Студопедия

КАТЕГОРИИ:



Мы поможем в написании ваших работ!

Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Мы поможем в написании ваших работ!

Мы поможем в написании ваших работ!

ВКЛ – беларуска-літоўска-ўкраінская поліэтнічная дзяржава





1. Перадумовы ўзнікнення ВКЛ.Фарміраванне тэрыторыі дзяржавы.

2. Сацыяльна-эканамічнае развіццё ВКЛ.

3. Грамадска-палітычны лад ВКЛ.

4. Знешняя палітыка ВКЛ.

1.Перыяд ВКЛ – самая славутая эпоха ў нацыянальнай гісторыі. Да пачатку ўзнікнення ВКЛ на тэрыторыі Беларусі існавала прыкладна 30 княстваў, што сведчыла пра феадальную раздробленасць. З канца 30-х па 40-я 13 ст. пачынаецца новая эпоха беларускай гісторыі – эпоха ВКЛ, новай дзяржавы, якая бярэ пачатак з беларускага Панямоння – Наваградскага княства. Сама назва Літвы Міндоўга ў летапісе сустракаецца пад 1236 годам, проста Літва вядома з 11 ст. (упершыню пад 1009 годам), з 1040 пра Літву ўзгадваюць усходне-славянскія летапісы і ў аналах нямецкіх гарадоў.

З летапісаў і хронікі Генрыха Латыша відаць, што на пачатак 13 ст. Літва стала магутнай ваеннай сілай: за першую трэць 13 ст. літоўскія дружыны зрабілі прыкладна 40 паходаў (22 ваен. паходы на ўладанні нямецкага ордэна, 4 – на Польшчу і 14 разоў хадзілі па здабычу на ўсходнеславянскія землі, у тым ліку на Полаччыну і Смаленшчыну).

У адносінах да Літвы нямецкі ордэн мечаносцаў доўгі час займаў толькі абарончыя пазіцыі (хоць дагэтага падпарадкаваў сабе землі Латвіі і Эстоніі і далейшую экспансію звязваў з Літвой).

Да сярэдзіны 13 ст. літоўскія плямёны яшчэ не мелі адной дзяржаўнай арганізацыі. Утварэнне ВКЛ – гэта заканамерны вынік унутранага сацыяльна-эканамічнага і палітычнага развіцця зямель сучаснай Беларусі і Літвы ў 12-13 стст., а таксама знешніх прычын. Як нам вядома, даўнія традыцыі самастойнага і незалежнага дзяржаўнага існавання мела Полацкае княства. Лагічна, што менавіта яно павінна было стаць аб'ядноўваючым цэнтрам. Аднак, пасля смерці Ўсяслава Чарадзея яно распалася на некалькі ўдзельных княстваў, паміж якімі ішлі феадальныя міжусобіцы, пагроза крыжакаў, страта Кукенойса і Герцыкі (выхад да Балтыкі). Усё гэта падарвала сілы Полацка, ён паступова прыйшоў у заняпад.

У сярэдзіне 13 ст. цэнтр палітычнага жыцця Беларусі перамясціўся з Паддзвіння ў Панямонне, з Полацка ў Наваградак, які быў тады самым значным горадам гэтага рэгіёна. Утварэнне ВКЛ пачалося з Наваградка, сучасны Навагрудак. У сярэдзіне 13 ст. пачало ўзвышацца Наваградскае княства. Гэтаму спрыялі яго выгадная аддаленасць ад раёнаў змагання з крыжацкай і татарскай навалай, высокі ўзровень развіцця сельскай гаспадаркі, рамяства і гандлю.





Дата добавления: 2014-01-03; Просмотров: 339; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



ПОИСК ПО САЙТУ:


Рекомендуемые страницы:

Читайте также:
studopedia.su - Студопедия (2013 - 2021) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление
Генерация страницы за: 0.001 сек.