Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Задачы дысцыпліны.Задачы акрэсліваюцца як агульнымі патрабаваннямі да ведаў і ўменняў выпускнікоў ВНУ, так і пат-рабаваннямі па гісторыі Беларусі




Мэта выкладання дысцыпліны.Мэтай выкладання дыс­цыпліныз’яўляецца далучэнне студэнтаў да нацыянальных і сусветных культурных традыцый, выхаванне грамадзяніна і пат-рыёта Бацькаўшчыны, асобы, якая валодае высокімі маральнымі якасцямі, здольнай да самарэалізацыі ва ўмовах сучаснай са-цыякультурнай сітуацыі.

Актуальнасць дысцыпліны. У сувязі з тым, што са зме-намі мадэлі выкладання гісторыі ў сярэдняй школе шмат якія традыцыйныя праблемы яе курса для ВНУ перайшлі на ўзро-вень сярэдняй адукацыі, узнікла неабходнасць увядзення ў праграму для студэнтаў інтэгрыраванага курса айчыннай гісторыі, які разглядае гісторыю Беларусі ў кантэксце сусветных цывілі-зацый. Такі падыход дазваляе студэнтам лепш убачыць агульнае і асаблівае ў гісторыі, разглядае шмат праблем у кантэксце сусветнай гісторыі з улікам цывілізацыйных характарыстык. Інтэ­грыраваны курс айчыннай гісторыі з’яўляецца падмуркам гуманітарнай адукацыі і выхавання студэнтаў.

Прадмова

Курсевіч, С. Р.

Ад старажытнасці да канца XVIII ст.

Гісторыя Беларусі

С. Р. Курсевіч

МIНСК 2006

ЧАСТка 1

Вучэбна-метадычны дапаможнік

Ад старажытнасці да канца XVIII ст.

С. Р. Курсевіч

Гісторыя Беларусі

 

МIнIстЭрствА аДУКАЦЫI рЭспублIкI беларусь

УСТАНОВА аДУКАЦЫI

«МIнскI дЗЯрЖАўНЫ вышЭйШЫ радЫЁтЭхнIЧНЫ кАледж»

 

 

 

 

 

Вучэбна-метадычны дапаможнік

для самастойнай работы студэнтаў дзённай і безадрыўнай

форм навучання спецыяльнасці 1-08 01 01 «Прафесійнае навучанне»

спецыялізацый 1-08 01 01-02 «Радыёэлектроніка»,

1-08 01 01-07 «Інфарматыка», 1-08 01 01-08 «Эканоміка і кіраванне»

 

У дзвюх частках

 

Частка 1

 

 

МIНСК 2006

УДК 947.6(075)

ББК 63.3(4Беи)я7

К93

 

 

Рэкамендаваны да друку кафедрай псіхолага-педагагічных дысцыплін i Навукова-метадычным саветам Установы аду­кацыi «Мiнскi дзяржаўны вышэйшы радыётэхнiчны каледж»

 

Р э ц э н з е н т

А. М. Люты, доктар гістарычных навук, прафесар,

загадчык кафедры гісторыі Беларусі Мінскага дзяржаўнага

педагагічнага універсітэта імя М. Танка

 

 

К93 Гісторыя Беларусі ад старажытнасці да канца XVIII ст.: вучэб.-метад. дапам. для самаст. работы студэнтаў дзён. і безадр. форм навучання спецыяльнасці 1-08 01 01 «Прафе­сійнае навучанне» спецыялізацый 1-08 01 01-02 «Радыё­электроніка», 1-08 01 01-07 «Інфарматыка», 1-08 01 01-08 «Эканоміка і кіраванне»: у 2 ч. Ч. 1 / С. Р. Курсевіч. – Мн.: МДВРК, 2006. – 80 с.

ISBN 985-6754-60-7 (ч. 1)

 

У дапаможніку змешчаны метадычныя рэкамендацыі па арга­нізацыі працы на лекцыях і кароткія даведкі аб важнейшых па­дзеях гісторыі Беларусі ад старажытнасці да канца XVIII ст., па самастойнаму вывучэнню некаторых пытанняў і падрыхтоўцы да семінарскіх заняткаў і іх план, а таксама прыкладныя пытанні да экзамену.

