Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Зізаній

ЗДАН0В1Ч

Аляксандр (26.2.1805—29.5.1868)

Педагог, пісьменнік. Нарадзіўся ў Ігу-менскім пав. (цяпер Чэрвеньскі р-н, Мін-ская вобл.) у сям'і збяднелага шляхціца. Пачатковую адукацыю атрымаў у Ігумен-скай павятовай базыльянскай школе (1825). На працягу 2 гадоў быў прыватным настаўнікам, a зарабіўшы крыху грошай, паступіў у Віленскі універсітэт, які скон-чыў са ступенню кандыдата навук (1831). 3 1834 на працягу 15 гадоў выкладаў лацін-скую мову i літаратуру ў старэйшых класах Віленскага шляхецкага інстытута, а пасля ўзначальваў кафедру агульнай гісторыі да закрыцця інстытута ў 1863. Адначасова не-калькі гадоў працаваў у рэдакцыі газеты «Виленский вестник» памочнікам рэдакта-ра А.Адынца, прымаў удзел у стварэнні слоўніка польскай мовы Аргельбранда, чы-таў лекцыі ў жаночых пансіёнах Вільні, у прыватных дамах, выкладаў расійскую гіс-торыю ў Віленскай каталіцкай семінарыі. Добра ведаў некалькі моў. 3 1863 займаўся літаратурнай дзейнасцю, якую спыніла смерць адзінага сына (за ўдзел у паўстанні ён быў пакараны смерцю праз павешанне ў Віленскай турме Лукішкі). Гэта падзея вельмі ўразіла 3., паўплывала на яго ма-ральны i фізічны стан i прывяла да заўчас-най смерці. На працягу шматгадовай асвет-ніпкай дзейнасці 3. назапасіў багаты вопыт выкладання розных прадметаў, вынікам ча-го з'явіўся шэраг складзеных ім дапаможнікаў, у т.л. «Слоўнічак французскай мовы з кароткай інфармацыяй па вымаўленні i размове» (1832), «Французская граматыка для дзяцей» (1830, 1839, 1844), «Этнагра-фічная табліца паводле метаду Язвінскага» (1845), «Нарысы па польскай гісторыі для дзяцей...» (1857), «Нарысы па ўсеагульнай гісторыі для дзяцей...» (1861) i інш. Многія працы 3. засталіся ў рукапісах, але яго жонка незадоўга да сваей смерці прадшіа архіў i месца знаходжання яго невядома.

Лаўрэнцій (Тустаноўскі; 1550—60-я г. — 1634?)

'. Беларускі педагог-гуманіст, царкоўны дзёяч, мовавед, перакладчык. Паводле ад-ных звестак паходзіў з дробнамаянтковай шляхты Трокскага ваяводства, паводле дру-гіх — з ^мяст. Тустынь на Валыні. Брат С.Зізанія: Адукацыю атрымаў у Астрожскай школе на Валыні. Працаваў настаўнікам царкоўнаславянскай i фэчаскай моў у Львоўскай (да 1592), Брэсцкай (1592—95), Віленскай (1595—97) брацкіх школах. Калі быў у Брэсце, падрыхтаваў вучэбныя кнігі «Азбука з Лексісам» i «Грамматіка словен-ска совершенного искусства осми частйі слова...» (Вільня, 1596). |Яго «Азбуку» мож-на ўмоўна падзяліць на'ІЗ часткі: матэрыял, які вучыць чытаць i пісаць; дапаможны лексічны матэрыял; царкоўныя палемічныя тэксты i малітвы. Таму кніга магла выка-рыстоўвацца i ў царкоўным, i ў свецкім на-вучанні. Складальнікам першых дзвюх час-так быў 3., апошняй —С.Зізаній. Пры вы-данні «Азбукі» выкадыстаны клішэ з вы-данняў Ф.Скарыны. «Лексіс» — беларус-кі слоўнік (1061 слова) — уключаны словы з народнай гутарковай мовы, што спрыяла развіццю мовы, якая потым стала часткай літаратурнай, свецкай, прыведзены самыя разнастайныя звесткі па ваеннай гісторыі, прававым становішчы розных сацыяльных груп насельніцтва ў дзяржаве, па філасофіі, геаграфіі, этнаграфіі, біялогіі, медыцыне. Слоўнік 3. — сведчанне рацыяналістычна-га падыходу 3. да вывучэння розных з'яў рэчаіснасці; адна з крыніц уяўлення пра ўзровень тагачасных ведаў аб развіцці ра-мёстваў, аб прафесіях, вырабах i гандлі ў сярэдневяковых гарадах.

