Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Электронны канспект лекцый




НАРОДНАЯ МУЗЫЧНАЯ ТВОРЧАСЦЬ

 

 

для студэнтаў

педагагічных факультэтаў ВНУ

 

ВІЦЕБСК - 2012г.

 

 

Укладальнік праграмнага, лекцыйнага і практычнага матэрыялаў курса “Народная музычная творчасць” Кернажыцкая Л.П., выкладчык кафедры вакала і харавога дырыжыравання педагагічнага факультэта УА «ВДУ імя П.М.Машэрава»

 

Камп’ютарны набор Волкава А.А.

 

Рэдактар Сцепановіч У.П.

 

ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА

 

Народная музычная творчасць мае своеасаблівую значнасць у сістэме падрыхтоўкі спецыялістаў музычнага мастацтва вышэйшай музычна-педагагічнай адукацыі ў святле сучасных падыходаў да асэнсавання тэорыі і практыкі беларускай этнамузыкалогіі. Гэта выяўляецца: у разуменні традыцыйнага мастацтва ў цэлым, як асновы нацыянальнай культуры, ядра этнакультуры; у вылучэнні аўтэнтычнай традыцыйнай культуры, як асаблівай, спецыфічнай галіны нацыянальнай культуры ў адрозненні ад прафесійнага і самадзейнага мастацтва і ў асэнсаванні сінкрэтызму традыцыйнай культуры - знітаванасці ўсіх відаў матэрыяльнай і духоўнай творчай дзейнасці народа (слоўнай, музычнай, абрадавай, харэаграфічнай, драматычнай, дэкаратыўна-прыкладной і інш.) “ў іх спрадвечным, адэкватным генетычным вытокам выглядзе без якіх бы то ні было апрацовак”. (2. с.69).

Сучасныя патрабаванні дзяржаўнай культурнай палітыкі Рэспублікі Беларусь падкрэсліваюць значнасць развіцця прыарытэтных накірункаў па захаванню і падтрымцы народнага мастацтва (у тым ліку і музычнага), надання асаблівай увагі патрыятычнаму выхаванню моладзі, якое немагчыма без каранёвага асэнсавання спецыфікі традыцыйнай культуры беларусаў.

Актуальна і складанне асноў па аптымізацыі і развіццю музычнай адукацыі ў РБ, якія ў першую чаргу павінны базіравацца на асаблівасцях беларускай этнакультуры.

Электронны канспект лекцый створаны на аснове праграмы- канспекта “Народная музычная творчасць”(Кернажыцкая Л.П. Віцебск-2003г.,2008г.)

Праграма “Народная музычная творчасць” распрацавана з улікам сучасных патрабаванняў да падрыхтоўкі спецыялістаў у галіне музычнага мастацтва вышэйшых навучальных устаноў педагагічных спецыяльнасцяў і на аснове аналізу дзяржаўнай нарматыўнай дакументацыі.

 

Найважнейшымі нарматыўнымі дакументамі з’яўляюцца:

План мерапрыемстваў па рэалізацыі “Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі РБ” (Забяспячэнне бяспекі РБ у гуманітарнай сферы).

Зацверджана распараджэннем Прэзідэнта РБ ад 07.08.2002г. № 218 р.п.

Рэкамендацыі ЮНЕСКО “Аб захаванні фальклору”. Лістапад, 1989г. XXV сесія Генеральнай канферэнцыі ААН адукацыі, навукі і культуры.

 

- Міжнародная канвенцыя па ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны. Парыж,17 кастрычніка 2003 г.

 

- Закон Рэспублікі Беларусь АБ АХОВЕ ГIСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ СПАДЧЫНЫ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ (9 студзеня 2006 г. N 98-З.)Прыняты Палатай прадстаўнiкоў 12 снежня 2005 года. Адобраны Саветам Рэспублiкi 21 снежня 2005 года),(в ред. Закона Республики Беларусь от 07.05.2007 N 212-З)

 

- ПАЛАЖЭННЕ АБ АЎТЭНТЫЧНЫМ ФАЛЬКЛОРНЫМ КАЛЕКТЫВЕ МАСТАЦКАЙ ТВОРЧАСЦI Ў РЭСПУБЛIЦЫ БЕЛАРУСЬ

Зацверджана Пастановай Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь 11.04.2008 N 13

 

- Рэкамендацыі па ахове, захаванню, пераемнасці і папулярызацыі беларускага аўтэнтычнага фальклору” (лабараторыя традыцыйнага мастацтва БелДІПК).

