Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Лекцыя16. Тэма3. Балады




Тэрміналагічная база: Балады - складанасць жанру па паходжанню, стылю, тыповым адрозненням. Спецыфіка балад каляндарна-земляробчага цыклу і бытавых песень-балад. Тыпы балад каляндарна-земляробчага цыклу па функцыі песень: веснавыя, юраўскія, арэльныя, траецкія, купальскія, піліпаўскія, жніўныя. Старажытныя паэтычныя матывы каляндарных балад. Вобразы і водгукі жыццёвых калізій больш позняй эпохі ў баладных песнях. Характарыстыка напеваў каляндарных балад. Бытавыя балады і іх цесная сувязь з бяседнымі песнямі, песнямі, што спяваюць “абы-калі”, а ў больш познія часы з рэкруцкімі, салдацкімі, бурлацкімі, батрацкімі і інш. Балады калыскавыя і апавядальныя пра лёс замужніц. Сюжэты бытавых балад. Метамарфозы, пераўтварэнні, як найважнейшая рыса баладнага жанру. Характарыстыка напеваў бытавых балад.

Лекцыя 17. Спецыфіка стылістыкі і тыпалогіі беларускіх народных напеваў старажытнага гістарычнага пласта (абагульненне).

Тэрміналагічная база: Рысы істотнай музычна-стылявой блізкасці, агульнасці старажытнага фальклорна-гістарычнага пласта. Перавага песенных напеваў манавобразнай структуры. Апора на інтанацыйныя комплексы - меладычныя “формулы”, “напевы-стрыжні” (афарыстычна сціснутыя - "формульныя" ці больш разгорнутыя, часткова лірызаваныя - тыповыя).

Спецыфіка аналізу напеваў.

Жанры традыцыйных беларускіх песень, схільных да міграцыйнасці і кансерватыўных да міграцыі. Жыццёвы змест, неаддзелены ад рэчаіснасці, эмацыянальна блізкі, глыбокі, канцэнтраваны ў формульных напевах. Сродкі ладамеладычнай, рытмічнай, тэмбрава-фактурнай і тэмбрава-дынамічнай выразнасці формульных напеваў. Вядучае значэнне моўнай асновы ў старажытных напевах. Разнавіднасці формульных напеваў паўімправізацыйных і рытмічна дакладных.

Спецыфіка “песеннага меладычнага тыпу” напеву ў адпаведнасці з комплексным метадам па сукупнасці прыкмет - рытмічная структура, меластрафа, ладамеладычная аснова, інтанацыйны комплекс.

Гістарычная абумоўленасць інтанацыйнага станаўлення народнай меладычнай сістэмы. Узаемадзеянне тыповых і нетыповых напеваў ва ўмовах строгай і ўмоўнай прымеркаванасці да часу і абставін выканання песенных жанраў.

 

Лекцыя 18. Дзіцячы фальклор, як неад’емная частка беларускай традыцыйнай культуры.

Тэрміналагічная база: Старажытныя вытокі твораў дзіцячага фальклору. Спецыфіка жанру. Характарыстыка твораў, створаных дарослымі для дзяцей і самімі дзецьмі: калыханкі, забаўлянкі, дзіцячыя песенькі, заклічкі, лічылкі, дражнілкі, прыгаворы, дзіцячыя гульні, страшылкі, карагодныя песні, танцы, гульнёвыя карагоды ў дзіцячым фальклоры.

Тэндэнцыя пераходу ў дзіцячы фальклор твораў, якія страцілі сваё функцыянальнае прызначэнне ў побыце дарослых.

Методыка вывучэння асаблівасцяў дзіцячай культуры.

Фальклорная аснова дзіцячага музычнага інтанавання давербальнага і вербальнага перыядаў развіцця.

Сучасны дзіцячы фальклор.

Песенная і інструментальная дзіцячая творчасць без уплыву педагагічнага ўздзеяння ў сучаснасці.

Этнаграфія дзяцінства.

Лекцыя 19. Познетрадыцыйная класіка народнай музыкі.

Тэрміналагічная база: Агульная характарыстыка II-га фальклорна-гістарычнага стылявога пласта. Час і гістарычныя ўмовы фарміравання.

 

Лекцыя 19.Тэма 1. Казацка-сялянская сацыяльная лірыка.

Тэрміналагічная база: Песні сялянскай вольніцы. Характарыстыка гістарычнага зместу новай эпохі канца XVI пачатку ХVIIІ стагоддзяў і адлюстраванне яе ў паэтычных вобразах, сюжэтах песень. Асаблівасці мелодыкі, характарыстыкі напеваў.

Чумацкія, бурлацкія, рэкруцкія песні, як спецыфічныя беларускія жанры народнай музычнай творчасці.

Лекцыя 19.Тэма 2. Гераічны кант.Фарміраванне кантавай традыцыі.

Тэрміналагічная база: Гераічны кант на Беларусі. Беларускі кант, як істотна новы этап ў развіцці нацыянальнай музычнай культуры: народна-песеннай і прафесійнай. Стылістыка канта, паэтыка, вершаваная рытміка, рыфмоўка, ладамеладычны і музычна-рытмічны склад канта.

Уздзеянне кантавай культуры на фарміраванне песні савецкага перыяду.

 

Лекцыя 19.Тэма 3. Пазаабрадавыя песні.

Тэрміналагічная база: Пазаабрадавыя песні- спецыфічныя рысы.

Любоўна-лірычныя, жартоўныя, сямейна-бытавыя песні, прыпеўкі - спецыфіка жанраў, кола вобразаў, музычная стылістыка.

 

Лекцыя 20. Рэвалюцыйная песенная класіка. Песні Змагання XIX - пачатку ХХ стагоддзяў.

Тэрміналагічная база: Трэці фальклорна-гістарычны стылявы пласт: агульная характарыстыка.

Гарадская народна-бытавая песня - гістарычны шлях развіцця ў XVIII, XIX і пачатку ХХ стагоддзяў. Жорсткі раманс.

Батрацкія, адыходніцкія, рабочыя, рэвалюцыйныя песні. Песні на фалькларызаваныя паэтычныя тэксты паэтаў Расіі і Украіны ў актыве беларускага народнага рэпертуару. Народныя песні на вершы беларускіх паэтаў-прафесіяналаў. Шырыня жанравай сферы, багацце ўласна музычных праяў.

Гістарычныя песні на Беларусі: ідэі, вобразы, характарыстыка меласу, фактуры. Адсутнасць Дзекабрысцкіх песень на Беларусі. Жанр баявога гімну ў беларускай песеннай традыцыі. Жанр “гутаркі - песні”. Песні сацыяльнага пратэсту.

Фарміраванне нацыянальнай традыцыі гімнатворчасці.

Рабочыя, лірычныя, жартоўна-гераічныя, сатырычныя песні ў гады рэвалюцыі 1905-1907г.г.

Інтэрнацыянальнасць і традыцыйнасць, як вызначальныя рысы фальклорнага стылю.




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-10-17; Просмотров: 856; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.014 сек.