Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Лекцыя 14. Станаўленне Беларускай дзяржаўнасці. Абвяшчэнне БССР




ТЭМА 14. СТАНАЎЛЕННЕ БЕЛАРУСКАЙ ДЗЯРЖАЎНАСЦІ. АБВЯШЧЭННЕ БНР. УТВАРЭННЕ БССР

Кантрольныя пытанні да тэмы№13

Якія палітычныя сілы на Беларусі выступілі супраць ваенных дзеянняў?

Калі вайна прыйшла на Беларусь?

Якія буйныя ваенныя аперацыі прайшлі на Беларусі пад час першай сусветнай вайны?

Якія палітычныя сілы прэтэндавалі на ўладу на Беларусі пасля Лютаўскай рэвалюцыі?

Чаму часовы ўрад не меў папулярнасці сярод сялян?

Якая палітычная сіла асабліва вызначылася пад час падаўлення карнілаўскага мецяжа?

Хто ўвайшоў у Камітэт выратавання рэвалюцыі і чаму Мінскі Савет вымушаны быў перадаць яму ўладу пасля кастрычніцкай рэвалюцыі ў Петраградзе?

Якія органы ўлады былі створаны на Беларусі ў лістападзе 1917 года?


Асноўныя паняцці:

Усебеларускі кангрэс; Беларускі абласны камітэт; Вялікая беларуская рада; “абласнікі”; “радаўцы”; Усебеларускі Савет сялянскіх, рабочых і салдацкіх дэпутатаў; Выканаўчы камітэт Рады Ўсебеларускага з'езда; 1-ы польскі корпус Ю.Р.Доўбар-Мусніцкага; Брэсцкі мір; Народны сакратарыят Беларусі; Першая Ўстаўная грамата; Другая Ўстаўная грамата; Рада БНР; Трэцяя Ўстаўная грамата; Беларуская гандлевая палата; Белнацкам; Беларускія секцыі РКП(б); Цэнтральнае бюро беларускіх камуністычных арганізацый; VI Паўночна-Заходняя абластная канферэнцыя РКП(б); Часовы рэвалюцыйны рабоча-сялянскі ўрад Беларусі; I з’езд Саветаў Беларусі; ЛітБелССР; Найвышэйшая Рада БНР; Беларуская камуністычная арганізацыя; II Усебеларускі з’езд Саветаў; Рыжскі мірны дагавор; “ваенны камунізм”; харчовая развёрстка; нацыяналізацыя.

 

Кіраўнікі Аблвыкамзаха і іншых савецкіх органаў улады займалі рэзка негатыўную пазіцыю па пытанню нацыянальнага самавызначэння Беларусі. Яны не былі беларусамі па паходжанню, на Беларусі апынуліся дзякуючы ваенным абставінам, мясцовай нацыянальнай спецыфікі не ведалі, а дзейнічалі зыходзячы з пазіцый вядомай нам тэорыі “заходнерусізма”. Аднак беларускія нацыянальныя партыі, у там ліку сацыялістычныя, прытрымліваліся іншага пункта гледжання. Вялікая беларуская рада пачала рыхтаваць Усебеларускі кангрэс, які павінен быў вырашыць далейшы лёс беларускіх губерній. Адначасова ўрад Савецкай Расіі даручыў Беларускаму абласному камітэту так сама правесці Усебеларускі з’езд з аналагічнай мэтай, на гэта мерапрыемства былі выдаткаваны грашовыя сродкі. Хутка ВБР і БАК аб’ядналі свае намаганні і прызначылі Усебеларускі кангрэс правесці ў Мінску ў снежні 1917 года.

Беларускі абласны камітэт быў створаны пры Усерасійскім савеце сялянскіх дэпутатаў з дэлегатаў Устаноўчага сходу, прадстаўнікоў арміі і фронту. Па палітычнай афарбоўцы гэта была больш леваэсэраўская арганізацыя. Кіраўнікамі БАК былі прадстаўнікі гэтай партыі Я.Канчар, Ф.Караткевіч, В.Селіванаў. БАК быў лаяльна настроены да савецкай улады, але не лічыў Аблвыкамзах усебеларускім органам улады. У БАК і ВБР былі разыходжанні па некаторых пытаннях правядзення з’езда, але яны вымушаны былі аб’яднаць свае дзеянні. Прадстаўнічы з’езд беларускіх арганізацый самага шырокага спектра пачаўся 14 снежня 1917 г., аднак частка дэлегатаў прыехала яшчэ 5 снежня і з гэтага дня пачала праводзіць нарады. Канчаткова на з’езд прыехала 1872 дэлегаты, 1167 з якіх мелі права рашаючага голаса. Найбольш прадстаўнічыя фракцыі мелі партыя эсэраў і БСГ. У выніку дыскусій паміж “ абласнікамі ” (выступалі за Беларусь у складзе федэратыўнай Расіі), “ радаўцамі ” (выступалі за поўную незалежнасць Беларусі) і левымі (цалкам падтрымлівалі бальшавікоў і іх праграму) была выпрацавана пастанова з’езда. Згодна з ёй З’езд абвясціў сябе вышэйшай уладай на Беларусі, устанаўліваў рэспубліканскі строй і органам часовай выканаўчай улады на Беларусі абвясціў Усебеларускі Савет сялянскіх, рабочых і салдацкіх дэпутатаў.

