Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Новы змест паняцця жанраў электроннай публіцыстыкі




 

На падставе ўсяго вышэйсказанага ў папярэдніх главах паводле публіцыстыкі яшчэ раз канстатуем: публіцыстыка была і застанецца ў шэрагу мастацкіх дэфініцыяў, будзе катэгорыяй мастацтва публічных (масавых) зносін. Вось чаму традыцыйны тэрмін, якім пазначаюцца жанры гэтай групы электроннай журналістыкі ў большасці маскоўскіх падручнікаў як група «мастацка- публіцыстычных жанраў» сёння ўяўляецца неправамерным, бо ўтрымлівае момант таўталогіі.

Таму што паняцце «публіцыстыка» ужо утрымлівае сэнс мастацкасці, бо ёсць «красамоўства», што значыць «прыгажосць» або мастацтва* маўлення «на публіцы». І калі мы групуем пэўныя жанры менавіта «з публіцыстычным ухілам», дык маем на ўвазе менавіта той самы мастацкі адмысловы стыль, які ёсць ужо мастацтва зносін. Таму прыметнік «мастацка-» у нашым выпадку «залішні» і быў прыменены, як уяўляецца, «з разгону» паводле логіцы групавання жанраў журналістыкі. Паводле гэтай логікі мелася на ўвазе, што факталагічныя (інфармацыйныя) і аналітычныя жанры ствараюцца без ужывання мастацкіх сродкаў, элементаў, алгарытмаў, а вось публіцыстычныя – мастацкімі сродкамі, каб падкрэсліь іхняе адрозненне ад факталогіі, «голай» канстатацыі фактаў.

Некрытычнае чытанне і ўжыванне тэрміну і пратрымала такую таўталагічную фармулёўку пэўны гістарычны час, які скончыўся ў сувязі з экспансіяй электронікі і «супердэмакратычных» магчымасцей электроннага асяроддзя. Да таго ж, калі мы будзем ужываць тэрмін «мастацка-публіцыстычныя жанры» пры стварэнні матэрыялаў, праграм, якія адлюстроўваюць працэсы мастакага жыцця, функцыянавання мастацтва і яго відаў у грамадстве, дык «павінны» будзем што, – ствараць «падвоўную» семантыку пры пазначэнні жанраў публіцыстычнай групы: «мастацка-мастацка-публіцыстычныя жанры»? Бо, па логіцы, першы прыметнік «мастацка-» пазначае прыналежнасць журналісцкага твору да мастацкай сферы жыцця, а другі прыметнік «мастацка-» – прыналежнасць да групы публіцыстычных жанраў.

Усё становіцца на месца, калі мы гаворым пра групу адмысловых жанраў вышэйшага інфармацыйна-журналісцкага эшэлону проста: «група публіцыстычных жанраў электроннай журналістыкі».

 




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2013-12-11; Просмотров: 435; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.01 сек.