12.2.1596 у друкарні Віленскага Святаду-хаўскага брацтва выдадзена «Грамматіка словенска...» 3. Яна складаецца з уводзін.

 

 

арфаграфіі, этымалогіі, прасодыі. Сінтаксіс даецца невялікімі часткамі ва ўсіх раздзе-лах. У кнізе на кожнае правіла прыведзена шмат прыкладаў i практыкаванняў для за-мацавання навучальнага матэрыялу. На першых старонках вучням тлумачыцца не-абходнасць свецкіх ведаў. «Граматыку сло-венску совершенного искуства осми частій слова...» 3. лічыў тым падмуркам, на якім можа трымацца далейшае вывучэнне роз­ных навук. Імкнучыся па-філасофску асэн-саваць ролю граматыкі як навукі ў сярэд-невяковай сістэме ведаў, 3. раскрываў арга-нічную сувязь граматыкі з рыторыкай, фі-ласофіяй i багаслоўем, праяўляў цікавасць да розных філасофскіх праблем, якія бралі свой пачатак ад антычных вучоных, звяр-таўся да спадчыны Арыстоцеля, Эпікура, Катона Старэйшага i інш. Вывучэнне ан-тычнасці ўзбагачала светапогляд вучонага-педагога, давала магчымасць па-новаму па-дысці да вырашэння розных праблем.

Выданне «Грамматікй...» замацавала агульнаграмадскую думку пра неабходнасць вывучэння «сямі вольных мастацтваў», пад-крэслівала ix вялікую ролю ў развіцці аду-кацыі. Гэтым 3. звярнуў на сябе ўвагу мно-гіх князёў, якія імкнуліся даць добрую аду-кацыю сваім дзецям. У 1597—1600 3. быў хатнім настаўнікам у крычаўскага старосты Б. Саламярэцкага ў маёнтку Баркулабава, потым 2 гады працаваў у князя А.К.Ас-трожскага. Пасля яго смерці 3. нейкі час працаваў святаром у Яраслаўскай царкве на Валыні. У 1612 ён запрошаны хатнім нас-таўнікам да дзяцей князя Я.Карэцкага ў маёнтак Карэц на Валыні. Каб забяспе-чыць настаўніка матэрыяльна, князь запі-саў на 3. вёску з фальваркам, млынам, цар-квой i некалькімі дзялянкамі зямлі. 18.5.1618 3. выступіў на пахаванні княгіні Соф'і Чартарыйскай з казаннем, якое мела характар павучання пра нормы паводзін. Выкарыстаўшы вопыт лацінскай гамілетыкі i антычнай філасофіі, ён выступіў i супраць этычных поглядаў Эпікура.]У 1619 архіман-дрыт Елісей Пляцінецкі затТрасіў 3. ў Кіе-ва-Пячэрскую лаўру, дзе ён адразу заняў адпаведнае месца ў вучоным гуртку, праца-ваў настаўнікам у школе i рэдагаваў кнігі, якія рыхтаваліся да выдання ў друкарні, займаўся перакладамі з грэчаскай мовы. Там ён пераклаў i адрэдагаваў «Беседы св. Иоанна Златоуста на Послание св. апосто­ла Павла» (Кіеў, 1623), «Толкованія на Апокаліпсіс св. Андрэя Кесарыйскага» (Кіеў, 1625). У прадмове да апошняй сучаснікі i калегі далі высокую ацэнку дзейнасці i ведам 3., адзначалі яго аўтарытэт як мова-веда i прапаведніка.

С Верагодна, у 1620—23 3. працаваў над «Катэхізісам Вялікім», у якім выкладзены не толькі догматы праваслаўя ў пытаннях i адказах, але i веды па гісторыі, прырода-знаўстве, астраноміі i інш. навуках. Рукапіс кнігі быў зроблены на беларускай мове. Аднак у Кіеве ён не змог выдаць гэтую кнігу, бо на той час у Вялікім княстве Лі-тоўскім распачалася жорсткая барапьба па-між праваслаўем i каталіцызмам. 3. выра-шыў паспрабаваць надрукаваць кнігу ў Маскве. Разам ca сваімі сынамі Іванам i Аляксандрам у красавіку 1626 ён прыехаў у Пуціўль i заявіў, быццам у Рэчы Паспалі-тай яго прыгняталі, таму ён едзе з лістамі да цара i патрыярха. Пра рукапіс «Катэхізі-са» нічога не сказаў, бо ведаў, з якім неда-верам ставілася маскоўскае духавенства да рукапісаў i кніг з Украіны, Беларусі i Літ-вы. Праз месяц 3. з сынамі дазволілі ехаць у Маскву. Цар i патрыярх узялі ix на ўтры-манне. 3. часта сустракаўся з царом Міхаі-лам Фёдаравічам i патрыярхам Філарэтам, што сведчыць пра добрае стаўленне да яго i вялікую пашану з боку высокіх асоб Рус-кай дзяржавы. Для друкарскай справы 3. атрымаў 150 рублёў. У студзені 1627 ра­зам з Ц.Аладзіным i перакладчыкам Б.Ба-гамольцавым наведаў друкарскі двор. Пра тое, што «Катэхізіс» быў надрукаваны ў Маскве, сведчыць апісанне бібліятэкі пат­рыярха Філарэта i «Запісная кніга маскоў-скага друкарскага архіва», у якой ёсць звес-ткі, што друкаванне кнігі закончана каля 27.1.1627. Але яна, відаць, не была прызна-на афіцыйнаю царквой, таму, верагодна, Філарэт загадаў спаліць усе надрукаваныя кнігі. Цудам захавалася толькі 5 дэфектных экземпляраў, а новыя выданні (1783, 1787 i 1788, Гродна; 1784, Пскоў) зазналі значную рэдакцыйную праўку i недакладна перада-юць погляды 3. Для вывучэння светапогля-ду 3. найбольш цікавае абмеркаванне «Ка-тэхізіса» ў Маскве 18—19.2.1627. У абмер-каванні ад імя i na даручэнні патрыярха Філарэта ўдзельнічалі ігумен маскоўскага Богаяўленскага манастыра Ілья, кніжны спраўшчык Р.Анісімаў, князь І.Б.Чарскі i думны дзяк Ф.Ліхачоў. Маскоўскае духа­венства, як гэта відаць з пратакола пася-джэння, добра падрыхтавалася да дыспуту, таму вытрымаць дыскусію было цяжка.

 

 

3. не быў гарантаваны i ад таго, што з ім не расправяцца, як з ерэтыком. Дасведча-ны i ўпэўнены ў ведах, 3. на першым пася-джэнні трымаўся свабодна i нават гарачыў-ся. На пасяджэнні ў ніжняй палаце аўтар усе хібы ў кнізе звальваў на перакладчыка. Пры абмеркаванні «Катэхізіса» 3. спраба-ваў абагаўляць самога чалавека, узяўшы для гэтага ідэю аб самаўладдзі з Другаза-коння. Але прадстаўнікі патрыярха Філарэ-та адхілілі яго прапанову. У поўнай згодзе з Другазаконнем i царкоўнай традыцыяй 3. заявіў маскоўскім апанентам, што «са­мовластием человек обращается к доброде-телем, яко же и злобам. Им же (самаўлад-дзем. — Аут.) почтен бысть Адам от бога». 3. быў упэўнены ў сіле розуму i душы чала­века, лічыў, што чалавек створаны Богам i з'яўляецца гаспадаром самога сябе. Гэта ідэя пераклікаецца з ідэямі гуманістаў Іта-ліі. Праваслаўныя царкоўнікі, якія строга сачылі за догматамі трохадзінства Божай сутнасці, абвінавацілі 3. ў замаху на адзін-ства тройцы, падзяліўшы яе на тры часткі i паставіўшы Бога-бацьку вышэй за ўсіх. 3. прама заяўляў: «Тако аз исповедую Отец есть начало всему божеству сиреч сыну i духу святому». Але ў далейшым пад націс-кам маскоўскіх апанентаў, якія абвінавацілі 3. ў ерасі, яму давялося адступаць. Зразу-меўшы сваё небяспечнае становішча, ён стаў паводзіць сябе болып стрымана, спра-баваў апраўдвацца ў памылках i заявіў, што прыехаў у Маскву вучыцца, дзякаваў за выпраўленне яго кнігі. 3 пратакола дыспу-ту відаць, што абодва бакі добра ведалі грэ-часкую філасофію. У «Катэхізісе» 3. знай-шлі месца i тагачасныя прыродазнаўчыя веды. Светапогляд 3. характарызуе рацыя-налістычны падыход да тлумачэння розных з'яў прыроды. На заўвагу, што некаторыя звесткі ў «Катэхізісе» запазычаны з астра-логіі, якая ўзята ад вешчуноў елінскіх i іда-ласлужыцеляў, 3. адказаў: «Ни по звездам правления житию нашему, толко аз напи­сал ведомости ради, чтобы человек ведал яко есть тварь божия, а то и мы о том не­мудрствуем, чтобы звездам правитися жи­тию нашему». Вядома, прыродазнаўчыя звесткі 3. далёкія ад навуковых, але ў ix выявился рацыяналістычны падыход да тлумачэння гэтых з'яў, імкненне пашы-рыць кола чалавечых ведаў. ТДзейнасць 3. ішла ў рэчышчы рэфармацыйнага руху. Гэтым i багатай эрудыцыяй тлумачацца яго рацыяналістычныя адносіны да пэўных з'яў прыроды i грамадскага жыцця. Света­погляд 3. быў дуалістычны. 3., аднаго боку, схіляўся да тэалогіі, з другога — выказваў рацыяналістычныя думкі, якія былі выш­кам высокай эрудыцыі.

