Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Вайна паміж Рускай дзяржавай і Рэччу Паспалітай 1654-1667 гг. 3 страница

Трэба адзначыць, што ўплыў Контррэфармацыі адчуваў-ся ва ўсім свеце. Найболып вядомымі негатыўнымі праявамі яе ажыццяўлення сталі: бязлітасная дзейнасць судоў інквізіцыі ў Іспаніі, а таксама Варфаламееўская ноч у Фран-цыі (24—25 жніўня 1572 г.), калі былі забіты тысячы фран-цузскіх пратэстантаў (гугенотаў). Падобныя жорсткія заха-ды здолелі стрымаць далейшае распаўсюджанне рэфарматар-скага руху, але цалкам вярнуць сабе ранейшае вядучае месца Ватыкан быў ужо не ў стане.

Такім чынам, еўрапейская цывілізацыя ў разгледжаны час перажывала складаны перыяд трансфармацыі, вынікам якога стала ўмацаванне пазіцый новага буржуазнага ладу, складванне першых каланіяльных імперый і абвастрэнне міжканфесіянальных адносін. Дзякуючы ж Рэнесансу наву-ка і культура зрабілі сапраўдны рывок наперад, што прывяло да істотных змен у сацыяльна-грамадскім жыцці ўсёй Еўропы


9. Канцэлцыі ўтварзння ВКЛ. У гістарычнай навуцы здаў-
на існавалі розныя тэарэтычныя падыходы да праблемы ўтва-
рэння і асаблівасцей фарміравання Вялікага княства Літоў-
скага, яго этнічнай прыналежнасці. Інтэрпрэтацыя працэсу
I ўзнікнення ВКЛ у значнай ступені залежала не толькі ад

наяўнасці і знаходак новых дакументаў, але і ад палітычных прыхільнасцей навукоўцаў, а больш за ўсё ад геапалітычных рэалій, палітычнай кан'юнктуры ў тыя ці іншыя часы. Мож-на выдзеліць шэсць асноўных канцэпцый утварэння ВКЛ.

1. Канцзпцыя «літоўскага заваявання» (або «літоўс-кая»)^ у адпаведнасці з якой заходнія землі старажытнай Русі былі захоплены літоўскімі князямі падчас аслаблення Русі міжусобіцамі і мангола-татарскім заваяваннем, Гэта кан-цэпцыя, як лічыў вядомы беларускі гісторык М. Ермаловіч, узнікла ў XVI ст. у Расіі і абгрунтоўвала неабходнасць «выз-валення спрадвечна рускіх зямель» ад літоўскіх і польскіх заваёўнікаў. Раскрытыкаваная ў 20-я гг. XX ст. падчас «бе-ларусізацыі», гэта канцэпцыя ўсё ж засталася пануючай у савецкія часы. Канцэпцыя «літоўскага заваявання» падтрым-лівалася і літоўскімі адраджэнцамі, таму што надавала вагу і гонар літоўскаму адраджэнскаму руху.

2. Канцэпцыя «Русі Літоўскай» мела месца ў рускай гістарычнай літаратуры, у прыватнасці ў працах аднаго з буйнейшых расійскіх гісторыкаў XIX ст. С. Салаўёва. Кан-статуючы пануючае становішча ў ВКЛ усходнеславянскага элемента (насельніцтва, тэрыторыі, мовы), ён выкарыстоўваў назвы "Русь Літоўская" і "Русь Маскоўская", падкрэсліваю-чы іх геапалітычнае саперніцтва, і адзначаў перамогу ў гэ-тай барацьбе Русі Маскоўскай.

Канцэпцыя «Літоўскарускай дзяржавы» не выключа-ла літоўцаў з працэсу ўтварэння і развіцця ВКЛ, але па сут-насці ігнаравала ўтварэнне ў складзе ВКЛ беларускага этна-су і ролю яго продкаў ва ўтварэнні дзяржавы. Усе ўсходне-славянскія народы, якія мелі дачыненне да ВКЛ, называліся «рускімі». Гэтай канцэпцыі прытрымліваўся расійскі гісто-рык М. Любаўскі. Тэрмін "Літоўска-руская дзяржава" ўжы-ваўся У. Шчэтаіуі.

4. Канцэпцыя «Беларуска літоўскай дзяржавы» абгрун-тоўвалася Ў 20-я гг. XX ст. У. Ігнатоўскім. Беларускі ўплыў, на думку прыхільнікаў канцэпцыі, пераважаў па тэрыторыі, насельніцтву, узроўню эканамічнага і культурнага развіцця беларускіх зямель, праяўляўся ў афіцыйным статусе стара-жытнай беларускай мовы. Літоўскі ўлыў, на думку прыхіль-нікаў каннэпцыі, пераважаў у палітычным жыцці (літоў-ская княжацкая дынастыя і пераважны ўплыў літоўскіх маг-яатаў у органах улады), у войску.

