Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Рэлігія і царква ў XIII – першай палове XVI ст. Рэфармацыя




Пасля афіцыйнага расколу хрысціянства на дзве канфесійныя плыні (1054 г.) разгортваецца барацьба за зоны уплыву і ў XII ст. у Еўропе склаліся дзве вялікія зоны: усходняя, праваслаўна-візантыйская і заходняя, рымска-каталіцкая. Мяжа паміж імі праходзіла па Зах. Бугу. Такім чынам, бел. землі апынуліся на сумежжы праваслаўнага і каталіцкага светаў. Суадносіны паміж канфесіямі ў розныя гістарычныя перыяды мяняліся. З пачатку ўтварэння ВКЛ яму быў уласцівы нацыянальна-рэлігійны дуалізм. Балцкія плямёны спавядалі язычніцтва, а ўсходне-славянскае насельніцтва было праваслаўным. Да канца XIV ст. праваслаўная царква была практычна адзінай цэнтралізаванай царкоўнай арганізацыяй у ВКЛ. Усё бел.землі ўваходзілі епархій, што склаліся яшчэ ў старажытныя часы: Полацкай, Тураўскай, Смаленскай, Уладзіміра-Брэсцкай, пазней – Наваградскай. Яны аб’ядноўваліся ў Кіеўскую мітраполію, падпарадкаваную Канстанцінопальскаму патрыярхату. Палітычная барацьба ВКЛ з Маскоўскай дзяржавай непазбежна вяла да вырашэння пытання аб стварэнні на тэрыторыі ВКЛ свайго, асобнага цэнтра праваслаўя. Такіх спроб было тры (пры Гедыміне, Альгердзе і Вітаўце). Урэшце, у к. 1415 г. на Саборы ў Навагрудку была ўтворана мітраполія ВКЛ. Першы мітрапаліт – грыгорый Цамблок. Канчатковы раздзел мітраполій адбыўся у к. XV ст. Колькасць праваслаўных храмаў паступова павялічвалася. У XVI ст. у Пінску працавала 14 цэркваў, у Навагрудку – 10, па 9 у Брэсце і Полацку, 7 у Віцебску, па 6 – у Гародні і Слоніме і г.д. Да сяр. XVI ст. было заснавана 40 праваслаўных манастыроў. Каталіцызм. У сваім развіцці на тэр. Беларусі каталіцызм праходзіць два этапы:

1. з сяр. XIII да Крэўскай уніі (1385)

2. з канца XIVст. – да другой паловы XVI ст.

У распаўсюджванні каталіцызму на тэр. Беларусі бралі ўдзел многія сілы:

- крыжакі

- каталіцкая Карона Польская

- літоўская феадальная знаць, якая раней прыняла каталіцкую веру.

На чале ўсіх гэтых сіл стаяў папа Рымскі. У к. XIVст. ВКЛ апынулася перад выбарам шляху далейшага свайго развіцця. Існавала два варыянта.

1. Шлюб Ягайлы з дачкой Дзмітрыя Данскога, што азначала прыняцце ім праваслаўя і больш цесныя сувязі з Масквой.

2. Шлюб з Ядвігай і акаталічванне, а потым і апалячванне насельніцтва ВКЛ.

Як вядома, быў абраны другі шлях. Т.ч. Польшча аддала Ягаўлу каралеўскую карону ў абмен на акаталічванне. Кіруючыя колы ВКЛ усімі сродкамі падтрымлівалі кат.царкву. Каталіцызм становіцца прывілеяванай рэлігіяй. Хутка ідзе працэс складвання структуры каталіцкай царквы. У 1387 г. была заснавана Віленская епархія (біскупства). У 1417 г. – Жемудскае біскупства. Паўсюдна ствараюцца ніжэйшыя арганізацыі – парафіі, будуюцца касцёлы 9пераважна на заходніх тэрыторыях). У той жа час на тэрыторыі Беларусі з’явіліся і першыя манаскія Ордэны: францысканцаў, тэрыторыі Белараўгусціян, бернардзінцаў і інш. Такім чынам к сяр. XVI ст. каталіцкая царква замацавалася ў Літве і сумежных з ёй паўн.-зах. бел. землях. Тым не менш, на Усх. Беларусі панавала праваслаўе. Рэфармацыя. Рэфармацыйны рух узнікае ў Зах. Еўропе ў XVI ст. Асаблівасці рэфармацыйнага руху на тэрыторыі тэрыторы:

1. На тэрыторыі Беларусі рэфармацыю падтрымалі буйныя феадалы (Радзівілы, Сапегі, Валовічы і інш.), часткова шляхта і замежнае мяшчанства.

2. У Беларусі рэфармацыя не атрымала такога размаху як у Зах.Еўропе. Беларускія землі не радзілі такіх лідэраў як Лютэр у Германіі, ці Кальвін у Швейцарыі.

3. На рэфармацыйны рух у Беларусі аказалі ўплыў не толькі заходнееўрапейскія ідэі, а і расійскае вольнадумства.

Найбольш распаўсюджанай галіной рэфармацыі на тэрыторыі Беларусі быў кальвінізм. Буйнейшымі кальвінісцкімі цэнтрамі сталі Бярэсце, Наваградак, Віцебск, Клецк і інш. Да к. XVI ст. склалася арганізацыйная і тэрытарыяльная структура кальв. Царквы ў ВКЛ. Было ўтворана 6 дыстрыктаў. Арганізацыйным кіруючым цэнтрам была віленская абшчына. Важныя ідэйныя і рэлігійныя праблемы абмяркоўваліся на правінцыяльных і геніральных сінодах. У 60-я гады XVI ст. ад кальвінізма аткалоўся больш радыкальны кірунак – арыянства. Значэнне рэфармацыі. Яна аказала вялікі ўплыў на культуру бел. народа:

1. Пад уплывам рэфармацыі ў Рэчы Паспалітай была абвешчана свабода вераспавядання.

2. Рэфармацыя актывізавала духоўнае жыццё, спрыяла развіццю рэнесансавай культуры. Вялікая ўвага надавалася адукацыі. Была спроба нават адкрыць Акадэмію у Вільні.

3. Распаўсюджванне кнігадрукавання. У 50-60 гг. намаганнямі Мікалая Радзівіла Чорнага былі адкрыты першыя друкарні (у Бярэсці і Нясвіжы0, потым у Любчы, у в. Цяпіна. Больш разнастайнай стала тэматыка выданняў. Выдавалася юрыдычная, навучная і педагагічная літаратура,пансгірыкі, антычная літаратура. У Берасцейскай друкарні быў выдадзены першы поўны звод Бібліі.

4. Узнікаюць бібліятэкі (найбуйнейшая з іх – Нясвіжская)

5. Рэфармацыя садзейнічала ажыўленню рэлігійнай палемікі.

Рэфармацыйная “мода” аказалася недоўгавечнай. У 70-я гады сацыяльная база рэфармацыйнага руху пачынае звужацца. Феадальная знаць пераходзіць у каталіцызм. У к. XVI ст. – першай палове XVII ст. крызіс рэфармацыі прагрэсіруе і ўрэшце ў другой палове XVII ст. пад ударамі контррэфармацыі яна зыходзіць з гістарычнай арэны.

 




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-06; Просмотров: 755; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.008 сек.