19.2.1627 3. вярнуўся ў Кіеў, дзе разам ca слуцкім пратапопам А.Мужылоўскім па-вінен быў разгледзець кнігу М.Сматрыцка-га «Апалогія», выдадзеную на польскай мо-ве ў Львове. На Кіеўскім саборы 13.8.1628 3. выклаў супраць аўтара кнігі 105 пунктаў абвінавачання, i М.Сматрыцкаму давялося прызнаць крытыку i пакаяцца. Апошняе ўпамінанне пра 3. адносіцца да 8.2.1634 у Луцкай гарадской кнізе, дзе пазначана, што ён праз свайго дружбака М.Федаровіча звярнуўся да намесніка Луцкага староства М.Крынскага з нагоды юрыдычнага аб-грунтавання яго права на маёмасць, адпіса-ную яму князем Я.Карэцкім.

Заслуга 3. ў стварэнні навукова-педага-гічнай літаратуры, што адкрывала шлях да свецкай адукацыі. Асаблівае значэнне мела яго творчасць, у якой пашыраліся гуманіс-тычныя погляды на шэраг з'яў у прыродзе i быў новы падыход да вывучэння праблем мовы ў брацкіх школах Беларусі i Украіны.

Те.: Из истории философской и обществен­но-политической мысли Белоруссии: Избр. про­изв. XVI — нач. XIX в. Мн., 1962. С. 138—143; Лексис Лаврентія Зйзанія. Сйноніма славено-росская. Ки\в, 1964.

Jlim.: В о з н я к М.С. Граматика Лаврентія Зйзанія з 1596 р. // Зап. Навук. Тов-ва ім.
Т.Шевченка. 1911. Т. 101—102, кн. 1—2; Подокшин С.А. Рационалистические и гуманистические идеи во взглядах Стефана и Лав­рентия Зизаниев // Вопросы философских наук. Мн., 1965; Ботвинник М.Б. Лаврентий Зи-
заний. Мн., 1978. М.Б.Башвіннік.

 

ЗІЗАНІЙ (Тустаноўскі)

Стафан (?—1600)

Педагог-гуманіст, пісьменнік-палеміст, прапаведнік. Брат Я.Зізанія. Скончыў Астрожскую школу на Валыні. Выкладаў царкоўнаславянскую i грэчаскую мовы ў Львоўскай (з 1586, з 1592 рэктар) i Віленскай (у 1593—99) брацкіх школах. Ен быў высокаадукаваным чалавекам, даска-нала ведаў рыторыку, логіку, гамілетыку. Яго казанні былі накіраваны супраць унія-таў, езуітаў i вышэйшага праваслаўнага ду-хавенства. Прапаведаваў ён у гарадской ра-тушы, на вуліцах i пляцах. Але 25— 27.1.1596 сабор у Навагрудку, на які нават

 

 

