Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

І палітычныя рэпрэсіі на Беларусі




Фарміраванне адміністрацыйна-каманднай сістэмы, усталяванне таталітарнага рэжыму

Сацыяльна-эканамічнае і грамадска-палітычнае развіццё СССР прыняло пад канец 20-х гадоў і асабліва ў пачатку 30-х гадоў выразна акрэсленыя камандна-адміністрацыйныя рысы, якія ў рэшце рэшт прывялі да ўсталявання таталітарнага рэжыму. Гэта быў даволі супярэчны час, калі спалучаліся працоўны энтузіязм народа і яго страх перад уладай і беззаконнем, узмоцненым рэпрэсіямі.

Укажыце прычыны, якія прывялі да фарміравання камндна-адміністрацыйнай сістэмы і ўсталявання таталітарнага рэжыму.

Першая прычына, што прывяла да ўсталявання таталітарнай сістэмы, каранілася ў прынцыповых палажэннях марксізму: ідэі дыктатуры пралетарыяту, разуменні сацыялізму як абагульненне ўсіх сродкаў вытворчасці, стварэнні моцнай улады, пры якой усялякае разважанне наконт дэмакратыі разглядалася як хітрыкі буржуазіі.

Другая прычына звязана з трагізмам Кастрычніцкай рэвалюцыі, якая ўскалыхнула значную масу маргінальных нізоў. Спроба пабудаваць новае грамадства на прынцыпах сацыяльнай справядлівасці і калектывізму пераўтварылася ў фарміраванне дыктатуры партыйна-дзяржаўных структур, аснову якіх складалі выхдцы з тых жа самых нізоў. Да таго ж узровень пісьменнасці, агульнай культуры ўвогуле членаў кіруючай партыі доўгі час заставаўся нізкім. Напрыклад, на 1 студзеня 1938 г. у СССР камуністаў з вышэйшай адукацыяй было толькі 4,5%, з сярэдняй — 8,6%, з пачатковай — 49,0%, без адукацыі — 22,9%.

Трэцяя прычына заключаецца ва ўнутрыпартыйнай барацьбе, што вялася ў 20-я гады паміж рознымі групоўкамі. У першую чаргу трэба адзначыць саперніцтва Сталіна і Троцкага. У адрозненне ад Сталіна Троцкі не хаваў свае аўтарытарныя падыходы да сацыяльна-эканамічнага і грамадска-палітычнага развіцця краіны, як і асабістыя дыктатарскія памкненні. Самым надзейным сродкам спыніць Троцкага ў той час з’яўлялася падтрымка Сталіна, што і было зроблена большасцю партыйных дзеячоў у 20-я гады. Але гэта ўзмацніла пазіцыі Сталіна, садзейнічала стварэнню глебы для яго ўзвышэння і стварэння культу яго асобы.

Пакажыце ў чым праяўляўся пераход да таталітарызму.

Пераход да таталітарызму праяўляўся ў далейшым паніжэнні ролі і ўдзелу ў справах грамадства дэмакратычных, прадстаўнічых органаў, поўным іх падпарадкаванні партыйнаму апарату. Саветы ў 30-я гады ўжо толькі стваралі бачнасць улады працоўных. Іх фарміраванне і дзейнасць адбываліся на падставе дырэктыўных указанняў, якія выключалі крытыку партыйна-дзяржаўных органаў, спаборнасць кандыдатур, плюралізм думак. Гэта датычылася дзейнасці не толькі Саветаў, але і прафсаюзаў, камсамола, якія канчаткова страцілі нават мізэрныя рэшткі самастойнасці.

Канстытуцыя Беларускай ССР 1927 г. замацоўвала палажэнне аб тым, што БССР з’яўляецца “сацыялістычнай дзяржавай дыктатуры пралетарыяту”, у якой ад імя пралетарыяту дыктатуру ажыццяўляе Камуністычная партыя. Таму ўсе дзяржаўныя органы былі падпарадкаваны партыйным установам і павінны былі выконваць дырэктывы і пастановы партыйных з’ездаў, канферэнцый і іх выканаўчых органаў.

