Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Пытанні для самакантроля




Гістарычныя даты

Слоўнік гістарычных тэрмінаў і паняццяў

Асаднікі — вайсковыя і цывільныя каланісты, якіх польскі ўрад перасяляў з цэнтральнай Польшчы на землі Заходняй Беларусі і Заходняй Украіны з мэтаю падтрымкі свайго панавання на гэтых землях.

Ваяводства — найбольш буйная адміністрацыйна-тэратарыяльная адзінка ў складзе Польскай дзяржавы.

Гміна — адміністрацыйна-тэратарыяльная адзінка ў Польшчы, у склад якой уваходзяць некалькі сельскіх грамад.

Злоты — грашовая адзінка Польскай дзяржавы.

Камасацыя — ліквідацыя цераспалосіцы звядзеннем сялянскіх надзелаў з наступным выхадам на хутары; складаючая частка аграрнай рэформы, абвешчанай Сеймам у 1919 г.

“Крэсы Усходнія” — назва, якую ўжывалі афіцыйныя польскія колы ў адносінах да Заходняй Беларусі і часткі Заходняй Украіны, калі яны ўваходзілі ў склад міжваеннай Польшчы.

Латыфундыя — вялікае прыватнаўласніцкае землеўладанне.

Павет — адміністрацыйна-тэратарыяльная адзінка ў складзе Польскай дзяржавы, займае прамежкавае становішча паміж гмінай і ваяводствам.

Паланізацыя — сістэма мерапрыемстваў дзяржаўных органаў, культурных устаноў і каталіцкага духавенства па асіміляцыі беларускага і ўкраінскага народаў.

Парцэляцыя — разбіўка зямлі на дробныя надзелы (парцэлы) ад 2 да 20 га і продаж праз дзяржаўныя банкі з ліку памешчыцкіх, дзяржаўных і так званых пустуючых зямель.

Пастарунак — паліцэйскі ўчастак.

Пацыфікацыя — адна з пашыраных форм рэпрэсіўнай палітыкі польскіх улад супраць удзельнікаў нацыянальна-вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі і Заходняй Украіне.

Санацыя — назва дзяржаўнага рэжыму ў Польшчы ў 1926-1939 гг., мэтаю якога было недапушчэнне бальшавізму ў Заходнюю Еўропу.

Сейм Другой Рэчы Паспалітай — парламент міжваеннай Польшчы.

Сервітут (зямельны) — права праезду, прагону і выпасу жывёлы, рыбнай лоўлі на чужой тэрыторыі, карыстанне сенажацямі, ляснымі ўгоддзямі і інш.

1917 — 1939 гг. Дзейнасць БХД-БНА.
18 сакавіка 1921 г. Падпісанне Рыжскага міру.
1921-1937 гг. Дзейнасць ТБШ.
Кастрычнік 1923 г. І з`езд КПЗБ.
1925 — 1927 гг. Дзейнасць БСРГ.
12 мая 1926 г. Дзяржаўны пераварот Ю. Пілсудскага.
3 лютага 1927 г. “Косаўскі расстрэл”.
17 красавіка — 28 мая 1928 г. Суд над 56 дзеячамі БСРГ.
3 — 4 жніўня 1933 г. Рэвалюйцынае выступленне сялян Кобрынскага павета супраць польскіх улад.
1934 — 1939 гг. Існаванне канцлагера ў Бярозе-Картузскай.
1935 — 1936 гг. Выступленне нарачанскіх рыбакоў.
23-30 сакавіка 1936 г. Судовы працэс 16-ці (у Вільні).
1938 г. Роспуск КПП і КПЗБ.
17 верасня 1939 г. Пераход Чырвонай Арміяй савецка-польскай мяжы.

 

1. Пасля якіх падзей тэрыторыя Заходняй Беларусі ўвайшла ў склад Польшчы?

2. Якія абавязкі брала на сябе Польшча пры падпісанні Рыжскай мірнай дамовы?

3. На якія тэрытарыяльна-адміністратыўныя адзінкі была падзелена Заходняя Беларусь?

4. У чым сутнасць рэжыма санацыі?

5. Якую ролю адыграла КПЗБ у рэвалюцыйным руху Заходняй Беларусі? Як Вы ацэньваеце яе роспуск?

6. Каго Вы ведаеце з кіраўнікоў нацыянальна-вызваленчага руху Заходняй Беларусі?

7. Як Вы ацэньваеце насаджэнне на тэрыторыі Заходняй Беларусі асаднікаў і іх далейшую дзейнасць?

8. Якія палітычныя партыі дзейнічалі на тэрыторыі Заходняй Беларусі ў 1921-1939 гг.?

9. Якія масавыя выступленні сялян і рабочых Заходняй Беларусі ў барацьбе за свае правы Вы можаце назваць?

10. Параўнайце становішча Заходняй Беларусі ў 1921-1939 гг. і БССР гэтага ж перыяду?




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2015-06-25; Просмотров: 695; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.008 сек.