КАТЕГОРИИ: Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748) |
Культура Беларусі ў другой палове ХІХст
Гаворачы аб развіцці беларускай мастацкай літаратуры, дайце характарыстыку творчасці Ф. Багушэвіча, Я. Лучыны, А. Гурыновіча, пакажыце тэмы іх твораў, сацыяльна-палітычныя погляды. У другой палове XIXст. пачаўся новы этап у развіцці беларускай літаратуры, абумоўлены новымі з'явамі ў сацыяльна-эканамічным і палітычным жыцці. Яркім прыкладам мастацкай рэвалюцыйнай публіцыстыкі з'яўляецца газета К.Каліноўскага «Мужыцкая праўда» і яго «Пісьмы з-пад шыбеніцы». Традыцыі пачатку 60-х гадоў XIXст. прадоўжылі Ф. Багушэвіч, А. Гурыновіч і Я. Лучына, якія прыйшлі ў літаратуру ў канцы 80 — пачатку 90-х гадоў. Пачынальнік крытычнага рэалізму ў беларускай літаратуры, Ф. Багушэвіч праз дэмакратычную паэзію і публіцыстыку станоўча паўплываў на сваіх сучаснікаў — Я. Лучыну і А. Гурыновіча. У творчасці Я. Лучыны (І. Неслухоўскага) знайшлі адлюстраванне любоў да беларускага селяніна, імкненне бачыць яго адукаваным і шчаслівым. Лірычны верш з'яўляецца асноўным жанрам яго творчасці на беларускай мове. Літаратурных твораў А. Гурыновіча захавалася вельмі мала. За рэвалюцыйную дзейнасць паэт быў арыштаваны царскімі ўладамі. У сваіх лірычных і сатырычных вершах ён асноўную ўвагу надаваў паказу жыцця беларускага сялянства, заклікаў яго да барацьбы. Творы А. Гурыновіча былі выдадзены толькі пасмяротна. У другой палове XIXст. працягваў развівацца народны тэатр. Раскажыце аб яго фарміраванні, значэнні тэатральнай культуры рускага і ўкраінскага народаў у яго станаўленні, аб ролі творчасці і дзейнасці Дуніна-Марцінкевіча ў стварэнні беларускага прафесійнага тэатра, аб адкрыцці прафесійнага тэатра ў Мінску. У фарміраванні беларускага прафесійнага нацыянальнага тэатра вялікую ролю адыграла тэатральная культура рускага, украінскага і польскага народаў. Пад уздзеяннем выступленняў прафесійных тэатраў у беларускіх гарадах і мястэчках ствараліся аматарскія тэатральныя калектывы. У Мінску на сцэне Дваранскага сходу прафесіяналы і аматары ставілі творы рускай, украінскай і зарубежнай драматургіі. 5 чэрвеня 1890 г. у горадзе быў адкрыты пастаянны тэатр (цяпер памяшканне тэатра імя Янкі Купалы). У гэтым жа годзе ў Мінску было створана Таварыства аматараў мастацтваў. Уздым беларускага нацыянальна-вызваленчага руху, рост нацыянальнай самасвядомасці беларускага народа, з'яўленне новых значных твораў беларускай драматургіі спрыялі ў пачатку XXст. стварэнню шматлікіх музычна-драматычных гурткоў і арганізацыі, т. зв. беларускіх вечарынак. На традыцыях беларускіх вечарынак узнікла Першая беларуская трупа Ігната Буйніцкага — сапраўдны тэатр прафесійнага тыпу. Даволі разнастайным і багатым было музычнае жыццё беларускіх гарадоў У адзначаны перыяд узрасла цікавасць музыкантаў да беларускай народнай песеннай творчасці. Рускія кампазітары М. Рымскі-Корсакаў, А. Грачанінаў, С. Танееў і некаторыя іншыя апрацоўвалі беларускія песні і выкарыстоўвалі беларускую тэматыку ў сваіх творах Пэўную ролю ў развіцці беларускай прафесійнай музыкі адыграў Л. Рагоўскі — аўтар сюіты для сімфанічнага аркестра. Гэта быў амаль што першы твор беларускай музыкі, выкананне якога карысталася значным поспехам у Вільні і Варшаве. Пакажыце развіццё беларускага выяўленчага мастацтва ў другой палове XIXст., галоўныя мастацкія накірункі. Назавіце талантлівых мастакоў той эпохі і раскажыце аб іх творчасці. У другой палове XIX — пачатку XXст. выдатных поспехаў дасягнула беларускае выяўленчае мастацтва. Першым крокам на шляху арганізацыі прафесійнай падрыхтоўкі мастакоў з'явілася стварэнне ў 1866 г. Віленскай рысавальнай школы пад кіраўніцтвам І.