Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Вайна паміж Рускай дзяржавай і Рэччу Паспалітай 1654-1667 гг. 8 страница





20. Новы сусветны парадак. Еўропа пачатку XVIII ст. у па-раўнанні з папярэднім часам уяўляла сабой яшчэ болып скла-данае геапалітычнае ўтварэнне. Пакуль яшчэ захоўвалі бач-насць магутнасці такія кантынентальныя дзяржавы, як Іспа-нія, Францыя і Рэч Паспалітая. Яны кантралявалі велізар-ныя тэрыторыі, мелі вялікія арміі, мільёны падданых, але ў гаспадарчым плане заставаліся даволі адсталымі феадальнымі краінамі з дамінаваннем сельскагаспадарчага сектара. Усё менш значную ролю ў свеце адыгрывала і "буйнейшая гандлё-вая дзяржава XVII ст." — Галандыя (Нідэрланды). Войны з Англіяй і Францыяй, страта болынасці калоній, істотнае ска-рачэнне гандлёвага флоту, а таксама адсутнасць добра раз-вітай прамысловасці сталі асноўнымі прычынамі адмовы гэ-тай краіны ад далейшай знешняй экспансіі і пераўтварэння яе ў буйны цэнтр міжнароднага крэдыту. У сваю чаргу Пру-сія, Расія, Аўстрыя і Швецыя, хаця і не маглі пахваліцца высокім узроўнем эканамічнагаразвіцця, імкнуліся ўмаца-ваць свае пазіцыі на міжнароднай арэне праз агрэсіўную знеш-нюю палітыку. На гэтым агульным фоне зусім па-іншаму выглядала Англія, якая дзеля свайго выхаду на лідэрскія пазіцыі распачала паскоранае прамыслова-аграрнае развіццё. Відавочна, што пры такім раскладзе міждзяржаўныя адносі-ны ў Еўропе ўсё часцей перарасталі ў буйныя ваенныя канф-лікты, якія сведчылі аб пачатку*новага перадзелу свету і складванні новага сусветнага парадку.

Найбольш значны ўплыў на далейшую еўрапейскую гісторыю мела вайна за так званую "іспанскую спадчыну" (1701 —1714), калі рэальным стала аб'яднанне Францыі і Іспаніі ў адзіную дзяржаву. Безумоўна, такі паварот па-дзей цалкам бы парушыў палітычную раўнавагу на кан-тыненце, што ў першую чаргу не задавальняла Англію. Менавіта ў гэты час апошняя здолела праявіць сябе ў якасціновага патэнцыяльнага міжнароднага лідэра. Лондан у ходзе вайны не толькі разладзіў сувязі Парыжа з Мадрыдам, за-хапіў стратэгічна важную крэпасць Гібралтар на поўдні Пірэ-нейскага паўвострава, пашырыў свае ўладанні ў Паўночнай Амерыцы і выцесніў канкурэнтаў са сферы гандлю рабамі (Іспанія, Францыя), але і распачаў у Еўропе рэалізацыю сва-ёй славутай "палітыкі раўнавагі". Мэта апошняй заключала-ся ў недапушчэнні празмернага ўзмацнення якой-небудзь іншай еўрапейскай дзяржавы праз стварэнне роўнага ёй па моцы праціўніка (часам у выглядзе кааліцыі некалькіх краін). Напрыклад, для стрымлівання Францыі і агрэсіўных гер-манскіх дзяржаў (Прусія, Саксонія) была абрана Аўстрый-ская імперыя, у склад якой тады ўваходзілі Венгрыя, Чэхія, Славакія, Бельгія, Міланскае герцагства і Неапалітанскае каралеўства. Поспехі брытанскай дыпламатыі ў распальванні варожасці паміж Венай, Берлінам і Дрэздэнам былі відавоч-ныя, нягледзячы на агульнасць гістарычнага лёсу і культу-ры апошніх.

