Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

МЫСАЎСКОЙ

МУХЛІНСКІ

Антон Восіпавіч

(1808—25.10.1877)

Вучоны-арыенталіст. Нарадзіўся на На-вагрудчыне ў сям'i дробнага шляхціца. Па-чатковую адукацыю атрымаў у Маладзечне. Пасля заканчэння Віленскага універсітэта (1826) слухаў лекцыі па ўсходніх мовах у Пецярбургу. У 1832 накіраваны ў Турцыю i Егіпет, адкуль прывёз некалькі рукапісаў, у т.л. твор арабскага географа Ахмеда эль-Каціба, выдадзены ім у 1860 i 1861. З'яў-ляўся прафесарам арабскай i турэцкай моў i славеснасці ў Пецярбургскім універсітэце, выкладаў гісторыю i геаграфію Турцыі. Ап-рача артыкулаў у «Библиотеке для чтения» ВЛ.Сянкоўскага, у «Энцыклапедычным слоўніку» (1861—63) i ў польскіх часопісах, надрукаваў працы: «Даследаванне пра па-ходжанне i стан літоўскіх татар» (1857), з якой пачалося вывучэнне беларускіх тэк-стаў, напісаных арабскім пісьмом, «Выбар турэцкіх артыкулаў для пачатковага пера-кладу з граматычным разглядам» (1858), «Асманская хрэстаматыя...» (1858—59), «Слоўнік выразаў, якія прыйшлі ў нашу
мову з моў усходніх» (1858, на польск. мо-
ве). Памёр у Варшаве. Г.Л.Маслыка.

 

Міхаіл Паўлавіч

(псеўд. М. Ржевусский,

М. Ольшанский, М.П.,

М.М., П е тр Чёрный;

1856—?)

Расійскі журналіст, публіцыст i крытык. Нарадзіўся ў Саратаўскай губ. ў сялянскай сям'і. Працаваў чорнарабочым гомельскіх чыгуначных майстэрняў, служыў у арміі. Пасля дэмабілізацыі быў рабочым на дры-вяных складах, канторшчыкам, лінейным наглядчыкам, памочнікам начальніка матэ-рыяльнай службы Лібава-Роменскай чы-гункі. У 1886—1902 супрацоўнічаў у газ. «Минский листок». У чэрвені 1902 выкупіў у І.П.Фацінскага права на выданне гэтай газеты. Адказваючы на ананімныя абвіна-вачванні ў адрас выдаўца i рэдактара «Минского листка», М. паслаў у Галоўнае ўпраўленне па справах друку сведчанне бы-лога рэдактара Фацінскага пра свой раней-шы ўдзел у рэдагаванні газеты, а таксама пасведчанне папячыцеля Віленскай наву-чальнай акругі на права публічнага чытан-ня лекцый, у т.л. па гісторыі заходнееўра-пейскай i рускай літаратуры. Пра сябе ён пісаў, што «хоць i не атрымаў вышэйшай школьнай адукацыі, аднак набыў яе сама-стойна».

У кастрычніку 1902 М. ператварыў «Минский листок» у новую газету «Северо-Западный край» ліберально-дэмакратычна-га кірунку, якую ў 1904—05 выкарыстоўва-лі сацыял-дэмакраты для прапаганды мар-ксісцкіх сацыяльна-палітычных ідэй. 15.5.1905 на старонках газеты з'явіўся пра-грамны беларускі верш «Мужык» — пер-шы друкаваны твор Янкі Купалы. Губерн-скія ўлады некалькі разоў папярэджвалі рэ­дактара, што адхіляць яго ад рэдагавання газеты, калі яна i надалей будзе прытрым-лівацца «шкоднага кірунку». У чэрвені 1905 выхад «Северо-Западного края» прыпыне-ны рашэннем міністра ўнутраных спраў, а ў ліпені 1905 М. арыштаваны i сасланы ў Архангельскую губ. У выніку рэвалюцый-нага руху i Маніфеста імператара Мікалая II «Аб удасканаленні дзяржаўнага парадку» газ. «Северо-Западный край» адноўлена, а яе рэдактар пасля амністыі ў лістападзе 1905 вярнуўся ў Мінск i ўступіў у Мінскую арганізацыю РСДРП. Аднак у снежні гэта-га ж года газета зноў забаронена на аснове правіл «аб надзвычайнай ахове», i M., каб пазбегнуць арышту, тайна выехаў з Мінска. Паводле сведчання І.Ф.Масанава, у 1913 М. супрацоўнічаў у газ. «Голос Москвы» i «Московское утро». Далейшы яго лес невя-домы.

М. — аўтар шматлікіх артыкулаў у газ. «Минский листок» за 1902, «Северо-Запад­ный край» за 1902, аглядаў пад назвай «Штрьгхі» і дакяадаў на літаратурных веча-рах Мінскага таварыства аматараў прыго-жых мастацтваў, у якіх раскрыўся яго та-лент папулярызатара рускай літаратуры, ас-ветніка-дэмакрата і крытыка фармалізму ў мастацкай культуры пач. 20 ст. У эстэтьшы i літаратуразнаўстве М. — прыхільнік эва-люцыйнай тэорыі, паводле якой «мастац-кая творчасць заўсёды служыць выражэн-нем духоўных запатрабаванняў чалавека ў яго сацыяльным i духоўным асабістым жыцці; таму зразумела, што ў меру эвалюцыі чалавецтва эвалюцыяніруе i сама гэта твор­часць» («Минский листок», 18.12.1901). Гэта асабліва адчувалася ў пачатку 20 стагоддзя, калі, паводле М., «тое, што яшчэ нядаўна трактавалася толькі ў сацыяльных меды-йынскіх творах як пачварная фізіялагічная з'ява, цяпер паказваецца ў мастацкай літа-ратуры з бляскам дэкадэнцкага адлюстра-вання...» («Северо-Западный край», 2.11.1902). Барацьбу розных плыняў у мас-тацтве разглядаў у рэфератах, падводзячы вынікі дыскусій у Мінскім таварыстве ама-тараў прыгожых мастацтваў, адным з арга-нізатараў і кіраўнікоў якога ён быў. На ста­ронках мінскіх перыядычных выданняў пі-саў пра творчасць А.Пушкіна, М.Някраса-ва, М.Горкага, Л.Андрэева, скульптара М.Антакольскага. Аўтар нарысаў і апавя-даннаў пад назвай «У няволі» (1905).

Літ.: Конан У.М. Проблемы искусства иэстетики в общественной мысли Белоруссии начала XX в. Мн„ 1985. С. 15—23; Р о ж и н Н.В. Газета «Северо-Западный край»: Очерк об­ществ.-полит., филос. и эстет, позиции, 1902—
1905 гг. Мн., 1970. С. 4—7, 29, 102—103, 109—ПО, 139; Александровіч С.Х. Пуцявіны
роднага слова: Прабл. развіцця бел. літ. і друку другой паловы XIX — пач. XX ст. Мн., 1971.
С. 167—173; Дорошевич Э., Ко нон В. Очерк истории эстетической мысли Белоруссии. М., 1972. С. 212—250. У.М.Конан

 

 

<== предыдущая лекция | следующая лекция ==>
Мурмэліус | Мялешка
Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-04; Просмотров: 386; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.011 сек.