Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Гістарычныя асобы. Алег (?—912 ці 922)—старажытны князь з роду Рурыка




Алег (?—912 ці 922)—старажытны князь з роду Рурыка. Падпарадкаваў сабе радзімічаў, дрыгавічоў і крывічоў. У 882 г. аб’яднаў наўгародскую і кіеўскую землі, што з’явілася пачаткам гісторыі Старажытнай Русі. На чале войска хадзіў паходам на Візантыю і заключыў у 911 г. выгадны для Русі дагавор. Пра Алега існавала многа легенд, адну з якіх скарыстаў А.С. Пушкін у «Песні пра вешчага Алега».

Алекса— дойлід, пад кіраўніцтвам якога была пабудавана вежа ў Камянцы (каля XIIIст.).

Богша (у хрышчэнні Лазар) (?—?) — таленавіты полацкі майстар-ювелір XIIст. У 1161 г. па заказу Ефрасінні Полацкай для Спаскай царквы Ефрасінеўскага манастыра зрабіў напрастольны шасціканцовы крыж — шэдэўр старажытнабеларускага мастацтва. Крыж страчаны ў гады Вялікай Айчыннай вайны. У 1997 г. Брэсцкім майстрам М.Кузьмічом зроблена копія крыжа.

Брачыслаў Ізяслававіч (?—1044)—сын полацкага князя Ізяслава; князь полацкі з 1003 г. Падчас барацьбы з кіеўскім князем Яраславам атрымаў гарады Віцебск і Ўсвяты, волакі, якія злучалі Заходнюю Дзвіну з Дняпром. Пашырыў свае ўладанні на паўночны захад, заснаваў горад Браслаў (Брачыслаўль).

Вячка (?—1224) — князь Кукенойса — крэпасці на Заходняй Дзвіне, васал. Вёў барацьбу супраць крыжакоў. Узначальваў абарону Юр’ева. Загінуў пад час гэтай абароны.

Глеб Усяслававіч (Менскі) (?—1119) — сын князя Усяслава Чарадзея. Першы (з 1101 г.) удзельны князь Менскага княства, якое ўзнікла пасля раздраблення Полацкай зямлі. Ажыццяўляў палітыку ўзвышэння Менска і аб’яднання вакол яго шэрагу гарадоў Полацкай зямлі (Копыль, Орша, Друцк). У 1118 г. папаў у палон і памёр у Кіеве.

Іаан— дойлід, які пабудаваў Спаскі сабор у Полацку.

Ізяслаў (да 980—1001) — полацкі князь з 988 г. Сын кіеўскага князя Уладзіміра і полацкай князёўны Рагнеды Рагвалодаўны. Узнавіў полацкую дынастыю. Летапіс называе Ізяслава князем-«кніжнікам». Ён лічыцца першым асветнікам у Полацкай зямлі.

Полацкая Ефрасіння (свецкае імя Прадслава) (каля 1101—1167) — князёўна, дачка полацкага князя Святаслава-Георгія., малодшага сына Усяслава Чарадзея, асветніца, іегумення манастыра св.Спаса ў Полацку. На свае сродкі пабудавала 2 царквы ў Полацку, заснавала пад Полацкам жаночы і мужчынскі манастыры, пры якіх дзейнічалі школа, бібліятэкі, скрыпторыі, іканапісная і ювелірная майстэрні. Па яе заказу ювелір Лазар Богша ў 1161 г. зрабіў напрастольны шасціканцовы крыж (Крыж Ефрасінні Полацкай), які стаў каштоўнай нацыянальнай святыняй (у 1929—1941 г.г. захоўваўся у Магілёўскім краязнаўчым музеі і знік пры невыстветленых абставінах у час Вялікай Айчынай вайны). У 1167 г. здейсніла паломніцтва па святых месцах у Іерусаліме, дзя і памерла. У 1178 г. яе мошчы перанесены ў Кіева-Пячорскую лаўру, у 1910 г. — у Полацк, дзе знаходзяцца і цяпер. Першая жанчына на Русі, кананізаваная праваслаўнай царквою за дзейнасць па распаўсюджванню хрысціянства (1547 г.). У 1984 г. Еўфрасіння Полацкая прылічана да Сабору беларускіх святых. Аб жыцці і дзейнасці асветніцы, яе самаадданым служэнні Богу, высокіх маральных каштоўнасцях расказваецца ў «Жыціе Ефрасінні Полацкай» (XII—XIIIстст.).

Рагвалод (?—980) — першы гістарычна вядомы полацкі князь. Заснавальнік дынастыі Рагвалодавічаў. Згодна летапісу, прыйшоў «з-за мора» і стаў полацкім князем у сярэдзіне Xст. Заваяваў ноўгарадскія воласці. Імкнуўся ўмацаваць Полацкае княства і пашырыць яго межы, кантраляваць шлях «з варагаў у грэкі». Забіты разам з двума сынамі князем Уладзімірам Святаслававічам, яго дачка Рагнеда была насільна ўзята ім замуж.