Паралельна з барацьбой за "іспанскую спадчыну" вяла-ся і Паўночная вайна (1700—1721), прычыны якой хаваліся ў наспелай патрэбе перадзелу сфер уплыву ў рэгіёне Балтый-скага мора. Дамінаванне тут Швецыі, якая кантралявала боль-шую частку Скандынавіі, Прыбалтыкі і Паўночнай Германіі, выклікала незадаволенасць іншых дзяржаў, што прывяло да ўтварэння ў 1699 г. антышведскага Паўночнага саюза (Да-нія, Саксонія, Рэч Паспалітая, Расія, Прусія). Адметнасцю гэтай вайны былі вельмі вялікія тэрыторыі, на якіх вяліся баявыя дзеянні (ад Стакгольма і Пецярбурга да Лейпцыга і Палтавы). Яе вынікам стала не толькі паражэнне Швецыі і заняпад шэрагу яе праціўнікаў, знясіленых у час вайны (Да-нія, Саксонія, Рэч Паспалітая), але і значнае ўзмацненне пазіцый Прусіі і Расіі.

Наступныя ж дзесяцігоддзі ў еўрапейскай гісторыі азна-менаваліся стварэннем шзрагу блокаў і саюзаў, якія хутка змянялі адзін аднаго, а таксама адносна невялікімі рэгія-нальнымі канфліктамі, што па сутнасці толькі рыхтавалі глебу для новай вайны. У яе пачатку былі зацікаўлены практычна ўсе вядучыя краіны свету. Англія марыла аб умацаванні сваіх пазіцый у якасці сусветнага лідэра. Францыя прагнула рэ-ваншу за фактычнае паражэнне ў папярэдняй вайнё. Прусія і Расія імкнуліся ўзмацніць свой уплыў у Еўропе. Аўстрыя спадзявалася аслабіць пазіцыі іншых еўрапейскіх дзяржаў. Аднак вынік Сямігадовай вайны (1756-1763) за перадзел сфер уплыву паміж Аўстрыяй, Францыяй, Іспаніяй, Расіяй, Швецыяй, з аднаго боку, і Прусіяй, Англіяй, Партугаліяй і шэрагам германскіх дзяржаў — з другога боку, у першую чаргу задаволіў толькі Брытанскую імперыю — у ходзе яе была захоплена іспанская Фларыда, а таксама французскія ка-лоніі ў Канадзе і Індыі. У Еўропе ж Англія з поспехам працяг-вала ажыццяўленне сваёй "палітыкі раўнавагі" — аніводная іншая тутэйшая краіна не атрымала істотнай перавагі над сапернікамі. Францыя і Аўстрыя хаця і не дасягнулі пастаў-леных мэт, але не страцілі цалкам сваёй былой магутнасці. Расійскія ж войскі здолелі нават часова захапіць Берлін (1760), але згодна з мірнымі пагадненнямі яны цалкам ачысцілі за-хопленыя тэрыторыі, а Прусія і пасля вайны працягвала да-мінаваць у межах яшчэ існуючай Свяшчэннай Рымскай імпе-рыі. Што ж датычыцца Расіі, то яе далейшае ўзмацненне стрымлівалася праз пастаянную пагрозу з боку Асманскай імперыі і Швецыі, якія з гэтай нагоды атрымлівалі фінанса-вую дапамогу ад Англіі.

Утварэнне ЗША. Адным з вынікаў Сямігадовай вайны стала пашырэнне каланіяльнай экспансіі Брытанскай імпе-рыі. Пры гэтым палітыка англійскага ўрада ў дачыненні да сваіх калоній мела выразны эксплуататарскі характар. Мена-віта яны, як лічылі ў Лондане, у значнай ступені павінны былі кампенсаваць каласальныя выдаткі на ўтрыманне вяліз-най арміі і флоту.

