Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Палітычны лад ВКЛ




ВКЛ была феадальнай манархіяй, на чале якой быў гасудар, які называўся гаспадаром, ачольнікам, вялікім князем (часта быў і польскім каралём). Ён з'яўляўся выканаўчай уладай.

Першым тытул караля атрымаў Міндоўг (каранаваўся ў 1253 годзе).

Тытул караля літоўцаў і многіх рускіх насіў Гедымін.

Неабмежаваная княжацкая ўлада, якая была ў Гедыміна, Альгерда, Вітаўта на пачатку 15 ст. скончылася. З часоў Гарадзельскай уніі (1413 г.) усталяваўся прынцып выбарнасці манарха: польскага караля не выбіраць без згоды Вялікага князя і наадварот.

 

& Выбарнасць караля стала надзейным інструментам абмежавання яго ўлады. ВКЛ стала парламенцкай манархіяй.

 

Кожны з гаспадароў, каб узысці на прастол, вымушаны быў абмяжоўваць сваю ўладу на карысць шляхты.

 

Паўнамоцтвы князя:

1. абарона ўласнасці і тэрыторыі дзяржавы

2. права весці міжнародныя справы, уступаць у саюзы, абвяшчаць вайну і заключаць мір

3. прызначаў на дзяржаўныя пасады, распараджаўся дзяржаўнымі маёнткамі і маёмасцю

4. права заканадаўчай ініцыятывы, усе важнейшыя заканадаўчыя акты выдаваліся за яго подпісам.

Вялікі князь выбіраўся з дынастыі Гедымінавічаў, а потым Ягайлавічаў. Спачатку князь выбіраўся вузкім колам найважнейшых саноўнікаў, а з канца 15 ст. – на вальным (Агульным) сойме з удзелам прадстаўнікоў усіх зямель.

Вялікі князь ажыццяўляў свае паўнамоцтвы не аднаасобна, а з удзелам Рады (верхняе) і Сойма (як 2-палатны парламент).

Спачатку Рада назначалася князем уласна і была дарадчым органам – Паны-рада. Але паступова яе моц і значэнне ўзрасталі – і з дарадчага органа яна ператварылася ў кіруючы орган, які ўжо юрыдычна абмяжоўваў уладу князя. Яна стала пастаянным выканаўча-распарадчым, заканадаўчым, кантрольным і судовым органам.

З канца 15-да сяр. 16 ст. устанавіўся пастаянны склад Паноў-Рады:

кіраўнікі дзяржаўнай адміністрацыі (канцлер)

маршалак земскі – роля спікера

гетман найвышэйшы – кіраваў войскам, на чале якога быў князь

падскарб'і земскі – даглядчык казны (міністр фінансаў)

кіраўнікі адміністрацыйных адзінак (ваяводы, кашталяны, біскупы каталіцкія, старасты)

буйныя феадалы па асабістых запрашэннях (як губернатары ў Расіі)

цэнтральныя земскія і дворныя ўраднікі (гетман, падскарб'і).

З агульнага складу вылучылася: пярэдняя (старшая рада) – вузкае кола, якое праводзіла закрытыя паседжанні. Так, на першай лавіцы сядзелі 5 асобаў: біскуп; Віленскія ваявода і кашталян; Троцкія ваявода і кашталян.

Спачатку ў склад Рады ўваходзілі католікі, а пазней – праваслаўныя. Поўны склад Паноў-Рады – 45 чалавек, а пасля рэформы 1565 года – 65 чалавек.

