Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Міхановіч




Ян (1783—1814)

Рэлігійны дзеяч, езуіт. Працаваў вы-кладчыкам славеснасці ў Полацкім калегіу-ме. Пакінуў у рукапісах лацінскія вершы, пераклады на польскую мову трагедый Еў-рыпіда «Фінікіянкі» i інш. Зроблены ім дакладны пераклад гучнымі вершамі «Арэста» выдадзены ў 1818 у Полацку.

 

МІЦКЕВІЧ (Mickiewicz)

Адам (24.12.1798—26.11.1855)

Польскі паэт беларускага паходжання, грамадскі дзеяч, публіцыст. Нарадзіўся на хутары Завоссе на Навагрудчыне ў сям'і збяднелага шляхціца, адваката Мікалая Міцкевіча. Міцкевічы былі паланізаванымі беларусамі, паэт называў сябе «ліцвінам», хоць творы пісаў на польскай мове. Пачат-ковую адукацыю атрымаў у Навагрудскай дамініканскай школе. У 1815 паступіў на фізіка-матэматычны факулыэт Віленскага універсітэта. Зразумеўшы, што дакладныя навукі не яго прызванне, праз год перавёў-ся на гісторыка-філалагічны факультэт, які скончыў у 1819. Якраз у тэты час у Рэчы Паспалітай пачаўся новы ўздым нацыя-нальна-вызваленчага руху. Не засталіся ў баку ад падзей i студэнты Віленскага уні-версітэта. Тут узнікла тайнае студэнцкае таварыства філаматаў (сяброў навукі), ад-ным з кіраўнікоў якога стаў М. Мэтай фі-ламатаў была культурная праца ў масах, выхаванне патрыятызму ў асяроддзі польс­кай, беларускай i літоўскай моладзі. Пер-шыя яго паэтычныя творы напісаны пад уплывам філамацкіх ідэй. У паэме «Мешка, князь Навагрудскі» (1822), апавяданні «Жывіла», шэрагу вершаў упершыню з'яў-ляецца прывабны вобраз рамантычнага ге-роя-барацьбіта за свабоду i шчасце народаў Літвы i Беларусь Азнаёміўшыся з творамі i дзейнасцю вольналюбівага студэнта, пра-фесура універсітэта палічыла ix «крамоль­ным!». М. прапанавалі сціплую пасаду нас-таўніка Ковенскай павятовай школы. Але i на новым месцы М. працягваў кіраваць дзейнасцю філаматаў, якія ў 1821 ператва-рыліся ў таварыства філарэтаў. Па яго іні-цыятыве створаны шэраг масавых арганіза-цый моладзі, у якіх меркавалася рыхтаваць новыя кадры для філарэтаў. Для некаторых такіх арганізацый, напр., «Саюза сяброў» i «Прамяністых», М. напісаў статуты. На вы­хаванне маладых патрыётаў была скіравана i яго паэтычная творчасць. У сваёй «Песні» ён заклікаў:

Пра сваю прысягу помні

Кожны дзень i штохвілінна.

Шчырасць, веды i айчына.

Пойдзем хоць цяжкой дарогай,

Калі з братам брат заўсёды;

Будзе табе дапамога

Там, дзе мужнасць, праца, згода!

A ў «Песні філарэтаў» заяўляў: «Спявай-ма толькі тое, // ІІІто родны склаў народ». Найбольш адкрыты i бунтарны твор гэтага перыяду — «Ода да маладосці» (1820), з якой пазней ішлі ў бой гераічныя паўстан-цы 1830, клікала да адкрытага выступления супраць прыгнятальнікаў нацыянальнай годнасці народа:

У шчасці для ўсіх —

нашы мэты святыя,

Розумам дужыя, у цвеце i сіле,

Разам, сябры маладыя...

I той шчаслівы, хто ў бойцы загінуў,

Лёгшы ў брацкай магіле,

Славу ўздымае краіны.

Разам, сябры маладыя!

Адначасова з вершамі-маніфестамі М. стварыў цыкл рамантычных балад, што ў 1822 увайшлі ў 1-ы том яго твораў. У ліку

 

 

гэтых балад i сусветна вядомыя «Люблю я!», «Рамантычнасць», «Свіцязь», «Рыбка», сюжэты якіх былі падказаны беларускімі народнымі паданнямі i песнямі, пачутымі ў дзяцінстве на Навагрудчыне.

