Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Спасовіч

СОБАЛЬ

СНІТКА

СМУГЛЕВІЧ

Францішак (6.10.1745—18.9.1807)

Жывапісец, графік, педагог, прадстаўнік класіцызму. Нарадзіўся ў Варшаве ў сям'і мастака Лукаша Смуглевіча. Творчая дзей-насць звязана з мастацкім жыццём Поль-шчы, Літвы, Беларусі i Pacii. Жывапісу ву-чыўся ў бацькі — Л.Смуглевіча i ў Ш.Ча-ховіча. У 1763—64 у Рыме: вучыўся ў А.Марона i з 1766 у Акадэміі св. Лукі; ра­зам з В.Брэна размалёўваў золатам гроты. У 1784—97 у Варшаве, у 1797—1807 пра-фесар жывапісу і малюнка ў Віленскім уні-версітэце. Удзельнічаў у размалёўцы ін-тэр'ераў Міхайлаўскага палаца ў Пецярбур-гу (1800—01; не зберагліся). Апошнія гады жыцця правёў у Вільні, адкуль часта выяз-

 

 

джаў у беларускія гарады i мястэчкі для выканання заказаў на размалёўку цэркваў i касцёлаў, напісання партрэтаў. Аформіў так званую залу Смуглевіча ў бібліятэцы Віленскага універсітэта (разам з братам Ан-тоніем), выканаў шмат станковых карцін i манументальных размалёвак у храмах Бела-русі (Мінск, Гродна, Полацк, Рэчьша i інш.), Літвы i Польшчы. Працаваў у жан­рах: гістарычным, батальным, партрэта, ствараў алегарычныя i міфалагічныя кам-пазіцыі. Сярод твораў: «Смерць Марыі» (1784), «Св. Іаан-Хрысціцель», «Прыгавор аб выгнанні Арыстыда», «Перамога Аляк-сандра над Дарыем», «Юдзіф», «Бітва каля Берасцечка ў 1651», «Развітанне апосталаў Пятра i Паўла» (1805), «Персідскія паслы ў караля Марока», «Пасольства скіфаў у Да-рыя», «Бітва пры Хоціне ў 1673», «Польскія сяляне за сталом», «Літоўскія сяляне», «Прысяга Т.Касцюшкі на Кракаўскім рын­ку», «Уступленне Баляслава Храбрага ў Кі-еў», «Сяляне ў нацыянальным адзенні», «Сцэна з сялянскага жыцця» i інш. Аўтар партрэтаў Ю.Пешкі, Р.Пшаздзецкага, сям'і Тышкевічаў, епіскапа Гедройца, сям'і К.Празор i інш. Афармляў кнігі, выканаў каля 150 малюнкаў. Сярод яго вучняў мас­так! І.Аляшкевіч, Ю.Пвшка.

Літ:. Д р о б о в Л.Н. Живопись Белоруссии XIX — начала XX в. Мн., 1974.

Андрэй Канстанцінавіч (1866—13.3.1920)

Беларуси этнограф i краязнавец. Нара-дзіўся ў Вільні. Скончыў Рыжскі палітэх-нічны інстытут. 3 1909 старшыня Мінскага царкоўнага гісторыка-арехалагічнага камі-тэта, узначальваў Мінскі царкоўна-археала-гічны музей, удзельнік выдання «Минской старины», у 4-м яго выпуску апісаў даку-менты Слуцкага Свята-Троіцкага (Трай-чанскага) манастыра. Аўтар гісторыі Слуц-ка (рукапіс зберагаецца ў архіве Інстытута гісторыі Наиыянальнай АН Беларусі) i ap-тыкулаў na гісторыі Беларусі, у якіх ухваляў дзейнасць праваслаўнай царквы i рускага царызму.

СНЯДЭЦКІ (Śniadecki) Анджэй (30.10.1768—11.5.1838)

Хімік, урач, філосаф i асветнік. Брат Я.Снядэцкага. Нарадзіўся ў мяст. Жнін Гнезненскага ваяводства (Польшча) у сям'і дробнага прадпрымальніка. Вучыўся ва уні-версітэтах Кракава, Павіі, Эдынбурга. Больш за 40 гадоў жыў i працаваў у Вільні: у 1797—1822 прафесар хіміі, у 1826—32 — медыцыны ў Віленскім універсітэце, з 1832 прафесар Медыка-хірургічнай акадэміі ў Вільні. У 1816—22 ён рэдагаваў газету «Wiadomości brukowe» («Вулічныя навіны»), у якой падкрэсліваў цяжкае жыццё сялян, выступаў супраць прыгону. Як вучоны С быў вядомы ў многіх краінах свету. У сваіх працах па біялогіі, галоўная з якіх «Тэорыя арганічных істот» (2 тамы, 1804 i 1811, на польскай мове), выказаў шэраг эвалюцыйных ідэй. Аўтар падручніка па хі-міі. Вялікую ўвагу надаваў ён ролі абмену ў прыродзе. Паводле яго меркавання, гэты універсальны прынцып праяўляецца i ў жывых арганізмах. Даў матэрыялістычнае вызначэнне жыцця: «Жыццё... ёсць пэўны спосаб існавання матэрыі i толькі ў ёй мо-жа мець месца». Цікава С. трактаваў узнік-ненне i знікненне розных відаў жывёл i ча-лавека. Гэты працэс ён абумоўліваў як «пастаянныя змены матэрыі». Змены, што адбываюцца на ўзроўні чалавека, С. тлума-чыў «грамадскай сувяззю» людзей. Пытан-не пра адносіны мыслення да быцця ён таксама вырашаў матэрыялістычна i лічыў, што адчуванні, уражанні i само мысленне ўзнікаюць толькі дзякуючы наяўнасці нер-вовай сістэмы i мозга ў чалавека. Паводле С, мозг з'яўляецца месцам сканцэнтраван-ня ўсіх нерваў і ўтвараецца з ix злучэння i расшырэння. Аднак лічыў, што адчуванне, уяўленне i ўвогуле ўсё псіхічнае нельга раз-глядаць толькі як прадукт аднаго мозга. Мозг, усе нервы ён лічыў «адным i тым жа целам, адным i тым жа непадзельным орга-

