Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Замалёўка

Група нарысавых электронна-публіцыстычных жанраў

На наш погляд, у нашй характарыстыцы сучасных публіцыстычных жанраў, як і ў методыцы тэарэтычнага і практычнага іхняга асваення, найбольш падыходзіць метад індукцыі – ад умоўна простага да складанага. Умоўна “простым” жанрам (падкрэслім, умоўна простым, бо простага ў журналістыцы няма ў прынцыпе) будзем лічыць жанр замалёўкі хаця б таму, што ён адносна малааб’ёмны, кампактны і, адпаведна, малазатратны. Але, зразумела, любая мініяцюра ў мастацтве патрабуе таленту, творчага захаплення, майстэрства, часам, большага, чым яго можа спатрэбіцца на стварэнне нейкага больш аб’ёмнага жанру.

Распачаць з характарыстыкі жанру замалёўкі варта яшчэ і па той прычыне, што замалёўка часта выкарыстоўваецца ў якасці складніка-элемента больш складанага, буйнога жанру, напрыклад, рэпартажу, нарыса, дакументальнай драмы, радыё- або тэлефільму. Да таго ж замалёўка сваёй мініяцюрнасцю адпавядае сучаснай тэндэнцыі іфармацыйнага лаканізму, асабліва ў сістэме Інтэрнету.

Гэты жанр паходжання, збольшага, жывапіснага, у прыватнасці, яе назоў — ад “маляваць”. Аднак не грунтоўна маляваць, а як бы мімахадзь, эскізна, пункцірна: убачыў і хуценька занатаваў-замаляваў, пазначыў імгненне, якое здолеў заўважыць. Мастак у замалёўцы як бы “прыпыняе імгненне”, якое паспеў для сябе адзначыць як прыроднае або іншае імгненне чымсьці прыкметнае. Чаму? Навошта? Дзеля чаго-каго? Адказ крыецца, відаць, у чалавечай прыродзе “сацыяльнага альтруізму”: маўляў, “я ўзрадаваўся таму, што пабачыў і перажыў і хачу гэтай радасцю абавязкова падзяліцца, не магу не падзяліцца з іншымі”. Але альтруізм гэты не без біблейскай рэмаркі: “палюбі бліжняга, як самога сябе” і таму, далей, калі “падзелішся з бліжнім, дык табе аддзяцычча”. І мастак (у тым ліку “мастак слова” – публіцыст) “стараецца” гэта імгненне прыпыніць – “надаць форму” яму, каб было што і чым “падзяліцца з бліжнім”. І глядач, калі сузірае жывапісную замалёўку, па-першае, удзячны мастаку за яго “ахвяру” (“падзяліцца”) і, па-другое, прымае саму абстрактнасць, умоўнасць гэтай “ахвяры” – жывапісны твор, які ёсць не канкрэтны, рэальны стан прыроды або стан-рух некага “чалавека Зямлі”, а толькі “зафіксаваны” яго адбітак, нерэальнасць, па сутнасці, фантом, абстракцыя. Як і абстракцыяй – умоўнасцю, моўным “дыпламатычным пагандненнем” – з’яўляецца сам назоў гэтага мастацка-матэрыяльнага твору ў гукава-вербальным выглядзе – у слове менавіта “замалёўка” (а чаму, скажам, не “жывафрагмент” або любое іншае гукаспалучэнне?).

Гэта этымалагічна-псіхалагічная заўвага патрэбна дзеля таго, каб патлумаччыць найбольш дакладна сэнс абрання таго ці іншага жанру нашай сферы – электроннай публіцыстыкі, у прыватнасці, такога творчага і мастацкага, як замалёўка. Аднак тут мы сутыкнемся з яшчэ адной умоўнасцю-абстракцыяй, калі ўжываем тэрмін “замалёўка” у нашым элекронна-публіцыстычным рэчышчы. Бо “замаляваць” на радыё і тэлебачанні ці ў Інтэрнеце можна ўжо зусім іншымі “фарбамі”. Вось таму, калі звярнуцца да семантыкі самога слова “замалёўка” у кантэксце абстрактнасці мовы ўвогуле, дык атрымліваецца патроеная абстракцыя: 1) само слова “замалёўка” як вербальная абстракцыя жывапіснага працэсу, 2) сам твор жывапісу як абстракцыя рэальнасці, бо не з’яўляецца рэальнасцю таго, што адлюстроўвае ў “замаляваным” выглядзе і 3) у электроннай публіцыстыцы “замаляваць” – гэта значыць, у параўнанні з жывапісам, падвоіць абстракцыю – “надаць форму” ужо не алеем або акварэлямі і інш., але “фарбамі” славесных вобразаў плюс сродкамі тэхнікі і электронікі. Аднак ад гэтай патроенай абстракцыі жанр электроннай замалёўкі і набывае якасці высокатворчай крэатыўнасці самога працэсу стврэння электроннай замалёўкі і аўдыторнай запатрабаванасці. Апошняя крыецца ў тым, што ўтрымлівае момант сюрпрызу, нечаканасці і спантаннасці, бо слухач-глядач напачатку ж не ведае, што ж там “замаляваў” журналіст і як, а можа там прыхавана тое, што “я не бачыў-не перажываў”. У гэтым аспекце замалёўка роднасная эсэ, у якім і месціцца ў крышталізаваным выглядзе момант нечаканасці і сюрпрызнасці ў вобразных, эмацыянальных, інтэлектуальных “паваротах”, якімі адорвае нас эсэіст.

Калі фармуляваць агульнае для радыё, тэлебачання, Інтэрнету паняцце электроннай замалўкі, дык заканамерна трэба будзе мець на ўвазе гэтыя вышэйзгаданыя семантычныя, псіхалагічныя і змястоўныя акалічнасці і ўмоўнасці. Такім чынам, прамежкавая фармулёўка: электронная замалёўка – гэта малафарматны электронна-мастацка-інфармацыйны твор эскізнага характару, які ўтрымлівае па-мастацку, часта лірычна адлюстраваны факт стану прыроды, фрагмент гарадскога або селькага пейзажу, а таксама вонкавы партрэтны (неглыбокі) вобраз чалавека, які чым-небудзь засяродзіў увагу журналіста. Электронная замалёўка, звычайна, скіравана на абуджэнне ў аўдыторыі інфармацыйна-мастацкіх пачуццяў “камернага” маштабу, а публіцыстычная вартасць замалёўкі складаецца з умоўна падвойнага інфармацыйна-камунікатыўнага пачуццёвага эфекту. Па-першае, аўдыторыя атрымлівае інфармацыю тую і такую і з таго месца, дзе слухач-глядач не быў або быў і “бачыў”, але “замыленымі” вачамі і свядомасцю. Па-другое, мастацкія сродкі і агульная мастацка-публіцыстычная накіраванасць замалёўкі ў чарговы раз узбуджае ў слухача-гледача пачуццё здзіўлення ад шматзначнасці нашага жыцця нават у даўно “прыгледзеным” кутку горада, мясціны, дзе электронны спажывец “гойсаў па жыцці” шматкроць, але, дзякуючы празорлівасці і неабыякавасці журналіста-публіцыста, зноў, у чарговы раз адзначыў для сябе: “якое наша жыццё зямное вечна шматзначнае, сюрпрызнае, заманлівае”.

Як камерны публіцыстычны твор, замалёўка сёння рэдка выкарыстоўваецца як самастойны жанр у эфіры. А вось з-за сваёй менавіта камернасці жанр замалёўкі часта з’яўляецца элементам больш аб’ёмнага жанру – праблемнага нарыса, нарыса-партрэту, дакументальнай драмы, праблемнага рэпартажу, кампазіцыі, ток-шоў, інш.

Аднак замалаёўка на радыё, тэлебачанні і, тым больш, у Інтэрнэце – гэта розныя па сродках выразнасці і пераймання “імгнення рэчаіснасці” творы.

<== предыдущая лекция | следующая лекция ==>
Электроннай журналістыкі | Параўнальная характарыстыка радыё-, тэле-, вэбзамалёўкі
Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-04; Просмотров: 3022; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.01 сек.