Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Прамысловасць і сельская гаспадарка Беларусі ў пачатку XXст




План

Тэмы рэфератаў

1. Буржуазны характар рэформы 1861 г. і яе значэнне.

2. Асаблівасці правядзення рэформы 1861 г. на Беларусі.

3. Фарміраванне класаў капіталістычнага грамадства на Беларусі.

4. Становішча сялян Беларусі ў другой палове XIX ст.

5. Палітыка царызму на Беларусі ў другой палове XIX ст.

6. «Мужыцкая праўда» — першая беларуская рэвалюцыйная
газета.

7. Кастусь Каліноўскі і яго рэвалюцыйная дзейнасць.

8. Навуковае вывучэнне Беларусі ў другой палове XIX ст.

9. Народная асвета ў паслярэформеннай Беларусі.

Тэма 7 Сацыяльна-эканамічнае і палітычнае развіццё Беларусі ў пачатку XX ст. (19001917 гг.)

 

7.1 Прамысловасць і сельская гаспадарка Беларусі ў пачатку XXст.

7.2 Грамадска-палітычнае развіццё. Беларускі нацыянальны рух.

7.3 Рэвалюцыйныя падзеі 1905—1907 гг. на Беларусі.

7.4 Беларусь ў гады Першай сусветнай вайны.

7.5 Беларусь ў перыяд Лютаўскай рэвалюцыі і вясной - летам 1917г.

7.6 Культура Беларусі ў пачатку XXст.

Эканамічны рост у 1901—1903 гг. садзейнічаў росту манапалістычных аб'яднанняў. З 1900 па 1908 гг. было ўтворана 13 акцыянерных аб'яднанняў. 14 буйнейшых прамысловых прадпрыемстваў належалі акцыянерным таварыствам. Таксама узніклі манапалістычныя саюзы: «Сіндыкат прамысловасці запалак», «Вінакураны сіндыкат», «Саюз лесапрамыслоўцаў Паўночна - Заходняга краю» і інш.

Вывучаючы пытанне аб развіцці прамысловасці Беларусі ў пачатку XX ст., патрэбна звярнуць увагу на структуру прамысловай вытворчасці і яе галоўныя галіны, ролю манаполій на суадносіны вялікіх і дробных прадпрыемстваў, на істотныя змены ў структуры прамысловасці і галінах вытворчасці ва ўмовах пад'ёму эканомікі пасля 1908 г.

У пачатку XX ст. узмацніўся працэс канцэнтрацыі вытворчасці. Так, у 1900 г. на 50 прамысловых прадпрыемствах з колькасцю рабочых больш за 100 чалавек працавала 24% ад усіх рабочых. Да вялікіх прадпрыемстваў адносіліся льнопрадзільная фабрыка «Дзвіна» у Віцебску (каля 1000 рабочых), папяровая фабрыка ў Добрушы, фабрыка «Неман» у Лідскім павеце па вырабу крышталёвага шкла, тытунёвая фабрыка Шарашэўскага ў Гродне, запалкавыя фабрыкі «Прагрэс - Вулкан» у Пінску і «Вікторыя» у Барысаве і інш.

На Беларусі з 1908 г. назіралася павялічэнне колькасці прамысловых прадпрыемстваў і рост прадукцыі на іх. За тры перадваенныя гады пабудавана каля 200 прамысловых прадпрыемстваў (столькі ж, колькі за 1900—1908 гг.). Прырост колькасці рабочых у 1911—1913 гг. быў удвая большы, чым у 1900—1908 гг., а прамысловай прадукцыі — у 1,9 раза. Тэмпы росту валавай прадукцыі аказаліся нават вышэйшымі, чым па краіне ў цэлым. Аднак дробная вытворчасць захавалася тут у вялікіх памерах (53,5% валавай прадукцыі ў параўнанні з 31,4% па краіне). Беларуская прамысловасць развівалася нераўнамерна, галоўным чынам на аснове інтэнсіўнага выкарыстання лясных багаццяў краю і перапрацоўкі мясцовай сельскагаспадарчай сыравіны. Гэтаму спрыялі вялікія запасы парод драўніны, зручныя водныя і чыгуначныя шляхі, якія звязвалі Беларусь з краінамі Заходняй Еўропы. 3 Беларусі ў 1900 г. было вывезена 3,2 млн. кубаметраў драўніны. Таксама развівалася харчовая, дрэва-апрацоўчая, сілікатна-цагельная і гарбарна-абутковая. Цяжкая прамысловасць пачала толькі развівацца. Такая галіновая структура прамысловасці, свае-асаблівасць сыравінных рэсурсаў былі адной з прычын перавагі на Беларусі невялікіх і дробных прамысловых прадпрыемстваў.

У пачатку XX ст. на Беларусі ўзніклі першыя манапалістычныя аб'яднанні. Аднак агульны ўзровень цэнтралізацыі і манапалізацыі беларускай прамысло-васці быў невысокі.

Трэба даць характарыстыку прамысловага развіцця Беларусі ў 1900—1913 гг., назваць колькасць фабрычна-завадскіх прадпрыемстваў і рабочых напярэдадні сусветнай вайны, прамысловыя цэнтры рэспублікі, адзначыць далейшую канцэнтрацыю і цэнтралізацыю капіталу, рост акцыянерных аб’яднанняў, роль замежнага капіталу ў эканоміцы Беларусі.

У 1900—1913 гг. прамысловае развіццё на Беларусі зрабіла значны крок наперад. Колькасць буйных, пераважна фабрычна-завадскіх прадпрыемстваў вырасла за гэты перыяд з 799 да 1282%, аб'ём прамысловай прадукцыі павялічыўся на 129%, а яе удзельная вага ў агульнай вытворчасці — з 33 да 46,5%. Аднак дробныя і рамесна-саматужныя прадпрыемствы давалі больш за палову валавой прадукцыі прамысловасці. Узровень фабрычнай вытворчасці і канцэнтрацыі прамысловасці па-ранейшаму заставаўся адносна нізкім. За 1900—1913 гг. колькасць рабочых на прадпрыемствах цэнзавай прамысловасці павялічылася з 31 да 57 тысяч чалавек (на 76,6%), аднак на дробных і рамесна-саматужных прадпрыемствах іх было у 3 разы больш. Мінск, Пінск, Гродна, Магілёў, Віцебск, Гомель, Бабруйск сталі вялікімі прамысловымі цэнтрамі Беларусі. Эканамічны крызіс паскорыў працэс цэнтралізацыі і канцэнтрацыі капіталу. 3 пачатку XX ст. павялічыліся ўкладанні ў эканоміку Беларусі капіталу з іншых раёнаў краіны і з-за мяжы. Гэта выявілася ў пашырэнні дзейнасці банкаў, у павелічэнні ліку прамысловых прадпрыемстваў, якія належалі акцыянерным таварыствам.

У 1908 г. на Беларусі было 17 фабрык і заводаў, якія належалі акцыянерным таварыствам, 13 з іх было адкрыта ў перыяд з 1900 да 1908 гг. У іх удзельнічаў мясцовы, рускі і замежны капітал. Найбольш буйнымі з іх былі ў Віцебску льнопрадзільная фабрыка «Дзвіна» (належала руска-бельгійскаму таварыству з капіталам 2 млн. франкаў), трамвайнае дэпо і электрычная станцыя (належалі бельгійскаму акцыянернаму таварыству). Рускае акцыянернае таварыства картанажна-папяровай вытворчасці ў 1905 г. набыло Шклоўскую папяровую фабрыку. Мабілізацыя капіталу шляхам заснавання акцыянерных таварыстваў і кампаній, выкарыстанне іх капіталаў для арганізацыі новых вялікіх прадпрыемстваў і пашырэння дзеючых, садзейнічалі росту канцэнтрацыі цэнзавай прамысловасці Беларусі.

Развіцце капіталізму суправаджалася ростам наёмных рабочых. У 1913 г. іх колькасць складала 400 млн. (без сельскагаспадарчых рабочых).

Дайце аналіз складу рабочых па галінах вытворчасці, па нацыянальнасцях, адукацыі, сацыяльна-эканамічнаму стану.