не запрасілі 3., асудзіў яго за тое, што ён у сваіх выступлениях «аргументирует не пис-мом слова щыраго боже го... а только сило-гизмою». У жыцці 3. адмоўную ролю адыг-раў мітрапаліт М.Рагоза, які напачатку даз-воліў настаўнікам брацкіх школ займацца казаннямі, а потым напісаў данос на 3. ка-ралю Жыгімонту III. 28.5.1596 кароль гра-матай адзначыў «блюзнерства великое не только с казанья, але и с писанья и вы­данья книг до друку своволне» 3. i загадаў вывесіць гэтую грамату ва ўсіх людных месцах, злавіць і асудзіць адступніка. Ві-ленскае браідтва апратэставала рашэнне Навагрудскага сабора. На Брэсцкім саборы 3. апраўдалі i было заяўлена, што яго вы-данні зроблены паводле канонаў правас-лаўя. Пасля прыходу да ўлады уніяцкага мітрапаліта І.Пацея становішча 3. ў Вільні значна пагоршылася. Восенню 1599 ён вы-мушаны быў пайсці ў Свята-Троіцкі манас-тыр, дзе прыняў імя Сільвестра. Там ён збіраўся адкрыць школу, але уніяцкае духа-венства забараніла гэта. Кароль падтрымаў уніятаў i граматаю ад 29.9.1599 выступіў супраць віленскіх мяшчан, якіх аштрафаваў на 3 тыс. коп літоўскіх фошай за тое, што яны дазволілі 3. прапаведаваць у Троіцкай царкве, хоць архімандрыт даў згоду на яго выступление. Прыхільнікі уніі прыйшлі ў Свята-Троіцкі манастыр, каб расправіцца з 3., але яму ўдалося ўцячы. Пра далейшае жыццё 3. дакументаў няма, ёсць толькі па-ведамленне, што ён быў забіты ў час па-ломніцтва ў 1600.

'"Творчасць i дзейнасць 3. звязана з Віль-няй. Тут ён разам з братам Лаўрэнніем стварыў «Азбуку» (Вільня, 1596), напісаў у ей раздзел «Изложение о православной ве­ре. Коротким пытаньем и отповеданьем для латвейшаго выразуменя хрйстіянскім детем», у якім катэхізісным спосабам (пы-танне — адказ) падаваліся асноўныя дог­маты праваслаўя. Гэта яму няцяжка было зрабіць, бо яшчэ ў 1595 ён выдаў «Катэхі-зіс» на польскай i старажытнабеларускай мовах. Кнігу знішчылі езуіты, але пра яе змест можна даведацца з брашуры езуіта М.Лашча (Ф.Жаброўскі), у якой прыводзі-ліся фрагменты з гэтага «Катэхізіса» дзеля крытыкі і доказу, быццам аўтар кнігі — ератык. Лашч пісаў, што 3. сваім вучэннем «души христианские словно ядом заража­ет». Нават Ы.Сматрыцкі ў «Апалогіі...» (Кі-еў, 1628) заявіў, што «зизаниева ересь у нас беспрестанно на устах, а наука божия, истинная, в пренебрежении... наши лжеучи­тели (Стефан Зизаний и др.) отвергают все догматы разом». Выступленні 3. супраць папы рымскага i вышэйшага праваслаўнага духавенства знайшлі адлюстраванне ў яго працы «Лист Іеремей патріархй Константи­нопольского напоминалный» (напісаны і выдадзены ў 1599) i кнізе «Казанье святого Кирилла...», у якой змешчаны таксама прысвячэнне князю К.Астрожскаму, напі-санае 20.5.1596, i польскія сілабічныя вер-шы на яго герб. У апошняй кнізе паралель-на надрукаваны тэксты на польскай i ста­ражытнабеларускай мовах. У некаторых месцах пааемічнага памфлета выкарыстоў-ваўся ці толькі польскі, ці толькі беларускі тэкст. Пазней кніга перавыдавалася стара-верамі (карысталася ў ix вялікім аўтарытэ-там), у Маскве ў 1644, у Гродне ў 1786 i 1791. Маскоўскае выданне называлася «Книга Кириллова», гродзенскае — «Ки­риллова книга».

