Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Беларусь у час першай сусветнай вайны

На пачатку ХХ ст. Еў­ро­па ўяўляла сабой нестабільны ў па­лі­тыч­ных ад-носінах рэгіён, асаб­лі­ва пасля таго, як паміж яе буй­ней­шы­мі дзяржавамі – Англіяй, Фран­цы­яй і Расіяй – з аднаго боку, і Гер­ма­ні­яй, Аўстра-Венгрыяй і Італіяй – з другога, былі заключаны ва­ен­на-палітычныя пагадненні. Да бло-каў (адпаведна) Антанты і Траістага са­ю­за ў 1914 г. пэўным чынам да­лу­ча­лі­ся іншыя, менш уплывовыя кра­і­ны. Кожны з блокаў меў уласныя iнта­рэ­сы, звязаныя з усталяваннем ге­ге­мо­ніі на еўрапейскім кан­ты­нен­це, кантролю над слабаразвiтымi краiнамi і калонiямі.

Падставай для пачатку вайны паслужыла забойства 15 чэр­ве­ня 1914 г. у Сараеве (Боснiя) на-шчадка аў­с­т­ра-венгерскага трона эрцгерца­га Франца-Фердынанда. Ультыматум, пра­д­’­яў­ле­ны Аўст-ра-Венгрыяй на адрас Сербii, закранаў яе прэс­тыж i та­му быў адхiлены. 17 ліпеня Расiя пачала мабi-лiзацыю, дэманстру­ю­чы гатоўнасць абаранiць Сер­б­iю. Кайзер Вiльгельм II запатраба­ваў ад Мiкалая II спынення мабiл­i­за­цыi i, не дачакаўшыся cтаноўча­га адказу, 19 лiпеня 1914 г. аб’явiў вайну Расii, 21 лiпеня – Францыi. 22 ліпеня вайну Герма­ніі аб’явіла Англія, а 10 жнiўня – Японiя. Праз колькі часу ў баявыя апе­ра­цыі бы­лі ўцягнуты 33 краiны з 75% насельнiцтва свету (звыш за 1,5 млрд. чал.).

Першымі баявыя дзеяннi пачалі войскі Германiі, якія 20 ліпеня пе­ра­сек­лі тэрыторыю Бельгiі i рушылі на Парыж. Каб ліквідаваць пагро­зу захопу французскай сталiцы, па просьбе саюзнікаў дзве рускiя ар­міі распачалi наступленне ва Усходняй Прусii. Ужо першыя баі выяві­лі сур’ёзную перавагу праціўніка ва ўзбраенні, тэхнічных сродках, ва­ен­ным майстэрстве. У выніку рускія войскі былі цалкам знішчаны. Ле­там 1915 г. германская армія за-хапіла Царства По­ль­с­кае і палову бе­ла­рус­кіх зямель. Расійская іх частка ўяўляла сабой прыф­ран­та­вую зо­ну з насельніцтвам каля 6 млн. чал. У гара-дах і вёс­ках ска­пі­лі­ся да 500 тыс. бежанцаў без сродкаў існавання. Цэнтрамi iх згуртавання з’яў­лял­i­ся камiтэты дапамогi ахвярам вайны, якія бу­да­ва­лі­ся па на­цы­я­на­ль­най прыкмеце.

У выніку наплыву бежанцаў павялічылася колькасць жахароў Мін­ска (да 250 тыс.), Вiцебска – (да 120 тыс.), Магiлёва – (да 75 тыс.), Гомеля (да 100 тыс.), Бабруйска (да 50 тыс.) і інш. Тут жа размясціліся прад­пры­ем­с­т­вы арганiзацый па абслугоўваннi фронту – Усерасiйскага Зем­с­ка­га Саюза (УЗС), Усерасiйскага Саюза Гарадоў (УСГ), Земска-Га­рад­с­ко­га Саюза (Земгара), Ваенна-прамысловага камiтэта (ВПК).

За час вайны на Беларусi большасць прадпрыемстваў (79 са 134) вы­раб­ля­ла боепрыпасы, абмундзіраванне, абутак і інш. Вы­раб тавараў народнага спажывання складаў толькі шостую-сёмую час­т­ку ад даваеннага ўзроўню. Агульная колькасць рабочых, занятых у прамысловасцi, на абарончых прадпрыемствах, на чыгунцы i г. д., скла­да­ла каля 270 тыс. Недахоп працоўных абумовiў дастаўкутысяч работнiкаў з Сiбiры, Сярэдняй Азii, Далёкага Усходу.

Частыя мабілізацыі негатыўна адбіваліся і на стане сельскай гас­па­дар­кі. Па прычыне недахопу працоўных рук скарачэнне пасяўных плош­чаў дасяг-нула ў 1916 г. 15%. Жорсткая харчовая палітыка царс­ка­га ўрада прымушала вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі пра­да­ваць яе рэквізіцыйным служ-бам па нявыгадных «цвёрдых» цэ­нах. Па прычыне не­да­хо­пу прадуктаў і гра-шовай інфляцыі іх кошт значна ўзрос і ра­біў­ся не­дас­туп­ным для гарадскіх працоўных.

