Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Пытанні і заданні для самападрыхтоўкі. Выберыце правільны варыянт адказу




Тэсты

Выберыце правільны варыянт адказу

1. Калі адбылося ўз’яднанне Заходняй Беларусі з БССР?

а) у верасні 1939 г.;

б) у лістападзе 1939 г.;

в) у студзені 1940 г.;

г) у чэрвені 1941 г.

 

2. Калі фашыстамі быў захоплены Мінск?

а) 28 чэрвеня 1941 г.;

б) 28 ліпеня 1941 г.;

в) 27 ліпеня 1941 г.;

г) 28 верасня 1941 г.

 

3. Калі была акупіравана ўся тэрыторыя Беларусі нямецка-фашысцкімі захопнікамі?

а) у чэрвені 1941 г.;

б) у сярэдзіне ліпеня 1941 г.;

в) да пачатку верасня 1941 г.;

г) у сярэдзіне лістапада 1941 г.

 

4. Хто ажыццявіў дыверсійную акцыю, у выніку якой быў знішчаны генеральны камісар Беларусі В. Кубэ?

а) В. Харужая, А. Мазанік, М. Осіпава;

б) А. Мазанік, М. Осіпава, А. Траян;

в) М. Осіпава, В. Харужая, М. Казей.

 

5. Хто ўзначальваў Цэнтральны штаб партызанскага руху?

а) І. Сталін;

б) К. Варашылаў;

в) П. Панамарэнка;

г) С. Прытыцкі.

 

6. Першы этап “рэйкавай вайны” праводзіўся:

а) у лістападзе 1942 г. – студзені 1943 г.;

б) з 3 жніўня да сярэдзіны верасня 1943 г.;

в) у другой палове верасня – кастрычніку 1943 г.;

г) напярэдадні і ў ходзе вызвалення ўсёй тэрыторыі Беларусі;

д) у жніўні – верасні 1944 г.

 

7. У выніку асенне-зімовага (1943–1944 гг.) наступлення савецкіх войск было вызвалена 40 раёнаў якіх абласцей?

а) Віцебскай;

б) Магілёўскай;

в) Гомельскай;

г) Палескай;

д) усе адказы правільныя.

 

8. Калі пачалася ваенная аперацыя “Баграціён”?

а) лістапад 1943 г.;

б) 23 чэрвеня 1944 г.;

в) 22 ліпеня 1944 г.;

г) 4 мая 1945 г.

 

9. Хто з’яўляўся камандуючым 1-га Беларускага фронту?

а) Г. Ф. Захараў;

б) І. Д. Чарняхоўскі;

в) К. К. Ракасоўскі;

г) І. Х. Баграмян.

10. Калі нямецка-фашысцкія захопнікі былі поўнасцю выгнаны з беларускай зямлі?

а) у лістападзе 1943 г.;

б) у маі 1944 г.;

в) у чэрвені 1944 г.;

г) да канца ліпеня 1944 г.

 

Літаратура

Великая Отечественная война советского народа (в контексте Второй мировой войны): Учебное пособие для студентов высших учебных заведений Республики Беларусь/ под редакцией профессора А.А. Ковалени и профессора Н.С. Сташкевича. – Минск, 2004. – С. 39 – 49, 74 – 82, 89 – 113, 134 – 153, 187 – 202.

Новік, Я.К. Вялікая Айчынная вайна савецкага народа (у кантэксце Другой сусветнай вайны): Курс лекцый / Я.К. Новік, Н.Я. Новік. – Мінск, 2006. – С. 30 – 40, 63 – 71, 99 – 141, 159 – 161, 175 – 178.

Гісторыя Беларусі: падручнік: У 2 ч. Ч. 2. Люты 1917 – 2006 г. / Пад рэд. Я. К. Новіка, Г. С. Марцуля. – Мінск: Выш. шк., 2007. – С. 199 – 255 (спіс літаратуры на с. 255 – 256).