Паўнамоцтвы Паноў Радных былі такія ж шырокія, як і ў князя. Калі князь быў адначасова і каралём польскім, знаходзіўся ў Кракаве, то Рада выконвала функцыі вярхоўнай улады. З сярэдзіны 15 ст. яе паўнамоцтвы значна пашырыліся пры Казіміры ІV Ягайлавічы:

1. абарона дзяржавы

2. міжнародныя адносіны

3. фінансавая дзейнасць (бягучае кіраванне)

4. прызначэнне на вышэйшыя дзяржаўныя пасады

5. прыманне новых заканадаўчых актаў, грамат і прывілей

6. кантралявала раздачу земляў

7. шэраг судовых функцый

 

& Князь не мог адмяніць рашэнні, прынятыя з удзелам Рады

 

Асобным прывілеем князь Казімір ІV у 1447 годзе пацвердзіў права Рады на абранне пасля яго смерці чарговага вялікага князя. Склад Рады фарміраваўся з прадстаўнікоў зямельнай арыстакратыі.

У 15 ст. паралельна з Радай узнікае Сойм – прадстаўнічы саслоўны орган, які абараняў інтарэсы шляхты – гэта заканадаўчы орган. Палітычная роля Паноў Радных пачала змяншацца з сярэдзіны 16 ст., калі ўтварыўся шляхецкі сойм. У кожным суб'екце федэрацыі здаўна існаваў уласны (абласны) сход-веча (з 11 ст.), а ў 15 ст. назіраецца працэс іх аб'яднання ў Вальны (агульнадзяржаўны) сойм ВКЛ – парламент (але былі і мясцовыя, павятовыя соймікі).

Каб заручыцца падтрымкай усяго саслоўя шляхты, Рада вымушана была склікаць Сойм. Удзельнічаць у пасяджэннях Сойма мелі права не толькі члены Рады, але і ўся шляхта. Але паколькі часта шляхта ўхілялася ад яўкі, у 1512 годзе былі прыняты закон аб прадстаўніцтве на сойме па 2 паслы ад кожнага павета ці зямлі. Іншыя слаі насельніцтва свайго прадстаўніцтва не мелі. Уся работа Сойма рыхтавалася загадзя Радай (праекты пастаноў). Кампетэнцыя Сойма не была дакладна вызначана. Да паўнамоцтваў Сойма адносіліся:

1. абранне вялікага князя (з 1413 г., з 1492 г. – аб выбарнасці князя Аляксандра)

2. абвяшчэнне вайны, заключэнне міру

3. устанаўленне падаткаў на правядзенне вайны і вызначэнне памераў войск, службы з феадальных маёнткаў

4. заключэнне ваенных саюзаў, дынастычных уній з Польшчай

5. прымаліся новыя заканадаўчыя акты (прывілеі, судзебнікі, статуты)

6. крымінальныя справы па абвінавачванню феадалаў у дзяржаўнай здрадзе.

Усе пытанні на Сойме фактычна вырашаліся Панамі Рады і гасударом, павятовая шляхта ў асноўным толькі галасавала.

Роля Паноў Рады і Сойма па тым часе была вельмі важнай, бо абмяжоўвалася самавольства манарха (ён не мог стаць тыранам).

 

4. Знешняя палітыка князёў ВКЛ з 15 ст. да 1569 г. мела 3 відавочныя напрамкі:

Паўднёвы напрамак (адносіны з татара-манголамі і крымскім ханствам)

Заходні (адносіны з крыжакамі і Польшчай)

Усходні (з Масковіяй).

Паўднёвы напрамак меў антытатарскую накіраванасць (вызваліць усходніх славян ад татар, ад іх прыгнёту, рабаўніцтва, гвалту, даніны). Таму гэта палітыка была негвалтоўнай, вызваленчай. Яшчэ з часоў Альгерда (бітва на Сініх водах 1362 г.) быў вызвалены ад іх землі Украіны. Абараняць ад татар будзе і князь Вітаўт (татарскіх ханаў зробіць васаламі).

Вітаўт паспяхова ваяваў з крыжакамі – Грунвальд 1410 г. З другой паловы 15 ст. на паўднёвых межах ВКЛ з'явіцца моцны і небяспечны вораг – Крымскае ханства (яно ўзнікла ў выніку распаду Залатой Арды, якая трапіла ў залежнасць ад Турэцкай Порты. Крымская знаць жыла за кошт рабаўніцтва суседніх зямель (найперш ВКЛ).