Сярод калоній, якія прыносілі Лондану найболыны да-ход, разам з Індыяй першае месца займалі англійскія ўла-данні ў Паўночнай Амерыцьь Найбольш ранняя калонія тут была заснавана яшчэ ў 1607 г. (Віргінія), а ў канцы XVIII ст. іх налічвалася ўжо 13 з насельніцтвам больш за 2,5 млн чала-век (без уліку Канады, якая мела асобны статус і крыху больш за 60 тыс. жыхароў). Паўночнаамерыканскія калоніі служылі для Англіі крыніцай таннай сыравіны і рынкам збыту пра-мысловай прадукцыі. Пры гэтым англійскі ўрад імкнуўся максімальна замарудзіць тут працэс інтэнсіўнага капіталі-стычнага развіцця. Так, у 1760-я гг, былі ўведзены новыя падаткі і пошліны, якія значна перашкаджалі мясцовай пра-мысловасці і гандлю. Акрамя таго, каланістам было забаро-нена распачынаць асваенне новых тэрыторый на захад ад Алеганскіх гор (1763). Гэтыя рашэнні справакавалі пагар-шэнне адносін мясцовага насельніцтва з англічанамі, што спрыяла ўзнікненню масавых беспарадкаў (хваляванні ў Бос-тане ў 1770 і 1773 гг.). У 1774 г. быў скліканы Кантынен-тальны кангрэс, на якім кіраўніцтва паўночнаамерыканскіх калоній вырашыла ўзняць узброенае паўстанне супраць Англіі. Ідэалагічна гэта рашэнне было абаснавана ў 1776 г., калі кангрэс прыняў Дэкларацыю аб незалежнасці (аўтар Т. Джэферсан). У ходзе вайны каланісты здолелі атрымаць некалькі важных перамог над рэгулярнай брытанскай армі-яй і па Версальскаму мірнаму дагавору (1783) Англія была вымушана прызнаць суверэнітэт ЗША.

Шмат у чым гэта перамога стала магчымай дзякуючы па-зіцыі шэрагу еўрапейскіх краін, якія імкнуліся праз падтрым-ку каланістаў аслабіць гегемонію Англіі ў свеце. У 1780 г. была створана Ліга ўзброенага нейтралітэту (Францыя, Іспа-кія, Расія, Шдэрланды), якая аказвала амерыканскім паў-станцам матэрыяльную дапамогу. Да таго ж з Еўропы ў Аме-рыку адпраўляліся тысячы добраахвотнікаў. Найболып вядо-мым сярод іх быў французскі арыстакрат М. дэ Лафает, які атрымаў у ЗІПА званне генерал-маёра і вызначыўся пры ўзяцці крэпасці Йорктаўн. Вельмі славутым быў і іншы амерыканскі генерал Т. Касцюшка — ураджэнец Беларусі зай-маў пасаду галоўнага вайсковага інжынера і адказваў за ўзвя-дзенне магутных фартыфікацыйных збудаванняў. Напрыклад, менавіта ім быў распрацаваны праект цытадэлі ва Уэст-Пойн-це, дзе пазней размясцілася знакамітая вайсковая акадэмія.

Дзяржаўнае будаўніцтва ў ЗША распачалося прыняццем у 1787 г. Кантынентальным кангрэсам Канстытуцыі, якая пацвердзіла федэратыўны статус краіны. Першым на паеаду прэзідэнта ў 1789 г. быў абраны Дж, Вашынгтон. У 1 791 г. набылі сілу першыя 10 паправак да канстытуцыі ("Біль абправах"), якія заклалі асновы амерыканскай дэмакратыі. Пры ўсім гэтым трэба адзначыць, што Вайна за незалежнасць і ўтварэнне ЗІПА нязначна пагоршылі пазіцыі Англіі ў свеце, а самі амерыканцы яшчэ болып чым паўстагоддзе эканаміч-на вельмі моцна залежалі ад сваёй былой метраполіі.