У перыяд настаўніцтва ў Коўне М. пака-хаў прыгажуню М.Верашчаку, з якой паз-наёміўся ў 1818 у час летніх вакацый, калі гасцяваў у маёнтку яе бацькі непадалёк ад Навагрудка. Марыля шчыра адгукнулася на каханне маладога паэта, але ў 1821 выму-шана была выйсці замуж за графа Путка-мера. Самыя пяшчотныя лірычныя вершы М. прысвяціў свайму першаму каханню. У гэты час памерла горача любімая маці паэ­та. Перажыванні падарв&лі яго здароўе, i ў 1822 ён вымушаны быў узяць на год адпа-чынак па хваробе. Жыў у Вільні. Тут ён стварыў славутую паэму «Гражына» (1823), у якой ажывае старажытная гісторыя Літ-вы-Беларусі. Лірызм i патрыятызм увасоб-лены ў прывабным вобразе навагрудскай княгіні Гражыны, якая ператварыўшыся ў воіна, не ведае літасці, калі яе зямлі пагра-жае небяспека. У Вільні М. распачаў сваю шматгадовую працу над самым філасоф-скім творам «Дзяды». Пасля публікацыі «Гражыны» i першых частак «Дзядоў» (1823) варшаўскія крытыкі, незадаволеныя «беларускасцю» яго прац, пачалі злосныя нападкі на М. А на радзіме ўсе былі глыбо-ка ўражаны, з'явілася шмат прыхільнікаў таленту паэта.

У час працы на радзіме М. падаў хадай-ніцтва пра дадатковы адпачынак i паездку за мяжу. Адпачынак яму далі, а замежную вандроўку не дазволілі. Калі ён у кастрыч-ніку 1823 паехаў у Вільню, яго арыштавала следчая камісія, створаная з мэтай спыніць патрыятычны рух «польскай моладзі ў Літ-ве». У час следства філарэты зрабілі ўсё магчымае, каб адвесці ад М. абвінавачанні, але ён усё ж быў высланы ў цэнтральныя раёны Расіі. 8.11.1824 М. прыбыў у Пецяр-бург за прызначэннем. У чаканні прысуду М. сышоўся з дзекабрыстамі i атрымаў на-ват даручэнне зблізіць рускіх патрыётаў з патрыётамі Польшчы, Беларусі i Літвы. Ён актыўна ўдзельнічаў у так званых «руска-польскіх перагаворах» паміж дзекабрысц-кім «Паўднёвым» i «Польскім патрыятыч-ным» таварыствамі. Вырашэнне з прызна­чэннем месца ссылкі зацягнулася, i M. па-ехаў у Крым, там напісаў паэтычны цыкл «Крымскіх санетаў» i шэраг вершаў. У вершы «Марак» М. зноў выклаў свае погляды

на жыццё:

Навошта спагады словы Плыўцу, што страціў

усе спадзяванні? Яму лепш бура, яму лепш мукі, Лепш яму грозны ўдар нечаканы, Чым недзе ў цішы заламваць рукі, Глядзець у даль

ды падлічваць раны...

Нарэшце маскоўскі ваенны генерал-гу-бернатар залічыў М. ў сваю канцылярыю. У Маскве М. даведаўся пра паўстанне на Сенацкай плошчы i жорсткую расправу над дзекабрыстамі. Але расіяне сваёй падтрым-кай не далі яму аплакваць лёс сяброў-паў-станцаў у адзіноце. Вясной 1826 рэдактар «Московского телеграфа» Н.Палявы ўвёў М. ў маскоўскае літаратурнае асяроддзе i ён стаў частым госцем славутага салона княгіні-паэтэсы З.Валконскай, зблізіўся там з Баратынскім, Венявіцінавым, Вязем-скім, Пагодзіным, пазнаёміўся з А.С.Пуш-кіным. Так пачалося ix доўгае сяброўства. У гэты час Пушкін працаваў над «Барысам Гадуновым» i парады М. яго вельмі цікаві-лі. Пушкін ухваліў «Крымскія санеты», да яго далучыліся Бялінскі i Вяземскі. Пера-клады твораў М. на рускую мову паявіліся ў «Московском телеграфе» i мелі вялікі поспех у расійскай публікі. Каб больш зблізіць дзве суседнія культуры, М. меў на-мер пачаць выданне часопіса або газеты на польскай мове, але ўлады адмовілі яму. У гэты час пісьменнік перажыў яшчэ адну драму. У салоне Валконскай ён пазнаёміў-ся з К.Яніш (пазней вядомая паэтэса Паў-лава) i вырашыў ажаніцца з ей, але яе бацькі адмовілі яму.