Спачатку на Украіну, а з канца 15 ст. на Беларусь, як смерч рабіла спусташальныя набегі татарская конніца (рабавалі багацці, пазбягаючы сутычак з войскам ВКЛ, уцякалі). Асабліва жорсткія набегі назіраліся ў пачатку 16 ст., калі войскі ВКЛ былі на Ўсходзе, ваявалі з Масковіяй. З 1500 да 1569 г. было зроблена 45 набегаў. З 1480 года ханства становіцца саюзнікам Масковіі (паміж Іванам ІІІ і Менглі-Гірэем заключана пагадненне аб сумеснай барацьбе з ВКЛ).

У 1502 годзе у час баёў войск ВКЛ з маскоўцамі пад Смаленскам крымчакі рабавалі Пінск, Тураў, Слуцк. Адпор ім даў слуцкі князь Сямён Міхайлавіч Алелькавіч, які разбіў іх на рацэ Уша, вызваліў палонных, адабраў здабычу.

У 1503 годзе атрады крымчакоў зноў пайшлі на Слуцк, Клецк, Нясвіж. І зноў ім далі адпор беларускія князі.

У 1508, 1510,1521, 1526 гг. татарскія напады насілі эпізадычны характар.

З 1520-х гадоў крымская небяспека зменшылася: наладжана абарона паўднёвай мяжы ВКЛ (атрады казакаў), далейшае ўзмацненне Масковіі ў гэты час супярэчыла стратэгічным інтарэсам Асманскай імперыі і яе васала – крымскага ханства. Яны імкнуліся да падтрымання штучнай раўнавагі паміж краінамі Усходняй Еўропы.

 

Заходні напрамак знешняй палітыкі.

У 1385 года падпісана Крэўская ўнія, яе аснова – барацьба з крыжакамі. Яна аб'яднала беларусаў, літоўцаў, палякаў у сілу, здольную супрацьстаяць бесперапыннай агрэсіі крыжакаў.

1410 г. – Грунвальдская бітва. Саюзная армія – 90 атрадаў (бел. палкі 22 з 40 – 30 з 40 пад "Пагоняй", 200 год фальсіфікавалі, атаясамлівалі з рускімі (беларускія русічы)).

Тэўтоны выставілі 51 атрад, камандаваў вялікі магістр Ульрых фон Юнгінген. У Грунвальдскай бітве сышліся Еўропа крыжацкая і Еўропа славянская. Армія Ордэна перастала існаваць. З тых часоў 500 гадоў на беларускія і рускія землі не ступала нага нямецкага салдата.

Няпроста складваліся і адносіны з Польшчай. Дынастычных уній з Польшчай у ВКЛ было 7 (з 1385 да 1492 г.). Знешняя палітыка дынастыі Ягайлавічаў у 15 ст. – першай палове 16 ст. была скіравана на барацьбу за дамінаванне ў краінах Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Сын Ягайлы і беларускай княжны Соф'і Друцкай (у Ядвігі дзяцей ад Ягайлы не было) вялікі князь літоўскі Казімір Ягайлавіч стаў каралём 4-х еўрапейскіх дзяржаў адначасова (1447 – Польшчы, 1471 – Чэхіі, 1490 – Венгрыі). Другі сын Уладзіслаў быў каралём Венгрыі яшчэ раней у 1440 г. Потым улада перайшла да яго сыноў. Як бачым, вялікія князі літоўскія панавалі ў еўрапейскіх краінах. Яны складалі канкурэнцыю Габсбургам. Пасля смерці Казіміра Ягайлавіча (ён і кароль, і вялікі князь) па яго завяшчанні адзін яго сын стаў каралём Польшчы – Ян Ольбрахт, а другі –Аляксандр – стаў вялікім князем літоўскім.




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-03; Просмотров: 1560; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.023 сек.