 

 

нам, у якога межы тыя ж, што i ва ўсёй ма-шыне». Узнікненне адчуванняў, паводле С, абумоўлена дзеяннем знешніх сіл, бо колькасць адчуванняў прапарцыянальна колькасці знешніх уздзеянняў: «Чым боль­шая колькасць знешніх уздзеянняў дзейні-чае на нашы нервы, тым большай колькас-цю пачуццяў ці ўяўленняў мы валодаем». Духоўныя здольнасці чалавека ён ставіў у залежнае ад «спосабу, паводле якога арга-нізоўваецца матэрыя», бо «мозг — гэта ор­ган, у якім у дзіўным выглядзе думка выяў-ляецца i развіваецца». Свае прыродазнау-чыя погляды С. грунтаваў на багатым фак-тычным матэрыяле. Ён вобразна паказаў, што найбольш высакародныя ўласцівасці чалавечай натуры ў многім залежаць ад так званага шэрага рэчыва мозга. Праяўленне разумовых здольнасцей індывіда ставіў у залежнасць ад умоў яго жыішядзейнасці, стану нервовай сістэмы і мозга. Паводле С, сіла і хуткасць дзейнасці мозга можа прадставіць адны i тыя ж разумовыя здоль-насці ў розных відах ператвараць адны ў другія. С. пільна вывучаў уплыў многіх фактараў на жыццядзейнасць розных гра-мадскіх груп. Як i болыласць асветнікаў 18 ст., ён зыходзіў з чалавечай прыроды i тэорыі натуральнага права. Дзяржава, паводле яго меркавання, узнікла на дагаворнай аснове з мэтаю абароны правоў i ўласнасці кожна-га чалавека. У выніку прыродныя ўласці-васці чалавечай натуры часам скажаюцца ці не задавальняюцца. Прычыны такой з'я-вы С бачыў у недахопе асветы. Такім чы-нам, у асноўных пасылках сваёй сацыяла-гічнай канцэпцыі ён быў ідэалістам i ута-пістам. С. сцвярджаў, што канстытуцыя ча­лавека, яго здароўе, многія хваробы зале-жаць ад пэўных грамадскіх фактараў. Толь-кі сацыяльныя ўмовы, а не кліматычныя. дэмаграфічныя i ўвогуле прыродныя, з'яў-ляюцца галоўным фактарам у фарміраванні асобы i яе жыццядзейнасці. Ен даказваў, што «спосаб жыцця пануючага класа вель-мі блізкі ва ўсіх краінах i ва ўсіх кліматыч-ных зонах. Пры наяўнасці ўсіх выгод... ён мяккі, бяздзейны i развязны; суровасць клімату не мае для яго ніякага значэння..., ён мае магчымасць засцерагчы сябе як ад залішняй спёкі, так i ад суровага холаду.

Пастаянныя гулянкі, пышнасць..., узвы-шэнні і адзнакі пашаны, што падаграюць славалюбства, трымаюиь нервовую сістэму пастаянна ў стане празмерна павышанай дзейнасці, да чаго далучаюцца i іншыя фактары, што ўзбуджаюць нервовую дзейнасць, a менавіта: тэатр, азартныя гульні, ра-маны, любоўныя прыгоды, зайздрасць, ба-рацьба за ступень велічы, прагнасць i г.д. Ад-сюль легка вывесці тыя хваробы i немачы, да якіх яны схільныя». Але С. не ідэалізаваў і жыццё чалавека працы, бачьгў усе яго цяж-касці і бесчалавечныя ўмовы. Праца можа стань i вялікім дабром, і вялікім няшчасцем, у залежнасці ад грамадскіх умоў. У гэтым С. вельмі падобны да французскіх матэрыя-лістаў. напр., да Гельвецыя. С. лічыў, што там, дзе існуе прыгнет i рабства, праца з'яў-ляецца галоўнай прычынай пазбаўлення цела жыццёвьгх сіл, а значыць, крыніцай галоў-ных захворванняў. Таму няшчасны клас на­рода i дрэнна забяспечанае войска часцей за ўсё з'яўляюцца ўзбуджальнікамі і ахвярамі жорсткіх хвароб. Як вучоны-гуманіст ён спа-чуваў простаму народу — «ліцвінам», жыц-цём якіх цікавіўся, імкнуўся словам i справай аблегчыць яго. Дзейнасць С. высока ацаніў акадэмік В.Севяргін: «Прафесар Снядэцкі. адмысловы хімік... Сам аматар гэтае навукі, ён ведае ўсе найноўшыя творы i паўтарае многія з найноўшых доследаў».