У пачатку XXст. у Беларусі склаўся даволі шматлікі клас наёмных рабочых: у прамысловасці — 237 тысяч, на чыгунцы — 25 тысяч, у прамысловасці, гандлю, сельскай гаспадарцы, рачным і гужавым транспарце — каля 200 тысяч рабочых. Па нацыянальнаму складу — беларусы складалі 17%, рускія — 10%, палякі — 10,2%, яўрэі — 60%. Шэрагі пралетарыяту папаўнялі збяднеўшыя рамеснікі, мяшчане, сяляне. Нізкім быў узровень пісьменнасці рабочых. Сярод гарадскога рабочага насельніцтва працэнт пісьменных складаў 57%, сельскага — 23,8%.

У заключэнні назавіце характэрныя рысы развіцця прамысловасці ў Беларусі ў пачатку XX ст. і іх адрозненні ад падобнага працэсу ў Расіі ў цэлым.

Такім чынам, у канцы XIX — пачатку XXст. на Беларусі назіраўся значны прамысловы ўздым, больш вышэйшы чым на астатняй Расійскай імперыі, адбывалася канцэтрацыя вытворчасці і капіталу і узнікненне манапалістычных аб'яднанняў. Паступова змяняецца сацыяльная структура грамадства. Аднак беларускія губерніі ў цэлым засталіся сельскагаспадарчым раёнам Расіі, а ў галіновай структуры прамысловасці па-ранейшаму вядучымі былі апрацоўка мясцовай сыравіны, харчовая і лёгкая прамысловасці. Беларусь была адным з сельскагаспадарчых раёнаў Расіі з буйным памешчыцкім землекарыстаннем. Сялянам належалі толькі 33,2%, у той час, як памешчыкам, казне, царскай сям'і, царкве 57,3% зямлі. Раскажыце аб сацыяльна-эканамічным стане сялян,ролі і прызначэнні абшчыны ў іх жыцці, павіннасцях, правах і абавязках жыхароў вёскі, маёмаснай дыферэнцыяцыі, іх барацьбе супраць сваіх прыгнятальнікаў.

Вынікам развіцця капіталізму ў сельскай гаспадарцы стала разарэнне асноўнай масы сялянства і ўтварэнне шырокага слоя вясковай беднаты, якая у пачатку XXст. складала каля 60% сялянскіх двароў Беларусі. Адметнай сацыяльнай рысай беднаты з'яўлялася тое, што яна не магла існаваць без продажу сваёй рабочай сілы. Прамысловасць Беларусі ў пачатку XXст. была развіта слаба і не магла паглынуць ў вёсцы лішку рабочай сілы. Таму бедната нанімалася на працу да мясцовых памешчыкаў і кулакоў, выязджала на заробкі за мяжу. К пачатку XXст. на Беларусі ў памешчыцкіх і кулацкіх гаспадарках працавала прыблізна 140 тысяч сельскагаспадарчых наёмных рабочых. Капіталістычная эксплуатацыя сельскагаспадарчых рабочых перапляталася з перажыткамі прыгонніцтва - кабалой і асабістай залежнасцю ад наймальніка - памешчыка. Звыш паловы заробка наёмныя рабочыя атрымлівалі прадуктамі харчавання. Адным з перажыткаў прыгонніцтва у вёсцы былі адробкі, якія вялікім цяжарам клаліся перш за ўсё на беднату і сярэдняе сялянства. Буйным перажыткам у аграрных адносінах Беларусі былі сервітуты. Перажыткам прыгонніцтва была сялянская абшчына, найбольш пашыраная ў Магілёўскай і Віцебскай губернях. Уся зямля у вёсцы належала абшчыне і не магла быць прададзена сялянамі другой асобе. У абшчыне існавала кругавая парука пры выплаце падаткаў і адбыцці павіннасцяў. Таму абшчына садзейнічала захаванню адробкаў і росту аграрнага перанасялення ў вёсцы. Цераспалосіца ўскладняла вядзенне сялянскай гаспадаркі. Прыгнёт сялян павялічваўся з-за шматлікіх падаткаў і павіннасцяў, якія мелі прыгонніцкі характар. Сярод іх былі: выкупныя плацяжы, зборы на утрыманне земскіх органаў кіравання. Акрамя таго сяляне выконвалі і натуральныя павіннасці, грамадскія паручэнні. Сялянства ў пачатку XXст. заставалася падатковым саслоўем.