5. Канцэпцыя «беларускай дзяржавы» («беларуская») сцвярджае, што з самага пачатку ВКЛ фарміравалася як дзяр-зкава продкаў беларусаў, якія ў той час называліся ліцвінамі. Гэта канцэпцыя ўзнікла ў 20-х гг. XX ст. Яе прыхільнікамі былі В. Ластоўскі, У. Доўнар-Запольскі. У канды XX ст. канцэпцыЮ найболып поўна абгрунтаваў М. Ермаловіч, які на падставе вывучэння дакументаў пісаў, што гістарычныя крыніцы не пацвярджаюць літоўскага заваявання беларускіх зямель, а наадварот, сведчаць аб заваяванні сучасных літоўскіх зямель Новагародскім княствам. На думку М. Ермаловіча, значнай перашкодай для аб'ектыўнага асвятлення працэсу ўтварэння ВКЛ з'яўляецца атаясамліванне сучаснай тэрыто-рыі Літвы з летапіснай Літвой, якая, як даказваў М. Ерма-довіч, знаходзілася на тэрыторыі сучаснай Беларусі, паміж Слонімам і Маладзечна і была часткаю тэрыторыі, на якой фарміраваўся беларускі этнас.

6. Канцэпцьія поліэтнічнай, найперш беларуска-літоўс-
кай або літоўска-беларускай, дзяржавы («цэнтрысцкая»)
імкнецца пераадолець крайнасці іншых канцэпцый. Так,
удзельнікі міжнароднага "круглага стала" па тэме «Беларусь
у Вялікім княстве Літоўскім", які адбыўся ў Мінску ў 1992 г.,
адзначылі, што ў першай палове XIII ст. у Верхнім Паня-
монні ўзнікла беларуска-літоўскае гаспадарства з цэнтрам у
Новагародку, якое стала ядром магутнай шматнацыянальнай
еўрапейскай дзяржавы — Вялікага княства Літоўгкага, Рус-
кага, Жамойцкага і іншых зямель (скарочана — Вялікага
княства Літоўскага). У Вялікім Княстве назва «Літва» тады адносілася да тэрыторыі Верхняга і Сярэдняга Панямоння, а пад «Руссю» разумелася Верхняе Падзвінне і Падняпроўе. Сучасныя заходнія этнічна літоўскія землі — Жмудзь — былі канчаткова далучаны да ВКЛ у першай палове XV ст. У яго склад з другой паловы XV ст. да 60-х гг. XVI ст. уваходзіла частка ўкраінскіх зямель (Валынь, Падолле, Кіеўшчына). Усе народы, як адзначалася ў выніковым дакуменце "круглага стала", якія прымалі ўдзел у палітычным, эканамічным і культурным жыцці Вялікага Княства, а найперш беларускі і літоўскі, з'яўляюцца гістарычнымі спадкаемцамі гэтай дзяр-жавы. Таму было вырашана называць супольнае дзяржаўнае ўтварэнне як беларуска-літоўскае, або, што раўназначна, літоў-ска-беларуская дзяржава, улічваючы нры гэтым вялікі ўклад, які ўносіў і ўкраінскі народ у яе налітычнае і культурнае развіццё1.

У дыскусіі па праблемах утварэння і этнічнай прына-лежнасці Вялікага княства Літоўскага апошняя кропка яшчэ не пастаўлена. Будуць вывучацца новыя крыніцы, асэнсоў-вацца назапашаныя веды, але бясспрэчнай з'яўляецца вялі-кая роля нашых продкаў як ва ўтварэнні Вялікага княства Літоўскага, так і ў яго гістарычнай спадчыне. На балцкіх землях на сярэдзіну XIII ст. сталай дзяржаўнасці яшчэ не было. Як сведчыць гісторыя, такі пераддзяржаўны стан мог праіснаваць даволі працяглы час. Але пагражальная для самога выжывання балтаславянскага насельніцтва знешняя небяспека вымушала суцішаць міжкняжацкія ўнутраныя разборкі і вылучала ідэю кансалідацыі на першы план. Ордэн мечаносцаў далека не прапаведніцкімі метадамі насаджаў хрысціянства. Рэальная пагроза паўставала для палачан, пскавічоў, Ноўгарада Вялікага, ды і для той жа Жмудзі і Літвы. Не меншая пагроза навісала для нашых продкаў у сярэдзіне XIII ст. з паўднёвага ўсходу – мангола-татарскае нашэсце.

У такой сітуацыі дзеля абароны сваей незалежнасці, у рэшце рэшт дзеля выжывання, насельніцтва балта-ўсходнеславянскага памежжа павінна было аб’яднаць свае намаганні. Але спраўдзіць ідэю кансалідацыі балта-славянскіх зямель было не так проста, бо на лідэрства у гэтым рэгіёне прэтэндавалі па меньшай меры тры цэнтры: Наваградак, літоўска-жмудскі асяродак і Полацк.