Французская буржуазная рэвалюцыя. Галоўны канкурэнт Брытанскай імперыі ў Еўропе — Францыя, як ужо адзнача-лася, на працягу XVIII ст. адчувала паступовае нарастанне крызісу абсалютнай манархіі. Гэты працэс быў выкліканы шэрагам фактараў. Па-першае, яшчэ ў 1720 г. у Францыі збанкрутавалася фінансавая піраміда банкіра Д. Лоу, што пры-вяло да каласальнага пераразмеркавання капіталу (узбагаці-ліся спекулянты і прадстаўнікі прыдворнай эліты, а лаяль-ныя каралю буйная буржуазія і шырокія колы заможнага дваранства разарыліся). Па-другое, пры Людовіку XV (правіў у 1715—1774 гг.) абвастрыўся канфлікт манаршага двара і буржуазіі, якую не ьадавальнялі агромістыя асабістыя траты караля і велізарныя выдаткі на армію. Яшчэ адным прадме-там рознагалосся быў бесперапынны рост прамых і ўскосных падаткаў, якія стрымлівалі развіццё мануфактурнай вытвор-часці, а таксама няўдалая знешняя палітыка, што прывяла да страты стратэгічна важных калоній. Па-трэцяе, пры Лю-довіку XVI (правіў у 1774—1792 гг.) адносіны манархіі і бур-жуазіі пагоршыліся яшчэ болын пасля рэзкага скарачэння пошлін на прывазныя прамысловыя тавары з Англіі (1786) і сельскагаспадарчую прадукцыю з Расіі (1787). Вынікам гэ-тага стаў востры эканамічны крызіс і разарэнне значнай коль-касці французскіх рамеснікаў. Па-чацвёртае, з сярэдзіны XVIII ст. узрасла колькасць сялянскіх выступленняў, што было выклікана частымі неўраджаямі і пачаткам ажыццяў-лення аграрных рэформаў, набліжаных па духу да англійска-га "агароджвання".

Менашта рззкае абвастрэнне грамадска-сацыяльных ад-носін пры адначасовым аб'яднанні інтарэсаў шырокіх народ-ных мас і буржуазіі стала галоўнай прычынай Вялікай фран-цузскай рэвалюцыі (1789—1794). Яе пачаткам лічыцца паў-станне народных мас у Парыжы і ўзяцце імі 14 ліпеня 1789 г. штурмам крэпасці-турмы Бастыліі. У жніўні гэтага ж года Устаноўчым сходам была прынята Дэкларацыя правоў чала-века і грамадзяніна, згодна з якой абвяшчаліся свабода асо-бы, слова, сумлення, а таксама роўнасць грамадзян перад законам і недатыкальнасць іх уласнасці.

Галоўнай адметнасцю Французскай рэвалюцыі была яе паступовая радыкалізацыя. Так, спачатку да ўлады прыйшлі прадстаўнікі буйной буржуазіі і ліберальнага дваранства. Па іх ініцыятыве 3 верасня 1791 г. была прынята Канстытуцыя і распачаты буржуазныя рэформы — уведзена канстытуцый-ная манархія, скасаваны падзел на саслоўі, арганізаваны про-даж зямлі ў прыватную ўласнасць. Аднак ужо летам 1792 г. улада ў краіне перайшла да жырандыстаў (назва паходзіць ад дэпартамента Жыронда на паўднёвым захадзе Францыі, адкуль былі найбольш актыўныя члены гэтай партыі — Ж.П. Брысо, Ж.А. Кандарсэ і інш.), Яны 22 верасня 1792 г. абвясцілі Францыю рэспублікай, а 21 студзеня наступнага года пакаралі смерцю былога караля Людовіка XVI. Якраз пры іх пачаліся жорсткія рэпрэсіі супраць былой правячай эліты, якія перараслі ў масавы тэрор у час якабінскай дыкта-туры (чэрвень 1793 — ліпень 1794 г.). На чале якабінцаў (першапачаткова члены асобнага радыкальнага клуба, што месціўся ў бібліятэцы былога кляштара дамініканцаў, якіх у Францыі здаўна называлі якабінцамі) стаялі М. Рабесп'ер, ЙЙ.П. Марат і Ж.Ж. Дантон. Яны абаранялі інтарэсы дроб-най буржуазіі, сялян і гарадскіх нізоў. Менавіта ў гэты час былі праведзены самыя радыкальныя пераўтварэнні, у. пры-ватнасці скасаваны без выкупу феадальныя павіннасці ся-лян, пашыраны іх надзелы, абмежаваны рост спажывецкіх цэн і зарплаты.