Новік, Я. К. Гісторыя Беларусі. Ад старажытных часоў – па 2008 г.: вучэб. дапам. / Я. К. Новік, І. Л. Качалаў, Н. Я. Новік. – Мінск: Выш. шк., 2009. – С. 370 – 426.

Беларусь в годы Великой Отечественной войны 1941 – 1945 / А.А. Коваленя (руководитель авторского коллектива), А.М. Литвин, В.И. Кузьменко и др. – Минск, 2005.

Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941 – 1945: Энцыклапедыя. – Мінск, 1990.

Беларусь у перыяд Вялікай Айчыннай вайны: погляд у свеце новых крыніц / пад рэд. С.Я. Новікава, У.І. Лемяшонка. – Мінск, 2005.

Долготович Б.Д. Военачальники – сыны Беларуси на фронтах Великой Отечественной войны. – Минск, 2003.

Иоффе И. Ах, война, что наделала подлая: О потерях Беларуси в Великой Отечественной войне // Беларуская думка. – 2000. – № 8.

Коваленя, А.А. Беларусь. 1939–1945: война и политика / А.А. Коваленя. – Минск, 2001.

Літвін, А.М. Акупацыя Беларусі (1941–1944): пытанні супраціву і калабарацыі / А.М. Літвін. – Мінск, 2000.

Мацко, А., Кобяк С. Уз’яднанне Заходняй Беларусі з БССР – акт гістарычны і справядлівы/ А. Мацко, С. Кобяк.–Мінск, 1989.

Новікаў, С.Я. Эканамічная палітыка нацысцкай Германіі ў Беларусі 1941–1944 / С.Я. Новікаў. – Мінск, 2002.

 

Тэма VIII. Сацыяльна-эканамічнае, палітычнае і культурнае развіццё Беларускай ССР. Замежныя сувязі (1945 – 1991 гг.)

(2 гадзіны)

 

Семінарскія заняткі.

Сацыяльна-эканамічнае развіццё БССР у 1945 – 1991 гг.

План

1. Аднаўленне народнай гаспадаркі Беларусі пасля заканчэння Вялікай Айчыннай вайны.

2. Спробы рэфармавання савецкай эканомікі ў 50 – 60 гг. ХХ ст. Прычыны няўдач рэформ.

3. Фарміраванне навукова-прамысловага комплексу Беларусі ў 1970-х гг. – 1991 г.: поспехі і праблемы. Супярэчнасці сацыяльнага развіцця.

 

Прыкладныя тэмы рэфератаў:

 

1. Жыццё і дзейнасць П. М. Машэрава.

2. Роля навукі ў развіцці прамысловай вытворчасці БССР у 1960 – пачатку 1980-х гг.

3. Станаўленне радыётэхнічнай і электроннай прамысловасці на Беларусі.

4. Аграрны комплекс Беларусі.

5. Месца і роля БССР у агульнасаюзным народнагаспадарчым комплексе.

6. Роля і месца БССР на міжнароднай арэне ў перыяд канфрантацыі дзвюх грамадска-палітычных сістэм у другой палове 40-х – першай палове 80-х гг. XX ст.

 

1. Ахарактарызуйце стан эканомікі Беларусі пасля Вялікай Айчыннай вайны. Асноўныя задачы 4-й пяцігодкі.

2. Растлумачце сутнасць змен у эканоміцы СССР у 1950-я гг. У чым яны праявіліся ў Беларускай ССР?

3. Што назвалі эканамічнай рэформай 1960-х гг. і як яна праводзілася ў БССР?

4. Пакажыце, як нарошчваўся эканамічны патэнцыял краіны ў 1970-я – першай палове 1980-х гг. Прывядзіце факты з развіцця БССР.

5. Растлумачце, якія праблемы ўзніклі ў 1970 – 1980-я гг. у сацыяльна-эканамічным і палітычным развіцці СССР?




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2015-06-26; Просмотров: 646; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.013 сек.