Здаецца, Полацкае княства, якое ў свой час першым вылучылася са складу Кіеўскай Русі і мела багатыя традыцыі незалежнага і самастойнага існавання, павінна было стаць тым цэнтрам, які б аб’яднаў вакол сябе знямоглыя ад феадальных усобіц і іншаземных набегаў навакольныя землі. Але ж Полаччына XIII ст. не была ўжо настолькі багатай і магутнай, як у папярэднія стагоддзі, бо страта выхаду да Балтыкі, цяжкая зацяглая барацьба з крыжацкай агрэсіяй падтачыла сілы гэтага волата. I ў сярэдзіне XIII ст. цэнтр палітычнага жыцця на беларускіх землях пераходзіць у Наваградак.

Узвышэнне Наваградка ў сярэдзіне XIII ст. вынікае з яго геапалітычнага становішча на гэты час. Toe, што багацце і раскоша пацяклі сюды — натуральная з’ява, бо пацяклі яны ў самае бяспечнае месца, аднолькава аддаленае ад гарачых крывавых межаў, дзе сутыкаліся балты і славяне з крыжацкай і мангола-татарскай наваламі.

Менавіта ў верхнім Панямонні разгортваліся асноўныя падзеі, якія паклалі пачатак Літоўскай дзяржаве. Трэба мець на ўвазе, што летапісная Літва размяшчалася на сённяшніх усходнелітоўскіх і паўночна-заходніх беларускіх землях. Першым князем выступіў літоўскі князь Міндоўг. У 1246 г. "прия веру Христову от Востока (г.зн. праваслаўную) со многими своими баяры".

Як князь Наваградка Міндоўг выконвае волю і памкненні наваградскіх баяр, якія, паміж іншым, супадалі з яго асабістымі інтарэсамі. 3 дапамогай сілы Міндоўг напрыканцы 40-х — пачатку 50-х гг. XIII ст. адваёўвае для сябе Літву, далучыўшы яе да Наваградка.

Добра разумеючы, што гэты крок прыдзецца не даспадобы магутным галіцка-валынскім князям, Міндоўг шукае падтрымку на Захадзе. Ён прымае каталіцтва і ў 1252 ці 1253 г. карануецца ў Наваградку з бласлаўлення папы рымскага Інакеція XIV. Тым самым валадар Літвы мяркуе спыніць крыжацкі ўціск і здабыць саюзнікаў у супрацьстаянні з галічанамі. Але надзеі Міндоўга не спраўдзіліся. Тройчы абрушвалася моц галіцка-валынскага войска на землі Наваградчыны, несучы з сабой смерць, рабаванне, гвалт.

Няўдачы, што праследавалі Міндоўга, выклікалі незадаволенасць ім у баярскім асяродку наваградчан. У хуткім часе на княжацкі пасад яны запрашаюць сына Міндоўга — Войшалка. Гэта быў таленавіты, дальнабачны, жорсткі палітык-валадар. У ходзе жорсткай барацьбы з супернікамі, якімі з’яўляліся перадусім галіцка-валынскія князі, жмудскі князь Трайнята, князь наваградскі Войшалк стварыў тое ядро дзяржавы, якое з цягам часу абрастала суседнімі землямі і пераўтварала княства Літоўскае, Літву у Вялікае Княства Літоўскае, Рускае, Жамойцкае. Можна з упэўненасцю канстатаваць, што сярод заснавальнікаў княства Літоўскага былі разам з балцкімі і заходнебеларускія землі. Прычым у існаванні такога палітычнага аб’яднання было зацікаўлена насельніцтва як тых, так і другіх зямель.

Але ў апошнія тры дзесяцігоддзі XIII ст. перад маладой дзяржавай стаяла адна задача: выжыць у акружэнні суседзяў, што былі не зацікаўлены у з’яўленні новага дзяржаўнага ўтварэння, да якога хінуліся яшчэ не падуладныя крыжакам ці ардынцам землі. I з гэтай задачай уладары Літоўскай дзяржавы паспяхова справіліся. Гэга стала мажлівым, па-першае, з прычыны гістарычнай мэтазгоднасці, калі толькі яднанне сіл дазваляла балтаславянскаму насельніцтву верхняга і сярэдняга Панямоння адстаяць сваю свабоду і жыццё. Па-другое, з’яўленне на авансцэне гісторыі магутных дзяржаўных дзеячаў — Міндоўга, Войшалка, Тройдзеня, Віценя — не дазволіла згінуць дзяржаве ў крыві міжусобных дынастычных звадак.

Ды урэшце рэшт да княства Літоўскага у гэты час павярнулася тварам гістарычнае шанцаванне. Станаўленне дзяржаўнасці Літвы прыпала на той перыяд, калі гэтаму працэсу Галіцка-Валынская дзяржава ўжо не магла перашкодзіць, а Ордэн тое ж зрабіць яшчэ не быў у сілах.

Увакняжыўшыйся на літоўскім троне недзе ў 1269/1270 г. Тройдзень энергічна, з дапамогай сілы і подкупаў праводзіў палітыку кансалідацыі зямель, што склаліся у адзіны дзяржаўны арганізм у 50 — 60-я гг. XIII ст. Яму ўдалося стабілізаваць унутрыпалітычную сітуацыю у Літоўскай дзяржаве. Гэта дазволіла адвадзіць на пэўны час ворагаў ад прэтэнзій на незалежнасць Літвы. А што прэтэнзіі такія існавалі, сведчаць летапісныя згадкі..