Те:. У кн.: Избранные произведения прогрес­сивных польских мыслителей. М.. 1956. Т. 1

Jlim:. Дорошевич Э.К. Философия эпо­хи Просвещения в Белоруссии. Мн., 1971.С. 87—92, 221—223; Strój no wskiJ. Psychofizjologia Jędrzeja Śniadeckiego. Wrocław.1968. Э.К.Дарашэвіч

 

СНЯДЭЦКІ (Sniadecki)

Ян (29.8.1756—21.9.1830)

Астраном, матэматык, філосаф-асветнік. Брат А.Снядэцкага. Нарадзіўся ў мяст. Жнін Гнезненскага ваяводства (Польшча) у сям'і дробнага прадпрымальніка. Вучыўся ў

 

 

Кракаўскай акадэміі, ва універсітэтах Гё-тынгена, Лейдэна, Утрэхта i Парыжа. Зай-маў кафедры астраноміі (з 1782) i матэма-тыкі (з 1791) у Галоунай школе ў Кракаве. Быў актыўным членам Адукацыйнай камі-сіі. Адзін з арганізатараў Астранамічнай школы ў Вільні. У 1792—1803 дырэктар Кракаўскай, у 1806—25 астранамічнай аб-серваторыі, адначасова рэктар Віленскага універсітэта. Вёў даследаванні Сонца, Ме­сяца i планет, адкрыў (незалежна ад Г.В.Ольберса) малую планету Палас. Яго кнігамі па матэматыцы, астраноміі і геагра-фіі, навуковымі працамі па тэорыі верагод-насцей карысталіся ў навучальных устано-вах Беларусі.

У вырашэнні філасофскіх праблем матэ-матыкі i астраноміі С. трывала стаяў на па-зіцыях матэрыялістычнага сенсуалізму, пастаянна падкрэсліваў абумоўленасць i су-вязь матэматычных абстракцый з аб'ектыў-най рэчаіснасцю. У сваёй працы «Разва-жанні пра пачатак матэматычных навук» ён даказваў вялікае значэнне матэматыкі для прыкладных навук i тэхнікі, падкрэсліваў яе грамадскую карысць. Матэматычны апа-рат, паводле С, неабходны для пошуку агульных прынцыпаў, законаў i бясконцай сувязі з'яў, «усеагульнашь законаў з'яўля-ецца першай адзнакай навукі, а разам з тым i крытэрыем яе дасканаласці»... Ён лі-чыў, што вялікія законы, адкрытыя Ньюто­нам, Кеплерам i Галілеем, не змаглі б стаць здабыткам чалавецтва, калі б гэтыя вучо-ныя не выкарыстоўвалі матэматыку. Дак-ладныя веды, на яго думку, развенчваюць забабоны i сляпую веру. У крыху завуаліра-ванай форме С. на гісторыі развіцця матэ-матыкі, фізікі i астраноміі- паказаў, як на-вука ўсё больш выцясняе забабоны i веру (г.зн. тэалогію), якія «настойліва прыпісва-юць дзеянню розных сіл тыя з'явы, што фізікі тлумачаць праз прыцяжэнне». Яго абурала, што многія «людзі лічаць за леп-шае верыць, чым разважаць, таму на шкоду для навукі павялічваецца колькасць тых, хто не ведае, як лячыць хваробы розуму». Вялікія розумы чалавецтва дапамагаюць іс-ці ўсё далей ад памылак, сляпой веры, вя-дуць па шляху дакладных, аб'ектыўных ве-даў. Да ліку найбольш светлых розумаў у галіне матэматычных навук С. адносіў Дэ-карта i Ньютана: «Вялікія людзі, розумам якіх будуць захапляцца найбольш асвеча-ныя вякі, адкрылі нам самыя лепшыя сродкі, што садзейнічаюць вялікаму росту матэматычных навук». Штуршок, дадзены гэтымі двума карыфеямі дакладным ведам, выклікаў да жыцця шэраг новых, выдатных адкрыццяў. У Еўропе з'явіліся людзі, якія склалі эпоху ў навуцы: «...Лейбніц, браты Бернулі, маркіз Лапіталь маюць сваімі пе-раемнікамі Эйлера, Клеро, Д'аламбера, Лагранжа i іншых вялікіх геаметраў нашага стагодцзя».