Адной з прычын такога ходу падзей была пастаянна ўзра-стаючая знешняя пагроза. На працягу 1792—1793 гг. у Еўро-пе была створана моцная антыфранцузская кааліцыя (Анг-лія, Аўстрыя, Прусія, Іспанія, Расія, Кідэрланды), што спры-яла ўзмацненню ў Францыі ролі арміі. Буржуазія, якая ўма-цавалася за гады рэвалюцыі, менавіта ў ёй бачыла як адзіна-га свайго абаронцу ад замежнага заваявання, так і гаранта недапушчэння новага ўсплеску народнага бунту. Вынікам гэтага стаў дзяржаўны пераварот 1799 г., пасля якога ўста-

лявалася асабістая дыктатура генерала Напалеона Банапарта (у 1804 г. абвясціў сябе імператарам). Пры ім Францыя пра-водзіла вельмі агрэсіўную знешнюю палітыку і за адносна кароткі час здолела захапіць большую частку Еўропы (Герма-нія, Аўстрыя, Нідэрланды, Полыпча, Іспанія, Італія), дзе па ініцыятыве заваёўнікаў былі ажыццёўлены значныя буржу-азныя рэформы.

Такім чынам, у палітычнай гісторыі свету XVIII ст. мож-на вылучыць шэраг асноўных тэндэнцый. Па-першае, дамі-наванне Англіі ў дадзены перыяд стала ўжо бясспрэчным. Па-другое, аслабленне некалі магутных Іспаніі, Швецыі і Рэчы Паспалітай садзейнічала выхаду на першыя пазіцыі ў кантынентальнай Еўропе моцных цэнтралізаваных дзяржаў — Прусіі, Аўстрыі і Расіі. Па-трэцяе, атрыманне паўночнааме-рыканскімі калоніямі незалежнасці ў час росквіту Англіі сведчыла аб вялізным патэнцыяле гэтага рэгіёна і яго бліску-чых перспектывах у будучым. Па-чацвёртае, Вялікая фран-цузская рэвалюцыя і распачатыя за ёй напалеонаўскія войны ў значнай ступені падарвалі феадальны ўклад на Еўрапейскім кантыненце.

Пачатак прамысловага перавароту. Адной з асноўных тэндэнцый эканамічнага развіцця вядучых краін свету ў XVIII ст. стаў пераход ад мануфактурнай вытворчасці да фаб-рычна-заводскай, які атрымаў назву «прамысловы пераварот». Першай гэты пераход пачала Англія, бо яе лідэрства ў свеце ў першую чаргу залежала ад дасягненняў у сферы эканомікі. У той час як у краінах кантынентальнай Еўропы цэнтраліза-ваная мануфактура ўсё яшчэ была не ў стане цалкам вы-цесніць з рынку больш адсталыя формы вытворчасці, у Англіі з сярэдзіны XVIII ст. стаў наспяваць прамысловы пераварот. Сярод яго перадумоў можна вылучыць: завяршэнне аграрнай трансфармацыі (стварэнне класа фермераў), накапленне буй-нога свабоднага капіталу ў мясцовай буржуазіі, наяўнасць значнай арміі наёмных рабочых, развітога тэхнічнага разме-жавання працы на мануфактурах, а таксама буйных калані-яльных рынкаў сыравіны і збыту гатовай прадукцыі.

Пачатак прамысловага перавароту ў Англіі адбыўся ў ба ваўнянай галіне. Пры гэтым важнай адметнасцю тагачаснайвытворчасці было тое, што першыя прадзільныя машыны "Джэнні" (1765, Д. Харгрыўс) і механізаваныя ткацкія станкі (1785, Э. Картрайт) працавалі на выкарыстанні сілы цячэння вады (1769, Р. Аркрайт), што істотна стрымлівала пашырэн-не іх дзейнасці. Толькі вынаходніцтва Д. Уатам паравога ру-хавіка (патэнты ад 1769 і 1784 гг.) вырашыла гэту праблему і залажыла аснову хуткага павелічэння брытанскай прамысло-вай базы. Значных поспехаў таксама дасягнула ў азначаны перыяд і металургія, дзе яшчэ ў 1735 г. А. Дэрбі адкрыў спосаб плаўкі чыгуну з прымяненнем вугалю і нягашанай вапны. У 1779—1784 гг. А. Хентсман і Д. Корт здолелі вы-плавіць з чыгуну пры высокіх тэмпературах высакаякаснае жалеза і сталь, што зрабіла іх выраб масавым і адносна тан-ным. Стварэнне ж магутнай прамысловасці прывяло да хут-кай урбанізацыі краіны — у канцы XVIII ст. у сельскай мясцовасці пражывала ўсяго 1/4 частка насельніцтва.

