Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Эканоміка-геаграфічнае становiшча і яго віды




Тэма 5. ТЭОРЫЯ ЭКАНОМІКА-ГЕАГРАФІЧНАГА СТАНОВІШЧА

Абагульняльны блок

Блок самаправеркi

1. Якiм чынам, па якіх прыкметах сярод мноства катэгорый навукі вылучаюцца фундаментальныя катэгорыі?

2. Дайце вызначэнне кожнай з пяці фундаментальных катэгорый СЭГ.

3. У чым сутнасць трансфармацыі катэгорыі "тэрытарыяльна-вытворчы комплекс" у катэгорыю "тэрытарыяльная сацыяльна-эканамічная сістэма"?

4. Якiя, на вашу думку, з названых фундаментальных катэгорый СЭГ выкарыстоўваюцца і ў iншых навуках і якiя можна аднесці да "чыста геаграфічных"?

1. Катэгарыйны фонд СЭГ утвараюць усе паняцці і катэгорыі, якія ў ёй выкарыстоўваюцца.

2. Паняцці і катэгорыі – першасныя элементы лагічнай структуры навукі, цераз якія выражаюцца яе галоўныя палажэнні.

3. Катэгорыі – найбольш агульныя паняццi, якiя адлюстроўваюць самыя iстотныя ўласцівасці i адносіны з’яў і працэсаў.

4. Усе катэгорыі СЭГ можна падзялiць на тры групы: агульнанавуковыя, агульнагеаграфiчныя, уласныя катэгорыі СЭГ.

5. Па ўзроўні абагульнення і абстракцыі ў кожнай навуцы можна вылучыць фундаментальныя (найбольш важныя, галоўныя) катэгорыі, якія маюць дачыненне да ўсiх асноўных палажэнняў навукі.

6. Фундаментальнымі катэгорыямі СЭГ з’яўляюцца: размяшчэнне насельнiцтва i гаспадаркi, эканомiка-геаграфiчнае становішча, геаграфічны падзел працы, эканамічны раён, тэрытарыяльная сацыяльна- эканамiчная сістэма.

7. Найбольш буйная адзiнка лагічнай структуры навукі – тэорыя. У аснове фарміравання тэорый СЭГ знаходзяцца адпаведныя фундаментальныя катэгорыі.

Эканоміка-геаграфічнае становішча (ЭГС) як атрыбут геаграфічных аб’ектаў. Пад геаграфiчным становішчам прынята разумець становiшча ў двухмернай прасторы, адносiны аб’екта да знешнiх абставін, да ўсяго, што знаходзiцца па-за яго межамі. Найбольш дакладна вызначаецца становішча ў сістэме геаграфiчных каардынат: геаграфiчная шырата і даўгата пункта ёсць не што іншае, як яго матэматыка-геаграфiчнае становiшча. Фiзiка-геаграфічнае становiшча азначае адносіны да розных прыродных аб’ектаў: акіянаў, гор, узвышшаў і інш.

Эканомiка-геаграфiчнае становiшча, як ужо вызначалася, – гэта адносiны аб¢екта да ўсяго таго, што знаходзіцца па-за яго межамі, мае эканамiчнае значэнне і аказвае пэўны ўплыў на яго развіццё. Сутнасць ЭГС, яго віды, гiстарычны характар, уплыў на развiццё аб’екта прааналізаваны ў працы М. Баранскага, якая так i называецца "Эканоміка-геаграфічнае становішча"[6].

Гэты вялікі артыкул практычна паклаў пачатак распрацоўцы палажэнняў тэорыi ЭГС.

У рабоце падкрэсліваецца, што ЭГС – гэта адносіны да прыродных аб’ектаў, што маюць гаспадарчае значэнне, і да аб’ектаў эканамічных, гістарычных. Напрыклад, пры характарыстыцы ЭГС горада маецца на ўвазе яго размяшчэнне і ў адносінах да рэк, марскога ўзбярэжжа, радовішча ці басейна карысных выкапняў, і ў адносiнах да транспартных шляхоў, іншых гарадоў, сельскагаспадарчых баз.