У лекцыях па астраноміі С. рашуча пад-трымліваў i абараняў вучэнне М.Каперніка. У 1802 ён выдаў манаграфію «Пра Капер-ніка», у якой упершыню ў гісторыі навукі падрабязна раскрыў стан астраноміі да Ка-перніка, паказаў жыццё астранома, эвалю-цыю яго поглядаў i адкрыццяў, прасачыў шлях яго творчых пошукаў, паказаў ба-рацьбу вакол яго навуковай i ідэйнай спад-чыны i інш. Ён сцвярджаў, што вучэнне Каперніка ўзнікла з глыбокага засваення i крытычнай перапрацоўкі ўсяго багацця ас-транамічных назіранняў i адкрыццяў папя-рэднікаў. На шырокім гістарычным фоне С. паказаў месца i значэнне сістэмы Ка-перніка, падкрэсліваў, што яго вучэнне трэба ацэньваць з пазіцый тагачаснай наву-кі, i адзначаў вельмі важную рысу сістэмы Каперніка — яе аб'ектыўнасць, адэкватнае адлюстраванне сапраўдных матэрыяльных адносін сусвету. Добра разумеў С i ідэйнае значэнне гэтага адкрыцця, бо «замест рэлі-гіі патрэбна навука, першая стрымлівала i стрымлівае развіццё другой». Тут С. высту-паў як вучоны-матэрыяліст i паслядоўнік лепшых традыцый Асветніцтва. Астраном i асветнік ЎІ.Пачобут-Адляніцкі пісаў пра гэ-тую кнігу С: «... Я чытаў яе з бясконцай радасцю, удзячнасцю, хочацца сказаць — з зачараваннем, якое мне рэдка даводзілася зазнаць».

У сваім творы «Пра філасофію» С. адзначыў 4 асноўныя памылковыя пала-жэнні філасофіі І.Канта, падкрэсліў цягу Канта да ўскладнення філасофскай тэрмі-налогіі i структуры філасофскіх ведаў, хоць змест i не патрабаваў гэтага. У працы «Фі-ласофія чалавечага розуму» С. разглядаў праблемы пазнання, падкрэсліваў вялікую i цэментуючую ролю органаў пачуццяў i ад-чуванняў, спасылаючыся пры гэтым на традыцыі ў навуковай думцы, на Бэкана, Бойля, Ньютана, Лока, Рыда, Дугальда Сцюарта i інш. Ад даследавання ролі i функцый адчуванняў С перайшоў да больш складаных духоўных з'яў, аналізаваў такія катэгорыі псіхалогіі, як увага, воля,

 

 

памяць. 3 пазіцый матэрыялістычнай гна-сеалогіі ён разглядаў i праблемы псіхалогіі. У гэтай галіне С. выкарыстоўваў многія да-ныя сумежных навук i выступаў як вучо-ны-прыродазнавец, які імкнуўся да рэаль-ных фактаў, пазбягаў схаластычных спеку-ляцый. Спецыяльны раздзел гэтай кнігі ён прысвяціў аналізу структуры мовы, яе фа-нетычных, марфалагічных i сінтаксічных асаблівасцей, фармальным заканамернас-цям мовы, сувязі сэнсу i знака. Вялікую ролю ён адводзіў знакавасці ў пазнанні ўвогуле i ў моўных формах. Ён лічыў, што свабода знака абмежавана яго стваральні-камі — людзьмі, а знак прызваны верна служыць ім, аблягчаць мысліцельныя апе-рацыі: «У выкарыстанні чалавечай мовы адбываепца тое ж самае, што i ў алгебры, дзе, устанавіўшы знакі, добра ix зразумеў-шы i абазначыўшы імі ўсякія рэчы, вядуць усю разумовую працу ў знаках i заканчва-юць яе ў знаках». Цяпер гэта даказана не толькі структурнай лінгвістыкай, матэма-тычнай логікай выказванняў, тэорьюй функ-цый сапраўдных пераменных, але ўвасобі-лася ў машынах-перакладчыках. С. лічыў, што законы ўзаемасувязі слоў i сказаў ад-люстроўваюць сапраўдныя адносіны ў ма-тэрыяльным свеце.

Больш за ўсё С. клапаціўся пра выха-ванне сапраўдных патрыётаў i грамадзян. У выкананні гэтай заданы ён бачыў асноўную мэту мастацтва. Па тэарэтычных праблемах мастацтва С. напісаў спецыяльныя працы: «Пра літаратуру», «Пра творы класіцызму i рамантызму». У яго поглядах на мастацтва, на прыгожае своеасабліва пераплятаюцца некаторыя фамадзянскія матывы класі-цысцкай эстэтыкі і ідэй Асветніцтва. Пад-крэсліваў ролю розуму i праўды ў мастац-тве, значэнне глыбіні думкі i шырокай аду-каванасці ў творчасці мастака. С. з'яўляец-ца таксама аўтарам твораў па праблемах лінгвістыкі, гісторыі літаратуры («Конкурс на кафедру красамоўства i паэзіі ў Вілен-скім імператарскім універсітэце», «Пра польскую мову» i інш.). Уласна філасофіі ён прысвяціў свае прамовы ў Віленскім універсітэце («Прамова на літаратурнай се-сіі Віленскага універсітэта 15/27 красавіка 1819 г.», «Філасофія чалавечага розуму, або Разважны вывад пра разумовыя сілы i дзе-янні. Выступление на літаратурнай сесіі Ві-ленскага універсітэта 15/27 кастрычніка 1821 г.», а таксама спецыяльныя працы

«Пра метафізіку», артыкулы ў часопісах, асабліва ў «Віленскім весніку».

