Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Пачатак рассялення славян (VI ст.) і славянізацыя балтаў




Найстаражытнае насельніцтва на тэрыторыі беларускіх зямель.

У вузкім сэнсе пад этнасам разумеюць як устойлівую шматпакаленную сукупнасць людзей, што гістарычна склалася на пэўнай тэрыторыі, якія ва-лодаюць не толькі агульнымі рысамі культуры, мовы і псіхікі, а таксама разу-меннем свайго адзінства і адрознення ад іншых падобных супольнасцей, зафіксаваным у саманазве (этнонім)

Гіс­то­рыя чалавека налічвае каля 3 млн. гадоў. Яго прарадзімай з’яў­ля­ец­ца Усходняя Афрыка, а магчыма, і Паўднёвая Азія. Каля 1 млн. га­доў та-му чалавек засяліў поўдзень Усходняй Еўропы і толькi ка­ля 100 тыс. гадоў назад ён трапіў на тэрыторыю Беларусі.

У адпаведнасці з археалагічнай перыядызацый і ў залежнасці ад та­го, які матэрыял выкарыстоўвалі старажытныя насельнікі Беларусі, іх ранняя гісто-рыя падзяляецца на каменны (100–40 – 3–2-е ты­ся­ча­год­дзі да н. э.), бронзавы (3–2-е – 1-е тысячагоддзе да н. э.) і жалезны век (VII–VI стст. да н. э. – VIII ст. н. э.).

У час з’яўлення на тэрыторыі Беларусі першых жыхароў яе клімат, а таксама флора і фаўна складваліся пад уздзеяннем ледавіка. Каля 100 тыс. гадоў таму ён пачаў рухацца з боку Скан­ды­наў­с­ка­га паўвос­т­ра­ва, распачаў-шы тым самым перыяд апошня­га, самага халоднага па­а­зер­с­ка­га абледзянен-ня. Адпаведным клiмату i раслiннасцi ў час паазер­с­ка­га абледзянення быў i жывёльны свет, якi складаўся з прадстаў­н­i­коў тундры (паўночныя аленi, пясцы, белыя курапаткi), стэпу (зубры, конi, зайцы, лiсы, суслiкi), лесу (аленi, бурыя мядзведзi, казулi). Характэрнымi прад­с­таў­ні­ка­мі прыледавiковай фаўны былi маманты i калматыя насарогi.

Аб існаванні людзей на тэрыторыі Беларусі ў перыяд першага пе­ры­я­ду каменнага веку – палеаліту – сведчаць знойдзеныя археолагамі ка­мен­ныя прылады працы на левым беразе Дняпра, каля вёсак Абі­да­ві­чы Быхаўскага, Свяцілавічы – Веткаўскага, Клеявічы – Кас­цю­ко­віц­ка­га і Падлужжа – Чачэр-скага раёнаў.

На той час працэс станаўлення чалавека як біялагічнага віду яшчэ пра­цяг­ваў­ся. Узнiкненню сучаснага фiзiялагiчнага тыпу чалавека папя­рэд­н­i­чаў так званы неандэрталец. Менавіта ён прадстаўляў сабой пер­шых насель-нікаў Беларусі, якія аб’ядноўваліся ў невялікія групы з 20–30 дарослых асоб, – праабшчыны– і сумеснымі намаганнямі шукалі хар­ча­ван­не і бараніліся ад звяроў. Іх асноўнымі заняткамі з’яўлялася па­ля­ван­не і збіральніцтва ядомых раслін і карэнняў. Для палявання вы­ка­рыс­тоў­ва­лі­ся дзіды, крамянёвыя востраканечнікі. Для разбірання дзі­чы­ны – ручныя рубілы, скрэблы, нажы, для вырабу адзення – скраб­кі, шылы, праколкі. За ўменне вырабляць прылады працы неандэр­та­лец набыў назву Homo habilis або «чалавек умелы». Існаванне прыс­вой­ва­ю­чай гаспадаркі абумоўлівала яго вандроўны лад жыц-ця. Каб жыць ва ўмовах халоднага клімату, чалавек навучыўся карыстацца агнём, вырабляць адзенне са скуры і меху забітых звяроў, будаваць жытло з касцей і рагоў буйных жывёл, пакрытае скурамі.

Такім чынам, у сацыяльным плане каля 40 тыс. гадоў да н. э. чалавек прайшоў ад праабшчыны да раннеродавага абшчыннага ладу, але па невя-домых прычынах знік з гістарычнай арэны. Прыкладна да 40–35 тысяча-годдзяў таму (да позняга палеаліту) яму на змену прыйшоў ча­ла­век сучаснага фізічнага тыпу – краманьёнец, або Homo sapiens, – «чалавек разумны». Яго прылады працы з крэменю (наканечнікі дзідаў, нажы, сякеры, скрабкі) вызначаліся большай дасканаласцю, а ў лі­ку іншых матэрыялаў з’явіліся косць і рог. Самыя старажытныя пасел­i­ш­чы краманьёнцаў на Беларусi адкрыты каля вёсак Юравiчы Калiн­кав­i­ц­ка­га раёна, на р. Прыпяці (датавана каля 26 тыс. гадоў) і Падлуж­жа (каля Бердыжа) Чачэрскага раёна, на р. Сожы (каля 23 тыс. га-доў). Сярод знаходак – рэшткі каркасаў жытла, крамянёвыя вос­т­ра­ка­неч­ні­кі, нажы, скрабкі, праколкі, наканечнікі коп’яў і інш. Асобныя кас­ця­ныя вырабы былі аздоблены арнаментам у выглядзе шас­ці­кут­ні­каў і зігзагападобных рысак.

Асноўнай сацыяльна-гаспадарчай адзінкай позняга палеаліту з’яўляў­ся калектыў родзічаў – род, які складаўся з некалькіх абшчын, размеш­ча­ных на асобных стаянках. Маёмасць, тэрыторыя для палявання, збі­ра­ль­ніц­т­ва і лоўлі рыбы, здабытае харчаванне належала ўсяму роду. Пры гэтым жанчына мела асаблівы статус: менавіта па яе лініі вяла­ся род­насць, а шлюбныя адносіны паміж блізкімі родзічамі забараня­лі­ся (экзагамія). З гэтай нагоды дарослыя мужчыны мусілі шукаць па­ру ў ін­шай родавай абшчыне.

Гаспадарчыя заняткі людзей, удасканаленне сацыяльных адносін, на­за­паш­ван­не ведаў аб навакольным асяроддзі фармавалі адпаведны све­та­пог­ляд. Спробы чалавека растлумачыць значнасць тых ці іншых пры­род­ных з’яў, а таксама фізіялагічных пра­цэ­саў (сон, дыханне, смерць) трансфармаваліся ў рэлі­гій­ныя ўяўленні: веру ў існаванне ду­шы (анімізм), духаў (аніматызм), звышнатуральныя ўласцівасці прад­ме­таў (фетышызм), звышна­ту­ра­ль­ную значнасць для роду той ці ін­шай жывёлы ці расліны (татэ­мізм). Каб зада-воліць душы продкаў, а па­ля­ван­не або лоўлю ры­бы зрабіць удалымі, людзі здзяйснялі пэўныя ма­гіч­ныя абрады. З цягам часу функцыя іх арганізатара засяродзілася ў руках аднаго з суродзі­чаў – мага (вешчуна, калдуна і г. д.).

15 тысячагоддзяў таму ў вынiку пацяплення ледавiк пачаў адступаць на поўнач, а праз 1 тыс. гадоў ледавiковая эпоха скончылася. Паў­сюд­на тэрыторыя Беларусi стала засяляцца людзьмі. Ранейшыя аб­’­ек­ты іх палявання – мамант і калматы насарог вымерлі або адступілі на поў­нач. 10 тыс. гадоў таму ўсталяваліся сучасныя ўмерана кан­ты­нен­та­ль­ны клімат, флора і фаўна. З’яўленне лясных масіваў, шматлі­кіх рэк, азёр, балот, а разам з імі прадуктаў палявання, збіральніцтва і ры­ба­лоў­с­т­ва значна павялічылася. Пры гэтым асноўны занятак людзей – за­гон­нае паляванне саступіла месца больш прагрэсіўнаму ме­та­ду – па­ля­ван­ню індывідуальнаму. Значным чынам таму паспрыяла вы­на­ход­ніц­т­ва лука і стрэл. У гэты ж час чалавек прыручыў саба-ку, які да­па­ма­гаў у паляванні на звяроў і птушак, а таксама ў ахове чалаве­ча­га жыт­ла. Ад­па­вед­ным чынам у рацыёне мезалітычнага чалавека па­вя­лі­чы­ла­ся до­ля рыбы, якая здабывалася з дапамогай касцяных гарпу­ноў і круч­коў, пле-ценых кашоў і сетак. Вялікім вынаходніцтвам чала­ве­ка зра­бі­лі­ся плыты і чаў-ны; яны сталі выкарыстоўвацца для лоўлі ры­бы і ў якас­ці транспарту.

Канцэнтрацыя сродкаў харчавання ў параўнаўча лакальнай прасто­ры ад-кідвала патрэбу чалавека ў перамене месца жыхарства. Цяпер на­се­ль­ніц­т­ва, як правіла, рабілася пастаянным (аўтахтонным), будавала паселішчы паблізу вадаёмаў, на ўзвышшы берагоў рэк.

Колькасць насельніцтва ўзрасла, аб чым сведчыць каля 120 знойдзе­ных мезалітычных стаянак. Родавыя абшчыны больш цесна кантакта­ва­лі паміж сабой, утвараючы сваяцкія супольнасці – плямёны, якія пра­жы­ва­лі на адной тэрыторыі, мелі агульныя рысы матэрыяльнай і ду­хоў­най культуры.

На 5–3/2-е тысячагоддзі да н. э. прыпадае час найвышэйшага раз­віцця родавай абшчыны і завяршальнага этапу каменнага веку – неаліту. Прыс­вой­ва­ю­чая гаспадарка, заснаваная на збіральніцтве, паляванні і рыб­най лоўлі, абапіралася на ўдасканаленыя прылады працы і спосабы здабычы прадуктаў. На якасна новы ўзровень узнялася апрацоўка ка­ме­ню, дрэва, косці, скуры. З’явіліся інструменты для шліхтавання і на­ват свідравання каменю. Попыт на крэмень абу­мо­віў яго здабычу шах­та­вым метадам.

Прыблізна паміж 4 і 3-м тысячагоддзямі да н. э. на паўднёвым захадзе Бе-ларусі ў плямён нёманскай і днепраданецкіх культур збіральніцтва злакавых раслін абумовіла вынаходніцтва прымітыўнага (ма­тыч­на­га або агароднага) земляробства. Акрамя таго, прагрэс у паляван­ні пры­чы­ніў­ся да ўзнікнення ў асобных плямёнаў новага спосабу ат­ры­ман­ня харчовых прадуктаў – жывёлагадоўлі. Такім чынам, новыя за­нят­кі людзей абумовілі паступовы пераход ад прысвойваючай гас­па­дар­кі да вытвараючай. Гэты якасна новы этап у гісторыі чалавецтва пры­ня­та называць «неалітычнай рэвалюцыяй».

З пачаткам вытвараючай і ўдасканаленнем прысвойваючай гаспада­рак колькасць прадуктаў харчавання значна павялічылася, што дало маг­чы­масць стварэння запасаў. Патрэба ў іх захаванні прычынілася да вы­ра­бу з гліны адмысловых ёмістасцей з іх далейшым абпальваннем у аг­ні. Такім чынам адбылося вынаходніцтва керамікі – першага ў свеце штуч­на­га матэрыялу, які значна палепшыў жыццё чалавека. Такім жа знач­ным вынаходніцтвам зрабілася ткацтва, якое дазволіла вырабляць адзенне на цёплы час года.

Пад уздеяннем вялікіх гаспадарчых і духоўных перамен родавая ар­га­ні­за­цыя дасягнула свайго росквіту. Узмацненне сувязей паміж ро-да­вы­мі абшчынамі і павелічэнне ліку родзічаў прычынілася да энда-га­міі – звычаю абавязковага для мужчын шлюбу толькі з жанчынамі свай­го племені, што значна спрыяла яго кансалідацыі, выпрацоўцы адзі­най мовы, традыцый, духоўных каштоўнасцей.

Развіццё ўсіх форм прысвойваючай і вытвараючай гаспадарак станоў­ча адбівалася на дэ­маг­ра­фіч­най сітуацыі, аб чым, у прыватнасці, свед­чыць больш за 600 зной­дзе­ных археолагамі неалітычных паселішчаў, дзе маглі пражы­ваць каля 5–6 тыс. чалавек.

У 3-м тысячагоддзі да н. э. пад уздзеяннем «дэмаг­ра­фіч­на­га выбуху» на землях Беларусі, дзе пражывалі неалітычныя плямёны, сталі засяляцца так званыя «індаеўрапейцы». Па версіі амерыканскага археолага і культуролага літоўскага паходжання Марыі Гімбутас, іх прарадзімай з’яўляліся волжскія і прычарнаморскія стэпы, а асноўным заняткам – жывёлагадоўля (пераважна буйнарагатая жывёла). Індаўрапейцы выкарыстоўвалі колавыя павозкі і конскую цяглавую сілу.

На тэрыторыі Беларусі першымі іх прадстаў­ні­ка­мі зрабілася пле­мя так званай «шнуравой керамікі». У адрозненне ад аба­ры­ге­наў, яны валодалі вы-рабамі з бронзы (наканечнікі стрэл, кін­жа­лы, сякеры, уп­ры­го­жан­ні і інш.), а таксама майстэрствам яе ап­ра­цоў­кі. З узнікненнем абменнага гандлю з Каў-каза і Прыкарпацця бронза трапляла на тэ­ры­то­рыю Беларусі і рабілася здабыткам родавай і племянной вярхуш­кі. У той са­мы час выкарыстанне традыцыйных матэрыялаў для вы­ра­бу прылад пра­цы, асабліва каменных, дасягнула значнага прагрэсу. Так, археолага­мі знойдзены сякеры з граніту, па тэхніцы апрацоўкі прыз­на­ча­ныя для розных заняткаў.

Вытвараючы характар гаспадаркі абумовіў размяшчэнне паселішчаў, зручнае для жывёлагадоўлі і падсечнага земляробства. Жытло ме­ла на­па­ло­ву зямлянкавую і слупавую канструкцыю і аздаблялася ача­гом. Па­ве­лі­чэн­не прадукцыйнасці працы вяло да яе індывідуалізацыі. Пры за­ха­ван­ні агульнародавай уласнасці працэс накаплення прылад працы і ат­ры­ма­ных прадуктаў набыў тэндэнцыю да канцэнтраван­ня ў рас­па­рад­жэн­не асобных сем’яў на чале з мужчынам, са­цы­я­ль­ная роля якога ў гэ­ты час значна ўзрасла. Цяпер жанчына, беручы шлюб, мусіла пе­ра­ходзіць у чу­жы род. Імкненне мужчыны як галавы ся­м­’і абмежаваць ко­ль­касць ка­рыс­та­ль­ні­каў і спажыўцоў сямейнай ма­ё­мас­цю толькі дзецьмі і ін­шы­мі блі­жэй­шы­мі родзічамі прыму-шала яго весці асобную ад іншых чле­наў ро­да гаспадарку. З гэтага часу роднасць пачала весціся па муж­чын­с­кай лі­ніі. Вялікая патры­яр­ха­ль­ная
ся­м­’я складалася з яе галавы (бацькі), жонкі, а таксама жа­на­тых сыноў і іх дзяцей. Распад родавых аб­ш­чын на вялікія пат­ры­яр­ха­ль­ныя сем’і пас­лу­жыў першам этапам яе раз­ла­жэн­ня.

Акрамя таго, сталі разбурацца існаваўшыя тэрытарыяльныя межы пра­жы­ван­ня родаў. Для кіравання новай тэрытарыяльнай абшчынай спат­рэ­бі­ла­ся вылучэнне адмысловай групы людзей – патрыярхальнай зна­ці. У гэты ж час назіраецца рост ваенных сутыкненняў паміж родамі і плямёнамі за перадзел агульнай і захоп чужой маёмасці. Адпаведна ўзрасла роля мужчын-воінаў. З іх удзелам адбывалася абмеркаванне родавых спраў, абранне старэйшын, вы-значэнне адносін з суседнімі аб­ш­чы­на­мі. Такі грамадскі лад мае назву ваен-най дэмакратыі. Павелічэн­не ваенных сутыкненняў абумовіла з’яўленне адмысловых паселішчаў, умацаваных абарончымі пабудовамі, – гарадзішчаў.

Да сярэдзіны 1-а тысячагоддзя да н. э. на тэрыторыі Беларусі была вы­най­дзе­на металургія жалеза, заснаваная на яго выплаўцы з бурага жа­лез­ня­ку ў гліняных домніцах. Металургі, як правіла, з’яўляліся і ка­ва­ля­мі. У ліку найбольш запатрабаваных вырабаў былі сякера, нарогі для сахі, матыка, серп і інш. Істотна палепшылася зброя для паляван­ня і ва­ен­най справы. Новыя прылады працы і зброя паступова выцес­ні­лі ра­ней­шыя каменныя вырабы.

Выкарыстанне жалезных прылад працы адкідвала неабходнасць ап­ра­цоў­кі зямлі ўсім родам, сумеснага нагляду за статкам і г. д. Патры­яр­ха­ль­ная сям’я канчаткова ператварылася ў асноўную вытвор­чую адзін­ку, а сямейная ўласнасць замяніла абшчынную і родавую. У працэ­се вытворчых і сацыяль-ных перамен паміж сем’ямі ўзмацнялася няроў­насць, што спрыяла разла-жэнню першабытнага ладу. За­мест родавых адносін усталёўваліся адносіны эканамічныя. Адпаведна і родавая аб­ш­чы­на канчаткова саступіла месца абшчыне суседскай.

Рассялення славян і славяні­за­цыя балтаў (VІ-VІІІ стст.). Першыя звесткі пра славян адносяць да I–II стст. Мяр­ку­юць, што іх прарадзімай магло быць міжрэч­ча Віслы і Одэра.

У ІІ–ІV стст. пад уздзеяннем «вялікага пера­ся­лен­ня народаў» сла­вя­не з за­ха­ду сталі рассяляцца па Усходняй і Паў­д­нё­вай Еўропе. Аб іх з’яў­лен­ні на паўднёвай тэрыторыі Беларусі свед­чаць археалагічныя зна­ход­кі так званай пражскай культуры. У VІ–VІІ стст. ас-ноўнай тэ­ры­то­ры­яй іх пражывання быў басейн Прыпяці. Раз­віц­цёзем­ля­робс­т­ва і ад­сут­насць міжплемянных сутыкненняў змянша­ла патрэбу ва ўма­ца­ва­ных паселішчах – гарадзішчах, на змену якім прый­ш­лі се­ліш­чы. Сла­вян­с­кія сем’і будавалі жытло ў выглядзе паўзям­лян­кі, дзе раз­мяш­ча­ла­ся печ, зробленая з каменю або гліны. Да іншых ха­рак­тэр­ных прыкмет славянскай культуры адносяць мову, не­ар­на­мен­та­ва­ную кераміку ка­рыч­не­ва­га колеру, выкарыстан-не жор­наў, абрад тру­пас­па­лен­ня і паха­ван­не гліняных урн з попелам, як пра­ві­ла, у кур­ган­ных насыпах.

У VІІІ–ІХ стст. у выніку каланізацыі славянамі тэрыторыі пражыван­ня бал­таў мясцовае насельніцтва было асімілявана, а праз стагоддзе тут сфар­ма­ва­лі­ся новыя этнічныя славянскія супольнасці дрыгаві­чоў, радзі­мі­чаў і крывічоў. Дрыгавічы займалі поўдзень і сярэдзіну су­час­най Беларусі – ад Пры­пя­ці да Заходняй Дзвіны. Іх пераважна сла­вян­с­кая культура была аз­доб­ле­на элементамі культуры балцкай (спіральныя пярсцёнкі, бранза­ле­ты з выявамі змяіных галоў), а такса-ма запазычанымі назвамі рэк (Арэса, Лань, Цна). У назве «дрыгавічы» за­ха­ва­лі­ся сляды сінтэзу дзвюх культур: балцкі корань (па-літоўску «drёgnas» – сыры, вільготны) і славянскі канчатак («ічы»). Радзімічы пра­жы­ва­лі паміж Дняпром і Дзяс­ной, уздоўж рэк Сож і Іпуць. Яны за­па­зы­чы­лі значна больш элементаў балцкай культуры (бран-залеты з вы­я­ва­мі змяіных галоў, спіралепадобныя кольцы, касцяныя прывескі ў выг­лядзе качак). У назве «радзімічы» таксама захаваліся сляды сін­тэ­зу дзвюх культур: балцкая аснова (па-літоўску «radimas» – мес­цаз­на­ходжан­не) і славянскі канчатак («ічы»).

Крывічы засялялі поўнач Беларусі і землі сучаснай Пскоўшчыны і Сма­лен­ш­чы­ны. Сляды балцкага субстрату захаваліся ў крывіцкіх уп­ры­го­жан­нях (бранзалеты з выявамі змяіных галоў, спіральныя пярсцён­кі, галаўны вянок і інш.). Верагодная версія паходжання назвы кры­ві­чоў звязваецца з рэльефам мясцовасці (ад лі­тоў­с­ка­га «kreivas», «krеіvіs» – крывы, крывізна).

Сучасная канцэпцыя, якая ўлічвае амаль усе акалічнасці этнічных пра-цэсаў на Беларусі распрацавана М.Піліпенкам. Яна спалучае выкарыстанне дзвюх этнічных працэсаў – эвалюцыйнага і дыфузійнага. На першым этапе, калі ішло рассяленне славян на Беларусі, у выніку дыфузійных працэсаў (асіміляцыя балцкіх плямёнаў) узніклі крывічы, дрыгавічы і радзімічы. На другім этапе (X – XI стст.) у выніку эвалюцыйнага працэсу адбылася кансалідацыя насельніцтва ў адзіную славянскую этнічную супольнасць. На трэцім этапе адбываліся дыфузійныя працэсы з заходнімі славянамі, балцкімі і цюркскімі элементамі. У выніку да сярэдзіны XVI ст. узнік беларускі этнас. Менавіта ў гэты час з’яўляецца назва тэрыторыі “Белая Русь”.




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-03; Просмотров: 4594; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.01 сек.