Толькі ў 1274 г. аднавіліся захопніцкія выправы тэўтонаў на прускія землі і далей на ўсход. Аднак поспех далека не заўсёды спадарожнічаў крыжакам. У 1279 г. яны атрымалі страшэннае паражэнне ад войска Тройдзеня і на некаторы час суцішылі свой уціск на Літву. Але ўсё ж крыжацкай агрэсіі не перапынілі, бо барацьба за жмудскія землі працягвалася і ў 80 — 90-х гг. XIII ст., а ў 1300 — 1315 гг. крыжакі рабілі наезды ў асноўным на Жмудзь ажно 20 разоў.

Тым не менш Літоўская дзяржава пасля смерці Тройдзеня у 1280 г., які, безумоўна, умацаваў яе становішча, атрымала мажлівасць для далейшага развіцця. Што і знайшло свае ўвасабленне ў дзейнасці наступных уладароў. Асабліва яскрава цэнтралізатарскія памкненні выявіліся у палітыцы вялікіх князёў Віценя і Гедыміна. Менавіта за часы іх панавання ў склад Літоўскай дзяржавы ўвайшлі амаль усе беларускія землі, якія не прымалі ўдзелу ў яе заснаванні.

Шляхі іх уваходжання ў склад Літоўскай дзяржавы былі розныя. Скупыя, адрывачныя звесткі, што дайшлі ад той далёкай пары, не дазваляюць вызначыць дакладную карціну гэтага працэсу. Пад 1326 г. у летапісах упамінаецца князь менскі Васіль ужо як васал вялікага князя Гедыміна, але на якіх умовах і пры якіх абставінах гата адбылося, меркаваць цяжка. Сваю ролю ў пашырэнні дзяржаўнай тэрыторыі Літоўскай дзяржавы адыгралі шлюбныя сувязі, недругараднае месца адводзілася і ваенна-палітычнаму ўціску. Але ўсё ж ёсць усе падставы, каб з вялікай доляй упэўненасці гаварыць аб дабравольна-дагаворнай аснове уваходжання у склад Літоўскай дзяржавы наиболын буйных беларускіх зямель — Полацкай і Віцебскай. Аб гэтым сведчаць земскія прывілеі вялікіх князёў літоўскіх. Яны зацвярджалі аўтаномны статус названых зямель у складзе ВКЛ. Па меншай меры можна выдзеліць чатыры характэрныя рысы аўтаномнасці. Першая звязана з правам палачан і віцяблян выказаць сваю думку і самым сур’ёзным чынам уплываць на прызначэнне вялікім князем першай асобы у сваей зямлі. Вялікі князь быў абавязаны "им давать воеводу по старому, по их воли, и который им будет нелюб воевода... ино нам воеводу им иного дати, по их воли".

Другая — гэта тое, што аўтаномнасць Полацкай і Віцебскай зямель прадугледжвала абмежаванне судовай улады вялікакняжацкіх намеснікаў ці ваявод. Гэта вельмі важны момант, 6о заканадаўчыя нормы і судовыя ўстановы практычна вызначаюць статус асобы у грамадстве. Кантроль за статусам мясцовае баярства захоўвала за сабой.

Трэцяя рыса аўтаномнасці выяўлялася у мажлівасці функцыянавання полацкага і віцебскага веча (сойма). Прычым на гэтых сходах насельніцтва Полацка ці Віцебска вырашаліся многія важныя пытанні мясцовага кіравання: выбранне мясцовых улад, нормы нясення вайсковай службы, гаспадарчыя гарадскія справы, нарэшце, абмяркоўваліся міждзяржаўныя гандлёвыя дагаворы.

Чацвёртая, бадай самая важная з вызначаных рыс пэўнай самастойнасці Полацкай і Віцебскай зямель у складзе ВКЛ заключаецца ў выключным, манапольным праве мясцовага баярства займаць усе пасады мясцовага кіравання. Гэта значыць, мясцовыя землеўладальнікі захоўвалі за сабою права ўладарыць у сваёй зямлі. Зусім нездарма менавіта з Падзвіння выйшла абсалютная большасць родаў беларускага паходжання, прадстаўнікі якіх займалі кіруючыя пасады як у мясцовых, так і у цэнтральных органах улады Вялікага Княства Літоўскага. Тут былі радавыя гнёзды князёў Друцкіх, Лукомскіх, Адзінцэвічаў. Адсюль паходзілі такія вядомыя у гісторыі прозвішчы, як Глябовічы, Ільінічы, Неміравічы, Корсакі, Зяноўевічы і многія іншыя.


10. У першай палове XIV ст. Літоўская дзяржава, што пачыналася на землях верхняга і сярэдняга Панямоння, павялічыла свае абшары не менш як удвая. Пашыралася яна у асноўным за кошт суседніх усходніх і паўднёвых зямель. Гэта, як ужо згадвалася, землі Полацкая, Віцебская і Менская. Недзе да 1340 г. межы княства Літоўскага ва ўсходнім кірунку выйшлі на рубеж Вязьма — Расна, гэта значыць праходзілі па заходняй Смаленшчыне. Да таго ж у гэты час далучаны былі да Княства Пінск з Туравам.