Творы С з вялікім інтарэсам чытала мо-ладзь, ix ведалі філаматы i філарэты, сярод якіх было шмат выхадцаў з Беларусь Пад уплывам яго дзейнасці i творчасці сфармі-раваліся такія вучоныя Беларусі i Літвы, як В.Карчэўскі, П.Славінскі, А.Шагін, А.Доў-гірд, М.Глушневіч, Я.Фус, П.Смыслоў i інш. Філасофскія ідэі С. («Пра метафізіку», 1814; «Пра філасофію», 1819) былі вядомы i ў Расіі, выклікалі палеміку.

Te:. Wybdr pism naukowych, Warszawa, 1954; Pisma filozoficzne. T. 1—2. Kraków, 1958; рус. пер. —у кн.: Избранные произведения прогрес­сивных польских мыслителей. М., 1956. Т. 1.

Лип.: Дорошевич Э.К. Философия эпо­хи Просвещения в Белоруссии. Мн., 1971. С. 56—60, 62—68, 209—215; Balinski М. Pamiętniki o J. Śniadeckim... Т. 1—2. Wilno, 1864—65; StraszewskiM. Jan Śniadecki. Kraków, 1875; Skorski. Jan Śniadecki. Lwów, 1890; Dur S. Jan Śniadecki. Warszawa, 1956.

Э.К.Дарашэвіч.

Спірыдон (? — каля 1645)

Беларускі друкар і асветнік. Нарадзіўся ў Магілёве ў сям'і бурмістра. Відаць, пачат-ковую адукацыю атрымаў у Магілёве. Ак-тыўная самаадукацыя i творчая праца даз-волілі яму стаць адным з самых адукаваных i культурных людзей свай го часу. Усё свае творчае жыццё С. прысвяціў кнігавыдавец-кай дзейнасці і асвеце. Паколькі ў тагачас-ным Магілёве не было ўмоў для выдавец-кай дзейнасці, С. быў вымушаны пачаць кнігадрукаванне ў Кіеве. Тут у 1628 ён ад-крыў друкарню i выдаў некалькі кніг ма-ральна-павучальнага i рэлігійнага зместу: «Ліманар, сірэч кветнік» (2 выданні), «Мі-нея агульная», «Актоіх» (2 выданні), «Апос-тал» (2 выданні, 1628—39). Гэтыя кнігі прызначаліся пераважна для служак цар-квы, але ix нярэдка выкарыстоўвалі i нас-таўнікі свецкіх школ. Вярнуўшыся на Бела­русь, С. ў 1630 прыняў удзел у заснаванні друкарні ў Куцеінскім манастыры пад Ор-шай. Тут ён выдаў кірыліцай «Псалтыр», які называўся «Брашна духоўнае», «Бук-вар», «Малітвы паўсядзённыя» (1631), «Ча-саслоў» (1632). Усе гэтыя кнігі прызначалі-ся ў асноўным для навучальных мэт. Hani-саны ім i выдадзены «Буквар» («Букварь сиречь начало учения детем, начинающим чтению извыкати») у 1636 быў перавыда-

 

 

дзены ў Магілёве, што пацвярджае яго асаблівае значэнне ў пашырэнні пісьмен-насці сярод народа. Дарэчы, С. упершыню ўжыў тэрмін «буквар», а яго дапаможнік па навучанні першапачатковай грамаце назы-ваўся «азбука». «Буквар» быў вынікам твор-чай дзейнасці беларускага асветніка. Ён быў вядомы не толькі беларусам, рускім, украінцам, але i замежным чытачам, пра што сведчаць запісы на яго тытульных ліс-тах. Дакладна невядома, дзе працаваў С. у 1633—34. Але за гэтыя гады ім перавыда-дзены ў Кіеве «Ліманар», «Апостал» i «Ак-тоіх». С. працаваў таксама ў адкрытай ім друкарні ў Буйнічах пад Магілёвам, дзе ў 1635 быў выдадзены «Псалтыр». Пасля гэ-тага ён вярнуўся ў Магілёў i ў брацкай дру-карні ў 1637 выдаў «Псалтыр» i «Тастамент цара Васілія». С. быў вядомы не толькі на Беларусі i Украіне. Ён наладзіў дзелавыя сувязі з маскоўскім друкаром В.Ф.Бурца-вым, абменьваўся з ім кнігамі; Бурцаў на-быў у С. друкарскія прылады. У 1639 С. наважыўся пераехаць у Маскву, каб ад-крыць там друкарню i школу для навучан-ня рускіх юнакоў «словолитному делу», грэчаскай, лацінскай, польскай мовам. Але калі ён папрасіў дазволу ў Вяземскай пры-казной ізбе, яму было адмоўлена: «Госу­дарь указал того могилевца Спиридона Со­боля из Вязьмы отпустить назад в Литву, а в Москву его отпущать не велел, чтоб в его ученье и в книгах смуты не было...» Пра апошнія гады жыцця С. звестак не захава-лася. Відаць, ён пастрыгся ў манахі. Вядо-ма, што сярод манахаў, якія ўступілі ў Ма-гілёўскае брацтва, упамінаецца Сільвестр Собаль, кіеўскі друкар. Буйнейшы кнігад-рукар свайго часу, С. надрукаваў 19 кніг, некаторыя з якіх выдаваліся 2—3 разы. Ён быў надежным прадаўжальнікам асветніц-кай i выдавецкай дзейнасці Ф.Скарыны i Х.Фёдарава.

