![]() КАТЕГОРИИ: Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748) |
Фармаванне нацыі ў XIX–пачатку XX ст
Пэўныя нацыястваральныя працэсы адбываліся і ў беларусаў. Па-водле агульнарасійскага перапісу (1897), насельнiцтва Расii за 37 гадоў вырасла на 52 млн. (з 74 да 126 млн.), а Беларусі – амаль падвоiлася і склала 5 млн. 408 тыс. беларусаў, 3,1 млн. рускiх, палякаў, яўрэяў, украiнцаў, лiтоўцаў, латышоў. Ха-рактэрна, што 73% жыхароў Беларусі назвалі сваёй роднай мовай беларускую. У сувязі з развіццём рыначных адносін, транспартных камунікацый, пашырэннем адукацыі і іншага адбывалася лексічнае ўзбагачэнне беларускай мовы, яе уніфікацыя, пашырэнне сферы ўжытку. На пачатку ХХ ст. стварыліся ўмовы для фармавання на базе мінска-маладзечанскага дыялекту мовы літаратурнай. Яе заснавальнікамі з’яўляліся інтэлігенты, аб’яднаныя вакол «Нашай нівы». Да гэтага ж часу сфармавалася такая характэрная рыса нацыі, як менталітэт. На думку прафесара Я. С. Яскевіч, беларусы ўвабралі ў сябе уніяцкую схільнасць да кампрамісаў, героіку каталіцызму, строгую стрыманасць пратэстанцтва, праваслаўны калектывізм (саборнасць). Беларусы набылі такія высокамаральныя якасці, як талерантнасць, працавітасць, гасцін-насць, шчырасць. Ім уласцівы разважлівасць, па-мяркоўнасць, непрыняцце гвалту як сродку дасягнення мэт. Важнейшыя палітычныя мерапрыемствы царызму, здзейсненыя ў другой палове ХІХ ст. (скасаванне прыгону; аграрная, судовая, ваенная, школьная і іншыя рэформы), а таксама станоўчыя наступствы ўздыму эканомікі (прамы-словы пераварот, прагрэс у сельскай гаспадарцы) паскорылі нацыяствараль-ныя працэсы ў Расійскай імперыі, у тым ліку на Беларусі, дзе пачала фармавацца асобная беларуская нацыя з уласцівым ёй арэалам пражывання і своеасаблівымі мовай, культурай і псіхалагічным складам. Але глыбокая інтэграванасць эканомікі і культуры Беларусі ў вялікарасійскі арганізм стрымлівала развіццё беларускай самабытнасці і фармаванне нацыянальна арыентаванай эліты. Акрамя таго, па прычыне неспрыяльных абставін (адсутнасць уласных дзяржавы, дзяржаўнай мовы і сістэмы адука-цыі; у асноўным сялянскі склад беларусаў, нешматлікасць нацыянальнай буржуазіі, іх нізкі ўзровень нацыянальнай самасвядомасці; невысокі адукацыйны ўзровень большасці беларусаў, адсутнасць адзінай рэлігіі) гэты працэс, у параўнанні з іншымі народамі, быў больш складаным па часе і выніках. Тым не менш факт узнікнення беларускай нацыі натхніў яе лепшыя сілы на выка-нанне сваёй вызначальнай місіі – барацьбу за нацыянальную дзяржаўнасць.
Дата добавления: 2014-01-03; Просмотров: 630; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы! Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет |