Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Публіцыстыка да электронікі: кароткі гістарычны экскурс.

“Усё – ў імя публікі, усё – у імя народа!” – так, або падобна выгуквалі старажытнагрэчаскія трыбуны-патрыцыі, калі ўзыходзілі на подыюм форуму Дэльфаў, Алімпіі або Рыму, каб штосьці сказаць арыстакратыі полісу. Прамовы старажытных трыбунаў, па сутнасці, і былі першымі еўрапейскімі “культурнымі” публіцыстычнымі выступленнямі, якія складаліся па законах агульназямной вербальнай камунікацыі, якія мелі свае правілы, алгарытмы, узоры. Ды й увогуле “калыска еўрапейскай цывілізацыі” Старажытная Грэцыя і Саражытны Рым заклалі эмбрыёны, відаць, усім асноўным галінам навукі, перадусім, нашай сферы – камунікацыі. Сапраўды, музыка (у якую сінкрэтычна ўваходзілі складнікамі паэзія, пластычны рух – танец і ода), драма, філасофія, матэматыка, рыторыка – усе гэтыя галіны мыслення і творчасці з’яўляюцца падмуркам, у прыватнасці, электроннай публіцыстыкі. Ды й пісьмовыя прыклады публіцыстыкі прыйшлі да нас з тых старажытных часоў у выглядзе, напрыклад, “Дыялогаў” Платона або яго публіцыстычна-філасофскіх твораў аб справядлівасці (“Федон”), аб ведах (Тээтэт”), аб хлусні і несправядлівасці (“Гіпій меншы”), серыі работ Арыстоцеля – “Нікамахава этыка”, “Палітыка”, “Паэтыка” і, канечне, “Рыторыка”. А іхні малодшы супляменнік Марк Т.Цыцэрон (па тамтэйшай “завядзёнцы”таксама філосаф і, зразумела, публіцыст, І ст. да н.э.) у сваіх Трактатах пра красамоўства, па сутнасці, распрацаваў законы публіцыстыкі “на ўсе часы”.

Аднак уласна тэрмін “публіцыстыка”, якім стала пазначацца больш-менш акрэсленая творча-публічная дзейнасць, замацаваўся ў Заходняй Еўропе ў першай палове XVII стагоддзя, калі газетчыкі прыдумалі т. зв. “падвалы” у газетных лістках. У іх публікаваліся справаздачы пра канцэрты, спектаклі, вечарыны вышэйшага свету, нейкія прыкметныя гарадскія або агульнаграмадскія падзеі. Звычайна, на свецкіх вечарынах была тая ж публіка, якая раніцай з задавальненнем купляла газеты, каб прачытаць ў “падвалах” пра тую ж свецкую вечарыну – “пра сябе” – пра “лепшых”, “горшых”, “пра іншых”. У гэтых творах “для публікі” даволі хутка выпрацаваўся адпаведны “публічны стыль”, які апеляваў да пэўных эмацыянальных рэакцый чытача, быў скіраваны на фарміраванне пэўнага стаўлення публікі да падзеі або працэсу, грамадскага стану, пра што ішла гаворка ў “публікацыях”. Але, як і на старажытных форумах, у “падвальных публікацыях” чытачы падсвядома шукалі, чакалі славеснага бумерангу – слоў, вобразаў, партрэтаў саміх сябе, чакалі “друкаванага люстэрка” у газетным тэксце. І заўжды вабілі матэрыялы з “элементамі здзеку”, насмешкі, крытыкі, славеснага нападу, сатыры, гумару, вобразнага эпатажу. Словам, славеснай гульні. Невыпадкова, тады ж з’явіліся і асаблівыя “з’едлівыя” публікацыі – фельетоны, якія друкаваліся ў адрыўных газетных “падвалах” (што з французскай мовы feuille – лісток, feuilleton – лісток-твор, які можна “адрываць”). Гэтыя газетныя “падвалы” сталіся і месцам, дзе спакваля выкрышталізаваўся асаблівы стыль і жанр – літаратурнай публіцыстыкі.

XVII-XIX стагоддзі падарылі еўрапейскай і сусветнай культуры ўзоры белетрыстычнай публіцыстыкі. Гэта тычыцца беларускай, рускай, украінскай літаратурнай публіцыстыкі. А калі “зірнуць” глыбей “у вякі”, дык публіцыстычныя зярняты можна ўбачыць і ў кірмашовых рэкламных закліканнях, у батлеечных спектаклях сярэдневяковай Беларусі, у традыцыях вечавых сходаў, вяліка-літоўскіх соймаў з “публіцыстычнымі” выступленнямі паводле, напрыклад, варожай пагрозы або прянцяя-непрыняцця магдэбургскага права і etc.

Некалькі прыкладаў: у геніяльным творы Францішка Скарыны – тлумачэннях да “Бібліі” – публіцыстыка, па сутнасці; у пэўным сэнсе публіцыстычнай з’яўляецца нават драматургічная класіка Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча (“Тарас на Парнасе”); паэзія і публіцыстыка Максіма Багушэвіча, Максіма Багдановіча, Янкі Купалы і многіх іншых. Пры ўдумлівым асэнсаванні сутнасці гэтай і гэткай іхняй творчасці мы адчуем спрадвечны “вечавы” стыль – прамовы да і пра публіку, “пра народ” – публіцыстыку.

Гэта генетычнае імкненне, у прыватнасці, славянскіх народаў да калектыўнага розуму і асэнсаванню жыцця было таленавіта выкарыстана таталітарным савецкім рэжымам. Публіцыстыка савецкай эпохі трактавалася як сродак прапаганды пастулатаў і ідэй сацыялізму і камунізму, у якім гадавалася ідэя нейкага “усярэдненага” члену “калектыўнага грамадства”. Савецкая публіцыстыка арыентавала сваю публіку на татальнае падпарадкаванне партыйна-дяржаўнай сістэме, на фарміраванне як бы (!) рацыянальных, канструктыўных (“пераадолець праблему, перамагчы можа толькі калектыў!”), а па сутнасці дэструктыўных калектывісцкіх псіхалагем. Тыя гістарычныя “вечавыя” традыцыі, у якіх прамоўца-публіцыст сапраўды гаварыў і заклікаў дзейнічаць “у імя калектыву, роду, княства”, у савецкім варыянце выпусташаліся. Асоба знішчалася ў “імя калектыву партыі і грамадства”. Нават мастацтва і мастацкая публіцыстыка (публіцыстычная журналістыка паводле функцыянавання мастацтва ў грамадстве) былі сродкам прапаганды савецкага светапогляду і ладу жыцця.

Зусім інакш трактавалася і трактуецца дагэтуль журналістыка захадніх краін, у прыватнасці, еўрапейскіх і паўночна-амерыканскіх. Журналістыка або сёння ўсё часцей выкарыстоўваецца тэрмін “медыявістыка” утрымлівае (павінна ўтрымліваць дзеля попыту) зусім іншую мадэль інфармацыйна-спажывецкіх інтарэсаў і попыту ды й увогуле іншы вобраз чытача-слухача-гледача-медыяспажыўца. У першую чаргу маецца на ўвазе вобраз грамадзяніна-дэмакрата з ярка вылучанымі рысамі самастойнасці мыслення, незалежнасці ў прыняцці жыццёвых рашэнняў, “гаспадара” свайго жыцця, які як бы (!?) сам прымае жыццёвыя рашэнні. Таму ў захадняй публіцыстычнай стылістыцы перабольшвае інфармацыя, так мовіць, прагмастычнага накірунку. У захадняй журналістыцы “дэмакратычнага кшталту” лічыцца неправамерным выказваць журналісту уласнае меркаванне, а тым больш нейкім чынам развіваць яго, што трактуецца як “замах на дэмакратычныя правы грамадзяніна”. Удзел журналіста ў працэсе “надання формы” у захаднім ідэале мінімальны, “манекенны”. Каралём жа захадняй журналістыкі з’яўляецца “голы факт”, яго “простая” канстатацыя (у ідэале “no comment”), што прадугледжвае “абарону ўласнага меркавання” або “дэмакратычныя грамадзянскія правы”.

Што гэта не так, а, дакладней, зусім не так, сведчыць феномен хаця б трох сусветнавядомых амерыканскіх журналістаў-публіцыстаў – “багоў” амерыканскага тэлебачання ў жанры ток-шоў Філа Донах’ю, Опры Уінфі і Салі Рафаэлы. Яны сваім талентам псіхолагаў-камунікатараў, сваім майстэрствам натуральнасці зносін (чытай, дэмакратычнасці) і траплення “ў дзесятку” таемных чаканняў публікі (пачуць-адчуць свае ж думкі, памкненні, “у люстэрку” слоў і вобазаў пабачыць сябе-суседа і etc.), па сутнасці, перакрэслілі “безасабовасць” захадняй журналістыкі. Менавіта іхняя асоба ў нашым публіцыстычным кантэксце і з’яўляецца неабходным элементам масавай камунікацыі. Менавіта іхняе меркаванне або меркаванне іхніх гасцей, іншымі словамі, вербальнае, асабовае, псіхалагічнае ўздзеянне чакаюцца, яны запатрабаваныя “каралі” сучаснага электроннага форуму.

Так што журналістыка ў публіцыстычных жанрах была і застанецца запатрабаванай сферай інфармацыйных масавых “гульняў” незалежна ад таго, ці спажывец – крышталізаваны эга-дэмакрат, ці калектывіст.

Аднак ментальныя асаблівасці ў інфармацыйна-камунікатыўных патрэбах ёсць, больш таго, яны дзейнічаюць на ўзроўні заканамернасці. Нагадаем, што адной такой заканамернасцю, паводле якой і сфарміраваліся групы жанраў і форм, з’яўляецца заканамернасць адпаведнасці трох асноўных жанравых груп (факталагічныя, аналітычныя, публіцыстычныя жанры) тром жа асноўным групам інфармацыйных спажыўцоў, якіх мы называем інфармацыйна-камунікатыўнымі псіхатыпамі (гл. пачатак главы IV):

- эга-спажыўцы з выразнымі псіхалагічнымі схільнасцямі да падкрэсленай самастойнасці ў абагульненні інфармацыйных паведамленняў з выяўнымі рысамі самаўпэўненасці і жыццёвай мэтанакіраванасці. На першы план у гэтага псіхатыпу выстаўляецца жаданне самастойна, асабіста разабрацца і зразумець-абагульніць факты жыцця;

- рацыё-спажыўцы – катэгорыя дапытлівай аўдыторыі са схільнасцямі да развагі, аналізу, з патрэбай у дадатковай, максімальна поўнай інфармацыі паводле фактаў актуальнага жыццёвага руху. Гэтая катэгорыя інфармацыйна-камунікатыўных спажыўцоў патрабуе “разлажэння” фактаў і іхняга тлумачэння, каб можна было напэўна зрабіць той ці іншы вывад паводле жыццёвых сітуацый;

- форум-спажыўцы – аўдыторыя з экстраверсійнымі, трыбуннымі схільнасцямі, у жыцці часта лідары натоўпу, калектыву. Да гэтай групы могуць быць далучаны эга- і рацыёспажыўцы каб атрымаць пацвярджэнне або адрознасць сваіх вывадаў і каб атрымаць яшчэ большую дадатковую інфармацыю паводле востра надзённых праблем і, канечне, паводле сваіх асабістых пытанняў да жыццёвай праблематыкі.

Так і рухаліся ў гістарычнай прасторы (да 20-х гадоў міулага стагоддзя) два галоўныя накірункі журналістыкі – факталагічна-аналітычны і адмысловы публіцыстычны да часу, пакуль не прыйшлі “яны” – радыё, кіно, тэлебачанне і “сусветная павуціна”.

І распачалася новая эра публіцыстыкі. Як і пачалася паступовая трансфармацыя сэнсу паняцця жанраў публіцыстыкі.

<== предыдущая лекция | следующая лекция ==>
Жанравая трыяда: агляд эвалюцыі факталагічных (інфармацыйных), аналітычных і публіцыстычных жанраў | Электронная публіцыстыка і фактар асобы журналіста
Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-04; Просмотров: 379; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.012 сек.