Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Пытанні для самаправеркі. Дынастыя кіеўскіх князёў і кіраванне кіеўскімі князямі на Русі да пачатку ХІІІ ст




Дынастыя кіеўскіх князёў і кіраванне кіеўскімі князямі на Русі да пачатку ХІІІ ст.

- Наўгародскі князь Рурык – першы рускі князь.

- Паходжанне назвы «Русь».

- Першы кіеўскі князь – Алег. У 882 г. захапіў Кіеў, назваў яго «маці гарадам рускім». Алег і Ігар – першыя кіеўскія князі, якія падпарадкавалі сваёй уладзе амаль усе племянныя княжанні ўсходніх славян.

- Найбольшай магутнасці Кіеўская Русь дасягнула пры князях: Уладзіміры Святаславічы (Чырвонае Сонейка, Хрысціцель) (980–1015) і Яраславе Мудрым (1019–1054). У 30-я гады ХІІ ст. Кіеўская Русь раскалолася на мноства дробных княстваў.

 

1. Пералічыце прыкметы ўтварэння раннефеадальнай дзяржавы.

2. Назавіце старажытнарускую дзяржаву ўсіх усходніх славян.

3. Якія формы феадальнага землеўладання вы ведаеце?

4. Якім чынам свабодныя абшчыннікі станавіліся залежнымі? Назавіце катэгорыі залежных сялян.

5. Раскажыце пра паходжанне назвы «Русь».

6. Раскажыце пра кіраванне дынастыі Рурыкавічаў да сярэдзіны ХІІІ ст.

Літаратура: К–[1, 2, 4, 6]; А– [3, 4, 7, 8, 10–13, 15, 17, 19–23];

Д–[7, 10–12, 15, 19, 24, 30, 35, 48].

 

Экзаменацыйнае пытанне 5. Полацкае княства ў ІХ–ХІІІ стст. Княжацка-вечавы лад.

Утварэнне Полацкага княства (Рагвалод і Рагнеда). Узмац­ненне Полацкага княства (Брачыслаў і Усяслаў Чарадзей). Радавод полацкіх князёў.

Утварэнне Полацкага княства (Рагвалод і Рагнеда). По­лацкая зямля – першае дзяржаўнае ўтварэнне на беларускіх землях і моцная раннефеадальная дзяржава.

862 г. – першы пісьмовы ўспамін пра Полацк.

980 г. – Уладзімір падпарадкоўвае Полацк, забівае Рагвалода, бярэ сілай Рагнеду (Гарыслава).

988 г. – Уладзімір прымае хрысціянства. Рагнеда з сынам Ізяславам вяртаецца на бацькаўшчыну. Рагнеда ідзе ў манастыр (Анастасія).

Ізяслаў – князь-кніжнік. Ізяслаў і Рагнеда – першыя хрысціяне на беларускіх землях.

992 г. – стварэнне Полацкай епархіі, год прыняцця хрысці-янства на беларускіх землях.

Пячатка з імем Ізяслава – самы даўні помнік пісьменства на беларускіх землях.

Узмацненне Полацкага княства (Брачыслаў і Усяслаў Чарадзей). Брачыслаў. Пастаянная барацьба з дзядзькам Ярас­лавам Мудрым. Пасля бітвы на рацэ Судаміры абодва мелі роўныя правы на кіеўскі прастол з 1019 па 1026 гады. Адзін пастаянна знаходзіўся ў Ноўгарадзе, другі – у Полацку, у Кіеве кіравалі намеснікі Яраслава Мудрага і Брачыслава. На берагах возера Дрывяты ўзнік горад Брачыслаўль, цяперашні горад Браслаў.

Усяслаў Чарадзей. У 1050 г. пачалося ўзвядзенне Са­фійскага сабора ў Полацку. У 1060 г. хадзіў на торкаў, у 1065 г. напаў на Пскоў, праз год – на Ноўгарад, прымаў удзел у знакамітай бітве на Нямізе супраць сыноў Яраслава Мудрага (Яраславічаў).

1067 г. – бітва на Нямізе, Менск упершыню згадваецца ў літаратурным творы «Слова пра паход Ігаравы».

1068 г. – Усяслаў Чарадзей 7 месяцаў правіў Кіевам, пасля вяртаецца ў Полацк.

Спосаб дзяржаўнага кіравання ў Полацкай зямлі пры Уся­славе характарызуецца як княжацка-вечавы лад (улада князя спалучалася з існаваннем веча). Веча – сход усіх дарослых мужчын, які мог здымаць і прызначаць князя. Назва «веча» паходзіць ад таго, што на сходзе вялі гаворкі, «вяшчалі» аб важных грамадскіх справах.

Функцыі (абавязкі) веча:

1) здымаць і прызначаць князя;

2) вырашаць найбольш важныя грамадскія і дзяржаўныя справы;

3) заключаць дагаворы з іншымі гарадамі і дзяржавамі.

Функцыі (абавязкі) князя:

1) арганізацыя войска і камандаванне ім. Войска ў Полацку складалася з княжацкай дружыны – спецыяльна абучанага ваен­най справе ўзброенага атрада людзей і народнага апалчэння, якое складалася з гараджан і звалася «полк».

2) ажыццяўленне суда;

3) палюддзе (збор даніны з насельніцтва).

Радавод полацкіх князёў. У Полацкай зямлі ў ІХ–ХІІІ стст. кіравала дынастыя Рагвалодавічаў (Ізяславічаў):

 




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2015-06-25; Просмотров: 1742; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.013 сек.