Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Роля ЭГС у развiцці аб’екта i яго ацэнка




Блок самаправеркi

Пашыральны блок

Да катэгорыi "экономіка-геаграфічнае становішча" па сваім значэнні блiзкае паняцце "функцыя месца", прапанаванае ў 1970 годзе
А. Мінцам і У. Прэабражэнскім. У пэўнай тэрытарыяльнай сiстэме кожнае "месца" (аб’ект) мае сваю функцыю. У працэсе развiцця сістэмы мяняюцца яго контуры, функцыі i становішча ў адносінах да iншых "месцаў". Плошчы "месцаў", iх узаемнае геаграфiчнае размяшчэнне, дынамiка могуць мець колькасныя характарыстыкi. "Функцыя месца" разглядаецца па становiшчы "месца" (кропкі, арэала і iнш.) у мнагамернай прасторы.

1. У чым сутнасць падыходаў да вылучэння вiдаў ЭГС? 2. Прывядзiце прыклады геаграфічных аб’ектаў на тэрыторыi Беларусі (гарадскіх пасяленняў, адмiністрацыйных раёнаў), ЭГС якiх можна вызначыць словамі: цэнтральнае, ускраiннае, глыбiннае.

Значэнне ЭГС для развiцця эканомiка-геаграфiчнага аб’екта. Эканоміка-геаграфiчнае становішча нярэдка выступае ў ролi вызначальнага фактару развiцця таго ці iншага аб’екта. У першую чаргу гэта адносіцца да населеных пунктаў. Цяжка пераацаніць ролю ЭГС у развіцці гарадоў. "Развiццё горада ёсць рэалiзацыя яго эканоміка-геаграфiчнага становішча", – такі вывад робiць расiйскi географ Г. Лапо, вядомы сваiмі працамі па геаграфіі гарадоў.

Можна прывесці шмат прыкладаў уплыву ЭГС на развiццё города, фарміраванне яго функцый. Так, хуткае эканамiчнае развіццё Мінска ў канцы мінулага стагоддзя абумоўлена тым, што горад у 1873 годзе стаў першым на Беларусі чыгуначным вузлом. Тут перасеклiся чыгункi, што вялі на Украiну і да портаў Балтыйскага мора, у цэнтральныя раёны Расii i ў Польшчу. У 1918 годзе Мінск стаў сталіцай Беларусі дзякуючы свайму цэнтральнаму становішчу ў абшары беларускіх зямель. Цэнтральнасць становiшча і сталiчныя функцыі – узаемазвязаныя фактары, якiм абавязаны Мiнск вылучэннем сярод iншых гарадоў i пераўтварэннем на працягу кароткага часу ў самы буйны прамыслова-транспартны, адмінiстрацыйны, навуковы, культурны цэнтр Беларусі.

Выгаднае экономіка-геаграфічнае становiшча меў у старажытнасцi Тураў, размешчаны на Прыпяці, на гандлёвых шляхах, што вялі ў Прычарнамор’е і Прыбалтыку, Кiеў i Ноўгарад. Тураў быў сталiцай Турава-Пінскага княства, буйным гандлёва-рамесным цэнтрам. Аднак пазней горад страціў сваё значэнне: яго абмiнулi чыгункі; аддаленасць ад важнейшых сухаземных шляхоў не садзейнiчала росту i развiццю горада. Сённяшні Тураў – невялікі гарадскі пасёлак у межах Жыткавіцкага раёна.

Размяшчэнню на перакрыжаванні чыгунак у многiм абавязаны сваiм развiццём, ператварэннем у буйныя прамысловыя цэнтры Баранавічы, Маладзечна, Лiда, Жлобін і iншыя гарады Беларусі. Яны рэалiзавалі зручнасці свайго эканоміка-геаграфiчнага становішча. З другога боку, аддаленасць ад вялiкiх гарадоў і чыгунак, ускраiннасць, перыферыйнасць ЭГС адмоўна адбiваецца на развiцці такiх гарадскiх пасяленняў, як Карэлiчы, Глуск, Хоцiмск, Лельчыцы, Бягомль i інш.




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-12-17; Просмотров: 469; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.007 сек.