядам хрышчэння бал­ц­кіх плямёнаў пашырылі экспансію на іх землі. З узнікненнем яшчэ аднаго – Тэўтонскага ордэна над По­лац­кім і ін­шы­мі рускімі княствамі навісла небяспека заваявання.

2. Феадальная раздробленасць Полацкага княства.

Важнейшай перадумовай фар­ма­ван­ня ВКЛ з’яўляліся:

1. узнікненне больш развітага гаспадарчага цэнтру ў Наваградку – стал­i­цы ўдзе­ль­на­га княс­т­ва, якое ўзнікла ў верхнiм i сярэднiм Па­ня­моннi. Таму паспрыяла яго эка­на­міч­нае развіц­цё, заснаванае на пе­ра­да­вым на той час зем­ля­роб­с­т­ве, дас­ка­на­лым ра­мяс­т­ве і гандлі, а так­са­ма зручнае ге­аг­ра­фіч­нае ста­но­віш­ча, адсутнасць пагрозы з боку кры­жа­коў і манго­ла-татараў.

Наваградскае княства межавала з племем літва, якая пражывала ў міжрэчча Нёмана і Віліі.

Па ўзроўнi сацыяльна-палітычнай арганізацыі, эканомікі і культу­ры літва адставала ад славян і яшчэ ў ХІІ ст. жылі племянным ладам. У 1248–1249 гг. літоўскі князь Мін­доўг (1195–1263) падпарадкаваў Наваград­с­ка­му княству свае землі і ўзначаліў усю дзяржаву. Каб прыпыніць пагрозу нападу з боку крыжакоў, ён ў 1251 г. прыняў каталіцтва, а летам 1253 г. у Наваградку адбы­ла­ся яго ўрачыстая каранацыя.

Значны ўклад ва ўмацаванне княства пасля смерці Міндоўга (1263) унёс яго сын Войшалк, які ў 1264–1267 гг. пашырыў межы дзяр­жа­вы за кошт пiнскіх, нальшчанскіх, дзяволтваўскіх, полацкіх, вiцеб­с­кіх зямель. Паспяхо-вую барацьбу з крыжакамі і мангола-татарамі за захаван­не дзяржавы вёў князь Трайдзень (1270–1282).

Новыя тэрыта­ры­я­ль­ныя здабыткі княству прынёс вялікі князь Вiцень (1293–1315), які ў 1307 далучыў Полацк, а ў 1315 г. Віцень адваяваў у Галіц-ка-Валынска­га княс­т­ва Берасцейскую зямлю. Паводле Іпацьеўскага летапісу, ён «измысли себе герб и всему княжеству печать: рыцер збройный на ко­не з мечем, еже ныне наричут погоня».

Князь Гедымiн (1316–1341) у 1323 г. перанёс сталiцу ў Вiльню. У сярэ-дзiне 1320-х гг. яго ўладу прызналi князi Менска, Друцка, Лу­ком­ля, Турава-Пiнскай зямлi. Шлюбы Альгерда з віцебскай і Любар­та – з валынскай князёў­на­мі таксама ўзмацнілі дзяржаву. За гады яго княжання ў склад дзяржавы ўвайшла ас­ноў­ная частка сучаснай Беларусі, а таксама ўсходнія рускія землі. Са­ма дзяржава стала звац­ца «Вялікае княства Літоўскае і Рускае».

Сын Гедыміна Альгерд (1345–1377) далучыў да княства беларускае Па-дняпроўе і Бранскае княства, а пасля разгрому мангола-татараў на Сiнiх Во-дах у 1372 г. – Кiеўскую зямлю, Мазырскую i Брагiнскую воласцi, Чарнiга­ва-Северскую, Падольскую i Валынскую землi.

Вялікаае княс­т­ва Маскоўскага таксама выступіла ў ролі «збіральніка Ру-сі», таму паміж двума княствамі разгарэлася вострае суперніцтва. Так, войска ВКЛ тройчы – у 1368, 1370 і 1372 гг. хадзіла на Маскву, але ўзяць яе так і не здолела. Праў­да, Альгерду ўдалося падпарадкаваць Смаленскае княства, на якое прэтэндавала Масква.