Каланіяльная экспансія. Развіццё капіталістычных ад-носін паставіла ў шэраг першасных задач праблему стварэн-ня буйных каланіяльных імперый. Ускосным сведчаннем гэ-тага стала тое, што ў разглядаемы час усе значныя еўрапей-скія ваенныя канфлікты адразу ж перарасталі ў сусветныя "гандлёвыя" войны, дзе галоўнай мэтай ставілася выцяснен-не канкурэнтаў са стратэгічна важных рэгіёнаў зямнога шара. Пры гэтым імкненне да атрымання звышпрыбыткаў аказа-лася галоўнай прычынай бязлітаснага вынішчэння больш ад-сталых мясцовых традыцыйных грамадстваў, якія ў лепшым выпадку знаходзіліся на стадыі ранняга феадалізму. Напрык-лад, толькі за XVIII ст. з Афрыкі было вывезена больш за 2 млн рабоў, а тэрыторыі, падкантрольныя еўрапейцам, усё болып пашыраліся ў глыб кантынента (Сенегал, Паўднёвая Афрыка). Пасля таго як умацаваліся ў Індыі, англічане ўзмацнілі свой уплыў у Іране і Афганістаке, а для пранік-нення на рынкі Кітая арганізавалі кантрабандны гандаль опіумам. Значнымі тэмпамі ішло і асваенне Аўстраліі, якая ў 1788 г. цалкам была далучана да Брытанскай імперыі. Важ-ным момантам каланіяльнай экспансіі стаў хуткі рост коль-касці перасяленцаў з Еўропы (у тым ліку і асуджаных за крымінальныя ўчынкі). Усё часцей гэта прыводзіла да абвас- трэння канфліктаў з туземным насельніцтвам, якое выганя-лася каланістамі са сваіх зямель (індзейцы ў Амерыцы, буш-мены ў Паўднёвай Афрыцы, абарыгены ў Аўстраліі).

У цэлым неабходна адзначыць, што менавіта ў XVIII ст. былі закладзены асновы новага сусветнага капіталістычнага парадку, які на стагоддзі наперад вызначыў агульны напра-мак развіцця чалавечай цывілізацыі.


21. Палітычны крызіс Рэчы Паспалітай вынікаў як з унутранага яе стану, так і са змен у міжнародным становішчы. Усталяванню палітычнай анархіі перш за ўсё спрыяла адсутнасць моцнай цэнтралізаванай улады. Адмоўны адбітак накладваў той факт, што ўся ўлада у дзяржаве канцэнтравалася, па сутнасці, у руках аднаго саслоўя — шляхецтва, якое валодала шэрагам прывілей, якія ставілі яе вышэй за іншых у грамадстве. Так, толькі шляхта валодала правам зямельнай уласнасці, пры гэтым яна магла набываць зямлю і будынкі ў гарадах. Толькі шляхта мела доступ да вышэйшага духоўнага сану і да ўсіх свецкіх пасад. шляхта плаціла толькі тыя падаткі, якія сама сабе ўстанавіла, была вольная ад усіх павіннасцяў, за выключэннем вайсковага абавязку. Шляхціц карыстаўся правам асабістай недатыкальнасці і не мог быць арыштаваны без папярэдняга судовага прыгавору. Яго неад’емным правам была таксама свабода слова. Нарэшце кожны шляхціц мог прыняць удзел у абранні караля, выступіць у якасці прэтэндэнта на трон. Усё, што было істотным у Рэчы Паспалітай, было шляхецкім.

