Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

ВАЛОВІЧ. Грамадскі дзеяч, удзельнік вызваленчага руху на Беларусь Нарадзіўся ў маёнтку Па-рэчча Слонімскага пав

Міхаіл Казіміравіч [18.6.1806—2.8.1833]

Грамадскі дзеяч, удзельнік вызваленчага руху на Беларусь Нарадзіўся ў маёнтку Па-рэчча Слонімскага пав. Гродзенскай губ. ў сям'і слонімскага падкаморага. Удзельнік паўстання 1830—31 у Польшчы, на Бела-русі i ў Літве. Пасля задушэння паўстання

 

 

эмігрыраваў у Францыю. У 1833 тайна вяр-нуўся на радзіму і ўдзельнічаў у новай спробе ўзняць паўстанне на тэрыторыі Польшчы, Украіны, Літвы i Беларусі. Ство-раны ім невялікі сялянскі паўстанцкі атрад быў разбіты ўрадавымі войскамі, а сам ён арыштаваны i павешаны ў Гродне. В. кры-тычна ацэньваў паўстанне 1830—31, якое, на яго думку, не мела «агульначалавечай мэты», бо выражала інтарэсы шляхты. Па-дышоў да разумения таго, што ў вызвален-чай барацьбе асноўнай сілай павінны быць народныя масы, пераважна сялянства. Выступаў за адмену прыгону i бязвыплат-ную перадачу зямлі сялянам у калектыў-ную ўласнасць, за права кожнага народа на самастойнае развіццё. Сродкам дасягнення дэмакратычнага i справядлівага фамадска-га ладу лічыў сацыяльную рэвалюцыю еў-рапейскага маштабу. Вёў агітацыю сярод сялян, імкнучыся прывабіць ix радыкаль-най сацыяльна-палітычнай прафамай у ду­ху утапічнага камунізму.

 

ВАЛОДЗЬКА (Wołodźko)

Вацлаў Валеры

(псеўд. К о ш ч ы ц Вацлаў)

(1831—8.4.1904)

Грамадскі і палітычны дзеяч, удзельнік паўстання 1863—64, гісторык, пісьменнік. Нарадзіўся ў Мінскай губ. Вышэйшую ва-енную адукацыю атрымаў у Пецярбургу. Служыў капітан-інжынерам у расійскай ар-міі. 3 канца 1862 у Мінску. На пачатку паўстання 1863—64 у Польшчы, на Бела-русі i ў Літве перайшоў на бок паўстанцаў, удзельнічаў у баях з карнікамі на Міншчы-не. 3 1864 у Турцыі, дзе пад імем Сагі-бея працаваў інжынерам дарог i мастоў. 3 1870 жыў у Львове, займаўся навуковай i гра-мадска-палітычнай дзейнасцю, пісаў літа-ратурныя творы. Яго даследаванні «Зыг-мунд Серакоўскі — вярхоўны галоўнака-мандуючы Жмудзі ў 1863 г.» (1891), «Пя-рун» i апошнія атрады ў Літве ў паўстанні 1863—1864 г.: 3 уласных расказаў «Перуна» прысвечаны падзеям на Беларусі i ў Літве ў час паўстання. Наибольшую каштоўнасць маюць яго «Успаміны з паўстання Мінска-га ваяводства ў 1863 годзе» (1875), у якіх паказана дзейнасць Мінскай паўстанцкай арганізацыі, характарызуюцца кіраўнікі i ўдзельнікі паўстання К.Пялікша, Б.Свента-жэцкі, С.Ляскоўскі, А.Трусаў i інш. У рука-пісе засталася яго праца «Паўстанне ў Магілёўскай губерні ў 1863 годзе». Пад псеў-данімам Вацлаў Кошчыц апублікаваў гіста-рычныя раманы i аповесці: «Вернутыя да сапраўднай веры» (1877), «Выбраннікі ле­су» (1881—82), «Вяшчунскія ваенныя па-ходні» (1898), «паляўнічыя» апавяданні «3 літоўскай пушчы» (1877), у якіх апісаў па-дзеі 1831 i 1863 на Беларусі i ў Літве, адно-сіны да ix сялян (некаторыя героі гавораць на бел. мове), намаляваў вобразы К.Каяі-ноўскага, Р.Траўгута. Пад псеўданімам Са-гі-бея выдаў дарожныя нататкі «Усход. Са Стамбула ў Анкару» (1874), «3 вандровак па Анатоліі» (1875), раман «Крывавы набы-так» (1884), прысвечаны вызваленчай ба­рацьбе албанскага i македонскага народаў супраць турэцкага панавання. У раманах i аповесцях «Сізіфава праца» (1877), «Змагар лёсу» (1883), «Веска для вёскі» (1888) i ін-шых выкрываў згодніцтва буйной шляхты, заклікаў паляпшаць жыццё сялян.

Te:. Wspomnienia z powstania województwa Mińskiego w roku 1863 // Polska w walce. Kraków,
1875. T. 2. А.В.Мальдзіс, В.Ф.Шалькевіч.

 

<== предыдущая лекция | следующая лекция ==>
Валовіч | Ваньковіч
Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-04; Просмотров: 656; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.009 сек.