Сур'ёзнай працай гэтага часу была паэ-ма «Конрад Валенрод», якую ён пачаў пі-саць у Маскве, a скончыў у Пецярбургу. Яго балады «Ваявода» i «Будрыс i яго сы­ны» («Тры Будрысы») Пушкін пераклаў на рускую мову. У лютым 1829 дзякуючы ха-дайніцтву В.Жукоўскага, князя Галіцына і Валконскай М. атрымаў дазвол выехаць за мяжу. Больш як 4 месяцы М. вандраваў па Еўропе, пабываў у многіх гарадах Германіі, Чэхіі, Швейцарыі. У час падарожжа ён паз-наёміўся з Гётэ. 18.11.1829 прыбыў у Рым, куды запрасіла яго на сваю вілу Валкон-ская. Тут ён пасябраваў з мастаком К.Бру-ловым, дацкім скульптарам Торвальдсенам, амерыканскім пісьменнікам Ф.Куперам. Адсюль ён сачыў за развіццём рэвалюцый

 

 

ных падзей у Францыі i за ходам паўстання ў Варшаве. Пазней, ужо ў Дрэздэне, ён на-пісаў вершы пра паўстанцаў «Рэдут Ардо-на» i «Смерць палкоўніка» (прысвечаны ге-раіні паўстання Эміліі Плятэр). У гэты час М. распачаў працу над галоўным сваім тво-рам — паэмай «Пан Тадэвуш», якую на-шчадкі назвалі «энцыклапедыяй жыцця ліцвінаў».

У 1834 М. ажаніўся з Цэлінай, дачкой польскай піяністкі i кампазітара М.Шыма-ноўскай-Валоўскай, распачаў працу над «Гісторыяй Полыпчы», фантастычным тво-рам «Гісторыя будучага», драмамі «Барскія канфедэраты» i «Якуб Асінскі». Ён вельмі сумаваў па сваёй радзіме, куды не мог вяр-нуцца i адчуваў, як павольна губляе паэ-тычнае натхненне:

Літва, о айчына мая!

Ты што здароўе...

Як цаніць цябе трэба,

той толькі спазнае,

Хто цябе страціў...

Гэтыя радкі з «Пана Тадэвуша» адпавя-далі тагачаснаму душэўнаму яго стану. Каб палепшыць матэрыяльнае становішча сям'і, М. чытаў лекцыі па лацінскай літа-ратуры ў Лазанскай акадэміі, потым у Па-рыжы, на кафедры Калеж дэ Франс па ric-торыі літаратур славянское народаў. Дзяку-ючы лекцыям М. прагрэсіўная грамад-скасць Францыі звярнула ўвагу на духоў-ную i гістарычную культуру Польшчы i Літвы-Беларусі. Яго лекцыі слухалі Жорж Санд, Сен-Без, гісторык Мікеле. Але хутка М. забаранілі чытаць лекцыі, бо ён неабач-ліва пахваліў Напалеона.

У 1848, калі хваля рэвалюиый ахапіла Францию i Італію, М. прыкладаў вялікія намаганні, каб стварыць у Італіі Польскі легіён, які, уліўшыся ў армію Гарыбальдзі, да канца змагаўся супраць агульнага пры-гнятальніка — Аўстрыйскай імперыі. Кіру-ючы легіёнам з Францыі, М. адначасова пачаў выдаваць у Парыжы штодзённую па-літычную газету «La tribune des peuples» («Трыбуна народаў»). M. пісаў шмат i вель-мі смела. A калі ў адным з артыкулаў у ад-рас Луі Напалеона прагучала пагроза («Хто, узнесены народам, забудзе, на якіх умовах яму падаравана ўлада, будзе расцэнены на­родам як здраднік, i даравання яму не бу­дзе»), газета тут жа была забаронена. Еўра-пейскія рэвалюцыі 1848—49 пацярпелі па-ражэнне, але М. не страціў веры. Ён пісаў у гэтыя дні: «Трыумф зла не канчатковы, iўсё добрае, што засталося ў душах нашых, дачакаецца адраджэння».