Трутнева. У 90-я гады XIXст. былі адчынены мастацкія школы В. Мааса ў Мінску і Ю. Пэна ў Віцебску. Значны ўплыў на развіццё беларускага жывапісу аказвала рускае мастацтва. На Беларусі жылі і працавалі рускія жывапісцы К. Савіцкі, І. Шышкін, І. Рэпін. Сярод беларускіх мастакоў можна вызначыць: А. Гараўскага, Н. Сілівановіча, Я. Кругера, Ф. Рушчыца, В. Бялыніцкага-Бірулю, У беларускай графіцы другой паловы XIXст. самай прыкметнай фігурай быў М. Андрыёлі, аўтар ілюстрацый да твораў А. Міцкевіча, Э. Ажэшкі. Графічныя работы стваралі таксама А. Каменскі, С. Богуш-Сестранцэвіч, К. Кастравіцкі (Карусь Каганец). Вызначце асоўныя рысы архітэктуры Беларусі ў другой палове ХІХст. Адбываліся змены ў планіроўцы гарадоў. У выніку ўладкавання забудовы ў цэнтральнай частцы гарадоў з'яўляліся новыя плошчы і бульвары, будаваліся мураваныя шматпавярховыя дамы. Аднак трэба адзначыць, што масавая гарадская забудова характарызавалася ў першую чаргу драўляным аднапавярховым жыллём. Працэс паступовага заняпаду класічнай архітэктуры рэзка ўзмацніўся ў сярэдзіне XIXст. Да канца XIXст. у беларускім дойлідстве панавала эклектыка, якая вызначалася некрытычным выкарыстаннем рознастылявых форм: неаготыкі, неабарока, неаракако, неакласіцызму, неараманскага і псеўдавізантыйскага стыляў. Неастылі атрымалі назву «архітэктуры гістарызму». Побач з неастылямі ў канцы XIXст. адбывалася станаўленне новага стылю — мадэрна. Для архітэктуры мадэрна характэрны пераплеценыя лініі, асіметрычныя кампазіцыі, багаты ляпны дэкор. Патрэбнасці капіталістычнага развіцця прымусілі царызм правесці рэформу сістэмы народнай адукацыі, якая пашырыла сетку пачатковых школ, адмяніла саслоўныя абмежаванні для паступаючых у сярэднія і вышэйшыя ўстановы. Спачатку патрэбна назваць меры царызму, прынятыя ім для ўмацавання сваіх пазіцый у вобласці асветы пасля падаўлення паўстання 1863 г., паказаць сістэму і ідэйную накіраванасць адукацыі, стан матэрыяльнай базы школ, забяспечанасць настаўніцкімі кадрамі. Палажэннем аб пачатковых народных вучылішчах 1864 г. было дазволена грамадскім установам і прыватным асобам адкрываць пачатковыя школы. Для ўзмацнення адміністрацыйнага і педагагічнага кантролю ў 1869 г. уводзілася пасада інспектара народных вучылішч, а ў 1874 г. дырэктара народных вучылішч. Статут гімназій і прагімназій (няпоўная гімназія ў складзе 4, 5 і б-х класаў) 1864 г. уводзіў усесаслоўны прынцып, аднак высокая плата за навучанне фактычна закрывала доступ да сярэдняй адукацыі прадстаўнікам шырокіх колаў насельніцтва.У 1871 г. быў зацверджаны новы статут гімназій. Па-ранейшаму існавалі сярэднія навучальныя ўстановы царкоўнага ведамства духоўныя семінарыі. Па палажэнні 1872 г. ствараліся гарадскія вучылішчы, выпускнікі якіх не маглі паступаць у сярэднія навучальныя ўстановы. Пры царкоўных прыходах існавалі пачатковыя прыходскія адна- і двухкласныя школы дарэформеннага тыпу, а таксама двух-, трох- і чатырохкласныя мужчынскія і жаночыя вучылішчы царкоўнага ведамства. Разам з тым ажыццяўленне школьнай рэформы на Беларусі супала з правядзеннем жорсткага курсу ў палітыцы царызму пасля падаўлення паўстання 1863—1864 гг. За ўдзел выкладчыкаў, студэнтаў і навучэнцаў у паўстанні былі закрыты Горы-Горацкі земляробчы інстытут, Навагрудская гімназія, Свіслацкая і Маладзечанская прагімназіі. У пачатку 80-х гадоў палітычны курс царызму стаў больш рэакцыйным. Ў сувязі з гэтым патрэбна паказаць змены ў сферы народнай