Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Анекдоты, истории со смыслом




Вопрос

Станаўленне фальваркава-паншчыннай гаспадаркі.
Аграрная рэформа 1557г.
Асноўныя этапы запрыгоньвання сялянства.

Фальварак - комплекс гаспадарчых i жылых пабудоў, вакол якiх размяшчалiся панскiя землi, агароды, сенажацi, лясы, а таксама майстэрнi, кузьнi, лесапiлкi i г.д., на якiх працавалi сяляне навакольных весак са сваiм iнвентаром i цяглавай сiлай, арыентаваныя на рынак i развiцце таварна-грашовых адносiн.

 

Першы фальварак на тэрыторыi Беларусi ўзнiк у 1450г. ў маентку Менедыкаўскiм Навагародскай зямлi.

Перш за ўсе фальваркава-паншчынныя гаспадаркi сталi ўзнiкаць у Панямоннi i Падзвiннi ў рэгiенах сплаўных рэк з развiтымi знешнiмi рыначнымi сувязямi.

 

Вялiкая аграрная рэформа сярэдзiны XVI ст.

Iнiцыятар правядзення - Вялiкi князь Жыгiмонт II Аўгуст

Назва – «Валочная памера» (памера=землеўпарадкаванне)

Асноўны дакумент – «Устава на валокi» ад 1 красавiка 1557г.

Новая мера ўлiку зямлi - «валока»(21,3 га)

Мэта рэформы – павышэнне даходаў з дзяржаўных зямель

Шляхi рэалiзацыi мэты – а) дакладны ўлiк сялянскiх зямель

б) абкладанне сялян павiннасцямi прапарцыянальна колькасцi занятай зямлi i яе якасцi.

в) дасканаленне агратэхнiкi i арганiзацыi сельгасвытворчасцi.

Асноўныя накiрункi аграрнай рэформы 1557г. у ВКЛ:

  1. Пераўлiк i падзел ворыўных зямель на валокi.
  2. Перадача валок зямлi:

а) лепшых па якасцi – пад вялiкакняжацкiя гаспадаркi;

б) астатнiх – сялянам у падворнае землекарыстанне.

  1. Суадносiны памераў фальваркавага i сялянскага ворыва 1:7
  2. Прымусовы трохпольны севазварот, што спрыяла росту ўраджайнасцi.
  3. Дакладна ўстаноўленыя павiннасцi сялян:

а) для цяглых (паншчынных) валочных

надзелаў - апрацоўка паншчыны 2 днi на тыдзень, выхад на гвалты i талокi, выплата чыншу ад 6 да 21 гроша з валокi ў залежнасцi ад якасцi глебы

б) для асадных (чыншавых) валочных надзелаў-

выплата па 30 грошаў з валокi, адбыццё за год 12 талок або плацiць за iх 12 грошаў, а за гвалты даваць бочку жыта цi 10 грошаў.

Кошт павiннасцей з адной валокi сярэдняй якасцi у год складаў значную суму, на якую можна было набыць на рынку 1 вала, 6 авечак, 1 свiнню, 10 курэй i 4 гусей.

6. Страта права сялян на зямельныя участкi, якiя былi раней у iх спадчынным валоданнi.

7. Сварэнне рэзервовага зямельнага фонду з пустуючых валок.

8. Паступовае разбурэнне абшчыны (на захадзе Беларусi i ў цэнтральнай частцы- падворнае землекарыстанне, на ўсходзе - захаванне абшчыны).

9. Замацаванне сялян за зямлёй, ператварэнне розных катэгорый сялян у адзiн клас- саслоўе – прыгоннае сялянства.

10. Асноўныя этапы юрыдычнага запрыгоньвання сялянства ў ВКЛ

 

Дата Назва дакумента Змест
1447 г. Прывілей Казіміра Ягелончыка Пацвяржаў прывілей 1387, 1432, 1434 гадоў, выдадзеныя шляхце ВКЛ, у тым ліку – права феадала на вотчынны суд над сялянамі
1468 г. Судзебнік Казіміра Ягелончыка Страта сялянамі права свабоднага перахода ад феадала да феадала. Суровае пакаранне асоб за садзейнічанне пабегам “чэлядзі невольнай” і залежных сялян (арт. 24)
1529 г. Першы Статут ВКЛ (усеагульны звод законаў) Страта сялянамі права ўласнасці на зямлю, распараджэнне ею толькі са згоды феадала
1557 г. “Устава на валокі” Замацаванне сялян за зямельнымі надзеламі (валокамі)
1566 г. Другі Статут ВКЛ Увядзенне 10 гадовага тэрміну вышука беглых ці крадзеных сялян і адміністрацыйнага пакарання тых, хто хаваў іх у весцы ці горадзе
1588 г. Трэці Статут ВКЛ Прадаўжэнне тэрміну адшуквання беглых сялян да 20 гадоў, канчатковае пазбаўленне сялян права пераходу. Пашырэнне правоў шляхты на прыгонных сялян. Канчатковае зацвяржэнне юрыдычнага запрыгоньвання сялянства

 

Асноўныя рысы феадальнай сістэмы ў ВКЛ (склаліся канчаткова ў 2-й палове ХVІ – першай палове ХVІІ ст.)

  1. Выключнае права феадалаў на валоданне зямлей.
  2. Асобыя саслоўныя прывілеі і абавязкі шляхты.
  3. Пазбаўленне сялян правоў на зямлю і замацаванне іх за зямлей.
  4. Пазаэканамічнае прымушэнне сялян да працы.

 

2 этапа развіцця грашовай сістэмы ВКЛ:

  1. Рэгіянальныя грашова-вагавыя сістэмы (асноўная - полацка-віцебская)
  2. Агульнадзяржаўная

 

 

Полацка-віцебская рэгіянальная грашоваясістэма ВКЛ (сяр. ХIV ст.)

 

1 ізгой (Літоўская грыўна) = 30 пражскіх грошаў(3,6 гр.)=

=180 заўшняў (па 0,6гр.) =

=300 далгеяў (па 0,4гр.)=

=108гр.

1 РУБЕЛЬ = 105 нагатаў (па 1,8г.)=

=52,5 грошаў =

=315 заўшняў =

=525 далгеяў= 189 гр.

Агульнадзяржаўная грашова –вагавая сістэма ў ВКЛ (канец ХV ст.) 1 рубель = 100 пражскіх грошаў =

=1000 пенязяў =

=180 гр.

У аснову грашова-вагавай сістэмы ВКЛ была пакладзена

полацка-віцебская грашова-вагавая сістэм.

 

 


Органы кіравання горада з магдэбургскім правам у ВКЛ

 




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-10-31; Просмотров: 427; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.012 сек.