ЭГС з’яўляецца ўласцiвасцю, атрыбутам розных аб’ектаў СЭГ: асобнага прадпрыемства, населенага пункта, адмiністрацыйнага раёна, вобласці, эканамічнага раёна, краіны. ЭГС маюць, такім чынам, і "кропкавыя" аб’екты, і вялікiя па плошчы, унутрана неаднародныя тэрыторыі.

У дачыненні да краін можна гаварыць не толькі аб іх эканомiка-геаграфiчным, але i палітыка-геаграфічным, ці геапалітычным, становішчы. ЭГС краіны – гэта яе размяшчэнне, скажам, у адносінах да палiўных ці сыравiнных баз мiждзяржаўнага значэння, марскіх узбярэжжаў, цэнтраў культуры сусветнага значэння, мiжнародных турысцкіх шляхоў. Пры ацэнцы геапалiтычнага становiшча краiны перш за ўсё маюць значэнне такiя моманты: хто з’яўляецца суседзямі і адносіны з імі, цi ўваходзiць краiна у саюзы, супольнасцi, як размешчана яна ў адносінах да краiн, што ўваходзяць у ваенныя групоўкі, у адносінах да сусветных гандлёвых шляхоў, да сiстэмы міжнародных камунікацый і г. д.

Індывiдуальнасць i тыповасць ЭГС. Прасторавае становiшча аб’екта з’яўляецца яго своеасаблiвасцю, індывідуальнай уласцiвасцю. Не можа быць, скажам, у межах краіны двух гарадоў з абсалютна аднолькавым ЭГС. Тое ж самае можна сказаць аб ЭГС краiн, адмiнiстрацыйных частак краiны. ЭГС надае таму ці іншаму эканомiка-геаграфiчнаму аб’екту рысы непаўторнасці, унiкальнасці.

Чым, напрыклад, ЭГС Мінскай вобласці адрознiваецца ад ЭГС iншых абласцей нашай краіны? У чым яго непаўторнасць, iнды-вiдуальнасць? Можна адзначыць тры наступныя моманты ў гэтых адносінах: вобласць займае цэнтральнае становішча ў краіне, яна мяжуе з усімі пяццю астатнімі абласцямі, толькі Мінская вобласць не мае выхаду да дзяржаўнай мяжы. Індывідуальнасць ЭГС г. Браслава заключаецца ў размяшчэнні яго на поўначы Беларусі, у непасрэднай блізкасці дзяржаўнай мяжы з Лiтвой i Латвіяй, у акружэнні азёр. Унікальнасць ЭГС г. Брэста абумоўлена тым, што гэта – крайні ў межах Беларусі заходні пункт на транспартнай полiмагiстралі Масква – Мінск – Варшава, канцавы порт Дняпроўска-Бугскай воднай сістэмы.

Разам з тым пры ўсёй непаўторнасцi, iндывiдуальнасцi ЭГС кожнага асобнага аб’екта (прадпрыемства, горада, адмiнiстрацыйнага раёна) у становiшчы шэрагу аднародных аб’ектаў нярэдка можна знайсці пэўнае падабенства, агульныя рысы. Напрыклад, агульныя рысы ЭГС Астравецкага раёна Гродзенскай вобласці і Глускага раёна Магілёўскай вобласці наступныя: раёны найбольш аддаленныя ад сваіх абласных цэнтраў, размешчаны на ўскраiне абласцей, прыкладна на аднолькавай адлегласці ад Мінска. Няцяжка вызначыць рысы падабенства ЭГС гарадоў Мазыра, Пінска, Магiлёва, Бабруйска: яны размешчаны на суднаходных рэках.

Агульныя рысы ў ЭГС гарадоў ці iншых геаграфiчных аб’ектаў могуць служыць падставай да правядзення iх групоўкi ці тыпалогіі. Напрыклад, у дачыненні да гарадоў у гэтых адносiнах можна вылучыць гарады, размешчаныя: 1) на суднаходных рэках; 2) на чыгунках; 3) на перасячэнні чыгункай суднаходнай ракі; 4) на перакрыжаванні чыгункі i г. д.

Усе краіны свету ў залежнасці ад iх становiшча ў адносінах да Сусветнага акiяна можна падзялiць на тры групы: астраўныя, краіны мора (маюць выхад да мора), краiны сушы.




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-12-17; Просмотров: 968; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.008 сек.