У 1854 М. накіравалі ў Істамбул паслан-цам ад французскага міністэрства асветы, якое цікавілі справы навуковых i культур­ных устаноў у славянскіх краінах пад ула-дай Турцыі. Там М. дапамагаў польскім патрыётам М.Чайкоўскаму (Садык Паша) i генералу У.Замойскаму, але патрабаваў, каб Польскі легіён дзейнічаў самастойна, а не пад кіраўніцтвам іншаземцаў. Гэта збянтэ-жыла польскую эміграцыю, а яшчэ больш збянтэжыла тое, што М. адначасова з Польскім легіёнам пачаў ствараць Жыдоў-скі легіён. М. рыхтаваў не сутыкненне Расіі з Англіяй i Францыяй, а перш за ўсё «Расіі ca сваім абсалютызмам, рэвалюцыі з дэспа-тызмам». У разгар гэтай справы М. нечака-на памёр у Канстанцінопалі (па афіцыйнай версіі, ад халеры). Але існавала меркаван-не, што ён быў атручаны прыхільнікамі Чартарыйскага, якія лічылі, што такімі дзе-яннямі М. ганьбіць гонар Польшчы. 3 жа­лобным! ўрачыстасцямі цела М. было пе-равезена ў Францыю i пахавана на парыж-скіх могілках у Монмарансі. 4.7.1890 астан-кі М. перавезены ў Польшчу i пахаваны ў нішы каралеўскага палаца Вавель у Крака-ве побач з АЛ.Касцюшкам.

Творчасць М. зрабіла вялікі ўплыў на развіццё беларускай літаратуры. У 1830— 40-я гады ў польскай літаратуры склалася т.зв. беларуская школа, прадстаўнікі якой услед за М. пісалі на тэмы з жыцця бела-рускага народа. Высока ацэньваючы фальклор Беларусі, М. пісаў пра цяжкі лёс беларусаў: «У ix казках i песнях ёсць ўсё... Усю сваю гісторыю на зямлі яны прайшлі ў страшэннай галечы i прыгнёце». Беларус-кую мову М. называў «самай гарманічнай i з усіх славянскіх моў найменш змененай...гэта найбольш багатая i найбольш чыстая гаворка, якая даўно з'явілася i цудоўна рас-працавана». Пад уплывам М. літаратурную дзейнасць пачыналі Я.Баршчэўскі, А.Рыпін-скі, У'.Сыракомля i інш. Дабратворны ўплыў яго адчулі В.Дунін-Марцінкевіч, А.Вярыга-Дарэўскі, В.Каратынскі. У М. вучыўся творчаму асваенню вобразаў i матываў бе-ларускага фальклору Ф.Багушэвіч. Тыпала-гічныя сувязі з рамантызмам М. выявіліся ў паэмах «Сон на кургане», «Курган» i не-каторых вершах Я.Купспы. Тыпалагічна блізкія да «Пана Тадэвуша» паэма Я.Коласа «Новая зямля». У 1920-я гады рамантыч-ным пафасам М. цікавіліся маладнякоўцы

 

 

У.Дуброўка, Я.Пушча, М.Лужанін, Ю.Гаў-рук, П.Трус i інш. Міцкевічаўскія традыцыі народнасці, рэалізму i рамантызму развіва-лі М.Танк, А.Куляшоў, В.Таўлай, П.Пес-трак, Ю.Гаўрук, М.Лужанін, П.Панчанка, Я.Семяжон i інш.

71?.: Dzieła. T. 1—16. Warszawa, 1949—55; бел. пер. — Выбр. тв. Мн., 1955; «Зямля навагруд-екая, краю мой родны...». Мн., 1969; рус. пер. — Собр. соч. Т. 1—5. М., 1848—54; Стихотворе­ния. Поэмы. М, 1968; Пан Тадевуш, или Пос­ледний наезд на Литве. М., 1985. Вершы, бала-ды, паэмы. Мн., 1996; Да Нёмна. Мн., 1998; Санеты-Sonety. Мн., 1998; Дзяды-Dziady. Т. 1— 2. Мн., 1999: Рус. пер. —Ода к молодости: Сти­хотворения. Поэмы. Мн., 1997.

Літ.: Живов М.С. Адам Мицкевич: Жизнь и творчество. М., 1956; Л о й к а А. Адам Міц-кевіч і беларуская літаратура. Мн., 1959; Свет­лым ценем Адама Міцкевіча. Мн., 1994; Адам Міцкевіч i Беларусь — Adam Mickewicz a Beakorus. Мн., 1997. Адам Міцкевіч і нацыяналь-ная культура: матеріалы Міжнар. навук. канф. Мн., 1997; WitkowskaA. Mickiewicz: słowo i czyn. Warszawa, 1998. І.А.Масяяніцына.




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-04; Просмотров: 481; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.017 сек.