Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Знешняя палітыка Італіі. Латэранскія пагадненні з Ватыканам




Барацьба рэжыму супраць арганізаванай злачыннасці.

Усталяванне ў Італіі фашысцкай дыктатуры патрабавала поўнай "зачысткі" любых самастойных і непадкантрольных рэжыму інстытуцый і структур. Гэткім чынам рэпрэсіўны апарат Б. Мусаліні абрынуўся не толькі на апазіцыйныя палітычныя арганізацыі – СПІ, КПІ і незгаворлівых лібералаў, але таксама і на арганізаваную злачыннасць – мафію.

Да гэтага часу італьянская мафія (яе рэгіянальныя арганізацыі – "коза ностра" на Сіцыліі, "камора" ў Неапалі, "ндрангета" у Калабрыі і г.д.) пераўтварыліся ў Італьянскім каралеўстве ў магутную і ўплывовую сілу. Карыстаючыся адноснай слабасцю маладой італьянскай дзяржаўнасці, прадажнасцю яе бюракратыі, беднасцю і зацюканасцю правінцыйнай беднаты, яна стала ўпоравень з мясцовымі інстытутамі дзяржаўнай улады, а ў многіх месцах і проста замяніла іх.

Пераломным момантам ў палітыцы Б. Мусаліні адносна арганізаванай злачыннасці стаў яго візіт на Сіцылію ў 1924 г. Адзін з мясцовых мафіёзных босаў сказаў, што дучэ нічога не пагражае пакуль з ім ён. У выніку, мафіёза быў запрошаны ў Рым і замест ганаровага прыёму быў адпраўлены ў турму. У лістападзе 1925 г. на Сіцыліі пачалася сапраўдная вайна супраць мафіі. Узначаліў яе новы прэфект Палерма Чэзарэ Моры. У тэлеграме да Моры Мусаліні пісаў: "Вашамосць мае карт-бланш, дзяржаўныя ўлады павінны быць у поўнай меры, я паўтараю, у поўнай меры, адноўленыя. Калі дзеючыя законы стрымліваюць Вас, тое не будзе праблемай, мы падрыхтуем новыя законы."

Асабліва не клапоцячыся пра юрыдычныя тонкасці і выкарыстоўваючы супраць мафіі яе ж зброю – тэрор, фашысцкая дзяржава фізічна ліквідавала, паперасаджала, вымусіла пакінуць краіну многія сотні рознага рангу мафіёзных дзеячаў. Самыя дальнабачныя прадстаўнікі арганізаванай злачыннасці перайшлі на службу фашызму.

Дарэшты знішчыць мафію Б. Мусаліні так і не здолеў. Арганізаваная злачыннасць дорага адплаціла яму, аказаўшы шчыры прыём і ўсебаковую войскам саюзнікаў у 1943 г.

Эканамічная і ваенная слабасць Італіі не дазвалялі Б. Мусаліні адразу выступіць з адкрыта агрэсіўнай знешнепалітычнай праграмай. Першыя кволыя спробы выправіць "несправядлівасці" Версалю, як напрыклад спроба акупацыі грэчаскага вострава Корфу, канчаліся безвынікова.

У 1922-1929 гг. Італія ў цэлым імкнулася праводзіць узважаны і прагматычны знешнепалітычны курс. У 1924 г., напрыклад, яна стала другой заходняй краінай, якая ўсталявала дыпламатычныя адносіны з СССР. Тады ж быў падпісаны кампрамісны дагавор ба сяброўстве і супрацоўніцтве з Югаславіяй.

Адным з асноўных саюзнікаў Італіі на міжнароднай арэне была Вялікабрытанія. Галоўнай сферай нацыянальных інтарэсаў – Балканы. Са згоды Вялікабрытаніі ў 1926 г. быў фактычна ўсталяваны італьянскі эканамічны і палітычны кантроль над Албаніяй. На глебе канфлікту інтарэсаў на Балканах і ў Паўночнай Афрыцы адносіны з Францыяй не ладзіліся. Галоўным вузлом італа-французскіх супярэчнасцяў стаў Туніс.

11 лютага 1929 г. ў Латэранскім палацы кардыналам П’етра Гаспары і Б. Мусаліні, які дзейнічаў ад імя караля Віктара Эмануіла ІІІ, былі падпісаны Латэранскія пагадненні – сістэма дагавораў паміж італьянскай дзяржавай і Святым Прастолам. Складаліся пагадненні з палітычнага дагавору, фінансавай канвенцыі і канкардату.

Дагавор прызнаваў каталіцызм "адзінай дзяржаўнай рэлігіяй" Італіі і свецкі суверэнітэт Святога Прастола, у т.л. у міжнародных справах, прадугледжваў фармальнае прызнанне за Ватыканам статусу суверэннай тэрыторыі і вызначаў яго межы. Фінансавая канвенцыя прадугледжвала выплату Італіяй на карысць Святога Прастолу 750 млн. ліраў, а наўзамен Ватыкан адмаўляўся ад фінансавых прэтэнзіяў ад Італіі, якія з’явіліся пасля ўтварэння італьянскай дзяржавы (г.зн. узброенага захопу Папскай дзяржавы ў 1870 г.). У адпаведнасці з канкардатам вызначаліся правы і прывілеі каталіцкага касцёлу ў Італіі, у т.л. у сферы адукацыі, аховы здароўя, дабрачыннасці, шлюбу і г.д.

Латэранскія пагадненні забяспечылі ўрэгуляванне ўзаемных прэтэнзіяў паміж Італіяй і Святым Прастолам і канчатковага вырашэння існаваўшага з 1870 г. "Рымскага пытання".

 

 

Тэма 14. Італія ў 1930‑я гг.




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-11-08; Просмотров: 537; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.011 сек.