Такім чынам, да 1370-х гг. на тэрыторыі колішніх паўднёва-заход­ніх- і ўсходнерускіх княстваў, а таксама балцкіх плямёнаў узнікла і ўма­ца­ва­ла­ся магутная дзяржава – Вялікае княства Літоўскае і Рускае. У яго склад увайшла большая частка колішняй Кіеўскай Русі разам са ста­лі­цай. У ліку шляхоў па-шырэння дзяржавы былі мірныя і ваенныя, доб­ра­ах­вот­ныя і гвалтоўныя. Як правіла, кожная з новых зямель, састу­піў­шы частку ўпраўленчых функцый цэнтральнай уладзе, захоўвала ра­ней­шы жыццёвы ўклад.

Пасля смерці Альгерда вялікакняскі трон дастаўся яго сыну ад другога шлюбу Ягайлу (1377–1392).

Прызначэнне яго вя­лі­кім князем выклікала незадавальненне звод­на­га брата – Андрэя, які княжыў у Полацку. У 1381 г. супраць Ягай­лы выступіў яго дзядзька Кейстут і прымусіў адрачыся ад тро­на. Толькі на наступны год Ягайлу з дапамогай кры­жа­коў удалося ад­на­віць уладу. Узяты ў палон Кейстут быў задушаны ў Крэўскім замку, але за зброю ўзяўся яго сын Вітаўт.

Урэшце барацьба скончылася на карысць Ягайлы. Неўзабаве яго канды-датура стала сур’ёзна разглядацца ў якас­ці прэтэндэнта на польскі трон. У 1382 г. пасля смерці караля яго спад­ка­ем­цай заставалася непаў­на­га­до­вая дачка Ядзвіга. 14 жнiўня 1385 г. з Кра­ка­ва ў Крэва прыехалі паслы. Паміж імі з аднаго боку, а так­са­ма Ягайлам і яго братамi з другога адбылося падпiсанне акта уніі, па­вод­ле якой Ягайлу прапа­ноў­ваў­ся шлюб з Ядзвiгай і польскі трон. Не­аб­ход­ны­мі ўмовамі надан­ня акту юрыдычнай сілы прыз­на­ва­лі­ся: пры­няц­це каталіцкай веры вя­лі­кім князем, яго братамі і сваякамі; вызва­лен­не палон­ных палякаў. І нарэшце, што мела асаблiвую знач-насць, дагавор абавязваў вялікага кня­зя «назаўсёды далучыць свае Лiтоў­с­к­iя i Рускiя землi да каралеўства Польскага».

Крэўская ўнiя была зацверджана ў 1386 г. пас­ля каталіцкага хрышчэн­ня Ягайлы, яго шлюбу з Ядзвiгай i ўрачыстай каранацыi ў Кра­ка­ве. Ён атрымаў імя Уладзіслаў і пачаў афiцыйна звацца «кара­лём По­ль­ш­чы, вярхоўным князем лiтоўскiм i дзедзiчам рускiм». Вярнуўшы­ся ў 1387 г. у Вiльню, новы кароль ажыццявiў хрышчэнне лі­тоў­с­кай зна­ці. Створанае ім каталіцкае біскупства з кафедрай у Вільні надзя­ля­ла­ся багатымі ўладаннямі.

З юрыдычнага боку унія азначала iнкарпарацыю Вяліка­га княс­т­ва Лiтоў­с­ка­га і Рускага ў склад Кароны. Сваiм намеснiкам у княс­т­ве Ягай­ла пакiнуў брата Скiргайлу. Але зімой 1389 г. Вiтаўт распачаў барацьбу за вя­лі­как­няс­кі трон. У вы­ні­ку 4 жніўня 1392 г. у Востраве, што недалёка ад Лiды, па­між вара­га­ваў­шы­мі бакамі было падпiсана пагадненне, на пад­с­та­ве якога ўла­да ў ВКЛ пажыццёва пе­ра­да­ва­ла­ся Вiтаўту (1392–1430) як «вялiкаму князю Лiтвы і пану i дзедзiчу зямель Русi». Ха­ця пасля пры­сягi на вер­насць Ягайлу i Ядзвiзе ён i зас­та­ваў­ся ў ва­са­ль­най за­леж­насцi ад По­ль­с­ка­га каралеўства, па­гад­нен­не 1392 г. на­да­ва­ла дзяр­жа­ве пэў­ную са­мас­той­насць і спрыяла ад­наў­лен­ню яе су­ве­рэн­i­тэ­ту.