Літ.: 3 е р н о в а А.С. Белорусский печат­ник Спиридон Соболь // Книга: Исслед. и мате­риалы. М., 1965. Сб. 10; М a u ю к О.Я. Новые документы о типографе Спиридоне Соболе // Федоровские чтения. 1973. М., 1976; Исае-в и ч Я.Д. Преемники первопечатника. М., 1981; Голенченко Г.Я. Новые материачы по истории культурных связей Белоруссии с Ук­раиной и Россией в конце XVI — первой поло­вине XVII в. // Книга в Белоруссии: Книговеде­ние, источники, библиография. Мн., 1983. В. 2; Ботвинник М.Б. Откуда есть пошел букварь. Мн., 1983; Антология педагогической мыс­ли Белорусской ССР. М., 1986.

 

СОЦЫН (Socino, Sozzini)

Фауст (5.12.1539—3.3.1604)

Філосаф, гуманіст, тэолаг-антытрыніта-рый, заснавальнік сацыніянства. Нарадзіў-ся ў Сіене (Італія). Пасля заканчэння фа-культэта права ў Ліёне служыў сакратаром пры двары фларэнційскага князя Казімы I Медычы. У 1574 пакінуў прыдворную службу i, каб цалкам прысвяціць сябе рэ-фарматарскай дзейнасці, пераехаў у Базель, тагачасны цэнтр рэлігійнага вальнадумства. У 1579 прыехаў у Кракаў i актыўна ўклю-чыўся ў радыкальна-рэфармацыйны рух Полынчы i Вялікага княства Літоўскага. Аўтар шматлікіх трактатаў i лістоў на тэа-лагічныя i філасофска-рэлігійныя тэмы, якія былі апублікаваны ў двух першых та-мах выдання «Бібліятэка польскіх братоў» (Амстэрдам, 1665—68). Асновы сваёй дак-трыны выклаў i апублікаваў у раздзеле Proelectiones theologicae (т. зв. «Лекцыі кра-каўскія»). Памёр у Луславічах каля Тарнава (Польшча).

У ідэйных спрэчках правага i левага крыла антытрынітарыяў С. займаў цэн-трысцкія пазіцыі. Ён успрыняў i развіў не­каторыя сацыяльныя i рэлігійна-філасоф-скія ідэі С.Буднага, з якім быў асабіста зна-ёмы. Аднак асуджаў вучэнне Буднага пра натуральнае паходжанне Хрыста i выступаў супраць атэістычных тэндэнцый у беларус-кім антытрынітарызме. Лічыў, што выра-шальны крытэрый у ацэнцы Бібліі — ін-дывідуальны чалавечы розум, што вера за-лежыць ад свабоднай волі чалавека, яго ма-ральнай пазіцыі, a сілай навязаць веру ча-лавеку не мае права ні царква, ні дзяржава. Ён вучыў, што ў жыцці чалавека выра-шальнае значэнне маюць не рэлігійныя пе-ракананні, а маральныя прынцыпы (так вучыў i Ф.Скарына). Каштоўнасць чалавека вызначаецца не канфесіянальнай прына-лежнасцю, а высокамаральным жыццём. С. даказваў, што чалавек валодае свабод­най воляй, якая кіруе розумам i мараллю. Таму ва «ўратаванні» чалавека, у дасягнен-ні ім шчасця вызначальную ролю адыгры-ваюць не вонкавыя абставіны (царкоўныя прадпісанні, вера, боская ласка), а свабод-ны выбар. Сапраўднасць гэтага выбару, меркаваў С, спасылаючыся на Платона, залежыць ад узроўню ведаў чалавека пра навакольны свет i самога сябе. Антрапала

 

 

пчнаму песімізму кальвінісцкага вучэння С. проціпастаўляў гуманістычны аптымізм, лічыў, што кожны чалавек (а не выбраныя) здольны заслужыць уратаванне пры дапа-мозе індывідуальных духоўна-маральных намаганняў. У той жа час этыка С. не была атэістычнай, паколькі з яе вынікала рэлі-гійнасць, якая хоііь i не з'яўлялася абавяз-кам, але была актам добрай волі i мараль-насці чалавека.