Спіс літаратуры складзены з крыніц, асноўнай і дадатковай.

Прызначаны для студэнтаў i выкладчыкаў каледжа.

 

УДК 947.6(075)

ББК 63.3(4Беи)я7

 

 

© Курсевіч С. Р., 2006

ISBN 985-6754-60-7 (ч. 1) © Афармленне. Установа адукацыi

ISBN 985-6754-59-3 «Мiнскi дзяржаўны вышэйшы ра­дыётэхнiчны каледж», 2006


Адна з асноўных задач курса айчыннай гісторыі – выву-чэнне яе ў кантэксце гісторыі славянскай, еўрапейскай і сус-ветнай. На гэтым фоне ў параўнанні паказаны сацыяльна-эка-намічныя, дзяржаўна-палітычныя, рэлігіёзна-царкоўныя, этніч-ныя і культурныя працэсы на Беларусі ў асобныя перыяды. Гэта дае магчымасць студэнтам больш глыбока і выразна вызначыць месца і ролю Беларусі ў славянскай і еўрапейскай гісторыі, агульнае і асаблівае ў яе гістарычным развіцці.

Інтэгрыраваны курс айчыннай гісторыі дазволіць забяспе-чыць пераемнасць і бесперапыннасць гістарычнай адукацыі на ўсіх этапах адукацыйнай сістэмы ў рамках наступных гістарыч-ных курсаў па вертыкалі:

1) базавая школа (5–9 класы): «Гісторыя Беларусі», «Сус-ветная гісторыя»;

2) сярэдняя школа (10–11 класы): «Беларусь і славянскі мір», «Сусветная гісторыя»;

3) вышэйшая школа: «Гісторыя Беларусі (у кантэксце сус-ветных цывілізацый)».

Патрабаванні да ведаў, уменняў і навыкаў студэнтаў. У выніку засваення курса студэнт павінен:

а) ведаць:

- асноўныя гістарычныя паняцці і катэгорыі;

- асноўныя гістарычныя персаналіі;

- асноўныя даты і падзеі ў гісторыі Беларусі;

- агульнае і асаблівае ў гістарычным развіцці Беларусі;

- месца і ролю Беларусі ў славянскай і еўрапейскай гісторыі;

б) умець характарызаваць:

- асноўны змест гістарычнага развіцця Беларусі па перыядам;

- сацыяльна-эканамічныя, дзяржаўна-палітычныя, рэлігіёз-на-царкоўныя, этнічныя і культурныя працэсы на Беларусі асоб-ных перыядаў;

- асноўныя дасягненні развіцця адукацыі, навукі і мастацкай культуры, іх узаемасувязь з сацыяльна-эканамічным і палітыч-ным жыццём;

- творчасць знакамітых дзеячаў культуры і палітыкі;

в) умець аналізаваць:

- асноўныя гістарычныя падзеі;

- ролю асобы ў тых альбо іншых гістарычных працэсах;

- гістарычныя крыніцы, дакументы і матэрыялы;

- агульнае і асаблівае ў гісторыі Беларусі;

- розныя праблемы сацыяльна-эканамічнага, дзяржаўна-па-літычнага, рэлігійнага характару ў кантэксце сусветнай гісторыі з улікам цывілізацыйнай характарыстыкі;

г) набыць навыкі і ўменні:

- параўноўваць розныя крыніцы;

- абагульняць матэрыял і рабіць вывады;

- характарызаваць і аналізаваць гістарычныя з’явы, працэсы, падзеі;

- самастойна працаваць з апорнымі канспектамі, схемамі, вучэбнай і дадатковай літаратурай і крыніцамі;

- займаць самастойную, аргументаваную і крытычную па­зіцыю ў абмеркаванні тых альбо іншых гістарычных падзей, праблем і працэсаў, даваць ім ацэнку;

- спалучаць элементы цывілізацыйнага і фармацыйнага ме-тадаў.