Блізкія добразычлівыя стасункі за панаванне Гедыміна мела Літва з Ноўгарадам Вялікім, Псковам і Цвер’ю. Гэтыя рускія землі бачылі у дзяржаве Гедыміна саюзніцу у барацьбе супраць маскоўскага ўціску, які ўзмацніўся у гады княжання Івана Каліты (1325 — 1340). Бадай, у адзначаны перыяд упершыню сутыкнуліся інтарэсы Масквы і Літвы за права панавання ва ўсходнеславянскім рэгіёне.

Пераважны ўсходнеславянскі зачын Вялікага Княства Літоўскага і Рускага (9/10 тэрыторыі і 8/10 насельніцтва) выразна паўставаў з факту падзелу дзяржавы на ўдзелы пасля пагібелі вялікага князя Гедыміна у 1341 г. Паводле яго волі гаспадарства дзялілася на 7 частак: "Монивиду дал отец Корачев да Слоним, Наримонту — Пинеск, Олгирду... — Крево, да к тому князь витебский, сынов не держал, принял его к дотьце, — Витебск в зяти. Евнутия осадил во Вильни на великом княжени. А Кестутию — Троки. Корияту — Новгородок. А Люборта принял володимерский князь к дотьце — во Володимер и в Луцеск и во всю землю Волын­скую". Як відаць з прыведзенай цытаты з "Летапісца вялікіх князей літоўскіх", большасць цэнтраў дзяржавы размяшчалася на сённяшніх беларускіх і часткова ўкраінскіх землях.

Пасля гедымінавых падзелаў для Вялікага Княства Літоўскага настаў час выпрабаванняў на трываласць. Лес дзяржавы мог пайсці па ужо накатаным класічным узоры развіцця раннефеадальных еўрапейскіх манархій. Тэта значыць, беларуска-літоўскае гаспадарства маглі чакаць удзельная дробнасць і крывавыя міжусобіцы. Але цяжкае знешнепалітычнае становішча (пагроза ў першую чаргу ад крыжакоў) ды наяўнасць сярод гедымінавых нашчадкаў моцных дзяржаўных палітыкаў не дапусцілі шлях развіцця Вялікага Княства па мажліва апісаным сцэнарыі.

Яўнут, сярэдні сын Гедыміна, які згодна з яго воляй стаў вялікім князем і на гэтай пасадзе не праявіў дбайнасці, быў у 1345 г. змешчаны з вялікага княжання. Справу яго змяшчэння арганізавалі браты Альгерд і Кейстут. Са згоды апошняга менавіта Альгерд стаў вялікім князем літоўскім. Ён і пачынае правядзенне адзіна мажлівай палітыкі, якая вынікала з этнатэрытарыяльнай пабудовы Княства. Пры ім Вялікае Княства Літоўскае і Рускае выступае на гістарычнай арэне з праграмай збірання вакол Вільні тых рускіх зямель, якія ў свой час былі аб’яднаныя ва ўладзіміравай Кіеўскай Русі. Паказальна ужо тое, што першую палову жыцця Альгерд пражыў у Полацку (да 1345 г. ён быў жанаты на віцебскай княгіні Марыі Яраслаўне), дзе, верагодна, прыняў праваслаўе і спрабаваў падпарадкаваць сваей уладзе Пскоў.

Калі ж Альгерд стаў вялікім князем, ён з поспехам працягваў ажыццяўляць сваю "агульнарускую" праграму. Пры ім робяцца спробы авалодаць Ноўгарадам Вялікім, практычна далучаюцца да Вялікага Княства Валынь (1352), Бранск і Смаленск (1357), Кіеўшчына ды Падолле (1362 —1364), Чарнігава-Северская зямля (канец 60 — пачатак 70-х гг. XIV ст.).

У тым жа ўсходнім кірунку з боку беларуска-літоўскага гаспадарства не менш адчувальнай была экспансія ідэалагічная. 3 мэтай прадвырашэння першынства палітычнай улады ва ўсходнеславянскім рэгіёне вялікія князі літоўскія (Гедымін, Альгерд) імкнуліся, і часам небеспаспяхова, да ўтварэння праваслаўнай мітраполіі і ў Вялікім Княстве Літоўскім.

Суперніцтва паміж Альгердавічамі за валоданне віленскім тронам распачалося адразу пасля смерці вялікага князя у 1377 г. Згодна з воляй Альгерда у Вільні ўвакня-жыўся яго старэйшы сын ад другога шлюбу — Ягайла. У апазіцыю да новага валадара стаў старэйшы сын ад першага Альгердава шлюбу Андрэй Полацкі. Ягайла, каб пазбавіць свайго апанента апоры, якой з’яўлялася Полаччына, вырашыў у 1377 г. адняць у Андрэя свой удзел. Такія дзеянні маладога вялікага князя прывялі да стварэння антыягайлаўскай кааліцыі у складзе князя полацкага, маскоўскага князя Дзмітрыя Іванавіча, князя смаленскага і бранскага. Моц гэтага хаўрусу быў апрабаваны ў Кулікоўскай бітве, у якой чынны ўдзел прымалі Альгердавічы — "Андрей да брат его Дмитрий" (князь бранскі).