У 1588 на сінодзе ў Брэсце прыхільнікі С. атрымалі ідэйную перамогу. 3 гэтага ча­су С. становіцца ідэолагам польскага i бе-ларускага антытрынітарызму. Агульным цэнтрам сацыніянства ў той час быў г. Ра-каў Сандамірскага ваяводства, а цэнтрам беларускага сацыніянства — г. Навагрудак. Для гэтай плыні характэрна далейшая ра-цыяналізацыя рэлігійнай філасофіі антыт-рынітарыяў, паступовае ператварэнне рэлі-гійнай дактрыны ў філасофскую. Сацынія-не патрабавалі верацярпімасці, аддзялення царквы ад дзяржавы, надавалі вялікую ўва-гу развіццю прыродазнаўства, матэматыкі, асветы. У пач. 17 ст. ў Польшчы i Вялікім княстве Літоўскім існавала каля 150 сацы-ніянскіх суполак. Ідэйную глебу для ўзнік-нення сацыніянства тут падрыхтавала рэлі-гійна-філасофская творчасць С.Буднага.

Значнымі прадстаўнікамі гэтай філасоф-скай плыні на Беларусі былі Ліцыній На-мыслоўскі Ян, Язэп Даманеўскі i інш. У су-вяз! з наступлением Контррэфармацыі са-цыніянства ў Полынчы зазнала ганенні: у 1638 закрыты друкарні i акадэмія сацыніян у Ракаве, на працягу 1658—60 сацыніяне былі выгнаны i эмігрыравалі ў Германію, Англію, Галандыю. Ix ідэі пашыраліся ў гэ-тых i некаторых іншых краінах Заходняй Еўропы, зрабілі ўплыў на філасофію Спі-нозы, Дз.Лока, англійскіх дэістаў.

Літп:. Падокшын С.А. Філасофская думка эпохі Адраджэння ў Беларусі: Ад Францыска Скарыны да Сімяона Полацкага. Мн., 1990.

С.А.Падокшын.

Уладзімір Данілавіч (16.1.1829—26.10.1906)

Юрыст, публіцыст, літаратуразнавец. Нарадзіўся ў г. Рэчыца Мінскай губ. ў сям'і медыка. Вучыўся ў Мінскай гімназіі. Пасля заканчэння юрыдычнага факультэта Пе-цярбургскага універсітэта (1849) у 1851 аба-раніў на кафедры міжнароднага права магістарскую дысертацыю. У 1857—61 быў прафесарам крымінальнага права Пецяр-бургскага універсітэта. У знак пратэсту супраць жорсткай расправы над удзельні-камі студэнцкага руху пакінуў у 1861 працу ва універсітэце i выкладаў крымінальнае права ў вучылішчы правазнаўства. За кнігу «Падручнік крымінальнага права» (1863) С. прысуджана вучоная ступень доктара права. У працах па тэорыі судова-крымі-нальных доказаў ён абагульніў i прааналіза-ваў дзеючыя крымінальна-прававыя нормы i першы выступіў з рэзкай крытыкай «Ула-жэння аб пакараннях крымінальных i пап-раўчых 1846 г.». Лічыў, што пакаранне не павінна быць пометай i застрашваннем, а выкарыстоўваеша дзяржавай з папера-джальнай i выхаваўчай мэтамі. Выступаў супраць цялесных i асабліва жорсткіх пака-ранняў, у т.л. супраць смяротнай кары. Ад-ну з прычын злачыннасці бачыў у недаска-наласці дзяржаўных i грамадскіх устаноў, нізкай культуры народа. С. быў упэўнены, што заканадаўца павінен клапаціцца аб умацаванні пачуцця ўласнай годнасці чала­века, аб павазе i цярплівасці ў адносінах да чужых перакананняў i поглядаў. Ідэі С. бы-лі прызнаны небяспечнымі, i па распара-джэнні пара Аляксандра I яго «Падручнік крымінальнага права» быў забаронены.

С падвергнуў крытыцы фармальную тэо-рыю доказаў i выказаў думку, што тэорыя доказаў з'яўляецца галоўнай у сістэме суда-водства i складае аснову ўсяго крыміналь-нага працэсу, самую істотную яго частку, якая абумоўлівае формы судаводства i кан-струкцыю судовых органаў. Ён распрацаваў i абгрунтаваў уласную класіфікацыю судо­вых доказаў. У сваіх навуковых даследаван-нях тэарэтычна даказаў неабходнасць пера-гляду ўсёй сістэмы судовага ладу i судавод­ства. Ён патрабаваў заканадаўчага замаца-вання i ўвядзення ў практыку судаводства прынцыпаў незалежнасці суда ад адмініс-трацыі, нязменнасці суддзяў, заснавання інстытутаў адвакатуры i пракурорскага наг-ляду, увядзення спаборнага, вуснага i га-лоснага судаводства, роўнасці перад зако­нам з адменай усялякіх пераваг, у т.л. пе-равагі мужчыны над жанчынай. С. лічыў неабходным увесці выбарныя пасады суд-дзяў з вызначаным узроставым i маёмас-ным цэнзам. У навуковым артыкуле «Аб мове ў галіне судаводства» выказаў думку, што рускія судовыя чыноўнікі павінны ва-лодаць мовай таго народа, еярод якога пра

 

 

цуюць. Быў ідэйным натхняльнікам судо-вай рэформы ў Расіі. Ён не прымаў непас-рэднага ўдзелу ў яе правядзенні, але боль-шасць яго прапаноў i навуковых распрацо-вак былі ўлічаны i леглі ў аснову Судовых статутаў 1864.

У 1866 у сувязі з судовай рэформай пе-райшоў у адвакатуру i стаў адным з пер-шых у Расіі прысяжных павераных. Дзяку-ючы сваім прафесійным ведам, шырокай эрудыцыі i бліскучым здольнасцям прамоў-цы ён стаў адным з лепшых расійскіх адва-катаў. Калегі называлі яго «каралём адвака-туры», «першым адвакатам Пецярбурга». Асабліва ахвотна ён выступаў абаронцам па палітычных справах. Алазіцыйна настрое­ны да самадзяржаўна-памешчыцкіх парад-каў у Расіі, ён прымаў удзел амаль ва ўсіх буйнейшых палітычных працэсах свайго часу (у справе нячаеўцаў, у «працэсе 193-х» i інш.). Як судовы прамоўца вызначаўся тонкім аналізам абставін справы i асобы абвінавачанага, майстэрскай распрацоўкай доказаў. Паводле зместу сваіх судовых пра-моў С. быў, як адзначаў А.Ф.Коні, не толь-кі абаронцам, але i мысліцелем, для якога прыватны выпадак служыў асновай для ўзняцця агульных пытанняў i ix ацэнкі з пункту гледжання палітыка, мараліста i публіцыста.

С. — аўтар навуковых прац па міжна-родным праве, крымінальным i крыміналь-на-працэсуальным праве, польскім i еўра-пейскім рамантызме, руска-польскіх літа-ратурных сувязях. Пісаў на рускай i польс-кай мовах. Усе яго навуковыя працы пра-сякнуты гуманізмам, павагай да асобы ча-лавека, да чужых думак i перакананняў. Ён зрабіў значны уклад у распраноўку праблем псіхафізіялогіі, выказаў i абгрунтаваў шэраг цікавых ідэй на пасяджэнні псіхіятрычнага таварыства пры Ваенна-медыцынскай ака-дэміі, членам якога быў. С. належаць наву­ковыя працы па гісторыі («Жыццё і палі-тыка маркіза Веляпольскага», 1882), мас-тацтвазнаўстве (разам з А.Пыпіным напісаў «Агляд гісторыі славянскіх літаратур», 1865) i інш. Аўтар літаратуразнаўчых i кры-тычных артыкулаў, прысвечаных творчасці А.С.Пушкіна, М.Ю.Лермантава, А.Міцкеві-ча, Г.Сянкевіча, У.Шэкспіра i інш. Працы С ў 10 тамах былі выдадзены ў 1882—1902. С. паслужыў правобразам абаронцы Міці Карамазава ў рамане Ф.Дастаеўскага «Бра-ты Карамазавы».

 

Те:. Соч. Т. 1—10. 2 изд. СПб., 1913; Pisma. Т. 1—9. Peterburg, 1892—1908; Семь судебных речей по политическим делам (1877—87). СПб., 1908.

Лин.: Кони А.Ф. В.Д.Спасович // Собр. соч. М., 1968; Т. 5. Я г о ж. Отцы и дети судеб­
ной реформы. СПб., 1914; Виленский Б.В. Судебная реформа и контрреформа в России.
Саратов, 1969. Т.І.Доўнар.

СПАСОЎСКІ (Spasowski-Grot) Грот-Спасоўскі Аляксандр (18087—1847?)

Польскі паэт-рамантык. У 1828—29 жыў у Магілёве. Служыў у арміі. Друкаваўся ў
час. «Dziennik Wileński» («Віленскі дзён-нік»). У 1840 выдаў у Вільні 2-томнік «Паэ-
зія>>. У традмове да яго пісаў, што рамантычная «мода» патрабуе «прастанародных песенек», створаных на узор «уяўна літоўскіх (г.зн. беларускіх) дудароў i ўкраінскіх лірнікаў», заклікаў пісаць «сваім, народным стылем у прыватнасцях, а прама нацыянальным у цэлым». Большасць балад i вер-
шаваных апавяданняў зборніка («Апошняе паляванне», «Святое возера», «Панцырны»,
«Скаруха») мае падзагаловак «3 беларускіх паданняў» i канкрэтнае указание месца (Магілёў, яго ваколіцы), дзе ix расказалі аўтару. Некаторыя яго творы (балада «Апош­няе паляванне») маюць антыпрыгонніцкую накіраванасць. Адначасова ён ідэалізаваў жыццё беларускіх сялян, ix адносіны з па­
нам («Песня жнеек»). У зборніку ўпаміна-ецца паэма А.Пушкіна «Цыганы», адчува-
ецца ўплыў А.Міцкевіча, ёсць творы з украінскай, рускай, літоўскай i латышскай тэматыкай. А.І.Маіьдзіс.

<== предыдущая лекция | следующая лекция ==>
Сматрыцкі | Стафан баторый
Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-04; Просмотров: 541; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.041 сек.