Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Сельская гаспадарка. Крызіс феадальна-прыгонніцкай сістэмы




Гарады. Гандаль.

Прамысловасць.

Сельская гаспадарка. Крызіс феадальна-прыгонніцкай сістэмы.

Першай палове 19 ст.

Тэма 11: Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў

У першай палове 19 ст. сельская гаспадарка заставалася вядучай галіной эканомікі беларускіх зямель. У структуры землеўладання ў гэты перыяд, як і раней, панавалі дзве формы ўласнасці: дзяржаўная і прыватная. Сяляне лічыліся толькі карыстальнікамі зямлі і абавязаны былі за дадзенае права карыстання выконваць павіннасці на карысць уласніка зямлі. Акрамя таго сяляне знаходзіліся ў асабістай залежнасці ад уладальніка.

У выніку падараванняў расійскім чыноўнікам часткі дзяржаўных і канфіскаваных шляхецкіх зямель пасля падзелаў Рэчы Паспалітай, вайны 1812 г. і паўстання 1830-1831 гг. павялічылася роля буйнапамеснага землеўладання. Так, уладанні князя Вітгенштэйна ўключалі ў сябе 500 тыс. дзесяцін зямлі, на якіх працавалі 60 тыс. прыгонных сялян. Буйныя ўладанні (звыш 100 тыс. дзесяцін) мелі князі Радзівілы, Патоцкія, Паскевічы. Канцэнтрацыя буйнога землеўладання суправаджалася скарачэннем удзельнай вагі землеўладання сярэдняй і дробнай шляхты.

Характэрнай рысай развіцця памешчыцкай гаспадаркі дадзенага перыяду з’яўлялася ўзрастанне яе таварнасці. Індустрыялізацыя ў Заходняй Еўропе і звязаная з ёй урбанізацыя выклікалі павелічэнне попыту на сельскагаспадарчыя прадукты і адпаведна рост цэн на іх. У гэтых умовах буйныя землеўласнікі ўзмацнялі арыентацыю на продаж прадукцыі сваіх гаспадарак на знешнім і ўнутраным рынку і імкнуліся да павелічэння сваіх прыбыткаў. У некаторых буйных маёнтках у дадзеных умовах сталі выкарыстоўвацца капіталістычныя метады гаспадарання: увядзенне травасеяння і шматпольных севазваротаў, прымяненне ўдасканаленых сельскагаспадарчых машын (малатарні, веялкі, сечкары, сеялкі, жнейкі), выкарыстанне працы наёмных рабочых.

Аднак большасць памешчыкаў імкнуліся да павелічэння даходнасці сваіх гаспадарак шляхам узмацнення феадальнай эксплуатацыі сялянства. Гэта праяўлялася ў пашырэнні памешчыцкага землекарыстання шляхам абеззямельвання сялянства, перасялення сялян на горшыя землі, а таксама ў павелічэнні паншчыны і іншых павіннасцей. Перавага аддавалася стварэнню сярэдніх па велічыні маёнткаў з колькасцю прыгонных 200-500 чал., якія здаваліся ў арэнду.

Сялянства гэтага перыяду падзялялася на дзве асноўныя групы: прыватнаўласніцкія (каля 70%) і дзяржаўныя (каля 27%). У Віленскай, Гродзенскай і Мінскай губернях пераважала сялянскае падворнае землекарыстанне, а ў Віцебскай і Магілёўскай – абшчыннае. Асноўнымі формамі феадальных павіннасцей сялян заставаліся паншчына (яе ўдзельная вага павялічвалася) і чынш. Існавалі таксама дадатковыя павіннасці (дарожныя, будаўнічыя і г.д.). Амаль ва ўсіх сялянскіх гаспадарках панавалі прымітыўная сельскагаспадарчая тэхніка і трохпольныя севазвароты.

У той жа час назіраецца некаторы ўплыў таварна-грашовых адносін у сялянскай гаспадарцы:

- павелічэнне колькасці сялян, занятых промыславай дзейнасцю, уключаючы адыходныя промыслы (лесараспрацоўкі, сплаўныя работы, будаўніцтва і г.д.);

- некаторае расслаенне сялянства: паступова вылучаюцца групы заможных і збяднелых, беззямельных сялян;

- з’яўленне ў гаспадарках некаторых заможных сялян удасканаленых прылад працы, шматпольных севазваротаў.

Павышэнне таварнасці сельскай гаспадаркі Беларусі ў першай палове 19 ст. прывяло да змен у структуры сельскагападарчай вытворчасці. Пачынаецца вырошчванне ў якасці таварных культур, асабліва ў памешчыцкіх гаспадарках, бульбы, цукровых буракоў, кармавых траў.

Тым не менш у сярэдзіне 19 ст. назіраецца крызіс феадальна-прыгонніцкай сістэмы ў сельскай гаспадарцы Беларусі. Прыкметамі гэтага былі:

- зніжэнне ўраджайнасці, пагалоўя жывёлы;

- прагрэсіруючае разарэнне сялянскіх гаспадарак; пра гэта сведчыць пастаянны рост нядоімак сялян па дзяржаўных падатках (так, паводле дадзеных на 1856 г. нядоімкі па 5 беларускіх губернях складалі 8 млн. руб з агульнай сумы нядоімак па Расійскай імперыі 23 млн.);

- зніжэнне даходнасці памешчыцкіх гаспадарак, павелічэнне колькасці маёнткаў, якія былі закладзены ў банк і прададзены з таргоў;

- узрастанне колькасці сялянскіх хваляванняў.