Асновай рэлігійна-філасофскіх i сацыя-лагічных поглядаў 3. з'яўляецца вучэнне пра Хрыста i Антыхрыста (пад апошнім ён разумеў папу рымскага). Паводле яго сцвярджэнняў, Хрыстос — абаронца пры-гнечаных, сее дабро i справядлівасць, Ан-тыхрыст разносіць зло i несправядлівасць, памагаты багатых магнатаў і езуітаў. 3. крытыкуе i адхіляе сцвярджэнне каталіц-кай царквы, быццам папа — намеснік Хрыста на зямлі. Хіліястычная ідэя 3. пра хуткі прыход Хрыста i ўстанаўленне цар­ства роўнасці i брацтва была даведзена да гараджан i рамеснікаў Беларусі i Украіны. Такім вучэннем 3. падрываў асновы феа-дальнага ладу. У яго казаннях гучалі маты-вы верацярпімасці, што было звязана з гу-маністычнымі традыцыямі. Але ён самас-тойна даваў тлумачэнне Бібліі, выступаў у рэчышчы еўрапейскіх рэфармісцкіх плыняў на Беларусі i Украіне, што выклікала абу-рэнне ў праваслаўнага духавенства. Пра гэ­та сведчыць i тое, што ён зрабіў спробу ра-цыяналістычнага падыходу да вучэння пра Троицу, сцвярджаючы, што Бог-айцец ста­ть вышэй за Ісуса Хрыста. Гэтым ён ад-маўляў божую сутнасць Хрыста, ставячы яго бліжэй да чалавека і, такім чынам, па-дзяляючы ўсю Троицу. Ён поўнасцю ад-маўляўся прызнаваць царкоўны догмат пра існаванне несмяротнай душы асобна ад це­ла чалавека, аднак прызнаваў другое пры-шэсце Хрыста, уваскрэсенне з мёртвых, страшны суд i сцвярджаў, што душа i цела

 

 

павінны разам прайсці суд. Пра вучэнне 3. езуіт М.Лашч пісаў: «Тры палажэнні аб-грунтоўвае тут Стафан Зізаній. Першае, што пасля смерці няма ніякага божага су­да. Другое, што душы грэшных пасля смер-ці ніякіх мук не церпяць. Трэцяе, што ду­шы праведных перад судным днём не ат-рымліваюць ніякіх узнагарод». Пра сувязь палажэнняў, выказаных 3., з вучэннем ан-тытрынітарыяў сведчыў і М.Сматрыцкі: «Зизаний богохульствует, как какой-либо нечестный армянин». Кніга «Казанье свя­того Кирилла...» мела не толькі антыката-ліцкую і антыуніяцкую накіраванасць. У ёй 3. выступаў і супраць праваслаўнага арта-даксальнага духавенства з яго застылымі догмамі. Ён стаў у апазіцыю да духоўных феадалаў, якія мелі ўладу, i нават да кара-ля. Таму яны лічылі яго ератыком i нават злачынцам. 3. быў адным з тых, на каго зрабіла ўплыў радыкальна-рэфармісіжае вучэнне гуманістаў Заходняй Еўропы. Кнігі i пропаведзі 3. карысталіся папулярнасцю ў Вялікім княстве Літоўскім. Яго выступлен-ні садзейнічалі нацыянальна-вызваленчаму руху на Беларусі i Украіне. Адзін з яго апа-нентаў сказаў, што 3. «так тою проклятою ересью своею еще неслыханною Русь поб-лазнил, же его кніжкам баламутным лепей ниж евангелия верят». Хоць аб'ектыўна ву­чэнне 3. было ератычнае, сам ён лічыў ся-бе праваслаўным і не меў намеру наносіць удар па асноўных догматах гэтага веравыз-нання. Яго палемічныя творы, накіраваныя супраць каталіцкай і уніяцкай царквы, пад-рывалі аўтарытэт і праваслаўнай царквы. Рацыяналістычныя і радыкальна-рэфарміс-цкія погляды 3. адыфалі важную ролю ў развіцці гуманізму i асветы на Беларусі i Украіне.

Літ.: Алексютович Н.А. Культурно-просветительская деятельность братьев Зизаниев
// Из истории философской и общественно-по­литической мысли Белоруссии: Избр. произв.
Мн., 1962; Подокшин С.А. Реформация и общественная мысль Белоруссии и Литвы: (Вто­ рая пол. XVI — нач. XVII в.). Мн., 1970. С. 182—197. М.Б.Батвіннік.

<== предыдущая лекция | следующая лекция ==>
Звеніслава | Зяновіч
Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-04; Просмотров: 507; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.021 сек.