СНК Заходняй вобласці і фронту (К.Ландар) ўважліва сачыў за правядзеннем з’езда, таму, калі стала вядома, што яго дэлегаты імкнуцца стварыць альтэрнатыўныя Аблвыкамзаху нацыянальныя органы ўлады, заклікаюць да рэспубліканска-дэмакратычнай формы кіравання, СНК разагнаў з’езд у ноч на 18 снежня і арыштаваў найбольш актыўных яго ўдзельнікаў. Арганізатары з’езда, якіх пакінулі на свабодзе, стварылі праз месяц Выканаўчы камітэт Рады Ўсебеларускага з’езда (старшыня – Т.Грыб), які і павінен быў узначаліць барацьбу за адраджэнне беларускай дзяржаўнасці.

Аблвыкамзаху, які захапіў уладу на Беларусі, прыйшлося сутыкнуцца з рознымі рэальнымі пагрозамі сваёй уладзе. У студзені-лютым 1918 г. пачаў ваенныя дзеянні 1-ы польскі корпус пад кіраўніцтвам Ю.Р.Доўбар-Мусніцкага, сфарміраваны яшчэ ў ліпені 1917 года на тэрыторыі беларускіх губерняў як частка рускай арміі. На пачатак 1918 года корпус налічваў каля 25-30 тыс. чалавек. У корпусе не былі выкананы загады аб дэмакратызацыі войска, забаранялася агітацыя сярод салдат. Польскія легіянеры не дазвалялі праводзіць канфіскацыі памешчыцкіх маёнткаў і нацыяналізаваць прадпрыемствы, адначасова легіянера рабавалі насельніцтва. У адказ на арышт бальшавікамі камандзіра корпуса 12 студзеня 1918 года легіянеры аб’явілі вайну Савецкай рэспубліцы. Ім былі захоплены Бабруйск, Рагачоў і Жлобін. З двух апошніх палякі хутка былі выгнаны, але ім на змену прыйшла больш сур’ёзная небяспека:
16 лютага пачалі наступленне нямецкія войскі.

Яшчэ ў лістападзе 1917 года ў мястэчку Солы каля Смаргоні дэлегацыя Ваенна-рэвалюцыйнака камітэту Заходняга фронту заключыла перамір’е з камандаваннем нямецкіх войскаў, а
20 лістапада пачаліся мірныя перамівы ў Брэсце паміж савецкай дэлегацыяй, дэлегацыяй Украінскай Народнай Рэспублікі і германскім камандаваннем. Дэлегацыя ад Усебеларускага з’езда (уваходзілі С.Рак-Міхайлоўскі, А.Цвікевіч, І.Серада) па патрабаванню Л.Троцкага да перамоў дапушчана не была. Немцы патрабавалі кантролю над акупіраванымі тэрыторыямі. У адказ Л.Троцкі адмовіўся падпісваць мірны дагавор і пакінуў Брэст. Пасля ўльтыматуму, на які Савецкі ўрад не адказаў, нямецкая армія 18 лютага пачала наступленне.

Ужо да пачатку сакавіка фронт знаходзіўся на лініі Орша-Магілёў-Гомель. 3 сакавіка 1918 г. у Брэст-Літоўску было заключана мірнае пагадненне паміж Савецкай Расіяй і Германіяй. Паводле пагаднення, Германія атрымала ўжо занятую яе войскамі Прыбалтыку, значную частку Украіны, Беларусі і РСФСР. Акупіраваная частка ўсходняй Беларусі пасля заканчэння ваенных дзеянняў павінна была перайсці ў склад РСФСР, заходняя перадавалася Германіі і Аўстра-Венгрыі. Беларусь не лічылася самастойным нацыянальным рэгіёнам і нават не мела свайго найменавання.




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2015-06-25; Просмотров: 1260; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.01 сек.