Прычынай гэтых з’яў была супярэчнасць паміж аб’ектыўнымі працэсамі паступовага ўваходжання сельскай гаспадаркі ў сістэму капіталістычных таварна-грашовых адносін і захаваннем феадальных вытворчых адносін, аснову якіх складала прыгоннае права. Гэтая супярэчнасць праяўлялася ў наступным: У буйных памешчыцкіх гаспадарках, якія ўсё больш арыентаваліся на рынак, ствараліся аб’ектыўныя ўмовы для развіцця шматгаліновай вытворчасці і павышэння таварнасці шляхам інтэнсіфікацыі працы. Аднак ва ўмовах панавання прыгоннага права памешчыкі лічылі найбольш аптымальным шляхам павышэння даходнасці сваіх гаспадарак ўзмацненне феадальнай эксплуатацыі сялянства. Сялянскія гаспадаркі ўцягваліся ў рынак амаль выключна з мэтай знаходжання грошай для выплаты дзяржаўных і памешчыцкіх падаткаў. У дадзенай сітуацыі ў памешчыцкіх гаспадарках не было стымулаў, а ў сялянскіх - магчымасцяў для тэхнічнай мадэрнізацыі і рацыяналізацыі вытворчасці. Значнае ўзмацненне павіннасцяў сялянства прыводзіла да яго разарэння, а потым, як вынік, і зніжэння даходнасці памешчыцкіх гаспадарак.

У дадзеных умовах дзяржаўныя ўлады спрабавалі змякчыць адзначаную супярэчнасць шляхам правядзення некаторых рэформ у сельскай гаспадаркі. Найбольш значнымі сярод іх былі рэформа дзяржаўнай вёскі П.Д. Кісялёва 1837-1841 гг. і інвентарная рэформа 1844-1857 гг.

Рэформа дзяржаўнай вёскі 1837-1841 гг. праводзілася па ініцыятыве міністра дзяржаўнай маёмасці Расійскай імперыі П.Д. Кісялёва. Рэформа мела тры накірункі:

- рэформа сістэмы кіравання дзяржаўнымі сялянамі: была адменена арэнда дзяржаўных маёнткаў; уводзілася сістэма мясцовага самакіравання для сялян пад наглядам дзяржаўных органаў улады; дзяржаўныя сяляне атрымлівалі некаторыя грамадзянскія правы: права на атрыманне спадчыны, уласнасці, займання гандлем;

- “папячыцельская палітыка”: уключала ў сябе арганізацыю харчовай дапамогі сялянам, агранамічных мерапрыемстваў, пачатковага навучання для дзяцей і медыцынскай дапамогі ў дзяржаўнай вёсцы;

- люстрацыя дзяржаўных маёмасцяў: прадугледжвала пераразмеркаванне зямельнага фонду паміж маёнткамі і сялянскімі дварамі, рэгламентацыю і ўніфікацыю сялянскіх павіннасцяў. Яна праводзілася ў два этапы:

да 1844 г. - пры захаванні фальварачна-паншчыннай сістэмы;

з 1844 г. па 1857 г. шляхам паскоранага пераводу сялян з паншчыны на аброк.

Мэтай дадзенай рэформы з’яўлялася павышэнне плацежаздольнасці дзяржаўнай вёскі. Вынікам яе стала змяншэнне феадальных павіннасцяў дзяржаўных сялян і некаторае павышэнне таварна-грашовых адносін у вёсцы.

Аднак памешчыцкія сяляне не былі ахоплены дадзенай рэформай. Спробай рэгуляцыі адносін паміж памешчыкамі і іх прыгоннымі з’явілася ўвядзенне абавязковых інвентароў (гаспадарчага апісання памешчыцкіх маёнткаў) на падставе спецыяльнага закона 1844 г. Інвентары павінны былі змяшчаць фіксіраваныя нормы сялянскіх надзелаў і павіннасцей, якія выконваліся за карыстанне імі. Аднак правядзенне дадзенай рэформы праходзіла марудна. Да 1857 г. інвентары былі ўведзены толькі ў 1/10 частцы памешчыцкіх маёнткаў. Да таго ж нормы інвентароў складаліся камісіямі, галоўная роля ў якіх належыла самімі памешчыкам. Таму істотных вынікаў інвентатная рэформа не прынесла.

Такім чынам, у сельскай гаспадарцы Беларусі у першай палове 19 ст. назіраецца паступовае развіццё капіталістычных таварна-грашовых адносін. Аднак панаванне прыгоннага права істотна тармазіла дадзены працэс. Супярэчнасць паміж аб’ектыўнымі працэсамі паступовага ўваходжання сельскай гаспадаркі ў сістэму капіталістычных таварна-грашовых адносін і захаваннем феадальных вытворчых адносін прывяла да крызісу прыгонніцкай сістэмы.

 




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-11-20; Просмотров: 1232; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.01 сек.