З прыняццем Канстытуцыі СССР 1936 г. была праведзена больш жорсткая цэнтралізацыя дзяржаўнага апарату, абмяжоўваліся правы саюзных рэспублік. У лютым 1937 г. была прынята новая Канстытуцыя БССР. Яна была падрыхтавана ў адпаведнасці з Канстытуцыяй СССР і паўтарала ўсе асноўныя палажэнні саюзнай Канстытуцыі. У ёй пацвярджалася ўсёўладзе камуністычных партыйных кіруючых органаў.

На першы погляд, карэнныя змены былі ўнесены ў выбарчую сістэму. Абвяшчалася, што выбары дэпутатаў ва ўсе Саветы дэпутатаў праводзяцца выбаршчыкамі на аснове ўсеагульнага, роўнага і прамога выбарчага права пры тайным галасаванні. Але права вылучаць кандыдатаў у дэпутаты замацоўвалася толькі за камуністычнымі арганізацыямі. У Канстытуцыі абвяшчалася свабода слова, свабода друку, свабода сходаў і мітынгаў, свабода вулічных шэсцяў і дэманстрацый, але толькі на паперы, бо ў той жа час праходзілі масавыя рэпрэсіі, калі людзей знішчалі без усялякай віны з іх боку.

Яшчэ ў 1927 г. Асобаму дзяржаўнаму палітычнаму ўпраўленню давалася права разглядаць у пазасудовым парадку, аж да прымянення вышэйшай меры пакарання, справы аб дыверсіях, падпалах і г.д. У 1934 г. быў утвораны НКУС. Вядучая роля ў правядзенні рэпрэсій належыла падраздзяленням наркамата. У рэспубліках, краях, абласцях, гарадах стваралася сістэма “троек”, падначаленых Асобай нарадзе пры НКУС СССР. У іх склад уваходзілі начальнікі ўпраўленняў НКУС, сакратары партыйных камітэтаў і пракуроры.

Пакажыце як развіваліся масавыя рэпрэсіі ў БССР, якія слаі грамадства сталі іх ахвярамі. Укажыце вынікі “вялікага тэрору”.

Першай ахвярай масавых рэпрэсій стала беларускае сялянства у час калектывізацыі. За асуджэнне лініі партыі на калектывізацыю калгаснікаў судзілі і высылалі следам за “кулакамі”. “Контррэвалюцыйныя арганізацыі” фабрыкаваліся спецыяльна, каб патрымліваць у калгаснікаў “працоўную дысцыпліну”, а ўсе правалы калгаснага гаспадарання спісваць на “ворагаў народа”.

У канцы 20-х — пачатку 30-х гадоў пачалася барацьба з нацыянальнай інтэлігенцыяй, якую абвінавачвалі ў нацыянал-дэмакратызме, імкненні адарваць БССР ад СССР. Апагеем барацьбы з нацыянал-дэмакратызмам стаў надуманы судовы працэс над членамі ўяўнай контррэвалюцыйнай арганізацыі “Саюз вызвалення Беларусі” (СВБ). У 1931 г. за належнасць да яе пастановай калегіі АДПУ было асуджана 90 работнікаў навукі, мастацтва, савецка-партыйнага апарата. 80 з іх прыгаварылі да высылкі з Беларусі, а дзесяць чалавек — да дзесяцігадовага тэрміну ў канцлагеры. Сярод пакараных былі наркам асветы А. Баліцкі, наркам земляробства Д. Прышчэпаў, акадэмікі В. Ластоўскі, Я. Лёсік, А. Смоліч і інш. Самагубства У. Ігнатоўскага і спроба самагубства Я. Купалы не дазволілі карнікам арганізаваць паказальны працэс і пашырыць рэпрэсіі. Але ў 1937 г. усе, хто праходзіў па справе СВБ, былі асуджаны паўторна — да вышэйшай меры пакарання, расстрэлу.

