Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Замак у Косава. 1838г




Катя

Стас

Настя

Алина

Катя

На палітыка-адміністрацыйнай карце адлюстраваны межы шасці абласцей Беларусі: Брэсцкай, Віцебскай,Гомельскай, Гродзенскай, Магілёўскай і Мінскай.

Усе багацці нашай краіны ствараюцца яе працавітымі, таленавітымі людзьмі. Колькі нас, жыхароў Беларусі? У нашай рэспубліцы пражывае каля 10 мільёнаў чалавек.

Як і кожная незалежная краіна, Беларусь мае сваю дзяржаўную сімволіку и мову. 3 даўніх часоў людзі карыстаюцца знакамі, якія ў кароткай, нагляднай форме адлюстроўваюць тое, што асабліва дорага для іх, – Радзіму. Такімі знакамі-сімваламі з'яўляюцца герб, сцяг і гімн.

Галоўны сімвал нашай Радзімы – Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь. Ён мае тры колеры: чырвоны, зялёны і белы. Чырвоны колер са старажытных часоў служыць знакам Сонца, сімвалізуе кроўныя повязі, брацтва, барацьбу за справядліваю справу. Ён азначае высокае

прызначэнне ў лёсе і перамогу. Адначасова гэта знак шчаслівага жыцця. Зялёны колер – гэта колер Прыроды, нашай карміцелькі, нашай першамаці. Гэта колер палёў і лясоў, якія здаўна займалі асноўную частку тэрыторыі нашай краіны. Зялёны колер – колер дабра, росту, развіцця, дабрабыту і міру. Нарэшце, белы колер – гэта перш за ўсё колер свабоды. Недарэмна лічаць,

што назва нашай краіны – Беларусь – звязана з непахіснай воляй да свабоды.

Сцяг Беларусі мае яшчэ адну важную, характэрную рысу, яшчэ адну важную дэталь -– гэта чырвоны народны ўзор ці, інакш кажучы, арнамент. Што азначае гэты арнамент? Што ён сімвалізуе? Перш за ўсё – працавітасць і працоўнае майстэрства. У цэнтры арнаменту – ромб з тоўстымі «кручкамі», ці «рагамі», якія азначаюць вечнасць і рух. А сам ромб – гэта старадаўняя выява багіні Зямлі і Урадлівасці.

Вероника:

Мая Радзіма -

Дзе з-за бору

Узыходзіць месяц уначы,

Дзе ў братнім ладзе, у дружным зборы

Жылі калісьці крывічы.

Рабілі зрубы залатыя,

Нарогі, гонкія чаўны

I сцены белыя Сафіі

Над плынню быстрае Дзвіны.

Гэтыя словы з'яўляюцца эпіграфам да наступнага слайду «Ганарымся культурнай спадчынай».

– Архітэктуры – гэта летапіс гісторыі народа ў дрэве і камені. Крэпасці і

замкі, ратушы і храмы ў сваіх лепшых узорах адлюстроўваюць талент народа,

які стварыў іх.

1. “ Сафійскі сабор у Полацку”.

Жамчужына беларускай архітэктуры пачатку 11 стагоддзя – Сафійскі сабор у

Полацку. Сафійскі сабор быў цэнтрам і духоўнага, і дзяржаўнага жыцця княства. Тут

праходзілі богаслужэнні, узносіліся малітвы, працавалі іканапісцы, была сабра-

ная багатая калекцыя кніг і летапісаў, працавала школа. У цяперашні час Сафійскі сабор функцыянуе як храм духоўнай культуры. Тут праходзяць канцэрты арганнай музыкі.

2. Белая вежа

Да сённяшніх дзён захавалася вежа ў Камянцы (13 ст.), круглая ў плане, таўшчыня сценаў – 2,5 м. Яна не мае якіх-небудзь архітэктурных упрыгожванняў – толькі абарончага прызначэння.

3. Лідскі замак

Надзвычай складаны гістарычны лёс Лідскага замка. Яго сцены не аднойчы

вытрымлівалі націск крыжаносцаў, крымскіх татар. Не абышла яго і Вялікая Айчынная вайна.

У замку трымалі ваеннапалонных, потым яго ператварылі ў склад боепрыпасыў. Зараз тут вядуцца рэстаўрацыйныя работы. Плануецца размясціць на тэрыторыі замка рыцарскія клубы, а ў вежы арганізаваць выставу-экспазіцыю даспехаў і археалагічных знаходак.

Гэта адзін з самых маладых замкаў на тэрыторыі Беларусі. Па ацэнках спецыялістаў, яго рэстаўрацыя абыдзецца ў 7 млн. $ ЗША.

5. Замак у Нясвіжы.

Гэта былая рэзідэнцыя князёў Радзівілаў. У 12 залах размяшчалася бібліятэка

на 20 тысяч тамоў, партрэтная і карцінная галерэі, якія налічвалі больш за 1000

палотнаў, багатая калекцыя зброі, слуцкіх паясоў




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2015-06-25; Просмотров: 432; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.008 сек.