Пасля ад’езду у Маскву полацкага князя Андрэя Ягайла перадае гэтую зямлю брату Скіргайлу. Але палачане не пры-маюць стаўленіка Вільні. На працягу вясны — лета 1381 г. яны не дапускалі ў горад Скіргайлу, а пасля прынялі бок Кейстута ў спрэчцы за ўладу паміж апошнім і Ягайлам.

Нестабільнае становішча у краіне прымушала Ягайлу шукаць надзейную апору як унутры краіны, так і па-за яе межамі. Першыя спробы знайсці моцнага саюзніка ў асобе князя маскоўскага не прынесла Ягайлу плену. Здаецца ужо дамоўлены шлюб дачкі Дзмітрыя Данскога з вялікім князем літоўскім не адбыўся. Прычынай гэтага з’явілася занадта амбіцыйная пазіцыя Масквы. Праект дамовы паміж суседнімі княствамі прадугледжваў не толькі хрьшгчэнне язычніцкай часткі насельніцтва Вялікага Княства Літоўскога ў праваслаўную ("грэцкую") веру, але і меў на ўвазе тое, што "великому князю Ягайле быти в их воли". А гэта значыць, што Ягайла станавіўся васалам Дзмітрыя. Гэта, безумоўна, было непрымальным для ліцвінскага боку.

Зыходзячы з акалічнасці, што ўсходні сусед-княства, а таксама частка ўсходніх зямель Вялікага Княства Літоўскага сталі да Ягайлы ў апазіцыю, ее пачаў набліжаць да сябе язычніцкі набілітэт (знаць), паступова рыхтуючы яго да хрышчэння у "рымскую" (каталіцкую) веру з абяцаннямі значных за тое прывілеяў.

Гэтая палітычная лінія Ягайлы вынікала з яго пачасціўшыхся кантактаў з Польшчай. Менавіта у тэты час (верасень 1382 г.) заходні сусед Княства застаецца без караля. Польская каралева Ядзвіга была заручана з Вільгельмам Габсбургам, меліся і ўласна польскія прэтэндэнты на карону. Але Польскае каралеўства аддавалася Ягайлу. Выйшла так з прычыны зацікаўленасці каталіцкага Захаду ў абмежаванні распаўсюджвання ў Еўропе праваслаўнай веры і недапушчальнасці стварэння новай магутнай апоры ўсходняга хрысціянства, якім была Візантыйская імперыя, Вялікае Княства Літоўскае часоў Альгерда прэтэндавала на гэтую ролю. Таму Польшча дала згоду аддаць каралеўскі трон літоўскаму князю у абмен на каталіцкую Літву з далейшым прыцэлам на акаталічванне ўсходнеславянскіх зямель Вялікага Княства Літоўскага і Рускага.

Ягайла разумеў, што акаталічванне дзяржавы будзе праходзіць у нялёгкіх умовах. Але стаўка была высокая — каралеўства Польскае. Да таго ж на сярэдзіну 80-х гг. XIV ст. для ажыццяўлення гэтага акта склалася даволі спрыяльная сітуацыя. У верасні 1382 г. Ягайла гвалтоўна забівае свайго дзядзьку Кейстута, які не прымаў палітыку пляменніка. У кастрычніку таго ж года вялікі князь літоўскі, ахвяраваўшы палову Жмудзі крыжакам, заклю-чыў з імі часовы мір. У гэты час была страшэнна вынішча-на Масква пасля наезду хана Тахтамыша.

Рэалізацыя польска-вялікакняжацкага саюза канкрэтна распачалася у 1385 г. падпісаннем Крэўскай уніі. У 1386 г. Ягайла прымае каталіцтва, бярэ у жонкі каралеву Ядзвігу і займае польскі трон. У лютым 1387 г. ён выдае прывілеі, якія выяўлялі змест польска-ліцвінскіх дамоўленасцяў напя-рэдадні заключэння ўніі. Па-першае, Уладыслаў-Ягайла заснаваў біскупства у Вільні і адарыў яго землямі. Пачатковы дар вялікага князя каталіцкаму асяродку у Вялікім Княстве складаўся з 50 — 60 вёсак. Па-другое, землеўласнікі каталіц-кай веры атрымлівалі ад гаспадара значныя эканамічныя прывілеі.

Паводле граматы "караля польскага, вялікага князя літоўскага і спадкаемца Русі" (так Уладыслава-Ягайлу велічалі афіцыйныя дакументы) ад 20 лютага 1387 г. феадальная знаць каталіцкага веравызнання атрымлівала неабмежаванае права валодання і распараджэння сваімі вотчынамі, а таксама вызвалялася ад выканання шэрага дзяржаўных павіннасцяў. На праваслаўных феадалаў, што вялі сваю радаслоўную галоўным чынам з беларускіх зямель, тэты прывілей не распаўсюджваўся. Натуральна, такі дыскрымінацыйны закон для знаці "рускага" паход-жання выклікаў у іх асяродку рэзкае незадавальненне палітыкай вярхоўнай улады Вялікага Княства.