Рагнеда (?—1000) — полацкая князёўна. Дачка полацкага князя Рагвалода. Пасля захопу Полацка вымушана была стать жонкай князя Уладзіміра. Маці Яраслава Мудрага і Ізяслава Полацкага. Пасля высылкі з Кіева на радзіму пастрыглася ў манахі пад імем Анастасіі. Згодна паданню, пахавана ў Заслаўі.

Рурык (?—879)— варажскі князь, закліканы ў 862 г. наўгародцамі на княжанне; хадзіў паходам на крывічоў; роданачальнік старажытнай рускай княжацкай дынастыі Рурыкавічаў.

Святаполк (каля 980—1019) — старэйшы сын кіеўскага князя Уладзіміра; князь тураўскі з 988 г., кіеўскі ў 1015—1019 гг.

Смаленскі Аўраамій (XIIст.) манах Селішчанскага манастыра каля Смаленска, таленавіты царкоўны прапаведнік, збіральнік і перапісчык царкоўных кніг, мастак-іканапісец. Заклікаў веруючых няўхільна выконваць маральныя прынцыпы хрысціянства, клапаціўся аб духоўным удасканаленні. За актыўную пропаведзь хрысціянства і ўзорныя паводзіны кананізаваны праваслаўнай царквою. У 1240 г. яго вучань напісаў «Жыціе Аўраамія Смаленскага», у мове твора ўжывалася шмат беларускіх слоў.

Смаляціч Клімент (?—пасля 1161) — царкоўны дзеяч, пісьменнік, з 1147 па 1154 г.г. мітрапаліт Кіеўскі і ўсея Русі. Аўтар «Паслання Смаленскаму прэсвітэру Фаме» і іншых твораў, у якіх падкрэсліваў духоўна-маральную прыроду чалавека, адстойваў незалежнасць усходнеславянскай царквы ад Візантыі. (Ён быў пастаўлены кіеўскім мітрапалітам князем Ізяславам Мсціслававічам без санкцыі канстанцінопальскага патрыярха). Іпацьеўскі летапіс ахарактарызаваў яго як «кніжніка і філосафа, якіх на Русі не было яшчэ».Ён быў знаўца антычнай літаратуры і філасофіі. Заснавальнік сваёй літаратурнай школы, сярод яго вучняў іканапісец і рыторык Аўраамій Смаленскі. Пры ім быў пабудаваны Сафійскі сабор у Полацку (1055—1060 гг.).

Тур (Xст.) — легендарны князь, заснавальнік Турава.

Тураўскі Кірыла (каля 1130 — каля 1182) — усходнеславянскі і беларускі пісьменнік, прапаведнік, царкоўны дзеяч, з 1161 г. — епіскап у Тураве. Аўтар шматлікіх «Слоў» — зваротаў да веруючых.Першым сярод беларускіх праваслаўных ажыццявіў рэлігійны подзвіг «стоўпніцтва», зачыніўшыся ў склепе. Сучаснікі называюць яго «Златавустам». Кірыла Тураўскі з’яўляецца сімвалам вялікага таленту беларускага народа. У Тураве яму адкрыты помнік. У 1984 г. уключаны ў Сабор беларускіх святых.

Уладзімір Манамах (1053—1125) — вялікі князь кіеўскі з 1113 г., зрабіў некалькі паходаў на Полацкае княства — у 1077, 1078, 1084 г.г.

Уладзімір Святаслававіч (Хрысціцель, Чырвонае Сонейка, 960—1015)— вялікі князь кіеўскі. Адзін з найбольш значных палітычных дзеячаў старажытнай дзяржавы ўсходніх славян Кіеўскай Русі, якая дасягнула найвышэйшага росквіту ў час яго княжання (980—1015). Пры ім уведзена хрысціянства як дзяржаўная рэлігія (988 г.).

Уладзімір Усяслававіч (Валодша, кароль Вальдэмар) (?—1216) — князь полацкі, змагаўся супраць Ордэна мечаносцаў. Арганізаваў сумесны паход палачан і літоўцаў на Рыгу.

Усяслаў Брачыслававіч (Чарадзей, каля 1028—1101) — полацкі князь у 1044—1101 г.г., сын князя Брачыслава. У час яго княжання Полацкая дзяржава дасягнула найвышэйшай магутнасці. Пры ім была значна пашырана тэрыторыя княства, а частка шляху «з варагаў у грэкі» па Заходняй Дзвіне ў Балтыйскае мора кантралявалася палачанамі. Згодна паданню і звесткам «Слова аб паходзе Ігаравым» нарадзіўся ад чарадзейства, аб чым сведчыць пляма на галаве.

Юры Нясвіжскі — князь, загінуў у бітве з мангола-татарамі на р.Калцы (1223 г.).

Якаў Палачанін — адзін з герояў Неўскай бітвы 1240 г. паміж наўгародцамі і шведамі, лоўчы ноўгародскага князя Аляксандра Яраслававіча (Неўскага), уражэнец Полацка. «Жыццё Аляксандра Неўскага» называе яго 3-м сярод 6 «мужей храбрых и сильных», якія вызначыліся ў бітве.

 




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2015-06-25; Просмотров: 1293; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.012 сек.