Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Трэці падзел Рэчы Паспалітай




Паўстанне пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касцюшкі.

Другі падзел Рэчы Паспалітай

Спробы рэформ. Прыняцце Канстытуцыі.

Пасля першага падзелу палітычнае становішча Рэчы Паспалітай змянілася нязначна. У ёй, як і раней, працягвалася барацьба паміж рознымі магнацкімі групоўкамі. Нарастаў сялянскі рух, які асабліва ўзмацніўся ў 80-я гады. Страх перад рэвалюцыйнымі выступленнямі народных мас і імкненне захаваць дзяржаўную незалежнасць Рэчы Паспалітай прымусілі шляхецка-буржуазныя колы паспрабаваць правесці некаторыя рэформы. У канцы 80-х гг. XVIIIст. склаліся больш спрыяльныя ўмовы для дзейнасці рэфарматараў. Гэтаму не ў апошнюю чаргу садзейнічалі змены ў міжнародным становішчы (руска-шведская вайна 1788—1790 гг., руска-турэцкая вайна 1789—1792 гг.), супярэчнасці паміж дзяржавамі, якія дзялілі Рэч Паспалітую.

Партыя рэфарматараў змагла згуртавацца падчас працы Вялікага сейма (1788—1792 гг.) і пачала дзейнічаць па ўдасканаленні дзяржавы. Важна адзначыць вялікі ўплыў на іх працу буржуазнай рэвалюцыі ў Францыі.

Пазнаёмцеся з галоўнымі рашэннямі 4-х гадовага сейма. Звярніце ўвагу на канфесійны аспект. Усвядомце, што вяршыняй яго дзейнасці з'явілася прыняцце 3 мая 1791 г. Канстытуцыі, першай ў Еўропе і другой у свеце (пасля ЗША).

Нягледзячы на шляхецкую абмежаванасць, Канстытуцыя насіла прагрэсіўны характар. Яна ліквідавала феадальную анархію ў краіне і стварыла больш спрыяльныя ўмовы для развіцця капіталістычных адносін.

Рашэнне сейма выклікала пратэсты кансерватыўнай часткі магнатаў і шляхты. Каб ліквідаваць Канстытуцыю, яны стварылі Таргавіцкую канфедэрацыю і пайшлі на змову з суседнімі дзяржавамі, рыхтуючы тым самым новы падзел Рэчы Паспалітай.

Вызначце матывы ўрадаў Расіі і Прусіі, якія накіравалі свае войскі на дапамогу таргавічанам.

Прыход да ўлады канфедэратаў і наступныя палітычныя падзеі прывялі да другога падзелу Рэчы Паспалітай.

Калі і дзе быў падпісаны Дагавор аб ім? Вызначце і знайдзіце на карце тэрыторыі Рэчы Паспалітай, якія адышлі да Расіі і Прусіі ў 1793 г.

Прагрэсіўныя колы польскай шляхты, прадстаўнікі буржуазіі, якая тады толькі нараджалася, паспрабавалі захаваць дзяржаўную самастойнасць Рэчы Паспалітай. У сакавіку 1794 г. яны паднялі паўстанне. Цэнтрам яго стаў г. Кракаў, а кіраўніком — генерал Тадэвуш Касцюшка (1746—1817 гг.), ураджэнец Беларусі.

Звярніцеся да дадатковай літаратуры і пазнаёмцеся бліжэй з лёсам гэтага выдатнага барацьбіта за незалежнасць сваёй Радзімы.

Праз месяц пасля вызвалення Вільні паўстанне ахапіла Літву і Заходнюю Беларусь. Тут яго ўзначаліў палкоўнік Якуб Ясінскі.

Важна высветліць мэты паўстання, зразумець яго лозунг і тактыку паўстаўшых. Ход паўстання і яго асноўныя падзеі патрэбна прасачыць па карце. Аналізуючы прычыны паражэння паўстання, неабходна ўсвядоміць, чаму паўстанне не падтрымала асноўная маса насельніцтва — сялянства.

Акрамя таго, паўстанцкае войска не змагло супрацьстаяць аб'яднаным сілам Прусіі, Расіі і Аўстрыі. Кацярына II накіравала на барацьбу з паўстанцамі лепшых военаначальнікаў разам з А. Суворавым. У лістападзе паўстанне было задушана, але яно мела вялікае значэнне і ўвайшло ў гісторыю як яркая старонка ў барацьбе польскага народа за незалежнасць. Менавіта за актыўны ўдзел у задушэнні паўстання Сувораў атрымаў званне фельдмаршала.

У 1795 г. было падпісана пагадненне аб трэцім, канчатковым падзеле Рэчы Паспалітай паміж Расіяй, Прусіяй і Аўстрыяй.

Карыстаючыся картай, знайдзіце тэрыторыі Рэчы Паспалітай, якія адышлі да Расіі, Аўстрыі і Прусіі пасля трэцяга падзелу.

Такім чынам, у выніку трох падзелаў Рэч Паспалітая, якая існавала больш за 200 гадоў, знікла як дзяржава з карты Еўропы, а яе тэрыторыі адышлі да Расіі, Прусіі і Аўстрыі. Тэрыторыя Беларусі з насельніцтвам больш за 3 млн. чалавек была ўключана ў склад Расіі. Заняпад і знікненне гэтай некалі магутнай дзяржавы былі абумоўлены шэрагам прычын, частка з якіх была закладзена ўжо на самым пачатку стварэння Рэчы Паспалітай. Шляхецкая анархія, слабыя сувязі паміж рознымі часткамі дзяржавы, рэзкія сацыяльныя канфлікты, канфесійная і этнічная стракатасць — усё гэта знясіліла Рэч Паспалітую і зрабіла яе лёгкай здабычай для суседзяў.

 




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2015-06-25; Просмотров: 1050; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.009 сек.