3 гэтага часу (з канца XIV ст.) так званае "рускае" пытанне не аднойчы падымалася і выкарыстоўвалася рознымі палітычнамі дзеячамі і групоўкамі. Першым выкарыстаў яго Вітаўт, які ў 90-я гг. XIV ст. выступіў з праграмай стварэння самастойнага "Літоўска-Рускага" каралеўства, якое б супрацьстаяла, з аднаго боку, Польшчы, а з другога — Маскве. Унутры дзяржавы для ажыццяўлення сваей праграмы Вітаўт узяў у саюзнікі апазіцыйную каталіцкай экспансіі Польшчы праваслаўную знаць, за межамі Вялікага Княства — Ордэн, якому было выгадна пагаршэнне адносін паміж Княствам і Польскай дзяржавай, а таксама татарскага эмігранта, ранейшага залатаардынскага хана Тахтамыша. 3 Ордэнам вясной 1398 г. на востраве Салін было заключана пагадненне, па якім Вітаўт абвяшчаўся "каралём Літвы і Русі". Аб сувязях жа Вітаўта з Тахтамышам, які выдаў літоўскаму князю ярлык на кіраванне ўсімі рускімі землямі, чытаем у "Хранографе": "Витовт рече: я тебя (Тахтамыша) посажю на Орде и на Сараи, и на Болгарах, и на Азтархан, и на Озове, и на Заятцькой Орде, а ты мене посади на Московском великом княжении... и на Новгороде Великом, и на Пско­ве, а Тферь и Рязань моа и есть, а Немцы и сам возму".

Аднак гэтым амбіцыёзным задумам здзейсніцца не ўдалося. 12 жніўня 1399 г. на р. Ворскла адбылася рашаючая бітва паміж кааліцыяй Вітаўт — Тахтамыш і правіцелямі Залатой Арды Цімурам і Едзігеем, у якой "попусти бог татаром". Армія Вітаўта была амаль цалкам знішчана, сам жа вялікі князь "побеже в мале дружине".

У пасляворсклаўскі перыяд Усходняя Еўропа аб’ядналася пад эгідай Польскага каралеўства. Гэга дало свой плен у бітве пад Грунвальдам. 15 ліпеня 1410 г. аб’яднаным польска-вялікакняжацкім войскам была разбіта крыжацкая армада. Балта-славянскія народы перамаглі лютага ворага, які пагражаў ім духоўным ды фізічным вьшішчэннем. Разам з тым вынікам паражэння на Ворскле быў дагавор 1401 г. паміж Вялікім Княствам і Полыпчай, які пацвярджаў "польска-літоўскую" ўнію, што была заключа­на за 16 гадоў да гэтага у Крэве.

У 1413 г. адбылося прыняцце пастановы Гарадзельскага сойма 1413 г. аб уніі паміж Вялікім Княствам і Польшчай, паводле якой праваслаўная знаць Княства ставілася практычна ў дыскрымінацыйнае становішча ў гэтай этнічна неаднароднай дзяржаве. Параграф трэці Гарадзельскай пастано-вы, працягваючы прывілеі 1387 і 1401 гг., устанаўліваў, што толькі "каталікі, Рымскай царкве падуладныя", маглі вало-даць і карыстацца эканамічнымі і палітычнымі прывілеямі і падараваннямі пануючаму класу з боку вярхоўнай улады. У б-м пацвярджалася забарона на шлюбы паміж каталікамі і праваслаўнымі. Асаблівае значэнне у далейшай унутрыпалі-тычнай барацьбе у Вялікім Княстве меў § 9 Гарадзельскага прывілея, па якім на "дастоінсгва, месцы і пасады" прызначаліся "толькі каталіцкай веры прыхільнікі і падуладная святой Рымскай царкве. Таксама і ўсе пасгаянныя ўрады земскія... надаюцца толькі спавядальнікам хрысціянскай каталіцкай веры", § 11 і 12 пазбаўлялі праваслаўных феадалаў права выбрання вялікага князя, якім зноў жа карысталіся толькі "паны і шляхціцы зямлі літоўскае, прыхільнікі хрысціянскай рэлігіі, Рымскай царкве падуладныя, не схізматыкі ці іншыя паганыя".

У 1430 г. вялікім князем літоўскім становіцца малодшы брат Ягайлы Свідрыгайла Альгердавіч, які у свой час выступаў апанентам вымушанай прапольска-каталіцкай палітыкі Вітаўта першых дзесяцігоддзяў XV ст. Прычым цікава, што барацьбу супраць колішняга "гаспадара" Вялікага Княства ён вёў, выкарыстоўваючы праграму Вітаўта 90-х гг. XIV ст. — праграму стварэння Літоўска-Рускай дзяржавы з апорай на праваслаўныя элементы Вялікага Княства. Як заўважаў гісторык XVI ст. Мацей Стрыйкоўскі, Свідрыгайла змагаўся супраць Вітаўта, "абапіраючыся на Русь, што яму спачувала.

Свідрыгайла і на вялікае княжанне ўзышоў пры падтрымцы князёў і баяр беларускіх, украінскіх, рускіх зямель Вялікага Княства. Таму няма нічога дзіўнага, што новапасаджаны "гаспадар" пачаў абапірацца на гэтыя сілы ў кіраванні дзяржавай. Пры ім праваслаўная арыстакратыя "рускіх" абласцей княства займае вышэйшыя пасады, засядае ў "вернай" вялікакняжацкай Радзе (князі Друцкія, Карсаковічы, Хадкевічы, Палазовічы і інш.). Яны ж прымаюць удзел у вырашэнні самых адказных дзяржаўных пытанняў. I гэга нягледзячы на папярэджанні Гарадзельскай пастановы, што розніца у веравызнаннях вядзе да палітычных супярэчнасцяў. На самой справе не розніца ў веры вяла да супярэчнасцяў у палітыцы. Іх нараджала імкненне да манапольнага валодання вышэйшымі дзяржаўнымі пасадамі, якія давалі толькі аднаму крылу феадальнай знаці Вялікага Княства Літоўскага права на ўладу і багацце.

Узрастанне палітычнай ролі феадалаў праваслаўнага веравызнання, страта каталіцкай арыстакратыяй неабмежаванай улады прывялі да змовы апошняй супраць Свідрыгайлы Альгердавіча. У ноч на 1 верасня 1432 г. адбыўся замах на вялікага князя. Змоўшчыкі пасадзілі на віленскі прастол брата Вітаўта, а Свідрыгайла ратаваўся ўцёкамі у Полацк. Полацк, які ўвесь час знаходзіўся ў гушчы палітычных падзей, становіцца сталіцай Вялікага Княства Рускага.

Такім чынам, Вялікае Княства Літоўскае і Рускае распалася на два дзяржаўныя ўтварэнні. Як занатаваў летапісец: "Й Литва же посадиша великого князя Жигимонта Кесьтутевич на великое княжение на Вилни... и приде Швитригайло на Полотескъ и на Смоленскъ, и князи руськие и бояре посадиша князя Швитригайла на великое княжение на Руское". Апошняя з названых дзяржаў, якая стварылася і дзейнічала на аснове аўтаноміі Полацкай, Віцебскай, Смаленскай зямель у складзе Вялікага Княства Літоўскага існавала недзе 4 гады. Намінальна яна загінула ў выніку ваеннага паражэння войскаў Свідрыгайлы ў бітве пад Вількамірам летам 1435 г., але фактычна Вялікае Княства Рускае спыніла свае існаванне у выніку авантурных, неабачлівых дзеянняў "князя рускага, які не у моцы бьгў адолець тонкай дыпламатыі "вялікага князя на Вільна і Троках", скаардынаванай з польскім каралем. Для таго каб выбіць у Свідрыгайлы апору на праваслаўных феадалаў "рускіх" зямель, 15 кастрычніка 1432 г. каралём Польшчы Уладзіславам-Ягайлам быў выдадзены са згоды Жыгімонта Кейстутавіча прывілей, па якім прадстаўнікі знакамітых радоў беларускага, украінскага, рускага паходжання праваслаўнага веравызнання ўраўноўваліся ў некаторых правах з феадаламі-каталікамі. Праз год і сем месяцаў, 6 мая 1434 г., быў абнародаваны аналагічны прывілей за подпісам аднаго вялікага князя Жьпімонта. Неабходнасць яго выдання тлумачыіща ў прэамбуле тым, што "гаспадар" жадае "нашыя землі Літоўскія і Рускія прывесці ў парадак і справы іх давесці да найлешпага стану... каб паміж народамі гэтых зямель не было ніякага разладу ці непатрэбнага урону... каб яны карысталіся роўнымі міласцямі і тым больш горача і настойліва імкнуліся заўсёды да адзінства душ і дапамагалі захаванню найшчаслі-вейшага стану гэтых зямель". Восем пунктаў, што ішлі ўслед за гэтай прэамбулай, даравалі "рускім князям і баярам права свабоднага распараджэння спадчыннымі маёнткамі па прыкладзе "іншых месц хрысціянскіх"; права атрымання у спадчыну зямельных уладанняў жонкамі і дзецьмі; вызвалялі кияжацкіх і баярскіх падданых ад асобных дзяржаўных падаткаў і павіннасцяў; дазвалялі мець ва ўжытку праваслаўнай шляхце нараўне з феадаламі-каталікамі гербы і знакі шляхецтва.

<== предыдущая лекция | следующая лекция ==>
Вайна паміж Рускай дзяржавай і Рэччу Паспалітай 1654-1667 гг. 2 страница | Вайна паміж Рускай дзяржавай і Рэччу Паспалітай 1654-1667 гг. 4 страница
Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-05; Просмотров: 390; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.05 сек.