Прыгнёт памешчыкаў і цяжар шматлікіх рэшткаў прыгонніцтва ў пачатку XXст. быў яшчэ настолькі вялікі, што выклікаў вострыя класавыя супярэчнасці паміж усім сялянствам і класам памешчыкаў, і стварыў аснову для агульнасялянскай рэвалюцыйна — дэмакратычнай барацьбы супраць памешчыкаў і царызму.

Цяжкае становішча сялянства, рэвалюцыя 1905—1907 гг. прымусіла царызм пайсці на аграрную рэформу, ініцыятарам якой быў прэм'ер-міністр П. Сталыпін. Сутнасць рэформы заключалася ў разбурэнні сельскай абшчыны, замацаванні зямлі ва ўласнасць сялян, перасяленне беззямельных і малазямельных сялян на «свабодныя» землі ў Сібіры і інш. Раскажыце аб правядзенні рэформы ў Беларусі, асаблівасцях правядзення ў заходніх губернях, яе выніках і значэнні для развіцця капіталізму, кампраміснасці і абмежаваннасці сталыпінскай аграрнай рэформы.

На Беларусі рэформа мела шэраг асаблівасцей. У заходніх раёнах (Гродзенская, Мінская, Віленская губерні) сялянская абшчына была ліквідавана ўжо даўно. Падворна-спадчыннае сялянскае землеўладанне, якое тут пераважала, у значнай ступені аблегчыла рэформу, спрыяла замацаванню зямлі ў асабістай уласнасці.

Узмоцненнае разбурэнне сялянскай абшчыны ажыццяўлялася ў Магілёўскай і Віцебскай губернях, дзе было пашырана абшчыннае землеўладанне, тут супярэчнасці паміж патрэбнасцямі капіталістычнага развіцця і ўстарэлай формай землеуладання былі яшчэ значныя. Сяляне ў асноўным з ахвотай выходзілі з абшчыны, імкнуліся вызваліцца ад поўнай залежнасці ад «міру», а малазямельныя сяляне разлічвалі прадаць свае занядбалыя участкі. У сувязі з гэтым Беларусь, па колькасці двароў, якія выйшлі з абшчыны, займала першае месца сярод многіх раёнаў Расіі.

Выдзяленне сялянскіх гаспадарак на хутары на Беларусі праводзілася задоўга да рэформы. У 1907—1914 гг. у пяці заходніх губернях было створана 128187 хутарскіх і абрубных гаспадарак. Гэта склала каля 12% ад усіх сялянскіх двароў. У Віцебскай губерніі гэта склала 25,1%, у Магілёўскай — 13,1%, Віленскай — 8,1%, Мінскай — 5,8%, Гродзенскай — 7,1%.

Асаблівасцю рэформы на Беларусі было стварэнне тут земстваў. П.А. Сталыпін з дапамогай земстваў імкнуўся аблегчыць правядзенне аграрнай рэформы, узняць ролю заможнага селяніна і аслабіць палітычную ролю буйных землеўладальнікаў польскага паходжання. Увядзенне земстваў мела прагрэсіўнае значэнне. Земствы садзейнічалі развіццю мясцовай гаспадаркі, стваралі кааператыўныя таварыства, сельскагаспадарчыя гурткі. У выніку рэформы заможная частка насельніцтва ў беларускай вёсцы да 1914 г. павялічылася да 12% двароў, у той жа час як бедната складала менш за 68% двароў. У сацыяльным расслаенні вёскі знаходзіў сваё ўвасабленне працэс развіцця капіталізму, які павінен быў ператварыць сялян у сельскагаспадарчых рабочых, пралетарыяў, а заможных сялян — у сельскую буржуазію.

Сталыпінская рэформа мела кампрамісны характар. Яна не была выканана ў поўнай меры і не зняла аграрнае пытанне, не змагла прадухіліць абвастрэнне сацыяльных супярэчнасцей. Тым не менш яна аказала ўплыў на развіццё капіталістычных адносін.

 




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2015-06-25; Просмотров: 1705; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.022 сек.