асветы. У якасці выніку развіцця адукацыі патрэбна прывесці даныя аб пісьменнасці насельніцтва Беларусі па перапісу 1987 г. 3 1881 г. у Расіі наступіў перыяд жорсткай палітычнай рэакцыі, якая адмоўна паўплывала на сістэму адукацыі. У адпаведнасці з палажэннем 1884 г. аб царкоўнапрыходскіх школах пачаўся наступ на народныя вучылішчы, многія з якіх былі закрыты. Замест народных вучылішч ствараліся царкоўнапрыходскія школы і школы граматы, падначаленыя мясцоваму праваслаўнаму духавенству. Сярэднія навучальныя ўстановы знаходзіліся ў буйных гарадах Беларусі. У 1868 г. на тэрыторыі Беларусі працавалі 6 мужчынскіх і 4 жаночыя гімназіі, 2 прагімназіі, 4 духоўныя семінарыі і Полацкі кадэцкі корпус. У 70-я гады былі адкрыты рэальныя вучылішчы ў Пінску і Мінску, у 1885 г. — у Магілёве. У 1898 г. колькасць сярэдніх навучальных устаноў на Беларусі павялічылася да 20, у іх навучалася каля 5000 чалавек. Развіццё капіталістычных адносін у прамысловасці, сельскай гаспадарцы і на транспарце выклікала патрэбу ў кваліфікаванай рабочай сіле. Таму менавіта ў другой палове XIXст. на тэрыторыі Беларусі, як і ў цэлым па Расійскай імперыі, наглядалася ўзнікненне і колькасны рост прафесійна-тэхнічных навучальных устаноў. У 1889 г. былі выпрацаваны статуты трох асноўных тыпаў прамысловых вучылішч: сярэдніх і ніжэйшых тэхнічных вучылішч і рамесных вучылішч. Адной з першых прафесійна-тэхнічных навучальных устаноў было Горацкае рамеснае вучылішча, адчыненае ў 1872 г. на базе Горацкага механічнага завода. У сувязі з развіццём чыгуначнага транспарту ў 1878 г. адчынена Гомельскае тэхнічнае чыгуначнае вучылішча. Ніжэйшыя рамесныя школы працавалі ў Ракаве, Віцебску, Быхаве, Гарадку, Мазыры, Дрысе, Рэчыцы, Нягневічах (Навагрудскі павет), Крычаве, Лоўжы (Полацкі павет), Клімавічах. У 1896 г. пачала сваю работу школа рамесных вучняў у Мінску. Працягвала сваю работу Горацкае земляробчае вучылішча, сярэдняя сельскагаспадарчая навучальная ўстанова, адчыненая яшчэ ў 1840 г. У 1878 г. была адчынена Мар'інагорская казённая сельскагаспадарчая школа. На Беларусі існаваў шэраг спецыяльных сельскагаспадарчых школ. У дарэвалюцыйным Мінску працавалі камерцыйныя навучальныя ўстановы. На Беларусі былі распаўсюджаны жаночыя прафесійныя навучальныя ўстановы. Пераважалі школы кройкі і шыцця і рукадзельныя класы. Падрыхтоўка сярэдняга медыцынскага персаналу ажыццяўлялася ў ветэрынарна-фельчарскіх і павівальных школах. У другой палове XIXст. на Беларусі былі закладзены асновы педагагічнай адукацыі. У выніку правядзення школьных рэформ 60-х гадоў павялічылася сетка пачатковых народных вучылішч, што выклікала патрэбу ў педагагічных кадрах. Для іх падрыхтоўкі створаны педагагічныя навучальныя ўстановы настаўніцкія семінарыі. Маладзечанская настаўніцкая семінарыя, першая на Беларусі і наогул у Расійскай імперыі, пачала сваю дзейнасць восенню 1864 г. У другой палове XIX — пачатку X стст., выйшла шмат фундаментальных работ, прысвечаных беларускаму народу, яго культуры, гістарычнаму мінуламу, мове. Яны ў значнай ступені садзейнічалі фарміраванню нацыянальнай самасвядомасці. Назавіце буйнейшых вучоных і іх працы, якія сведчылі аб існаванні беларускага народа і якія аказалі ўплыў на абуджэнне самасвядомасці беларусаў. Пасля паўстання 1863—1864 гг. узрасла цікавасць прагрэсіўнай інтэлігенцыі да гісторыі, побыту і культуры насельніцтва Беларусі. Па-ранейшаму значны ўклад у вывучэнне краю ўносілі вядучыя навуковыя цэнтры Расіі — Акадэмія навук, Маскоўскі і Пецярбургскі універсітэты, у якіх працавалі вядомыя знаўцы культуры і