 

Вышэйпералічаныя дакументы падкрэсліваюць значнасць традыцыйнай культуры ў дзяржаўнай культурнай палітыцы і актуалізуюць ролю традыцыйнай культуры (народнай творчасці) у выхаваўчым і адукацыйным працэсах навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь, у тым ліку і ВНУ.

Асновы тэрміналагічнага, практычнага матэрыялу курса “Народная музычная творчасць” базіруюцца на ведах, уменнях, навыках, атрыманых студэнтамі пры вывучэнні музычнага фальклору ў сярэдніх спецыяльных установах (музычныя вучылішчы, музычныя аддзяленні педагагічных каледжаў, навучальныя культурна-асветныя ўстановы).

Спецыфіка курса “Народная музычная творчасць” у ВНУ вызначаецца мэтамі і задачамі, якія рэалізуюцца ў працэсе лекцый, семінараў, самастойнай работы студэнтаў.

 

Мэты курса “Народная музычная творчасць”:

· асэнсаванне студэнтамі народнай музычнай творчасці, асабліва яе аўтэнтычных формаў, як жывога мастацтва і найважнейшай галіны нацыянальнай мастацкай культуры;

· падрыхтоўка спецыялістаў музычнага мастацтва да прафесійнай дзейнасці, непасрэдна звязанай са з’явамі народнай музычнай культуры як у яе непасрэдным, так і ў апасрэдаваным існаванні (у выканаўчай, педагагічнай, даследчай, арганізацыйна-асветніцкай практыцы);

· выхаванне зацікаўленых асэнсаваных адносін да фальклору як нацыянальнага і сусветнага здабытку, крыніцы маральна-этычных і духоўных каштоўнасцяў, без якіх немагчыма здаровае і гарманічнае развіццё асобы і грамадства ў цэлым.

 

Задачы вывучэння дысцыпліны:

· сфарміраваць у студэнтаў паўнацэннае ўспрыманне народнай музычнай творчасці, разуменне значнасці музычнага фальклору ў развіцці нацыянальнай музычнай культуры;

· даць метадалагічныя асновы ў вывучэнні народнай музычнай творчасці, этапаў развіцця фальклору, яго вядучых жанраў у разнастайнасці іх рэгіянальнай стылістыкі;

· развіваць навыкі тэарэтычнай і практычнай дзейнасці студэнтаў у рабоце з праявамі музычнай культуры вуснай традыцыі, актывізаваць дзейнасць студэнтаў па вывучэнню, папулярызацыі, збіранню, запісу ўзораў народнай музычнай творчасці;

· выхоўваць высокаэтычныя адносіны ў выкарыстоўванні узораў аўтэнтычнай традыцыйнай музычнай культуры ў стылізаваных формах музычнага мастацтва;

· накіраваць увагу студэнтаў на магчымасці шырокага выкарыстоўвання каштоўнасцяў народнай музычнай творчасці ў практыцы музычнага выхавання, культурна-асветніцкай, даследчай дзейнасці.

 

Практычная выніковасць курса “Народная музычная творчасць” выяўляецца:

· у веданні студэнтамі асноў традыцыйнай народнай музычнай творчасці, разуменні сінкрэтычнасці ўсіх відаў традыцыйнага мастацтва, асэнсаванні спецыфікі развіцця фалькларыстычнай дзейнасці;

· ва ўменні прадэманстраваць песенны і інструментальны ілюстратыўны фальклорны матэрыял у прыбліжанай да аўтэнтычнай манеры выканання;

· у практыцы развіцця навыкаў этнафальклорных палявых даследванняў у працэсе збору музычнага фальклору, а таксама ў працэсе тэарэтычных абагульненняў пры рабоце з фалькларыстычнай літаратурай.

 

Змест праграмы распрацаваны на аснове багацейшых здабыткаў навукова-метадычнай і практычнай дзейнасці фалькларыстаў мінулага і сучаснасці Беларусі, Расіі, Украіны.

У цэнтры вывучэння народнай музычнай творчасці - беларускі фальклор. Асэнсаванне спецыфікі ўсходнеславянскага фальклору адбываецца пры абагульненым параўнальным аналізе асаблівасцяў беларускага, рускага, украінскага фальклорнага музычнага мастацтва, спецыфікі лакальных адрозненняў рэгіянальнага фальклору Беларусі.

Значная ўвага ў вывучэнні курса “Народная музычная творчасць” надаецца жанрам найстаражытнейшага фальклорна-гістарычнага пласту, развіццё якога бярэ пачатак з часоў зараджэння мастацкай культуры дародавага грамадства і мае месца ў праявах сучаснай культуры беларусаў.

