Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Утварэнне Вялiкага княства Лiтоўскага. Унутранняя i знешняя палiтыка ў канцы ХII - ХY ст

Асаблiвасцю утварэння Беларуска-Лiтоўскай дзяржавы, якая адрознiвае гэты працэс ад аналагiчнага ў Заходняй Еўропе, з'яўляецца перавага палiтычных прычын над эканамiчнымi. Аб'яднанне лiтоўцаў i беларусаў у адной дзяржаве было паскорана неабходнасцю барацьбы са знешняй небяспекай. Небяспека зыходзiла з захаду ад нямецкiх рыцарскiх ордэнаў i з усходу ад Залатой Арды. Iстотнымi перадумовамі ўтварэння беларуска-лiтоўскай дзяржавы было iснаванне беларускiх гарадоў. Гарады мелi вялiкае значэнне як пункты абароны месцы накаплення i разгортвання сiл для баявых дзеянняў. Адсюль вынiкае ключавая роля гарадоў Беларускага Панямоння i, у першую чаргу, Наваградкаў пачатковы перыяд стварэння беларуска-лiтоўскай дзяржавы. 1230-я гады - перыяд аб'яднання беларускiх i лiтоўскiх зямель у адзiную дзяржаву. Першым летапiсна-вядомым князем Вялiкага княства Лiтоўскага быў Мiндоўг. Ен княжыў ў 1230-1263 гады. Поўная назва старажытнай беларускай дзяржавы, якая прыйшла на змену Полацкаму княству, - "Вялiкае КнястваЛiтоўскае, Русскае, Жамойдскае". Мiндоўг у 1252 годзе каранаваўся i прыняў тытул у сваей рэзiдэнцыі ў Наваградку. Пачынаючы з Мiндоўга Вялiкае Княства Лiтоўскае праводзiць актыўную знешнюю палiтыку. У 1262 годзе Мiндоўг з Аляксандрам Неўскiм прыняў удзел у паходзе супраць крыжакоў. Аб'яднанае войска акружыла горад Тарту, якi быў ўмацаваныў "тры сцяны" і ўзяў яго. У вынiку перамогi нямецкiм крыжакам тады не ўдалося пранiкнуць у землi сярэдняга цячэння Заходняй Дзвiны. У 1213 годзе Мiндоўг загiнуў ў вынiку змовы варожых яму лiтоўскiх князей. Вялiкiм князем абвяшчае сябе жэмайцкi князь Трайнат. Трайнат намагаўся надзейна замацавацца ў Беларускiм Панямоннi. Ен распаўсюдзіў сваю ўладу на Гарадню i амаль на ўсю Чорную Русь. У канцы ХIII ст. вялiкiм князем стаў Вiцень (1295-1316 гг.). Пасля смерцi Вiценя вялiка-княжацкi трон заняў яго брат Гедымiн (1316-1341гг.). Палiтыка Гедымiна была накiравана на далейшае ўнутранае i знешняе ўмацаванне Вялiкага княства Лiтоўскага i пашырэнне яго тэрыторыi. Гедымiн пачаў называць сябе "каралем Лiтвы i Русi". У ХIII пачатку ХIY ст. у склад ВКЛ увайшлi Полацкае i Вiцебскае княствы. У другой палове ХIII першай чвэрцi ХIY ст. адбываўся працэс уключэння Менскага княства ў склад беларуска-лiтоўскай дзяржавы. Васiль - Менскi князь стаў васалам Гедымiна. У першай палове ХIY ст. у Тураўскай зямлi канчаткова ўстанавiлася ўлада лiтоўскiх князеў. Гедымiн аддаў яе ва ўладанне сыну Нарымунту. Падчас княжання Альгерда Гедымiнавiча ўлада лiтоўскiх князеў была пашырана на Берасцейскую i Гародзенскую зямлю. Каля 1335 года быў далучаны Гомель, а ў 1358 годзе пад уладай Альгерда ўжо знаходзiлася Мсцiслаўскае княства. Альгерд праводзіў актыўную Усходнюю палiтыку. Разам з тым ён паспяхова змагаўся з крыжакамi. У 1348 годзе на рацэ Стрэва (прыток Нёмана) палкамi з Бярэсця, Вiцебска, Полацка, Смаленска былi разгромлены крыжакi. Пасля смерцi Альгерда вялiкiм князем стаў яго сын Ягайла (1377 г.). У гады княжэння Ягайлы ўзмацніўся нацiск крыжакоў (Тэўтонскi ордэн) на ВКЛ. Гэта абумовiла заключэнне ў 1385 годзе ў замку Крэва (Смаргонскi раён) вунii ВКЛ i Польшчы пад уладай Ягайлы, якi абавязваўся разам з падданымi прыняць каталiцтва. Ягайла быў абраны польскiм каралём. З 1392 па 1430 гады вялiкiм князем стаў Вiтаўт. Вiтаўт стаў энергiчна "уцiхамiрваць" васальных князёў. Пры Вiтаўце Вялiкае княства Лiтоўскае дасягнула найбольшай магутнасцi i памераў. Уключэнне ў склад ВКЛ паўдневай Падолii дало выхад дзяржаве i Вiтаўту ў Чорнае мора.

 

<== предыдущая лекция | следующая лекция ==>
Культура Беларускiх зямель у ХI-ХIII ст. ст. | Дзяржаўны лад і органы кіравання ВКЛ, іх эвалюцыя
Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-06; Просмотров: 477; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.008 сек.