побыту беларусаў А. А. Шахматаў, А. І. Сабалеўскі, М. А. Янчук. У 60—70-я гады XIXст. вывучэнне Беларусі паступова стала справай мясцовай інтэлігенцыі, пачалі фарміравацца рэгіянальныя этнаграфічныя цэнтры. Адзін з такіх цэнтраў — Паўночна-Заходняе аддзяленне Рускага геаграфічнага таварыства існаваў у Вільні. Адным з першых буйных даследчыкаў Беларусі быў настаўнік І. І. Насовіч; У 1852—1869 гг. ён надрукаваў некалькі зборнікаў беларускіх прымавак і загадак, а ў 1873 г. сабраныя ім «Беларускія песні». Асноўная праца І. І. Насовіча, якой ён аддаў 16 гадоў, «Словарь белорусского наречня», выдадзены ў 1870 г. у Санкт-Пецярбургу. Выдатным даследчыкам беларускай этнаграфіі і фальклору з'яўляўся настаўнік народных школ Віцебска М. Я. Нікіфароўскі. Першай яго працай былі «Нарысы Віцебскай Беларусі», якія давалі характарыстыку грамадскага побыту беларусаў. Плённай была дзейнасць этнографа, фалькларыста і археолага Е. Р.Раманава, настаўніка і інспектара народных вучылішч Значны ўклад у вывучэнне беларускай этнаграфіі і фальклору ўнеслі працы настаўніка рускай мовы Навагрудскага дваранскага вучылішча М. А. Дзмітрыева, педагога Ю. Ф. Крачкоўскага, супрацоўніка Віцебскага статыстычнага камітэта А. М. Семянтоўскага, П. В. Шэйна, М. Федароўскага, М. В. Доўнар-Запольскага, А. Я. Багдановіча і інш. Перыядычны друк Беларусі знаходзіўся пад строгім кантролем царскай адміністрацыі. Назавіце афіцыйныя газеты і часопісы, якія выходзілі на Беларусі ў гэты перыяд, іх ідэйную накіраванасць. Пакажыце прагрэсіўную ролю незалежнай газеты «Мінскі лісток», яе ідэйныя пазіцыі і ролю ў абуджэнні нацыянальнай самасвядомасці беларусаў. У 60—80-я гады XIXст. у мясцовых выдавецтвах Беларусі выходзілі пераважна рэлігійная і багаслоўская літаратура, граматыкі і азбукі, даведнікі, невялікія зборнікі вершаў. Кнігі выдаваліся галоўным чынам на рускай, яўрэйскай і польскай мовах, некалькі кніг у год выходзіла на літоўскай мове. На беларускай мове за гэтыя гады ў краі не было выдадзена ніводнай кнігі. Перыядычны друк Беларусі быў прадстаўлены толькі афіцыйнымі органамі. Сярод іх «Губернские ведомости», якія выдаваліся за казённы кошт губернскімі праўленнямі пад наглядам віцэ-губернатараў. У краі выдавалася таксама газета «Віленский вестник», рэдактарам якой з'яўляўся вядомы этнограф А. Кіркор, часопіс «Вестник Западной России» (рэдактар-выдавец К. Гаворскі). У 1886 г. пачалося выданне ў Беларусі адзінай легальнай, незалежнай ад урада літаратурна-палітычнай газеты «Минский листок». У «Минском листке» супрацоўнічалі паэт Я. Лучына, гісторыкі і этнографы А. Я. Багдановіч, М. Я. Янчук, М. В. Доўнар-Запольскі і інш. На старонках газеты друкаваліся матэрыялы і даследаванні па этнаграфіі, фальклору і гісторыі Беларусі, вершы беларускіх паэтаў на роднай мове, крытычныя агляды твораў літаратуры і мастацтва XIXст. У 90-я гады XIXст. пачалося некаторае ажыўленне падцэнзурнага беларускамоўнага друку. Паэма «Тарас на Парнасе», напрыклад, тройчы перавыдавалася ў Віцебску, двойчы ў Гродне і Магілёве. Такім чынам, другая палова ХІХ — важны этап далейшага развіцця беларускай культуры. У асноўным завяршыўся працэс фарміравання беларускай нацыі. Расла самасвядомасць беларусаў, пашыраўся нацыянальны рух за самавызначэнне, развіццё мовы і культуры. Станоўчыя змены адбыліся ў галіне адукацыі. Далейшае развіццё атрымалі прафесійны тэатр, музыка, жывапис, архитэктура.
Дата добавления: 2015-06-25; Просмотров: 1753; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы! Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет |