КАТЕГОРИИ: Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748) |
Прычыны і перадумовы рэвалюцыі 1905-1907 гг
Беларускі нацыянальны рух у 1905-1914 гг. Грамадска-палітычнае жыццё і культурнае Беларусі ў 1907-1914 гг. Эканамічнае развіццё Беларусі на пачатку 20 ст. Сталыпінская агарарная рэформа. Ход, асноўныя этапы і вынікі рэвалюцыі 1905-1907 гг. Прычыны і перадумовы рэвалюцыі 1905-1907 гг. Рэвалюцыя 1905-1907 гг. і перыяд 1907-1914 гг.). Тэма 15: Беларусь на пачатку 20 ст.
На пачатку 20 ст. Расійская імперыя апынулася ў стане сістэмнага грамадскага крызісу, які выклікаў рэвалюцыю 1905-1907 гг. Асноўнымі прычынамі крызісу і рэвалюцыі былі глыбокія сацыяльныя праблемы: 1) Праблема дзяржаўна-палітычнага ўладкавання. Дзяржаўна-палітычны лад Расійскай імперыі вызначаўся як абсалютная манархія. Пры фарміраванні і функцыянаванні органаў дзяржаўнай улады адстунічалі элементы выбарнасці, адкрытасці і галосносці. У дзяржаве амаль адсутнічалі грамадзянскія і палітычныя правы і свабоды; панавала паліцэйска-бюракратычнае самавольства; захоўваўся саслоўны падзел грамадства з рознымі правамі і абавязкамі для прадстаўнікоў розных саслоўяў. Станаўленне элементаў грамадзянскай супольнасці ў выніку капіталістычнай мадэрнізацыі (стварэнне грамадскіх арганізацый у эканамічнай і культурнай сферах, узнікненне элементаў сістэмы мясцовага і гарадскога самакіравання, фарміраванне рабочага руху) патрабавала дэмакратызацыі састарэлай сацыяльна-палітычнай сістэмы. 2) Аграрная праблема. Пераважная большасць насельніцтва пражывала ў вёсцы. Пазямельныя адносіны ў сельскай гаспадарцы характарызаваліся наяўнасцю буйнога памешчыцкага землеўладання і сялянскага малазямелля. Сялянскае малазямелле і звязаныя з ім феадальныя перажыткі ў сферы вытворчых адносін, захаванне абшчыны і кругавой парукі, вялікія выкупныя плацяжы і дзяржаўныя падаткі тармазілі развіццё прадукцыйных сіл у сельскай гаспадарцы і замаруджвалі развіццё прамысловасці. Патрэбы мадэрнізацыі грамадства дыктавалі неабходнасць глыбокіх пераўтварэнняў у аграрнай сферы. 3) Нацыянальная праблема. Па меры фарміравання нацый абвастраліся супярэчнасці паміж вялікадзяржаўнай русіфікатарскай палітыкай царызму, і залежнымі ад яго народамі, якія цярпелі дыскрымінацыю з боку імперскіх улад у розных сферах (палітычнай, эканамічнай, адукацыйнай, рэлігійнай, моўнай і г.д.). Сярод іх у 19 – пачатку 20 стст. фарміруюцца самастойныя нацыянальныя рухі, што патрабавалі стварэння нацыянальнай дзяржаўнасці ў форме аўтаноміі або поўнай незалежнасці (польскі, фінскі, украінскі, літоўскі, латышскі, грузінскі і інш.). Усё гэта стварала глебу для вострых канфліктаў і падрывала стабільнасць імперыі. 4) Рабочая праблема. Вытворчыя адносіны ў сферы прамысловасці і гандлю суправаджаліся кепскімі ўмовамі жыцця і працы рабочага класа, які колькасна хутка павялічваўся ў межах імперыі (нізкая аплата працы, працяглы працоўны дзень, дрэнныя бытавыя ўмовы, адсутнасць грамадзянскае бяспраўе). Дадзеныя ўмовы садзейнічалі развіццю рабочага руху і яго паступовай палітызацыі, што патрабавала карэнных пераўтварэнняў у сферы вытворчых адносін паміж рабочымі і наймальнікамі. На пачатку 20 ст. дадзеныя сацыяльныя праблемы асабліва абвастрыліся пад уплывам двух фактараў: 1) Сусветны эканамічны крызіс 1900-1903 гг. і эканамічная дэпрэсія 1904-1908 гг., якая наступіла пасля яго. Крызіс стаў наступствам перавытворчасці ва ўмовах прамысловага ўздыму 1890-х гг. Яго праявамі сталі спыненне або скарачэнне вытворчасці на многіх прадпрыемствах, асабліва дробных, з-за абмежаванасці або адсутнасці збыту і крэдыту, рост беспрацоўя, скарачэнне зарплаты рабочых. Усё гэта садзейнічала росту сацыяльнай напружанасці і апазіцыйных настрояў у грамадстве. 2) Вайна Расійскай імперыі з Японіяй 1904-1905 гг. за перадзел сфер уплыву на Далёкім Усходзе. Вайна з боку царызму мела адной з мэт адцягненне ўвагі грамадства ад актуальных сацыяльна-эканамічных праблем. Аднак ваенныя няўдачы расійскага войска, шматлікія чалавечыя ахвяры выклікалі супрацьлеглы эфект і садзейнічалі нарастанню грамадскай незадаволенасці. У 1901-1904 гг. назіраецца сацыяльна-палітычны крызіс царскага рэжыму амаль па ўсёй Расійскай імперыі, у тым ліку і ў Беларусі. Пра гэта сведчаць наступныя з’явы: 1) Развіццё рабочага руху. На працягу 1901-1904 гг. значна ўзрасла колькасць рабочых выступленняў; на тэрыторыі Беларусі, у стачках, звязаных з эканамічнымі прычынамі, прыняло ўдзел 20 тыс. чалавек. Адметнай рысай рабочага руху ў 1901-1904 гг. становіцца яго палітызацыя: у стачках, звязаных з палітычнымі прычынамі, у 1901-1904 гг. на тэрыторыі Беларусі прыняло ўдзел 34 тыс. чалавек. 2) Актывізацыя рэвалюцыйнага палітычнага руху. У 1901-1904 гг. значна ўзрастае колькасны склад і грамадскі ўплыў рэвалюцыйных партый і арганізацый. Ва ўсіх значных гарадах і некаторых мястэчках дзейнічалі арганізацыі ПСР, РСДРП, Бунда, ППС на Літве, БСГ, групы анархістаў. Рэвалюцыйныя суполкі актыўна ўдзельнічалі ў рабочым руху, арганізацыі стачак, палітычных дэманстрацый і маніфестацый; узрасла іх прапагандысцкая актыўнасць. 3) Палітыка лавіраванняў з боку царскай улады. Царызм з мэтай змяншэння грамадскай незадаволенасці пайшоў на правядзенне некаторых рэформ у розных сферах сацыяльнага жыцця: увядзенне рабочага заканадаўства ў дробнай і рамеснай прамысловасці, скасаванне кругавой парукі сялян пры спагнанні падаткаў 1903 г., адмена цялесных пакаранняў для сялян 1904 г. З мэтай нейтралізаваць уплыў рэвалюцыйнага руху ажыццяўлялася падтрымка спецыяльна арганізаваных або кантралюемых ўладамі масавых грамадскіх рухаў, да якіх належыць залічыць “паліцэйскі сацыялізм” і сіянізм. “ Паліцэйскі сацыялізм ” уяўляў з сябе арганізацыю некаторымі прадстаўнікамі ўлады рабочых саюзаў, якія ставілі сваёй задачай забеспячэнне элементарных эканамічных і культурных патрабаванняў рабочых, каб тым самым ізаляваць іх ад палітычнай барацьбы. Паколькі ў Беларусі колькасна пераважаў яўрэйскі пралетарыят, “паліцэйскі сацыялізм” укараняўся перадусім сярод яўрэйскіх рабочых. У 1901-1903 гг. у Мінску, Вільні і Адэсе ў дадзеным накірунку дзейнічала Яўрэйская незалежная рабочая партыя, якая на кароткі час атрымала дастаткова значны ўплыў. У іншых гарадах імперыі, асабліва ў Пецярбургу, “паліцэйскі сацыялізм” насуперак яго першапачатковым мэтам прывёў да шырокага ўцягнення рабочых у грамадскі рух, які выйшаў за межы лаяльнасці царызму. Сіянізм узнікае ў канцы 19 ст. і уяўляе з сябе сусветны рух яўрэяў за вяртанне ў Палесціну і ўтварэнне там яўрэйскай дзяржавы. Сіяністы прапагандавалі ідэі аб богаабранасці яўрэйскага народа і шкоднасці для яго нацыянальных інтарэсаў удзелу ў грамадска-палітычным руху краін дыяспары. У сувязі з гэтым царызм не перашкаджаў дзейнасці сіяністаў і спрабаваў яго выкарыстаць для пераадолення ўплыву рэвалюцыйных арганізацый сярод яўрэйскіх рабочых. У 1902 г. з дазволу ўлад у Мінску адбыўся усерасійскі сіянісцкі з’езд. Аднак колькасны рост сіянізму прывёў да фарміравання ў ім радыкальных плыняў, якія прызнавалі неабходнасць удзелу яўрэяў у палітычнай барацьбе. У сувязі з гэтым прапаганда сіянізму ў Расійскай імперыі летам 1903 г. была забаронена. Аднак развіццё сіянісцкага руху працягвалася. Такім чынам, на пачатку 20 ст. на землях Беларусі назіралася сітуацыя грамадска-палітычнага крызісу, выкліканага цэлым шэрагам сацыяльных праблем, які прывёў да рэвалюцыі 1905-1907 гг.
Дата добавления: 2014-11-20; Просмотров: 1074; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы! Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет |