Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

БССР у другой палове 80-х – пачатку 90-х гг. Супярэчнасці ў грамадска-палітычным і эканамічным развіцці

ТЭМА. ДА НОВАЙ МАДЭЛІ ГРАМАДСКАГА ЛАДУ

У сярэдзіне 80-х гг. Савецкі Саюз апынуўся ў складаным становішчы: запавольваліся тэмпы сацыяльна-эканамічнага развіцця, не заўсёды дасягненні навукі і тэхнікі ўкараняліся ў вытворчасць, нізкай была якасць многіх відаў прадукцыі, не хапала высокаякасных тавараў на рынку, па некаторых паказчыках прыпыніўся рост жыццёвага ўзроўню народа. Патрабавалася рэфармаванне палітыка-эканамічнай сістэмы, якая ў аснове сваёй сфарміравалася ў СССР у 20–30-я гг.

У другой палове 80-х гг. быў удакладнены палітычны курс і вызначана палітыка перабудовы, ініцыятарам якой з’яўляўся генеральны сакратар ЦК КПСС М.С. Гарбачоў (1985 г.).

Перабудову прадугледжвалася праводзіць у рамках сацыялістычнага выбару з мэтай больш поўнага раскрыцця патэнцыяльных магчымасцей сацыялізму і ператварэння яго ў мадэль гуманнага, дэмакратычнага ладу. Палітыка перабудовы ўключала правядзенне эканамічнай рэформы, рэформы палітычнай сістэмы, сацыяльнай і культурнай сфер жыцця савецкага грамадства, стварэнне прававой дзяржавы. Важным напрамкам палітыкі перабудовы стала дэмакратызацыя грамадскага жыцця рэспублікі і разгортванне галоснасці і плюралізму.

Поспех рэформы ў значнай ступені залежыў ад таго, як хутка і ў якім накірунку адбудзецца дэмакратызацыя партыі. Трэба адзначыць, што напачатку ў дзейнасці Кампартыі Беларусі з’явіліся некаторыя змены. У партыйных камітэтах былі скасаваны гаспадарча-галіновыя адзелы і пачалося ўвядзенне ратацыі кадраў. У мэтах пашырэння ўнутрыпартыйнай дэмакратыі былі ўведзены выбары на альтэрнатыўнай аснове, рабіліся захады па пашырэнні правоў пярвічных арганізацый. Аднак жыццё паказала, што ў КПСС – КПБ адсутнічала канкрэтная, навукова абгрунтаваная праграма абнаўлення савецкага грамадства. Не былі дакладна вызначаны канчатковыя вынікі, на дасягненне якіх накіроўваліся намаганні грамадства. Сацыялістычныя ідэалы ў вачах мільёнаў людзей абясцэньваліся, аўтарытэт пануючай партыі катастрафічна падаў.

Важнае значэнне ў рэформе палітычнай сістэмы атрымала аднаўленне поўнаўладдзя Саветаў. Яны павінны былі пашырыць свой уплыў на ўсе бакі кіравання, палепшыць структуру і функцыяніраванне ўсяго дзяржаўнага апарату. У 1989 г. адбыліся выбары народных дэпутатаў СССР, якія ўпершыню праходзілі як больш свабодныя і альтэрнатыўныя, аднак 1/3 частка кандыдатаў прайшла ў дэпутаты не па выбарчых акругах, а ў якасці прадстаўнікоў Камуністычнай партыі і грамадскіх арганізацый, што наглядна сведчыла аб абмежаванасці дэмакратыі.

У 1990 г. па-новаму былі праведзены выбары народных дэпутатаў у Вярхоўны і мясцовыя Саветы дэпутатаў БССР. Аднак ва ўмовах аднапартыйнасці большасць месцаў зноў атрымалі прыхільнікі Камуністычнай партыі Беларусі. Рост грамадзянскай і палітычнай свядомасці насельніцтва прывёў да ўзнікнення ў 1989 г. апазіцыйнага ў адносінах да КПБ грамадска-палітычнага руху пад назвай Беларускі народны фронт (БНФ) “Адраджэнне” за перабудову, які ў 1990 г. узяў курс на заваяванне палітычнай улады.

У 1990 г. на ХХХІ з’ездзе КПБ было прынята рашэнне імкнуцца да захавання за партыяй ролі кіруючай і накіроўваючай сілы ў грамадстве. Імкненне партыйнага кіраўніцтва праявілася ў рашучым супрацьдзеянні ўзнікненню любых палітычных арганізацый.

Права на аб’яднанне ў форме палітычных партый, масавых рухаў, прафесіянальных саюзаў, жаночых, маладзёжных, дзіцячых, навуковых, культурна-асветніцкіх, спартыўных і іншых аб’яднанняў і таварыстваў было замацавана прынятым у кастрычніку 1990 г. Законам СССР “Аб грамадскіх аб’яднаннях”. Першымі сталі Беларуская сялянская партыя, Беларуская сацыял-дэмакратычная грамада, Аб’яднаная дэмакратычная партыя Беларусі, Нацыянальна-дэмакратычная партыя Беларусі, Беларускі хрысціянска-дэмакратычны саюз і інш. Складванне шматпартыйнасці азначала канец манаполіі КПСС – КПБ на ўладу. Была зроблена спроба рэфармавання Кампартыі ў напрамку яе дэмакратызацыі і пераўтварэння ў партыю парламенцкага тыпу, але гэта аказалася справай бесперспектыўнай. У самой партыі ўзніклі роз-ныя плыні, многія камуністы выйшлі з яе складу.

Утварэнне палітычных партый і аб’яднанняў сведчыла пра глыбокія пераўтварэнні ў грамадскім жыцці і развіцці дэмакратыі. Але галоўнае заключалася ў тым, што стварэнне палітычных фарміраванняў на справе сцвярджала новыя падыходы да вырашэння складаных грамадска-палітычных праблем і крах аднапартыйнай сістэмы на Беларусі.

Важную ролю адыгрывала аднаўленне і дзейнасць прафсаюзнага руху. У кастрычніку 1990 г. адбыўся першы з’езд Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі – самага буйнога грамадскага аб’яднання ў рэспубліцы. На хвалі забастовачнага руху ўтварылася Канфедэрацыя працы Беларусі. У Салігорску ўзнік Незалежны прафсаюз гарнякоў Беларусі. У 1991 г. адбыўся ўстаноўчы з’езд Свабодных прафсаюзаў Беларусі, якія аб’явілі сябе канкурэнтамі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.

Апошняй спробай вярнуць ўсё на старыя пазіцыі быў жнівеньскі путч 1991 г. у Маскве, калі “Дзяржаўны камітэт па надзвычайным становішчы” (ДКНС) аб’явіў аб пераходзе ў яго рукі ўсёй улады ў СССР. Няўдалы вынік гэтага мерапрыемства паскорыў крах КПСС (КПБ) і СССР у цэлым.

Дэмакратызацыя грамадска-палітычнага жыцця была звязана з курсам на паскарэнне сацыяльна-эканамічнага развіцця. Аднак супярэчнасці жыцця грамадства сярэдзіны 80-х гг. асабліва востра праявіліся ў эканоміцы.

У адпаведнасці з прынятым 12-м пяцігадовым планам развіцця БССР на 1986–1990 гг. прадугледжвалася за пяць гадоў павялічыць за кошт інтэнсіўнага развіцця эканомікі нацыянальны даход на 26%. З мэтай паскарэння навукова-тэхнічнага прагрэсу ва ўсіх галінах народнай гаспадаркі была створана рэспубліканская праграма “Інтэнсіфікацыя”.

Асноўнай праблемай эканамічных пераўтварэнняў з’яўлялася забеспячэнне выпуску прадукцыі высокай якасці і надзейнасці, канкурэнтназдольнай на сусветным рынку, своечасовае яе аднаўленне ў ад-паведнасці з запатрабаваннямі спажыўцоў. Аднак ва ўмовах функцыя-ніравання каманднай эканомікі вынікі дасягаліся за кошт адміністратыўных метадаў.

У ходзе ажыццяўлення перабудовы ў сацыяльна-эканамічным развіцці была прызнана неабходнасць забяспечыць пераход ад цэнтралізаванай, каманднай сістэмы кіравання да дэмакратычнай, заснаванай пераважна на эканамічных метадах. Пашыралася самастойнасць прадпрыемстваў і аб’яднанняў у выніку іх пераходу на поўны гаспадарчы разлік і самафінансаванне. Укараняліся прагрэсіўныя формы арганізацыі працы – арэндныя калектывы, гаспадарчыя разліковыя брыгады. Ужо ў 1988 г. на Беларусі ва ўмовах гаспадарчага разліку і самафінансавання працавалі ўся прамысловасць, аграпрамысловы комплекс, транспарт, гандаль, большасць будаўнічых арганізацый.

Разам з тым, спалучаць цэнтралізаванае кіраўніцтва з самакіраваннем прадпрыемстваў аказалася немагчыма. Не дапамагла і дзяржпрыёмка – кантрольная служба за якасцю выпускаемай прадукцыі. Больш таго, узнікла новая праблема: прадпрыемствы, якія атрымалі некаторую самастойнасць, пачалі павялічваць заработную плату супрацоўнікам, тэмпы ж росту вытворчасці пры гэтым не павышаліся. Пачалася інфляцыя, абвальны спад вытворчасці.

У сельскай гаспадарцы пераўтварэнні былі накіраваны на змякчэнне каманднага кіраўніцтва калгасамі з боку дзяржавы, але агульны стан працягваў пагаршацца, і для забеспячэння насельніцтва харчовымі прадуктамі была ўведзена сістэма талонаў. У гэтых умовах спробы пераходу да разнастайных форм і спосабаў гаспадарання на зямлі вынікаў не прынеслі.

Эканамічнае становішча рэзка пагоршылася ў сувязі з аварыяй на Чарнобыльскай АЭС 26 красавіка 1986 г. Эканамічны ўрон, нанесены Беларусі, ацэньваецца ў 32 гадавыя рэспубліканскія бюджэты, а вынікі для здароўя людзей наогул не прадказальныя. Радыёнуклідамі забруджана пятая частка тэрыторыі рэспублікі, дзе пражывала больш за 2 млн. чалавек. З гаспадарчага абароту выведзена 20% зямель. Паводле ацэнак спецыялістаў, чарнобыльскі выбух быў эквівалентны выбуху 70 бомбаў, што скінулі амерыканцы на Хірасіму ў канцы Другой сусветнай вайны.

У 1989 г. была прынята доўгатэрміновая Дзяржаўная праграма ліквідацыі вынікаў аварыі на Чарнобыльскай АЭС, якая накіравана на сацыяльную падтрымку людзей. Пачалося іх перасяленне з забруджаных тэрыторый на новае месца жыхарства.

Такім чынам, другая палова 80-х – пачатак 90-х гг. – час вострых супярэчнасцей у грамадска-палітычным і эканамічным развіцці БССР.

Асноўныя тэрміны і паняцці

Апазіцыя парламенцкая – група дэпутатаў, погляды якіх не супадаюць альбо супярэчаць думкам парламенцкай дэпутацкай большасці ці ўладзе.

Галоснасць – магчымасць адкрыта выказваць крытычныя адносіны да ўлады і існаваўшай ідэалогіі (сістэмы поглядаў), сказаць праўду аб сваёй гісторыі і сучаснасці, рэалізаваць на справе абвешчаныя дэмакратычныя свабоды слова, друку, мітынгаў і шэсцяў.

Кансерватызм – прыхільнасць да ўсяго застарэлага, аджыўшага, але вельмі ўстойлівага, традыцыйнага, што выклікае супрацьдзеянне ў адносінах да ўсяго новага.

Плюралізм – прызнанне права на існаванне розных поглядаў, думак, меркаванняў па пытанню або шляхах развіцця дзяржавы і грамадства. Увасабляецца ў шматпартыйнасці як форме дэмакратычнага ўладкавання грамадства.

Храналогія падзей

1985–1991 гг. – правядзенне ў СССР палітыкі перабудовы.

26 красавіка 1986 г. – аварыя на Чарнобыльскай АЭС.

Чэрвень 1989 г. – у Вільні адбыўся ўстаноўчы з’езд БНФ.

Пытанні для самаправеркі

1. У чым заключалася сутнасць палітыкі перабудовы ў СССР?

2. Якія палітычныя сілы ажыццяўлялі перабудову ў БССР і якія вынікі яна прынесла?

3. Пакажыце, у чым заключаецца значэнне шматпартыйнасці.

4. У чым прычыны крызісу беларускай эканомікі ў другой пало-ве 80-х – пачатку 90-х гг.?

<== предыдущая лекция | следующая лекция ==>
Гаспадарчыя рэформы і іх абмежаванасць | БССР на міжнароднай арэне ў 40–80-я гг
Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-03; Просмотров: 1484; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.014 сек.