Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Змены ў духоўным і культурным жыцці беларускага народа




 

Абвяшчэнне дзяржаўнай незалежнасці Беларусі выклікала сапраўдны пераварот у духоўным жыцці грамадства. Нацыянальная культура пачала самавызначацца як культура беларускага народа і дзяржавы. Статус дзяржаўнай быў нададзены беларускай мове. Ідэямі дзяржаўнасці напаўняліся адукацыя, навука, мастацтва, іншыя сферы інтэлектуальнай творчасці.

3 мэтай стварэння спрыяльных умоў для далейшага развіцця нацыянальнай адукацыі ў 1991 г. быў прыняты Закон аб адукацыі. Ён гарантаваў стварэнне ўмоў для ўсебаковага развіцця асобы, задавальнення адукацыйных запатрабаванняў кожнага чалавека, арыентаваў на агульначалавечыя каштоўнасці. 3 1998 г. пачалася рэформа 4,5 тыс. агульнаадукацыйных школ.

Назавіце асноўныя напрамі рэформы сістэмы адукацыі.

У 90-я гг. пашырылася сетка вышэйшых навучальных устаноў. Сістэма дзяржаўнай вышэйшай адукацыі Беларусі аб'яднала 44 універсітэты і акадэміі. Акрамя таго, узніклі 20 недзяржаўных вышэйшых навучальных устаноў, навучанне ў якіх было платным.

У 90-я гг. складаныя працэсы адбываліся ў навуковай сферы. Тэмпы развіцця навуковага патэнцыялу знізіліся. Колькасць супрацоўнікаў, занятых у навуцы, паменшылася ў два разы, а фінансаванне з дзяржбюджэту — у чатыры разы. Аднак і ў гэтых умовах у структуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі з'явіліся новыя навуковыя ўстановы: Інстытут праблем выкарыстання прыродных рэсурсаў і экалогіі, радыебіялогіі, сацыялогіі, малекулярнай і атамнай фізікі, прыкладной оптыкі і тэхналогіі металаў і інш. У 1993 г. Інстытут ядзернай энергетыкі быў пераўтвораны ў Акадэмічны навукова-тэхнічны комплекс «Сосны», у склад якога ўвайшлі Інстытут праблем энергетыкі, Інстытут радыяцыйных фізіка-хімічных праблем і Інстытут радыяэкалагічных праблем. Роля вядучай навуковай установы нададзена Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, у якой сканцэнтра-вана каля 70 % фундаментальных даследаванняў краіны. У 1093 г. быў прыняты закон «Аб асновах дзяржаўнай навукова-тэхнічнай палітыкі», які ўсклаў на Акадэмію навук адказнасць за развіццё ў краіне фундаментальных навуковых даследаванняў.

У 90-я гг. беларуская культура папоўнілася значнымі творамі літаратуры, мастацтва. Напрыклад, гучны рэзананс у культурным жыцці атрымала пастаноўка ў 1995 г. балета «Страсці» («Рагнеда») А. Мдзівані і В. Елізар'ева. Аўтары пастаноўкі атрымалі Дзяржаўную прэмію Рэспублікі Беларусь (1996)і прэмію Міжнароднай асацыяцыі танца пад эгідай ЮНЕСКА (1996).

Прывядзіце іншыя прыклады.

Традыцыйным стала правядзенне музычных фестываляў «Музычнае Палессе», «Музы Нясвіжа», Міжнароднага фестывалю арганнай музыкі ў Полацку, «Мінская вясна», «Беларуская сакавіца», беларускай песні і паэзіі ў Маладзечне, «Залаты шлягер» у Магілёве і інш. Асаблівай папулярнасцю карыстаецца міжнародны фестываль «Славянскі базар" у Віцебску.

У беларускай літаратуры 90-х гг. прыкметна праявіліся спробы адысці ад празмерна ідэалагізаванага мастацтва і ўзрасла цікавасць да мінулых літаратурных эпох, мадэрнізму і постмадэрнізму. Сучасная беларуская літаратура — гэта "сплаў" традыцый і пошуку новых шляхоў. Новае пакаленне літаратараў ахвотна выкарыстоўвае ў сваёй творчасці разнастайныя жанравыя і стылявыя формы замежнай літаратуры, такія, як дэтэктыўна прыгодніцкія і фантастычныя творы: "Забойства на Каляды" М.Шайбака (1990), "Заўсёды светла каля турэмных муроў" А.Сакалова (1991), "Латвійскі дэтэктыў" А.Глобуса (1991), "Сцэнарый смерці" М.Клімковіча (1991), "Сапежынскі прывід" Т.Сабоцкай (1993), "Ліхія прыгоды Генрыка Войніча, злодзея і прайдзісвета" Т.Сабоцкай (1994), "Прывід у Гайцюнішках" М.Адамчыкаі М.Клімковіча (2000). Беларускія пісьменнікі пачынаюць працаваць у жанры абсурду (Э. Мядзведзеў). У жанры постмадэрнізму працуюць А.Бахарэвіч, З.Вішнёў, В.Гапеева і інш. Калі раней усё літаратурнае жыццё краіны было сканцэнтравана ў Саюзе пісьменнікаў, то зараз літаратурныя аб'яднанні ёсць амаль пры кожнай вышэйшай навучальнай установе.

Як і раней, у беларускіх пісьменнікаў вялікая цяга да мінулага роднай зямлі, традыцыі гістарычнага раману працягваюць В. Іпатава, У. Федарэнка, Л. Дайнека, У. Арлоў. Літаратура вызначылася велізарным попытам на новыя этычныя і эстэтычныя каштоўнасці. Павышанай увагай да сацыяльнага боку рэчаіснасці, імкненнем выкрываць маральныя язвы грамадства вылучаюцца многія творы сучаснай тэматыкі. Адкрыта заяўленая грамадзянская пазіцыя, высокае гуманістычнае гучанне характэрна для шматлікіх твораў В. Быкава, Н. Гілевіча, Я. Брыля, I. Пташнікава, А. Разанава, А. Дудараваі інш.

У выяўленчым мастацтве выразна пашырыліся нефармальныя тэндэнцыі. Адкрыліся недзяржаўныя галерэі «Арт-творчасць», «Віта-нова», «Жыльбел», «Верхні горад» і інш. З'явіліся неафіцыйныя творчыя аб'яднанні. Традыцыйна высокім прафесіяналізмам вызначаецца беларуская школа графікі, у тым ліку работы В. Шаранговіча, Ю. Герасіменкі-Жызнеўскага, В.Слаука, С. Кавалеўскага, Р.Сустатава, П.Татарнікава, Ю. Алісевіча. Шырокую вядомасць атрымалі мастакі М.Селяшчук і А.Ксяндзоў. Традыцыі беларускай школы скулыі-туры працягваюць В. Борзды, В.Ковач, К.Селіханаў, У.Жбанаў, творы якога ўпрыгожваюць вуліцы беларускай сталіцы.

Акрамя стварэння новых культурных каштоўнасцей перад грамадствам паўстала пытанне захавання гістарычнай спадчыны. У маі 1993 г. быў прыняты Закон Рэспублікі Беларусь «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны». Помнікі культурнай спадчыны сканцэнтраваны ў 138 музеях і іх філіялах.

Апошнім часам адраджаецца і актыўна развіваецца каля 40 відаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, дзейнічае болыы за 50 клубаў і дамоў рамёстваў, творчых майстэрняў народных майстроў.

Такім чынам, час эканамічных і сацыяльна-палітычных перамен у грамадстве быў цесна звязаны з пошукамі і здабыткамі ў галіне адукацыі, навукі і культуры краіны, нацыянальна-культурным адраджэннем.

 




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2015-06-25; Просмотров: 983; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 2.813 сек.