Заканадаўчы аўтарытэт сойма і вышэйшых улад падрываўся павятовымі соймікамі, якія сталі самастойнымі органамі з шырокай заканадаўчай, адміністрацыйнай і судовай кампетэнцыяй. У абставінах, калі соймы пачалі часта зрывацца ці разыходзіцца без прыняцця рашэнняў, павятовыя соймікі сталі паступова прысвойваць сабе яго правы. Соймікі як бы падзялілі дзяржаву на павятовыя аўтаноміі. Яны падрывалі цэнтральную ўладу, дзейнічалі амаль незалежна адзін ад другога. Дэцэнтралізацыя краіны была даведзеная тым самым да небяспечнай мяжы.

Краевугольным каменем "залатых шляхецкіх вольнасцяў", а інакш кажучы, шляхецкага самаўладдзя і анархіі лічылася права "liberum veto" (свабода забароны). Згодна з ім кожны шляхціц-пасол меў права аднаасобна заблакіраваць прыняцце любой пастановы сойма ці нават увогуле сарваць яго працу. З 1652 да 1764 г. такім чынам было сарвана 42 сойма з 55. Магнаты Польшчы і ВКЛ праз падуладнае сабе шляхецтва выкарыстоўвалі права "ліберум вета" для аховы ўласных інтарэсаў. Усе гэга прывяло да фактычнага паралічу дзяржаўнага кіравання, магчымасці зрыву любога памкнення да змен і рэформаў.

Найбольш моцна такі стан рэчаў адбіваўся на становішчы караля і вялікага князя. Пасля смерці апошняга Ягайлавіча, Жыгімонта III Аўгуста (1572), які не пакінуў нашчадкаў, усталявалася традыцыя абрання (элекцыі) кожнага наступнага манарха на агульнадзяржаўных соймах прадстаўнікамі польскай і ліцвінскай шляхты. Адсутнасць спадчыннага трона вяла да пастаяннай барацьбы паміж магнацкімі групоўкамі за ўладу ў перыяд міжкаралеўя. Жадаючы прывесці свайго прадстаўніка да ўлады, яны звярталіся за дапамогаю да іншаземцаў, запрашалі і выкарыстоўвалі замежную ваенную сілу. У XVIII ст. гэта прывяло да простата уплыву з боку замежных паслоў (Прусіі, Расіі, Швецыі, Аўстрыі) у Варшаве на абранне караля і вялікага князя праз падтрымку патрзбнай кандыдатуры з дапамогай свайго войска.

Новаабраны кароль і вялікі князь быў абцяжараны неабходнасцю выканання ўскладзеных на яго праз сойм абавязкаў. Пры іх невыкананні ці парушэнні шляхта забяспечвала за сабой права аказаць супраціўленне, нават узброенае, каралю і вялікаму князю. Вышэйшыя дзяржаўныя пасады (вялікіх маршалкаў, канцлераў, гетманаў, падскарбіяў) у Вялікім Княстве Літоўскім і Польшчы займаліся пажыццёва. Яны не маглі быць скасаваныя манархам.

Гэтыя і іншыя шляхецкія памкненні да абмежавання ўлады манарха сталі немалаважнай унутранай прычынай палітычнага крызісу і развалу дзяржавы, можна сказаць, што шляхта амаль цалкам вызвалілася ад каралеўскай і вялікакняжацкай улады на падставе самакіравання. На працягу другой паловы XVI—XVIII стст. яна паступова стала пануючым саслоўем над іншымі і над самім манархам. Рэч Паспалітая пераўтварылася ў "шляхецкую рэспубліку".

Адметнымі рысамі "шляхецкай рэспублікі" было ўладарства і перавага найбуйнейшых феадалаў-магнатаў. Яны "вялі рэй" палітычнага жыцця, асабліва ў ВКЛ. Магутнасць такіх родаў, як Радзівілы, Сапегі, Пацы, Агінскія, Чартарыйскія, была амаль нічым не абмежаваная. Магнаты мелі магчымасць утрымліваць нават сваё ўласнае войска, што дазваляла вырашаць канфлікты з дапамагой ваеннай сілы.