У студзені 1401 г. у Вільні былі падпісаны акты новай Віленска-Ра­дам­с­кай уніі з Польскім каралеўствам. Яна прызнавала палітычную асоб­насць ВКЛ, улада ў якім пажыццёва належала Вітаўту, а пасля яго смер­ці мусіла перайсці да Ягайлы ці ягоных пераемнікаў. Калі б бяздзет­ным памёр Ягайла, то польскі двор мусіў узгадніць кандыдатуру но­ва­га караля з Вітаўтам. Такім чынам, урэгуляванне ў ліку іншых пы­тан­ня статусу ВКЛ здымала напружанасць паміж бакамі і спрыяла іх агульным інтарэсам. Яскравым прыкладам таго стала перамога над Тэў­тон­с­кім ордэнам пад час Грунвальдскай бітвы 1410 г.

Акт новай уніі быў прыняты ў кастрычніку 1413 г. на з’ездзе польскіх і літоўскіх паноў і баяр у Горадлі над Бугам. Ён прызнаваў, што як дзяржава ВКЛ захавае сваю асобнасць і пасля смерці Вітаўта. Літоў­с­кія баяры абавязваліся не выбіраць нікога вялікім князем без зго­ды Ягайлы, а польская шляхта – не выбіраць новага караля без узгад­нен­ня з вялікім князем літоўскім. Вынікамі яе стала набыццё літоў­с­кай знаццю права распараджэння атрыманай у спадчыну зямлёй. Асоб­ныя літоўскія феадалы былі набліжаны да знатных польскіх родаў і атрымалі дазвол на карыстанне іх гербамі.

Праводзячы ўмацаванне вялікакняскай улады, Вітаўт не быў пасля­доў­ным. З аднаго боку ў барацьбе супраць сепаратызму ўдзельных кня­зёў ён даручаў уладу сваім намеснікам. А з другога боку, адда­ю­чы пе­ра­ва­гу каталіцкай шляхце, ён тым самым адхіляў ад удзелу ў кі­ра­ван­ні дзяржавай баярства ўсходняй яе часткі. Так, па падабенстве з ад­мі­ніс­т­ра­цый­на-тэрытарыяльным уладкаваннем Польшчы, у ВКЛ ут­ва­ра­лі­ся Віленскае і Трокскае ваяводствы. Менавіта на каталіцкую знаць гэ­тых тэрыторый і распаўсюджваліся прывілеі Гарадзельскай уніі. Не­вы­пад­ко­ва, што пасля яго смерці феадалы абодвух веравызнанняў апы­ну­лі­ся ўцягнутымі ў грамадзянскую вайну 1430–1440 гг.

Абранне новым кіраўніком дзяржавы 13-гадовага Казіміра Ягелон­чы­ка(1440–1492) здавалася кампрамісным варыянтам, тым больш, што праз 4 гады яму была прапанавана і польская карона. Палітычнай ста­бі­лі­за­цыі паспрыяў прывiлей, выдадзены Казiмiрам у 1447 г., паводле якога князi, паны i баяры ўсяго ВКЛ, незалежна ад веравызнання, на­бы­ва­лі асабiстую недатыкальнасць, мелі права самастойна судзіць ся­лян і не выконвалі павiннасцей на карысць дзяржавы.

Такім чынам, ураўнанне ўсёй шляхты ў палітычных правах і іх знач­нае пашырэнне прадухіляла міжусобныя войны і спрыяла цэн­т­ра­лі­за­цыі дзяржаўнага кіравання.

Аляксандр Казіміравіч 1492-1506

Жыгiмонт (Казіміравіч) I Cтары (1506–1544)

Жыгiмонт II Аўгуст (1544–1572).

У часы іх княжання адбыліся пэўныя перамены ў дзяржаўным кіраванні

У ХІІІ – пачатку ХІV ст. ВКЛ складва­ла­ся як спадчынная феадальная манархiя. Уладаром дзяр­жа­вы быў вялiкi князь, або, як ён называўся ў ак­тах ХV ст., – гаспадар. Яго ўла­да нiчым i нiкiм не абмяжоўвалася. На ім замыкалiся ўсе фун­к­цыi кiравання дзяржавай. Па меры яе развiцця спатрэбiлася ўтва­рэн­не спе­цыяльных пасад. Пры Вiтаўце з’явiлiся гаспадарскi i земскi мар­ша­лак, пiсар, кухмiстр, канцлер, падча­шы, падскарбi і інш. У ХV ст. былi створаны пасады гетмана найвышэйшага, харунжага, меч­н­i­ка, пад­с­тол­iя, скарбнага i iнш. Той, хто атрымлiваў пасаду, як прав­i­ла, ва­ло­даў ёй пажыццёва.