Авалоданне практычным матэрыялам народнай музычнай творчасці накіравана:

· на асэнсаванне спецыфікі традыцыйнага музычнага мастацтва, зберажэнне яго праяў у жывой народнай памяці ў пасіўным і актыўным рэпертуары носьбітаў аўтэнтычнага фальклору;

· на выяўленне спецыфічных рэгіянальных жанраў музычнай народнай творчасці (напрыклад, валачобных, купальскіх песень, прыпевак, каляднай гульні “Жаніцьба Цярэшкі”, асаблівасцяў жніўных, восеньскіх, радзінных, вясельных песень, пахавальных, вясельных галашэнняў, харэаграфічнага фальклору і інш.).

Асэнсаванне спецыфікі народнай музычнай культуры беларусаў вуснай традыцыі дапамагае студэнтам разумець статус музычнага фальклору як “гісторыка-культурная нацыянальная каштоўнасць”.

Вывучэнне беларускай народнай музычнай творчасці як “базавага” фальклору не парушае сістэму цэласнасці разумення традыцыйнай музычнай культуры ўсходніх славян.

Правядзенне аўдыторных (лекцыйных) заняткаў са студэнтамі аддзялення завочнага навучання ВНУ адбываецца ў кансультатыўна-тэзісным вызначэнні ведаў, уменняў, навыкаў, накіраваных на вырашэнне мэты, задач курса.

Асноўная работа па вывучэнню курса “Народная музычная творчасць” вядзецца ў працэсе пазааўдыторнай, самастойнай тэарэтычнай (работа з фалькларыстычнымі літаратурнымі крыніцамі, напісанне рэферата па зададзенай тэме) і практычнай (вывучэнне ілюстратыўнага музычнага фальклорнага матэрыялу), а таксама этнадаследчай палявой (збіранне фальклору) дзейнасці студэнтаў.

 

Сістэма самастойнай пазааўдыторнай работы студэнтаў уключае:

· падрыхтоўку тэарэтычнага блоку “Народная музычная творчасць” у працэсе вывучэння фалькларыстычных літаратурных крыніц;

· актывізацыю існуючага вопыту і, па неабходнасці, развучванне ўзораў народнай музычнай творчасці з практычнага блоку курсу па самастойнаму выбару фальклорных твораў, з улікам прапанаванага жанравага пераліку (магчыма, па выбару выкладчыка);

· напісанне рэферата па выбранай тэме з акцэнтаваннем увагі на рэгіянальныя (лакальныя) асаблівасці традыцыйнага мастацтва;

· запіс і расшыфроўку ўзораў народнай (музычнай) творчасці ад людзей блізкага асяроддзя.

Выніковы кантроль ведаў студэнтаў вызначаецца вучэбным планам у форме заліку.

 

На залік студэнт прадстаўляе:

Вусны адказ па тэарэтычнаму блоку курса “Народная музычная творчасць”.

Ілюстратыўны паказ музычнага фальклору па практычнаму (жанраваму) блоку курса.

Рэферат па зададзенай тэме з асэнсаваннем яе праблематыкі, аформлены па існуючых стандартах або выніковы матэрыял самастойных этнапалявых збораў з тэкставай і музычнай расшыфроўкай, адпаведным афармленнем запісаў.

Канспект вывучаемага тэарэтычнага матэрыялу і сшытак ілюстратыўных практычных узораў з указаннем жанру і месца запісу твора.

 

Змест курса “Народная музычная творчасць” раскрывае асновы тэорыі і практыкі народнай музычнай творчасці. Значная ўвага надаецца педагагічнай накіраванасці курса.

 

Вывучэнне тэарэтычнага і практычнага матэрыялу па традыцыйнай музычнай творчасці вядзецца ў цеснай сувязі з асэнсаваннем ролі традыцыйнай культуры ў сістэме вывучэння гістарычных, сацыялагічных, псіхалагічных, педагагічных, філасофскіх навук агульнай і вузкапрафесійнай падрыхтоўкі студэнтаў. (Напрыклад: этнагісторыі - ў сістэме гістарычных навук, этнапсіхалогіі, этнапедагогікі - ў працэсе вывучэння агульнай і ўзроставай псіхалогіі; дысцыплін педагагічнага цыклу; асаблівасцяў этнічнай будзённай свядомасці - ў працэсе вывучэння развіцця філасофскай думкі на Беларусі і г.д.).




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-10-17; Просмотров: 636; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.029 сек.