Структура дапаможніка. Дапаможнік напісаны з мэтай паглыблення і сістэматызацыі ведаў студэнтаў па айчыннай гісто­рыі. Распрацаваны ў адпаведнасці з тыповай вучэбнай праграмай для ВНУ па курсу «Гісторыя Беларусі (ў кантэксце сусветных цывілізацый)», якая зацверджана Міністэрствам адукацыі Рэспуб­лікі Беларусь 24 студзеня 2000 г. (рэгістрацыйны нумар № ТД-67/ціп.), і адукацыйным стандартам, які зацверджаны і ўведзены ў дзеянне загадам Міністэрства асветы Рэспублікі Беларусь ад 6 ліпеня 1999 г. за № 436. Вучэбна-метадычны дапаможнік для самастойнай работы студэнтаў дзённай і безадрыўнай форм навучання складзены з дзвюх частак. У першую частку ўключаны асноўныя пытанні па гісторыі Беларусі ў храналагічнай пасля­доўнасці ад старажытнасці да канца XVIII ст. У другой частцы ахоплены перыяд з канца XVIII да пачатку ХХІ ст.

Першая частка дапаможніка складзена з трох раздзелаў, рэкамендаванай літаратуры і двух дадаткаў.

У першым раздзеле змешчаны метадычныя рэкамендацыі па арганізацыі працы на лекцыях і кароткія даведкі аб важнейшых падзеях гісторыі Беларусі ад старажытнасці да канца XVIII ст., якія ў асноўным адпавядаюць фармулёўкам пытанняў экзамена-цыйных білетаў. Таксама змешчаны некаторыя тэрміны і па­няцці, структурна-лагічныя схемы, радаводы князёў. Дадзены пытанні для самакантролю і заданні, якія адпавядаюць лекцыйна-му курсу і дазволяць студэнтам больш глыбока і выразна вызначыць месца і ролю Беларусі ў славянскай і еўрапейскай гісторыі, агульнае і асаблівае ў яе гістарычным развіцці.

У другі раздзел уключаны метадычныя рэкамендацыі па арганізацыі самастойнай працы студэнтаў, пытанні для самастой­нага вывучэння студэнтамі. Дадзены пытанні для самакантролю і заданні. Сістэматычнае, удумлівае чытанне і канспектаванне рэкамендаванай літаратуры і крыніц па тэме будуць садзейнічаць глыбокаму разуменню сэнсу гістарычнага працэсу, фарміраванню навыкаў самастойна складаць апорны канспект, схемы, працаваць з вучэбнай і дадатковай літаратурай, крыніцамі.

У трэцім раздзеле змешчаны парады па падрыхтоўцы і правядзенню семінарскіх заняткаў, тэмы семінарскіх заняткаў і рэкамендаваная літаратура, вывучэнне якой павінна спрыяць паглыбленню, удакладненню і абагульненню ведаў.

Спіс літаратуры складзены з крыніц, асноўнай і дадатковай літаратуры. Работа з крыніцамі дазволіць студэнтам скласці асабістае, незалежнае меркаванне пра тыя альбо іншыя гіста-рычныя падзеі. Вялікая колькасць навуковых даследаванняў і дакументаў, падручнікаў розных аўтараў, якія выражаюць роз-ныя погляды на сацыяльна-гістарычныя працэсы, даюць магчы-масць разглядаць палітыка-ідэалагічныя пазіцыі і садзейнічаць фарміраванню аб’ектыўных ведаў пра іх.

Дадатак А, які складзены з прыкладных экзаменацыйных пытанняў па курсу, і дадатак Б, які складзены з храналогіі асноўных падзей гісторыі Беларусі, дазволяць праверыць і замацаваць веды.

Такім чынам, дадзены дапаможнік дазволіць зберагчы час на лекцыях, не рабіць іх запіс, што будзе садзейнічаць актыўнаму, асэнсаванаму ўспрыманню і трываламу засваенню вучэбнага матэрыялу, пазнаёміцца з рознымі канцэпцыямі і з рознымі поглядамі гісторыкаў і аўтараў вучэбных дапаможнікаў для ВНУ на аб’ектыўную гісторыю. Адначасова такі дапаможнік будзе спрыяць лепшай падрыхтоўцы студэнтаў да семінараў, экзамена і напісання пісьмовых работ па пройдзеных тэмах альбо раздзелах курса.

 

 




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2015-06-25; Просмотров: 605; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.028 сек.