Унутрыпалітычныя праблемы Рэчы Паспалітай на пачатку XVII ст. спляліся са знешнімі, падкрэсліваючы згубную нявырашанасць першых. У гэты час Беларусь становіцда арэнай ваенных дзеянняў, звязаных з руска-шведскай (Паўночнай) вайной (1700 — 1721). Шведы, рускія, саксонцы, не пытаючыся дазволу, маршыруюць па краі, рабуючы, палячы і вынішчаючы набыткі яго жыхароў. Падчас Паўночнай вайны Вялікае Княства Літоўскае, бадай, у апошні раз выступіла у якасці самастойнага фактара еўрапейскай палітыкі. У 1701 —1703 гг. паміж ім і Расіяй было падпісана тры міждзяржаўных пагадненні, накіраваных на сумесныя дзеянні супраць Швецыі. У 1704 г. частка шляхты, якая непрыязна ставілася да караля і вялікага князя Аўгуста II, пры падтрымцы шведскага караля Карла XII абрала новага манарха С.Ляшчынскага. Толькі пасля паражэнняў шведскіх войскаў расійскім пад Палтавай (1709 г.) Аўгуст II змог вярнуцца на трон. Але ўжо ў 1715 г. зноў пачынаецца грамадзянская вайна, якая ахапіла і Вялікае Княства Літоўскае. Яе выклікала памкненне Аўгуста II у чарговы раз паспрабаваць усталяваць абсалютную манархію у Рэчы Паспалітай. Значная частка шляхты выступіла у абарону "залатых шляхецкіх вольнасцяў". Толькі ўмяшанне рускіх войскаў прывяло да згоды шляхты з каралём на так званым "нямым" сойме 1717г. (пастановы на ім прымаліся без абмеркавання). Гэты сойм абмежаваў уладу караля, замацаваў шляхецкую анархію, пацвердзіў права "ліберум вета". Апошняе зноў паставіла заслон перад спробамі рэфармавання дзяржавы. Колькасць рэгулярнага войска была абмежавана да 24 тыс. (18 у Полыпчы і 6 у Вялікім Княстве Літоўскім).

3 часу Паўночнай вайны Расія паступова бярэ над свой пратэктарат знешнюю і ўнутраную палітыку Рэчы Паспалітай. Больш моцным суседзям была выгадная яе слабасць. Таму яны імкнуліся захаваць у ёй безуладдзе і анархію пад прыкрыццём аховы і гарантавання "шляхецкіх вольнасцяў". У 1720 г. пра гэга дамовіліся Расія і Прусія. У 1726 г. да іх далучылася Аўстрыя.

Крызісныя з’явы у грамадска-палітычным жыцці Рэчы Паспалітай абвастрала нявырашанасць рэлігійнага пытання. Hi адно з існаваўшых веравызнанняў фактычна тут не было забаронена. Але практычна толькі прадстаўнікі каталіцкай шляхты і святарства маглі займаць дзяржаўныя пасады, удзельнічаць у працы сойма. Праваслаўнае святарства традыцыйна шукала падтрымкі у Маскве. Уніяцкая вера з-за таго, што большасць беларускай шляхты перайшла у каталіцтва, ператвараецца у "хлопскую" (сялянскую). Зрэшты і вышэйшыя іерархі ўніяцкай царквы не карысталіся належнай павагай.

Палітычны крызіс Рэчы Паспалітай канца XVII — першай паловы XVIII ст. з-за пагрозы самому існаванню дзяржавы ўсё выразней патрабаваў яе рэфармавання. Паступова сярод пануючага шляхецкага саслоўя, у першую чаргу магнацтва, сфарміраваліся дзве плыні. Першая выступала за рэформы і ўмацаванне цэнтральнай улады, другая — за захаванне існуючага становішча безуладдзя і анархіі.




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-05; Просмотров: 626; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.03 сек.