У 1933—1934 гг. прайшла другая хваля рэпрэсій. Разглядалася справа таксама ўяўнага “Беларускага нацыянальнага цэнтра”. Былі сфабрыкаваны палітычныя судовыя справы на вядомых дзеячоў заходнебеларускага нацыянальна-вызваленчага руху (С. Рак-Міхайлоўскі, І. Дварчанін і інш.), якіх абвінавачвалі як польскіх шпіёнаў. Вялася барацьба з “засмечваннем” нацдэмамі дзяржаўных устаноў.

Ужо на пачатку 1933 г. прапускныя магчымасці турмаў БССР былі вычарпаныя. За кратамі апынулася больш за 25 тыс. чалавек. Арышт азначаў тады высылку або смерць. Караліся “беларускія нацыянал-фашысты”, “праватрацкісты”, “польскія шпіёны”. У турмах былі растраляны былыя лідэры БНР (В. Ластоўскі ў Саратаве ў 1938 г., А. Смоліч тады ж у Омску).

У перадваенныя гады (1936—1941) рэпрэсіі зведалі каля 40 тыс. камандзіраў Чырвонай Арміі, у тым ліку і камандны склад Беларускай вайсковай акругі. Беларускія камуністы страцілі 40% свайго складу. Пачаліся рэпрэсіі супраць кіраўніцтва рэспублікі. 16 чэрвеня 1937г. застрэліўся А. Чарвякоў, у тым жа месяцы з 5-га паверха будынка НКУС БССР выкінуўся арыштаваны М.Галадзед, які ў 1927—1937 гг. працаваў старшынёй СНК БССР. У магілёўскай псіхіятрычнай бальніцы загінуў З. Жылуновіч. З сярэдзіны 1937 г. да ліпеня 1938 г. было арыштавана 40 наркомаў і іх намеснікаў, 170 кіруючых работнікаў савецкага і гаспадарчага апарату, 1 акадэмік, 25 навукоўцаў, 41 выкладчык ВНУ, 23 супрацоўнікі ЦК КП(б)Б, 16 супрацоўнікаў Саўнаркома. У 1938 г. рэпрэсіі пайшлі на спад, пачалося вынішчэнне тых, хто іх праводзіў. Былі растраляны старшыні АДПУ-НКУС Б. Берман, Л. Закоўскі, І. Ляплеўскі, А. Наседкін, П. Рапапорт.

Падчас масавага тэрору ў Беларусі было неабгрунтавана рэпрэсіравана ў адміністрацыйным парадку звыш 349 тыс. чалавек, а агульная колькасць ахвяр палітычных рэпрэсій склала каля 600 тыс. чалавек. Рэпрэсіі суправаджаліся масавымі расстрэламі. 29 кастрычніка 1937 г. адбыўся першы растрэл ва ўрочышчы Курапаты пад Мінскам. Усяго ў Курапатах было знішчана (па афіцыйных дадзеных) 30 тыс. чалавек.

Рэпрэсіі моцна знявечылі беларускую нацыю, знішчылі яе інтэлектуальны патэнцыял. З-за “вялікага тэрору” краіна пазбавілася найбольш кваліфікаваных кадраў. Воля ўсходніх беларусаў да самастойнага, незалежнага жыцця была надламаная. У БССР усталявалася жорсткая форма савецкага таталітарызму. Вядома, што ў разглядаемы перыяд перад савецкай дзяржавай стаяла задача пераадолець адсталасць і стварыць індустрыяльную базу. Аднак метады вырашэння гэтай задачы павінны быць іншымі, у большай ступені ўлічваць сацыяльна-эканамічныя працэсы, жыццёвыя ўмовы людзей, быць сбалансаванымі, без перагібаў і масавых рэпрэсій.

 




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2015-06-25; Просмотров: 858; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.009 сек.