Першым iнструментам па абмежаваннi ўлады вялiкага князя стала княс­кая рада.

У адпаведнасці з прыв­i­ле­ем Казiмiра ад 1447 г., радзе надавалася права выбiраць пасля смер­ці манарха новага гаспадара. Вядомы Судзебнiк 1468 г. быў складзе­ны «с князьмi i с паны-радою нашою ВКЛ». З выпадку частых ад­’­ез­даў Казiмiра рада пачала выконваць функцыi вярхоўнай улады.

Поўнае юрыдычнае замацаванне ролi гаспадарскай рады як дзяржаў­на­га органа зафiксавалi прывiлеi Аляксандра Казiмiравiча ад 1492 i Жыгiмонта Старога ад 1506 гг. З канца ХV да сярэдзіны ХVI ст. кан­чат­ко­ва зацвердзiўся яе склад: усе ва­я­во­ды i старасты, валынскi мар­ша­лак, канцлер i падканцлер, гетман, мар­ша­лак земскi i дворны, пад­с­карбi. З духоўных асоб у лік паны-рады ўваходзілі толькі 4 ката-ліц­кія біскупы.

На пачатку ХVI ст. ясна вызначылiся i паўнамоцтвы рады. Яна веда­ла дыпламатычнымi дачыненнямi дзяржавы, абаронай i фiнансавымi пы­тан­нямi, а таксама займалася справамi шляхецтва, кантралявала раз­да­чу зямель і вы-конвала шэраг судовых функцый.. Ні адзін дакумент не мог уступіць у сілу без дзяржаўнай пячаткі, якая захоўвалася ў канцле­ра, і без яго подпісу. Iм жа належала i права выбару вялiкага князя. Так, былi абраны Аляксандр Казiмi-равiч (1492–1506), Жыгiмонт I Cтары (1506–1544) i Жыгiмонт II Аўгуст (1544–1572).

Палiтычная вага паноў-рады пачала змяншацца ў сярэдзіне ХVI ст. у сувязі з павышэннем палітычнай актыўнасці шляхты, якая ў кож­най зямлi княства мела права склікаць свой сход (соймік). Спачатку ўдзел у ім бралi прадстаўнiкi розных сацыяльных груп – баяр, шляхты i мяшчан. Пад канец ХV ст. на аснове абласных соймiкаў паўстаў агу­ль­ны для ўсiх зямель ВКЛ сойм. Манарх мусiў склiкаць на агульны з’езд ужо не толькi вышэйшую элiту – раду, але i прадстаўнiкоў усёй шляхты. Вальным соймам быў толькi той, на якi, апрача гаспадарскай ра­ды, з’язджалiся князi, паны i баяры з усiх зямель дзяржавы.

Падобныя форумы сталi звычайнымi тады, калi для вырашэння дзяр­жаў­ных пытанняў першаступеннай важнасцi цэнтральнай уладзе бы­ло важна атрымаць згоду зямель-абласцей. Так зрабiлi паны-рада ў 1492 г., калi спатрэбiлася абраць новага манарха. Упершыню ў Вiльнi но­ва­га гаспа-дара абiралi князi, паны i зямяне з тэрыторыi цэлай дзяржа­вы, незалежна ад веравызнання. Пастаянна ж соймы пачалi склiкацца ў часы княжання Жы-гiмонта I Старога. З пачаткам вальных соймаў пал­i­тыч­нае адзiнства дзяр-жавы забяспечвалася не толькi прызнаннем ма­нар­ха, але i ўдзелам прад-стаўнiкоў розных тэрытарыяльных частак у цэнтральным органе ўлады. З 1512 г. была ўведзена норма прадстаўнiц­т­ва ўпаўнаважаных паслоў – па 2 шляхцiчы ад зямлi цi павета. Князi, паны i ўраднiкi запрашалiся паiменна. Новы палiтычны iнс­ты­тут – вальны сойм – замкнуў сiстэму органаў вярхоўнай улады ў дзяржаве. А манархія з абсалютнай ператварылася ў больш прагрэсіў­ную – саслоўна-прадстаўнічую





Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-13; Просмотров: 1813; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.022 сек.