Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Гарады, рамяство і гандаль у 17 – першай палове 18 стст




Войны другой паловы 17 – пачатку 18 стст. нанеслі гарадам і мястэчкам яшчэ большыя страты, чым сельскай гаспадарцы. Была разбурана большасць гарадоў, а некаторыя цалкам разрабаваны і спалены. Падчас вайны з Маскоўскай дзяржавай 1654-1667 гг. рамеснікі хрысціянскага веравызнання ў масавым парадку прымусова вывозіліся ў Масковію. Вынікам стала тое, што ў сярэдзіне 18 ст. у гарадах стала дамінаваць яўрэйскае насельніцтва. Унутраны рынак рэзка звузіўся. Частка застаўшыхся гарадскіх рамеснікаў была вымушана перасяляцца ў вёску або заняцца сельскай гаспадаркай у горадзе, бо не было заказаў пакупнікоў.

Ва ўмовах заняпаду гарадоў магнаты, выкарыстоўваючы свае прывілеі і вайсковыя сілы, рабавалі купецкія абозы, самавольна патрабавалі грошай з гарадоў, а часам проста ажыццяўлялі рабаўнічыя напады на гарады і рынкі. Ствараліся прыватныя ўнутраныя мытні ва ўладаннях магнатаў. Значна выраслі падаткі з дзяржаўных гарадоў, і адначасова раслі юрыдыкі.

З аднаўленнем сельскай гаспадаркі паступова пачынае адраджацца гаспадарка гарадскіх паселішчаў. Хутчэй, чым іншыя, адбудоўваюцца буйныя гарады на галоўных гандлёвых шляхах – Менск, Магілёў, Віцебск, Нясвіж, Новагародак – у іх лягчэй было з дапамогай права абмежаваць магнацкае свавольства. У найбольшай ступені насельніцтва гарадоў і мястэчак павялічвалася за кошт яўрэйскага насельніцтва, паколькі прыток людзей з вёскі быў складанай справай з-за панавання прыгоннага права. Таксама ў мястэчках з’яўляецца праслойка старавераў – прадстаўнікоў расійскіх рэлігійных груп, якія пераследаваліся ў Расіі за свае рэлігійныя перакананні; многія з іх знайшлі прытулак у ВКЛ. Цэнтрам старавераў стала мястэчка Ветка (каля 40 тыс. чалавек).

У гарадах у першай палове 18 ст. адраджаецца рамесная вытворчасць, адзначаецца спецыялізацыя раёнаў. У Віцебску ў першай палове 18 ст. пашыралася гарбарная вытворчасць, апрацоўка мінеральнай сыравіны і дрэва; у Магілёве – вытворчасць мыла і пальчатак; у Слуцку – пярсцёнак.

Адраджэнне рамяства суправаджалася аднаўленнем цэхаў. Адначасова ўзрастае роля скупшчыка-пасярэдніка паміж вытворцам і рынкам. Гэтай справай займаюцца не толькі гандлёвыя людзі, але і цэхавыя майстры. Цэхі ўжо не ахопліваюць большасць рамеснікаў горада. Павялічваецца праслойка нецэхавых рамеснікаў. Узрастае канкурэнцыя паміж цэхамі і нецэхавымі рамеснікамі.

У сярэдзіне 17 ст. прыкметна звузіўся памер унутранага і знешняга гандлю. Прычынамі быў агульны заняпад гаспадаркі; збядненне асноўнай масы насельніцтва; вузкасць унутранага рынку і г.д. З сярэдзіны 18 ст. гандаль у гарадах некалькі ажывіўся за кошт вывазу на экспарт вырабаў сельскай гаспадаркі і лясных промыслаў. Увозілі ў якасці імпартных тавараў тканіны, палотны, жалеза і вырабы з яго, медзь, розныя галантарэйныя вырабы. Пашырыліся гандлевыя сувязі з Прыбалтыкай і Расіяй.

Такім чынам, на працягу другой паловы 17 – першай паловы 18 стст. гарадская гаспадарка знаходзіцца ў стане моцнага крызісу. К сярэдзіне 18 ст. назіраецца некаторае ажыўленне. Аднак тым не менш разбураная інфраструктура гарадоў, адсутнасць значнага мяшчанскага капіталу, які б мог стаць асновай пашыранага развіцця эканомікі садзейнічалі захаванню сярэднявечных форм эканамічнай дзейнасці ў гарадах. Асноўным рэсурсам і рухавіком эканамічнага развіцця ВКЛ заставалася сельская гаспадарка.




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-11-20; Просмотров: 1314; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.047 сек.