За час вайны ў расійскую армію былі мабілізаваны каля 13 млн. чал., у тым ліку да 40–50% мужчын беларускіх губерняў. У 1916–1917 г. тут размяшчаліся амаль 2 млн. салдат і афіцэраў Заходняга (галоўнакаман­ду­ю­чы А. Эверт) i асобных армiй Паў­ноч­на­га (галоўнака­ман­ду­ю­чы М. Руз­скi) фран­тоў. Цывіль-ную адмiнiстрацыю ўзна­ча­ль­ва­лі гу­бер­на­та­ры (Мiнскай губерні – У. Друцкi-Сакалiнскi, Маг­i­лёў­с­кай – Дз. Яў­лен­скi і Вiцебскай – Б. Хiтраво).

На Беларусі быў усталяваны асобы рэжым кiравання i за­бес­пячэння па-радку жыццядзейнасцi ў адпаведнасцi, у першую чаргу, з iнтарэсамi абароны краiны i баяздольнасцi фронту. Ён выяўляў ся­бе ў iснаваннi надзвычайных законаў i ў вызначальнай ролi ваенных чы­ноў пе­рад грамадзянскiмi. Так, у адпаведнасці з цыркулярам «Аб ме­рах да папя­рэд­жан­ня i перапынення фабрычных забастовак» яго па­ру­шаль­нiкi не­ад­к­лад­на звальнялiся i адпраўлялiся на фронт. Дзейнасць пра­фесiйных саюзаў забаранялася. Законы ваеннага часу пра­дуг­лед­ж­ва­лі ўвядзенне пра­цоў­най павiннасцi на карысць фронту, прак­ты­ку аб­лаў сярод насельнiцтва з мэтай затрымання дэзерцiраў i тых, хто ўхi­ляў­ся ад вайсковай служ­бы; высылку «недабранадзейных» уг­лыб Расii, абмежаванне магчы­мас­цей людзей выбiраць месца жы­хар­с­т­ва i пра­цы, збiрацца на сходы, на­ват перапiсвацца па пошце.

Мясцовыя ўлады ў сваiм iмкненнi забяспечыць адпаведны па­радак i дапамогу фронту аба­пі­ра­лі­ся на дзяржаўную iдэалогiю, якая ўвасоб­i­ла­ся ў лозунгу – «За ца­ра, веру i айчыну». З апорай на яго ў грамад­с­кую свядомасць ука­ра­ня­ла­ся неабходнасць падтрымкi расiйскай армii, якую ўзначальваў сам Імператар, для давядзення вайны да «пе-ра­мож­на­га канца» i «ганаровага мiру». Iдэяй аб’яднання на­ро­да ва­кол ца­ра ў бара­ць­бе з ворагам была прасякнута ўся ва­ен­ная і цы­ві­ль­ная прэ­са. Вайна, што працягвалася, называлася iмi не iнакш, як «Вялiкая Ай­чын­ная», або «Другая Айчынная».

Большасць насельнiцтва ўсве­дам­ля­ла неабходнасць вайны. Разам з тым на Беларусi, як i паўсюдна, iснавалi пэўныя антываенныя настроi. Іх но­сь­бі­та­мі з’яўляліся прад­с­таў­ні­кі левай плыні са­цы­я­ліс­таў, якія выступа­лі за пара-жэнне Расіі і за пе­рат­ва­рэн­не вайны з ім­пе­ры­я­ліс­тыч­най у гра­мадзян­с­кую. Аб нежаданні ва­я­ваць сведчылі ўцёкі сал­дат з фронту і ўхі­лен­не ваеннаабавя-заных ад пры­зы­ву ў армію. Аб тым жа сведчылі падзеі ў Гомелі ў кастрыч-ніку 1916 г., дзе адбылося паў­с­тан­не салдат раз­мер­ка­ва­ль­на­га пункта. У цэ­лым жа, узброеныя сі­лы заставаліся дастат­ко­ва баяздольнымі. На вясну – ле­та 1917 г. Стаў­ка Вярхоўнага галоўна­ка­ман­да­ван­ня, якая размяшчалася ў Магілёве, рас­п­ра­ца­ва­ла план нас­туп­лен­ня, якое павінна было завяршыцца доў­га­ча­ка­най пе­ра­мо­гай.

Такім чынам, асноўная маса насельніцтва Беларусі адкрыта не вы­каз­ва­ла незадавальнення сваім становішчам і цярпліва выконвала гра­мадзян­с­кія аба-вязкі. Чуткі аб хуткім заканчэнні вайны былі нас­то­ль­кі моцнымі, што дадому сталі вяртацца бежанцы Так, 25 лютага 1917 г. мінскі губернскі земскі сход разглядаў праект аб інвакуацыі 10 000 бе­жан­цаў, а на адрас губернатара па-ступалі тысячы хадайніцтваў аб вяртанні дадому.

<== предыдущая лекция | следующая лекция ==>
Аграрная рэформа Сталыпіна i асаблівасці яе здзяйснення ў Беларусі | Лютаўская рэвалюцыя і фарміраванне органаў новай улады
Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-04; Просмотров: 854; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.014 сек.